poniedziałek, 9 grudnia 2019

ЎЎЎ Дарыда Смаль. Матрос Аляксей Шэхаў у Якуцкай вобласьці. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Аляксей Лазаравіч Шэхаў [Шехов] - нар. у 1885 г. у Валачкоўскай воласьці Дарагабускага павету Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    Скончыў царкоўнапрыходзкую школу, працаваў кавалём. Быў пакліканы ў войска і служыў матросам 1-й стацьці Сыбірскага флёцкага экіпажу. Арыштаваны 17 кастрычніка 1907 г. ва Ўладзівастоку “за яўнае паўстаньне, з намерам парушыць доўг службы ў мясцовасьці, якое знаходзіцца на ваенным становішчы”. Прысуджаны Прыамурскім ваенна-акруговым судом 20-22 лістапада 1907 г. да пазбаўленьня воінскага званьня і ўсіх правоў стану, выключэньню з воінскай службы і ссылцы на катаржныя працы на 12 гадоў.
    Тэрмін адбываў ад 28 сакавіка 1908 г. у Зерэнтуйскай турме Нерчынскай катаргі. Па ўказе ад 21 лютага 1913 г. у лістападзе 1913 г. вызвалены ад катаргі з Казакоўских залатых капалень і адпраўлены з Забайкальскай вобласьці на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў абласное места Якуцк 18 ліпеня 1914 г. і якуцкім губэрнатарам прызначаны, паводле ягонаму прашэньню, у Алёкмінскую акругу, куды быў адпраўлены 25 ліпеня 1914 г. Па прыбыцьці ў акруговае места Алёкмінск 29 ліпеня 1914 г. паселены у Алёкмінска-Амгінскай сельскай грамадзе. 2 жніўня 1914 г. зьдзейсьніў уцёкі з месца пасяленьня і ня быў расшуканы.
    Літаратура:
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 139, 200, 428-429, 476.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996.С. 139, 200, 428-429, 476.
    Дарыда Смаль,
    Койданава



                                                                      Приложение 4
                                                              КРАТКИЕ БИОГРАФИИ
                            ПОЛИТИЧЕСКИХ ССЫЛЬНЫХ ОЛЕКМИНСКОГО ОКРУГА

    ШЕХОВ АЛЕКСЕЙ ЛАЗАРЕВИЧ род. в 1885 г. в семье крестьянина Волочковской волости Дорогобужского уезда Смоленской губ. Окончил церковно-приходскую школу, кузнец. Призван в армию и служил матросом 1-й статьи Сибирского флотского экипажа. Арестован 17 октября 1907 г. во Владивостоке «за явное восстание, с намерением нарушить долг службы в местности, состоящей на военном положении». Приговорен Приамурским военно-окружным судом 20-22 ноября 1907 г. к лишению воинского звания и всех прав состояния, исключению с воинской службы и ссылке на каторжные работы на 12 лет.
    Срок отбывал с 28 марта 1908 г. в Зерентуйской тюрьме Нерчинской каторги. По указу 21 февраля 1913 г. в ноябре 1913 г. освобожден от каторги с Казаковских золотых приисков и отправлен из Забайкальской обл. на поселение в Якутскую обл.
    Доставлен в г. Якутск 18 июля 1914 г. и якутским губернатором назначен, согласно его прошению, в Олекминский округ, куда отправлен 25 июля. По прибытии в г. Олекминск 29 июля 1914 г. водворен в Олекминско- Амгинское сельское общество.
                                                               ИМЕННОЙ УКАЗАТЕЛЬ
    Шехов А. Л. 139, 200, 428.
    /П. Л. Казарян.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 416, 476./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz