niedziela, 22 grudnia 2019

ЎЎЎ Эварэста Сьветлапіс. Мінскі фатограф Сяргей Качаргін з Вусьць-Нэры. Койданава. "Кальвіна" 2019.




    Сяргей Мікалаевіч Качаргін - нар. у 1952 г. у п. Вусьць-Нэра Аймяконскага раёна Якуцкай АССР (РСФСР - СССР).
    У 1975 г. пасьля заканчэньня Беларускага політэхнічнага інстытута пачаў актыўна займацца фатаграфіяй.
    У 1980 г. чалец народнага фотаклюбу “Крыніца”.
    У 1986-1987 гг. навучаўся ў студыі Валера Лабка пры народным фотаклюбе “Менск”.
    У 1990-2000 гг. зрабіў перапынак у сваёй творчай дзейнасьці.
    У 2001 г. чалец народнага фотаклюбу “Менск”.
    У 2003 г. адбылася пэрсанальная фотавыстава Сяргея Качаргіна ў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў г. Менску.
    У 2004 г. чалец Беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Фотамастацтва”.
    У 2007 г. Сяргей Мікалаевіч Качаргін разам з Віктарам Пятровічам Суглобам стваралі фоташколу “Сьвет Фота” і адкрылі першы курс “Асновы клясычнай фатаграфіі”.
    Аўтар шматлікіх артыкулаў і публікацый па фатаграфічнай тэматыцы. Суаўтар каталёга-клясыфікатара “1200 фотоаппаратов из СССР” (Менск, 2009. 650 с.) Уладальнік некалькіх патэнтаў на карыснае вынаходзтва ў вобласьці фатаграфіі. Доктар філязофіі ў вобласьці інфармацыйных тэхналёгій (аптычнае прыборабудаваньне), прафэсар. Адзін з нешматлікіх пасьлядоўнікаў піктарыяльнай фатаграфіі.
    Аўтарскія творы сьвятлапісу знаходзяцца ў Нацыянальным Мастацкім Музэі Рэспублікі Беларусь, у Музэі Гісторыі Беларусі, у музэі Ньепса г. Шалён на Соні (Францыя), а таксама ў прыватных калекцыях Італіі, Польшчы ды Літвы.

                                                           Піктарыяльная фатаграфія.
                                            З аўтарскай калекцыі Сяргея Качаргіна
          3-25 верасьня 2009 г. Музэй-галерэя “Сьвет Фота” г. Менск, вул. Прытыцкага, 10.








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz