poniedziałek, 23 grudnia 2019

ЎЎЎ Маза Лакша. Мастачка з Мюнхэну Ірына Воркіна ў Якутыі. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    Ірына Арсенцьеўна Пархоменка, у замужжы Воркіна [Оркина] – нар. у раённым цэнтры Мазыр Гомельскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
    У 1973 г. скончыла Абрамцаўскае (Хацькоўскае) мастацка-прамысловае вучылішча імя Васьняцова (аддзяленьне керамікі) у Маскоўскай вобласьці РСФСР.
    У 1976 г. была накіраваная Міністэрствам лясной прамысловасьці Расеі на працу ў краявы цэнтар Хабараўск РСФСР. Ад 1976 г. па 1993 г. працавала мастаком, затым галоўным мастаком Аб’яднаньня народных мастацкіх промыслаў у Хабараўску.
    У 1989 г. скончыла Мастацка-графічны факультэт Хабараўскага Дзяржаўнага пэдагагічнага інстытута. Ад 1993 г. чалец Зьвязу мастакоў Расеі.
    Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу ў галіне керамікі (1980 г., Масква), дыплямант Усерасейскага агляду-конкурсу ў галіне керамікі “Адроджаная традыцыя”. Удзельнік шматлікіх выстаў у Расеі і за яе межамі. Асноўная тэхніка, у якой працуе цяпер - тэракота. Яе стыль - вытанчаная скульптура малых формаў, дэкаратыўныя вазы, талеркі.
    У графічных працах выкарыстоўвае паперу, пастэль, туш, пяро. Стварыла свой стыль – вершаграфіку, дзе яе творы дапаўняецца ейнымі вершаванымі радкамі.
    Пэрсанальныя выставы праходзілі ў музэях і галерэях Хабараўска, Якуцка (1990), Уладзівастока, Знаходкі, Масквы, Санкт-Пецярбурга, а гэтак жа Японіі, ЗША, Нямеччыны, Францыі...
    Жыве ў Мюнхэне (Нямеччына).
    З перапіскі Ірыны Воркінай з вядомым краязнаўцам Дзяржыншчыны Лявонам Сьцяпанавічам Целешам (ягоная маці ў дзявоцтве мела прозьвішча Пархоменка), які нарадзіўся 9 красавіка 1941 г. у м. Мазыр Палескай вобласьці БССР:


    Ірына Воркіна:
    Дабры дзень, братачка. Я была ў Якуцку з МЭГАФОНАМ. Пад іх эгідай праводзіла майстар-клясы для дзяцей і дарослых. Усё было вельмі добра арганізавана!
    Якутыя. 30 лістапада 1914 г. Горад Пакроўск. На беразе ракі Лена. Амур, вядома шырэй, але Лена таксама ўражвае.

                                                   Якуцк. Цэнтар вечнай мерзлаты.
    Якуты вялікія малайчыны: такі клясны брэнд з заламі ў вечнай мерзлаце прыдумалі. Зараз яны зьбіраюцца клянаваць маманта. Летась адкапалі на крайняй сваёй поўначы тушу маманта з практычна ЖЫВОЙ КРЫВЁЙ! І я думаю, у іх атрымаецца. (Калі кітайцы не абгоняць...)
                                                             Якутыя. 1 сьнежня.






    Якутыя. Мароз каля 40 з мінусам. Букет з марожанай рыбы на рынку Якуцка. У “Цэнтры вечнай мерзлаты” скульптуры з лёду. Залі выдзеўбаны ў гары. Вельмі цікава.



    Лявон Целеш:
    Ірыначка, ну ты і малайчына! Выбрацца ўзімку ў марозную Якутыю? Я б у гэту пару года лепш абраў бы Канары, Гоа, Тайлянд... Новых уражаньняў табе, сыбірскага здароўя!
    Ірына Воркіна:
    Такое наведваньне Якутыі ані не горш наведваньня Тайлянду! Усё было добра арганізавана МЭГАФОНАМ!

    Маза Лакша,
    Койданава







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz