ЯКУЦКАЯ АЎТАНОМНАЯ САВЕЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА (Якуція), у складзе РСФСР. Утворана 27. 4. 1922. На ПнУ Ўсх. Сыбіры, абмываецца морамі Ўсх.-Сыбірскім і Лапцевых. Уключае Новасыбірскія а-вы. Пл. 3103,2 тыс. км2. Нас. 736 тыс. чал. (1974). Падзяляецца на 32 раёны; 9 гарадоў, 53 гар. пасёлкі. Сталіца г. Якуцк. Канстытуцыя прынятая Надзвычайным 9-м зьездам Саветаў Як. АССР 9. 3. 1937 і зацьверджана Вярх. Саветам РСФСР 2. 6. 1940. Вышэйшыя органы дзярж. улады — Вярх. Савет, які выбіраецца на 4 гады, а ў пэрыяд паміж сэсіямі — Прэзыдыюм Вярх. Савета рэспублікі. Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган — Савет Міністраў. Мясц. органы дзярж. улады — раённыя, гарадзкія, пасялковыя, сельскія Саветы дэп. працоўных. Суд. сыстэма: Вярх. суд Як. АССР, раённыя нар. суды.
[С. 535-536.]
Культура. Да Кастр. рэвалюцыі якуты не мелі сваёй пісьменнасьці. Толькі 0,7% карэннага насельніцтва было пісьменным. У 1917 у Я. 173 агульнаадук. школы (4,7 тыс. дзяцей), сярэдніх спэц. і ВНУ не было. За гады Сав. улады непісьменнасьць у Я. ліквідавана, ажыццёўлена ўсеаг. абавязковае навучаньне на роднай мове. У 1973/74 навуч. г. ў Я. 677 агульнаадук. школ усіх тыпаў (174,3 тыс. вучняў), 18 сярэдніх спэц. навуч. устаноў (10,2 тыс. навучэнцаў), Якуцкі унівэрсытэт (6 тыс. студэнтаў). У рэспубліцы (на 1. 1. 1974) 8 музэяў, 572 масавыя б-кі, 689 клубных устаноў, 849 кінаўстановак. Працуюць: Якуцкі філіял Сыбірскага аддз. АН СССР (мае 8 НДІ), акрамя таго 12 н.-д. устаноў, у т. л. аддзяленьне Усесаюзнага ін-та паляўнічай гаспадаркі і зьверагадоўлі, ін-т с. гасп. і інш. Працуе кніжнае выдавецтва, выходзяць 44 газэты, у т. л. рэсп.: “Кыым” (“Іскра”), «Эдэр коммунист» (“Малады камуніст”), “Социалистическая Якутия”. Тэлецэнтар у Якуцку (з 1969). Радыёвяшчаньне на якуцкай і рус. мовах.
Самы папулярны від якуцкага фальклёру — гераічны эпас “Аланхо”. Пашыраны казкі, легенды, паданьні. Маст. л-ра зарадзілася пасьля рэв. 1905-07. У творах А. Кулакоўскага, А. Сафронава, М. Няўстроева паказаны дарэвалюц. побыт якутаў, іх цяжкае жыцьцё. Заснавальнік якуцкай сав. л-ры П. Айунскі (П. Сьляпцоў). У 20-30-я г. паэты Эляй (С. Кулачыкаў), А. Абагінскі (Кудрын), Кюндэ (А. Іваноў), Урастыраў Кюнюк (У. Новікаў), празаікі Ама Ачыгыя (М. Мордзінаў), Эрылік Эрысьцін (С. Якаўлеў), драматург Суарун Амалаон (Дз. Сіўцаў), байкапісец Кюн Джырыбінэ (С. Савін) з творамі пра героіку рэвалюцыі, сацыяліст. перабудову жыцьця народа. У Айч. вайну былі вядомы патрыят. творы Эрыліка Эрысьціна, Мордзінава, С. Васільева, Новікава, Эляя і інш. У сучаснай л-ры вядомы паэты I. Гогалеў, П. Табурокаў, С. Васільеў, Сямён Данілаў, Л. Папоў, М. Яфімаў, празаікі М. Якуцкі, Сафрон Данілаў, М. Габышаў, А. Сырамятнікава, драматургі Сіўцаў, В. Пратадзьяканаў і інш. На якуцкую мову перакл. творы Я. Коласа, М. Танка, аповесьць В. Быкава “Трэцяя ракета” (1964). На бел. мову перакл. творы Эляя, Сафрона Данілава, Табурокава і інш.
На тэр. Я. знойдзены арнамэнтаваная кераміка, маст. вырабы з мэталю, наскальныя выявы (жывёлы, сцэны паляваньня) часоў нэаліту і бронзы. Стараж. жыльлё якутаў — прамавугольная ў пляне юрта, з 19 ст. — драўляныя хаты (перанятыя ў рус. пасяленцаў). Традыц. віды нар. мастацтва: разьба па дрэве і косьці, чаканка і гравіроўка па мэтале, дробная плястыка, выраб футравага адзеньня аздобленага мазаікай і аплікацыяй. У разьвіцьці прафэс. мастацтва ў сав. час вял. роля належала І. Папову, М. Носаву. У 20—30-я г. працуюць першыя мастакі-якуты П. Раманаў, Г. Туралысаў П. Дабрынін. Сярод мастакоў пасьляваеннага часу жывапісцы А. Осіпаў, М. Лукін, В. Пятроў, Л. Габышаў, графікі Э. Сіўцаў, В. Васільеў, разьбяры па косьці Дз. Нікіфараў, I. Мамаеў і інш.
Асн. жанры як. нар. музыкі — працяжныя мерныя песьні. У працяжных (асн. эпізоды эпасу “Аланхо”, некаторыя патрыятычныя песьні) свабодная форма, пераменны метар, лад, што паддаецца фіксацыі. Мэлёдыі мерных песень (лірыч., танц., а таксама т. зв. паднябенныя, выконваюцца з характэрным прыцмокваньнем) рытмічна выразныя і ладава акрэсленыя. З танцаў— асуахай, з інструмэнтаў — хамуз (варган) і самаробная скрыпка. Прафэс. муз. культура фарміруецца ў сав. час. У 1927 выд. першы зборнік песень (у ім зьмешчаны апрацоўкі М. Аладава). Разам з як. музыкантамі Ф. Карнілавым, А. Скрабіным, М. Жырковым, З. Вінакуравым у яе стварэнні ўдзельнічалі маскоўскія: Г. Ліцінскі (першыя нац. опэра і балет разам з М. Жырковым), М. Пяйко, Г. Грыгаран, С. Кандрацьеў (сімф. і камер, творы). Працуюць Муз.-драм. т-р імя П. Айунскага (1925), муз. вучылішча, сімф. аркестар і хор радыё, муз. школы.
Элементы тэатр. мастацтва меліся ў як. фальклёры, эпасе “Аланхо”. Пачатак тэатр. паказаў на як. мове — інсцэніроўкі “Аланхо”. У 1905-07 узьнікла тэатр. самадзейнасьць. Першы спэктакль на як. мове адбыўся ў 1909 у Якуцку. У 1919 драм. сэкцыя т-ва “Манчары” паставіла як. п’есу “Хваля жыцьця” П. Айунскага. У 1920 у Якуцку заснаваны рус. прафэс. даярж. нар. т-р, у 1925 пры ім арганізавана як. нац. трупа. У 1930 створаны дзярж. тэатар-студыя, які ў 1942 аб’яднаўся з Рус. т-рам (з 1948 Як. муз.-драм. т-р імя Айунскага). Дзейнічалі калг.-саўг. т-ры ў Мегіна-Кангаласкім р-не (засн. ў 1936), Нюрбе (засн. ў 1940). У Я. (1974) 4 т-ры. У рэпэртуары пераважаюць творы — п’есы Айунскага, С. П. Данілава, I. Находкіна, І. Ізбекава і інш. Як. рус. драм. т-р паставіў бел. п’есы «Канстанцін Заслонаў» (1949) і “Пад адным небам» (1964) А. Маўзона.
Літ.: Российская Федерация. Восточная Сибирь, М., 1969 (Советскнй Союз); История Якутской АССР, т. 1-3, М.-Л., 1955-63; Петров П. У. Революционная деятельность большевиков в якутской ссылке, М., 1964; Борьба за установление и упрочение Советской власти в Якутни. [Зб. докумэнтаў і матэрыялаў], ч. 1-2, Якутск, 1957-62; Новгородов А. И. Октябрьская социалистическая революция и гражданская война в Якутии, Новосибирск, 1969; Петров Д. Д. Якутяне на фронтах Великой Отечественной войны Советского Союза, Якутск, 1965; 325 лет вместе с русским народом. 1632-1957, Якутск, 1957; Очерк истории якутской советской литературы, М., 1970; Протодьяконов В. А. и Алексеев Н. М. Писатели Якутии. Краткий биобиблиогр. справочник, 2 изд., Якутск, 1972; Потапов Н. А. Изобразительное искусство Советской Якутии, Л., 1960; Кондратьев С. А. Якутская народная песня, М., 1963; Якутская советская литература и искусство, Якутск, 1964; История музыки народов СССР, т. 1-4, М., 1970-73; История советского драматического театра, т. 2-6, М., 1966-71.
В. Н. Мазоўка (прырода), Н. У. Капранава (гістар. нарыс), В. С. Шаплыка (нар. гаспадарка). Мінск; В. П. Міронаў (ахова здароўя, нар. асьвета). Якуцк.
[С. 536-539.]
/Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 535-536, 538-539../
САХА (ЯКУЦІЯ), Рэспубліка Саха (Якуція), Якуція, у складзе Расійскай фэдэрацыі. Разьмешчана на Пн Усх. Сыбіры. Абмываецца морамі Лапцевых і Ўсх.-Сыбірскім. Уключае Новасыбірскія астравы. Пл. 3102,2 тыс. км2. Нас. 989 тыс. чал. (2000), гарадзкога 64,6%. Сярэдняя шчыльн. 0,3 чал. на 1 км2. Больш густа заселены паўд. улусы (адм. раёны) рэспублікі. Жывуць якуты (33,4%), рускія (50,3%), украінцы (7,1%), народнасьці Поўначы (2,3%), у т. л. эвенкі, эвены, юкагіры. Сталіца — г. Якуцк. Найб. гарады: Нерунгры, Мірны, Ленск, Алдан, Удачны.
[С. 202-203.]
Літаратура. Разьвіваецца на якуцкай мове. Вытокі ў багатым і разнастайным фальклёры; асабліва пашыраны гераічны эпас аланхо. Пісьмовая л-ра зарадзілася з узьнікненьнем пэрыяд. друку ў пэрыяд рэвалюцыі 1905-07. У творах А. Кулакоўскага, А. Сафронава побыт якутаў, іх цяжкае жыцьцё. Заснавальнік як. сав. л-ры — П. Айунскі. У 1920—30-я г. выступілі паэты С. Эляй, А. Абагінскі (Кудрын), А. Кюндэ (Іваноў), Кюнюк Урастыраў (У. Новікаў), празаікі Ама Ачыгыя (М. Мордзінаў), Эрылік Эрысьцін (С. Якаўлеў), драматург Суарун Амалон (Дз.Сіўцаў) з творамі пра грамадз. вайну, зьмены ў жыцьці народа. У Вял. Айч. вайну патрыят. творы стваралі С. Васільеў-Барагонскі, Эрылік Эрысьцін, Ама Ачыгыя, Кюнюк Урастыраў, Эляй і інш. У пасляваен. гады распрацоўваліся тэмы Вял. Айч. вайны (І. Нікіфараў, Л. Папоў), стваральнай працы (Сямён Данілаў, Сафрон Данілаў, М. Яфімаў, І. Гогалеў). У 1960 - 90-я г. л-ра папоўнілася творамі П. Табурокава, М. Якуцкага, М. Габышава, С. Руфава, С. Тарасава, А. Сырамятнікавай і інш. На бел. мову асобныя творы Абагінскага, Айунскага, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Кюндэ, Сафронава, Яфімава перакладалі А. Вольскі, С. Міхальчук, У. Правасуд, Я. Семяжон. Асобнымі выданьнямі выйшлі аповесьці В. Гаўрыльевай “Краіна Уот-Джулустана» (1981), казка «Жураўлінае пяро» (1988).
Літ.: Иванов В. Н. Социально-экономические отношения у якутов, XVII в. Якутск, 1966; Гоголев А. И. Историческая этнография якутов. Якутск, 1986; Зыков Ф. М. Поселения, жилища и хозяйственные постройки якутов XIX — нач. XX в. Новосибирск, 1986.
Л. В. Лоўчая (прырода, гаспадарка), М. Г. Нікіцін (гісторыя).
[С. 204.]
/Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 202, 204./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz