Яўген Паўлавіч Шчасьлівы - нар. 6 сьнежня 1923
г. у Смаленскай вобласьці.
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы паступіў у г. Ленінградзе адразу ў два
інстытуты - тэатральны і пэдагагічны імя А. І. Герцэна.
Пад
час вайны СССР з Нямеччынай Яўгеній Паўлавіч быў сувязным партызанскага атрада,
ваяваў у смаленскіх і беларускіх лясах, удзельнічаў у вызваленьні Беларусі.
Ваяваў на тэрыторыі Прусіі, быў удзельнікам савецка-амэрыканскай сустрэчы на
Эльбе. Там, пад Берлінам, ён скончыў вайну, расьпісаўшыся на Брадэнбурскіх
варотах. Яшчэ ў студэнцкія гады Яўгеній Паўлавіч пазнаёміўся з вядомым артыстам
Міхаілам Жаравым. Іхняя сустрэча адбылася зноў на фронце, пад Кёнігзбэргам. Жараў
раіў Яўгену працягнуць пасьля вайны вучобу ў тэатральным інстытуце,
Але пасьля вайны пачалася пэдагагічная дзейнасьць Яўгена Шчасьлівага.
Адначасова ён завочна давучваўся ў Ленінградзкім пэдагагічным інстытуце, які
скончыў у 1951 г., атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка гісторыі.
У
1967 г. ён з сям’ёй пераехаў у г. Якуцк, дзе быў прызначаны дырэктарам сярэдняй
школы № 10, затым узначальваў працу пэдагагічных калектываў школы-інтэрната №
28 і Табагінскай васьмігадовай школы.
Выхаванцы школы-інтэрната з вялікай цеплынёй успамінаюць пра “жывы
куток”, які быў адкрыты па ініцыятыве дырэктара. Незабыўнымі для дзяцей
апынуліся паездкі ў г. Ленінград разам з дырэктарам, у горад яго юнацкасьці.
У 1974-1986
гг., працуючы ў Табагінскай васьмігадовай школе, Е. П. Шчасьлівы стварыў
краязнаўчы музэй, які дзейнічае і ў наш час. Па яго ініцыятыве быў пабудаваны
двухпавярховая прыбудова школы.
Яўген
Шчасьлівы - Выдатнік асьветы РСФСР, кавалер ордэна Айчыннай вайны I ступені,
узнагароджаны мэдалямі “За ўзяцьце Бэрліна”, “За ўзяцьце Кёнігзбэрга”, “За
перамогу над Нямеччынай” ды інш.
Памёр у 1998 годзе.
Літаратура:
*
Счасливый Евгений Павлович. // Педагогическая энциклопедия. Т. III.
Якутск. 2005. С. 386.
Прыскільля Радасьць,
Койданава.
Ганна Ісідараўна Шчасьлівая – нар. 16 жніўня 1924 г. у вёсцы Крышычы
Гомельскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
Яе
юнацкасьць прыйшлася на гады вайны СССР з Нямеччынай, калі дзяўчына сышла ў
партызаны.
Пасьля вызваленьня Беларусі ад 1946 г. Ганна Шчасьлівая працавала ў
школе і адначасова вучылася ў Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, у
1958 г. атрымала дыплём настаўніка геаграфіі сярэдняй школы.
У
1967 г. разам з мужам яна прыехала ў г. Якуцк і працавала настаўнікам геаграфіі
ў школах № 10, 13, 27, 29, ШРМ-9.
Падчас паездак па краіне і за мяжу Ганна Ісідараўна сабрала багаты
матэрыял пра шматлікія гарады і кантынэнты, пра біяграфіі вядомых дасьледнікаў
і першаадкрывальнікаў. Да працы па зборы дыдактычнага матэрыялу падлучала
вучняў, пашыраючы тым самым іх далягляд.
Як
клясны кіраўнік А. І. Шчаслівая ўмела натхніць школьны калектыў на карысныя
справы, арганізоўвала дапамога адсталым у вучобе, дамагалася, каб яе вучні былі
гатовыя працаваць у сталым жыцьці, вучыла іх пераадольваць цяжкасьці.
Ганна Ісідараўна Шчасьлівая - Выдатнік народнай асьветы, кавалер ордэна
Айчыннай войны II ступені. Узнагароджаная мэдалём “За перамогу над Нямеччынай”,
шматлікімі юбілейнымі мэдалямі ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
1941-1945 гг. Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі ЯАССР і РС(Я), Упраўленьня
адукацыяй г. Якуцка.
Літаратура:
* Счасливая Анна
Исидоровна. // Педагогическая энциклопедия. Т. III. Якутск. 2005. С. 386.
Прыскільля Радасьць,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz