Фаіна Кліменцьеўна /Клементьевна/
Рабіновіч – нар. у 1901 /1903/ г. у м.
Папеляны /Папіле/ Шавельскага павету
Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі [часам сьцьвярджаюць,
мабыць па сугуччы, што яна нарадзіўся ў м. Папельня Сквірскага павету Кіеўскай
губэрні].
Пасьля заканчэньня ў 1917 г. гімназіі працавала канторшчыцай, затым
рахункаводам. У 1920-1927 гг. вучылася ў Маскоўскай горнай акадэміі, пасьля
заканчэньня якой 3 гады была начальнікам партыі ў Ленінградзкім геолягавыведным
інстытуце каляровых мэталяў.
Удзельніца Другой Калымскай экспэдыцыі 1930 году. Кіравала Гербінскай
(1931) і Мылгінскай (1934) геолягапошукавымі партыямі. У 1935 г. была
узнагароджаная Ганаровай граматай ЦВК СССР. Была галоўным геолягам Амалёнскай
экспэдыцыі 1936-1937 гг.. Неаднаразова ўзнагароджвалася Дыплёмам першаадкрывальніка
СНК СССР. Яе ініцыяламі названа рэчка Эфка, правы даплыў р. Дэбін. Неаднаразова
бывала на тэрыторыі Якуцкай АССР.
Была
арыштаваная ў 1938 г. па абвінавачваньню ў шкодніцтве разам з мужам, Сяргеем
Уладзіміравічам Новікавым з якім пабралася шлюбам на Калыме, ва Аратукане па
дарозе ў Магадан. Некалькі месяцаў правяла пад сьледзтвам. Вызваленая пасьля сьмерці
свайго паўгадавога сына, які загінуў без матчынага малака. Пасьля таго, як быў
вызвалены муж, ім абодвум дазволілі зьехаць у Ленінград.
Працавала ва Ўсерасійскім навукова-дасьледчым геалягічным інстытуце імя
А. П. Карпінскага. Пражывала па вул. Каляева, д. 3, кв. 23. Пасьля пачатку
вайны з Вэрмахтам спрабавала выбрацца з гораду, страціла другое дзіця, памерла
ў ліпені 1942 г. у блякадным Ленінградзе, месца пахаваньня: невядомае. Яе муж
загінуў на фронце.
Працы:
Верхнемеловые и третичные отложения
Охотско-Колымского края. // Гострест Дальстрой. Материалы по изучению
Охотско-Колымского края. Серия 1. Геология и геоморфология. Вып. 7. Москва –
Ленинград. 1936. 68 с.
Літаратура:
Колтолвской Г. А путь и далек и долог. // Магаданская правда.
Магадан. 7 марта 1965.
*
Рабинович Фаина Клементьевна. //
Хрюкова Г. М. Геологи Колымы и Чукотки.
Биобиблиографический справочник «Помни их имена». Вып. 2. Магадан. 1969. С. 65-66.
Баліксія Лугстрэм,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz