poniedziałek, 9 grudnia 2019

ЎЎЎ Маня Гліна. Заслужаны геоляг ЯАССР Ісак Фрумкін. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    Ісак Мінаевіч Фрумкін нарадзіўся ў 1934 г. у акруговым месьце Ворша Беларускай ССР (СССР), у габрэйскай сям'і.
    Пасьля заканчэньня Петразаводзкага ўнівэрсытэту ў 1957 г. працаваў у Паўднёва-Якуцкай геолягавышукнай экспэдыцыі (геоляг, начальнік партыі, галоўны геоляг). Кандыдат геоляга-мінэралягічных навук (1971). Ад 1972 г. галоўны геоляг Цэнтральнай комплекснай тэматычнай экспэдыцыі.
    Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Фрумкіна складзена 7 аркушаў геалягічных мапаў зоны БАМа маштабу 1:500000 і на іх выснове – прагнозна-мэталягенічная мапа Паўднёвай Якуціі. Спэцыяліст па геалёгіі Алданскага шчыта, заслужаны геоляг ЯАССР (1982).
    Творы:
    Стратиграфия и тектоника архея восточной части Алданского щита. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата геолого-минералогических наук. (120). Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова. Геологический факультет. Кафедра динам. геологии. Москва. 1971. 33 с.
    Структурно-литологический метод картирования докембрийских образований и результаты его применения на Алданском щите. // Проблемы изучения геологии докембрия. Ленинград. 1967.
    Направленность геологического развития земной коры Алданского щита в архейское время. // Тектоника Сибири. Т. 3. Москва. 1970.
    Геология и металлогения архея Алданского щита. (Плитотектонический взгляд). Нетания. 2009. 127 с.
    Самые знаменитые евреи и неевреи России, Германии, США и великие люди Мира: в списках по 100 человек. Нетания. 2011. 179 с.
    Літаратура:
*    Фрумкин Исаак Минаевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 2. Якутск. 2007. С. 385.
    Маня Гліна,
    Койданава




    /Энциклопедия Якутии. Т. 2. Якутск. 2007. С. 385./








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz