wtorek, 24 grudnia 2019

ЎЎЎ Радыада Пруцень. Ураджэнец Якуцка Аляксандар Рахманаў. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    Александр Алексеевич Рахманов родился 22 января 1948 года в г. Якутске.
    В 1971 году закончил Минское высшее зенитно-ракетное училище с золотой медалью.
    В 1971-1980 гг. работал во 2-ом ЦНИИ МО. Обеспечивал военно-научное сопровождение работ по разработке и испытаниям боевых алгоритмов командного пункта СПРН.
    В 1980-1984 гг. работал в 45-ом СНИИ.
    В 1984-2002 гг. работал в 46-ом ЦНИИ МО, прошел путь от заместителя начальника отдела до директора института. Им была создана научная школа по методологии обоснования сбалансированного развития системы вооружения ВС РФ.
    В 2002-2006 гг. работал заместителем начальника управления начальника вооружения ВС РФ по исследованиям.
    С 2006 г. – заместитель генерального директора – руководитель комплекса научных программ и исследований Концерн «РТИ Системы».
    С 2009 года – заместитель генерального директора – руководитель комплекса по работе с органами государственной власти, целевым программам и исследованиям.
    Александр Рахманов доктор технических наук, профессор, заслуженный деятель науки России. Председатель экспертного совета ВАК Академии наук РФ по военной науке и технике, Лауреат государственной премии правительства РФ (2000 г.), Лауреат государственной премии имени Г. К. Жукова (2003 г.), автор более 350 научных трудов.
    Радиада  Пруцень,
    Койданава





    Алесь Бельскi
                                                              ТУТ НАША РАДЗІМА
                                                                      Урыўкі з кнігі
    У кнізе “Тут іх карані і вытокі” друкаваліся біяграфіі маіх вядомых землякоў, якія праславіліся ў суседніх краінах і далёкім замежжы. Хацелася б, каб не заставаліся па-за ўвагай выдатныя людзі ў нашай Беларусі, што нарадзіліся ці гадаваліся на Капыльшчыне. Яны таленавіта і ярка сьцьвердзілі сябе ў розных сфэрах творчай, культурнай і грамадзкай дзейнасьці. Сярод іх ёсць выдатныя вучоныя, пэдагогі, мастакі, пісьменьнікі…
    Вось таму я і вырашыў падрыхтаваць яшчэ адзін зборнік біяграфічных нататак. Улучыў у яго таксама зьвесткі пра вядомых землякоў, якія дасягнулі працоўных і творчых посьпехаў яшчэ ў часы СССР.
                                                                      Імёны і асобы

    РАХМАНАЎ Аляксандар Аляксеевіч (22.01.1948, г. Якуцк, СССР, цяпер – Расійская Фэдэрацыя), савецкі і расійскі ваенны дзеяч, вучоны ў ваенна-тэхнічнай галіне. Генэрал-лейтэнант (2003). Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1995). Правадзейны член (1998) і віцэ-прэзідэнт (2007) Расійскай акадэміі ракетных і артылерыйскіх навук. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Фэдэрацыі (2002). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Фэдэрацыі імя Г. К. Жукава (2003), Прэміі Урада Расійскай Фэдэрацыі (2000).
    Дзед Франц і маці вучонага Леакадзія – з вёскі Браткава. Бацька капітан Аляксей Рахманаў, вяртаючыся з фронту, ажаніўся з Леакадзіяй Беразоўскай у 1945 г. Пасьля вайны ён працягваў службу, у 1947 г. быў пераведзены ў г. Якуцк. Пасьля нараджэньня Аляксандра сям’я Рахманавых у 1948 г. прыехала ў Беларусь, перш жыла ў Браткаве, затым у г. Бабруйску, а пасьля зноў вярнулася ў Браткава. У 1960 г. пайшоў у шосты кляс Браткаўскай васьмігодкі. Пачынаючы з дзевятага клясу (1963) вучыўся ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага, якую ў 1967 г. скончыў з сярэбраным мэдалём. Выпускнік Мінскага вышэйшага зенітна-ракетнага вучылішча (1971; залаты мэдаль).
    У 1971–1980 гг. працаваў у 2-м Цэнтральным навукова-дасьледчым інстытуце Войскаў Супрацьпаветранай абароны СССР, затым – у 45-м Спэцыяльным навукова-дасьледчым інстытуце Міністэрства абароны СССР (1980–1984). З 1984 па 2002 г. служыў у 46-м Цэнтральным навукова-дасьледчым інстытуце: быў намесьнікам начальніка 14-га аддзела і з 1994 г. начальнікам гэтай установы. У 2002–2006 гг. – намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня ўзбраеньня Міністэрства абароны Расійскай Фэдэрацыі па навукова-дасьледчай і досьледна-канструктарскай рабоце. У 2006 г. прызначаны намесьнікам генэральнага дырэктара – кіраўніком комплексу навуковых праграм і дасьледаваньняў адкрытага акцыянэрнага таварыства «Канцэрн “Радыётэхнічныя і інфармацыйныя сыстэмы”», з 2009 г. займае ў канцэрне пасаду намесьніка генэральнага дырэктара – кіраўніка комплексу па рабоце з органамі дзяржаўнай улады, мэтавых праграмах і дасьледаваньнях.
    Уваходзіў у склад навуковага савета пры Савеце Бясьпекі Расійскай Фэдэрацыі, камісій па прысуджэньні дзяржаўных і ўрадавых прэмій Расійскай Фэдэрацыі, з’яўляецца старшынёй экспэртнага савета ВАК Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Фэдэрацыі па ваеннай навуцы і тэхніцы, членам навукова-тэхнічнага савета тэхнапарку “Саров” і інш.
    Зьяўляецца вядомым спэцыялістам у галіне сыстэмнага аналізу, апрацоўкі інфармацыі і ваенна-тэхнічнай палітыкі. Зрабіў значны ўклад у тэарэтычнае абгрунтаваньне і распрацоўку практычных рэкамэндацый па збалянсаваным разьвіцьці сыстэмы ўзбраеньня расійскай арміі, вырашэньні праблем абароназдольнасьці і фінансаваньня Узброеных Сіл Расійскай Фэдэрацыі, нацыянальнай бясьпекі краіны.
    Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 6 вучэбных дапаможнікаў, 10 пасьведчаньняў на карысныя мадэлі. Актыўна друкуецца ў вядучых расійскіх ваенна-навуковых часопісах. Сярод публікацый (на рус. мове): “Дзяржаўная праграма ўзбраеньня: этапы і прынцыпы фарміраваньня ў сучасных умовах” (2000; у суаўт.), “Ацэнка рэалізуемасьці Дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня” (2001; у суаўт.), “Нацыянальная бясьпека Расійскай Фэдэрацыі ў абароннай сфэры і асновы рэфармаваньня яе Узброеных Сіл” (2002), “Мэтадычная база абгрунтаваньня асноўных парамэтраў Дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня” (2005), “Сеткацэнтрычныя сыстэмы кіраваньня: заканамерныя тэндэнцыі, праблемныя пытаньні і шляхі іх вырашэньня” (2011) і інш.
    Уваходзіць у склад рэдкалегій часопісаў “Вестник Академии военных наук”, “Военная мысль”, “Вооружение и экономика”, “Известия Российской академии ракетных и артиллерийских наук” і інш.
     Падрыхтаваў 6 дактароў і 7 кандыдатаў тэхнічных навук.
    Узнагароджаны ордэнамі “За ваенныя заслугі” (1995), Пашаны (2000), 13 мэдалямі. А. Рахманаву нададзена званьне “Ганаровы вучоны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь”.
    [С. 155-156.]





Brak komentarzy:

Prześlij komentarz