Вольга Іванаўна Купрыянчык – нар. 4 кастрычніка 1954 г. у Гарадзенскай
вобласьці Беларускай ССР (СССР).
У
1976 г. скончыла факультэт нямецкай мовы Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэта,
атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўнік нямецкай і ангельскай моў.
Пэдагагічную дзейнасьць пачатку ў сярэдняй школе № 2 п. Ціксі Булунскага
раёна Якуцкай АССР.
Школа была пабудаваная ў 1962
году ў Ціксі-3, вул. Палярнай авіяцыі, д. 4.
Першы дырэктар Людміла
Францаўна Соўчэк.
За
гэты час у Вольгі Купрыянчык склалася свая, якая ўвесь час ўдасканальваецца, сыстэма
навучаньня. У кожным вучні Вольга Іванаўна прыкмячае ягоныя асаблівасьці памяці
і мысьленьня, узровень валоданьня роднай і замежнай мовамі. Такі падыход забясьпечвае
высокую якасьць ведаў. Цікавасьць да прадмету настаўнік прышчапляе і праз
пазаклясную працу: праводзіць прадметныя тыдні, навучальныя сустрэчы,
алімпіяды. Кожны год вядзе факультатыўныя заняткі, прадметныя кружкі,
выкарыстоўваючы дадатковы моўны і граматычны матэрыял. Адмысловая ўвага на
ўроках і пазаклясных занятках надае нацыянальна-рэгіянальнаму кампанэнту. Яна
шчодра падзяляецца досьведам сваёй працы, вядзе настаўніцкую працу з маладымі спэцыялістамі,
дае навучальныя ўрокі для настаўнікаў улуса, выступае з дакладамі на пэдагагічных
чытаньнях і сэмінарах. Абагульнены досьвед працы па арганізацыі чытаньня,
правядзеньню гульняў і гульнявых сытуацый на ўроках.
Ад
1996 г. Купрыянчык намесьнік дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы, а затым
і дырэктар школы. Пад яе кіраўніцтвам праводзяцца атэстацыі, творчыя
справаздачы і іншыя формы абагульненьня і распаўсюду пэдагагічнага досьведу. На
ўзроўні рэспублікі абагульнены досьвед працы па арганізацыі мэтадычнай працы ў
школе, сыстэма працы школы па экалягічным выхаваньні, па арганізацыі
спартова-аздараўленчай і фізкультурна-масавай працы, на ўзроўні ўлуса - досьвед
працы са здольнымі, слабапасьпяваючымі навучэнцамі, арганізацыя ўнутрышкольнага
кантролю і кіраўніцтва. Ва ўмовах пераходу школы на раньнюю прафілізацыю
распрацавана і ўхвалена мэтавая праграма “Прафэсійнае самавызначэньне ў 9 клясе”.
Вольга Куприянчык Ганаровы працаўнік агульнай адукацыі РФ, выдатнік
адукацыі Рэспублікі Саха (Якутыя). Яна ўзнагароджаная мэдалём “За працоўную
адзнаку”, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі РС(Я) ды адміністрацыі Булунскага
ўлуса.
Літаратура:
* Куприянчик Ольга
Ивановна. // Педагогическая энциклопедия. Т. III. Якутск. 2005. С. 204.
Гатвальда Брандэнбург,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz