wtorek, 24 grudnia 2019

ЎЎЎ Талюсься Скварка. Спартывісты фізык Надзея Кухарэнка ў Якутыі. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Надзея Цімафееўна Кухарэнка - нар. у 1943 г. у гэбітавым цэнтры Віцебск генэральбецырку Беларутэнія райхскамісарыяту Остлянд Нямецкага райху, але, у выніку ўсяпераможнага наступу Чырвонай Арміі, 26 ліпеня 1944 г. апынулася ў Беларускай ССР.
    У 1964 г. скончыла фізычны факультэт Іванаўскага пэдагагічнага інстытута і ад 1964 г. працуе ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра п. Нюрба (ад. 1997 г. горад) Якуцкай АССР, ператворанай з цягам часу у тэхнічны ліцэй Нюрбінскага ўлусу Рэспублікі Саха (Якутыя).
    Урокі настаўніка Надзеі Цімафееўны заўсёды адрозьніваліся умелым спалучэньнем высокай навуковасьці і даступнасьці, дзелавым, творчым настроем дзяцей і атмасфэрай зычлівасьці. Яе навучэнцы былі самастойныя ў меркаваньнях, паказвалі глыбокія веды тэарэтычнага матэрыялу, уменьню лягічна выкладаць думкі і ўжываюць атрыманыя веды пры рашэньні нестандартных задач і на практыцы, у фізычных экспэрымэнтах.
    Кухарэнка больш 15 гадоў кіравала раённым аб’яднаньнем настаўнікаў фізыкі. Досьвед яе працы неаднаразова распаўсюджваўся ва ўлусе, рэгіёне, рэспубліцы па тэмах “Пазаклясная праца па фізыцы са здольнымі навучэнцамі, прышчапленьне цікавасьці да дасьледчай працы”, “Рашэньне алімпіядных задач і задач падвышанай цяжкасьці па фізыцы”, “Мэтодыка сыстэматычнай падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па фізыцы”.
    Распрацавала ўласную праграму вывучэньня курсу фізыкі ў тэхнічным ліцэі сельскай мясцовасьці і працуе над праблемай “Разьвіцьцё ўстойлівай цікавасьці да фізыкі, навуковай працы на пазаклясных і факультатыўных занятках”.
    Надзея Кухарэнка таксама добры лёгкаатлет, неаднаразова абараняла гонар улуса на рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе і баскетболу, чалец зборнай спартоўцаў - вэтэранаў улуса.
    Надзея Кухарэнка выкладчык фізыкі вышэйшай катэгорыі, выдатнік народнай адукацыі РСФСР, ёй прысвоена званьне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Саха (Якутыя)”, яна тройчы Сорасаўскі Настаўнік (1997,1998,1999 гг.), стыпэндыят Міжнароднага фонду “Дзеці Саха-Азія”.
    У Нюрбе Надзея Цімафееўна сустрэла сваё каханьне, выйшла замуж, нарадзіла дваіх дачок і, пераехаўшы ў г. Якуцк, яна з велізарнай радасьцю выхоўвае ўнука.
    Літаратура:
*    Кухаренко Надежда Тимофеевна. // Педагогическая энциклопедия. Т. I. Якутск. 2000. С. 158.
    Талюсься Скварка,
    Койданава








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz