sobota, 21 grudnia 2019

ЎЎЎ Элегія Луп. Яўхім Янка з Літбелу ў Якутыі. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    Яўхім Сямёнавіч Янка (Янко) - нар. у лістападзе 1891 г. у с. Голгін Чарнігаўскай губэрні Расейскай імпэрыі, украінец, украінскай валодае вольна.
    Скончыў другарадную школу ў м. Носаўка. У губэрнскім месьце Тула вытрымаў іспыты на званьне настаўніка царкоўнапрыходзкай школы.
    Ад 1918 г. чалец прафзьвязу шафёраў. Ад траўня 1918 г. загадчык гаража Аблвыканкамзаха ў Смаленску.
    Ад лістападу 1918 г. па травень 1919 г. у Менску: аўтасэкцыя Літбела - чалец прэзыдыюму прафзьвязу. У партыі ад 1919 г. п/б № 1261199.

    Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі, Літоўска-Беларуская ССР, ЛітБел (па-летувіску: Lietuvos – Baltarusijos Tarybų Socialistinė Respublika, (па-расейску: Социалистическая Советская Республика Литвы и Белоруссии, па-польску: Litewsko-Białoruska Republika Radziecka, на ідыш סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ) — абвешчаная бальшавікамі 27 лютага 1919 году рэспубліка зь Беларускае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі і Літоўскае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі. Праіснавала па 8 жніўня 1919 году.
    Ад ліпеню 1919 г. Яўхім Янка ў Смаленску - чалец калегіі, затым нам. загадчыка Аўтасэкцыі, пам. начальніка, нам. загадваючага, дырэктар Губтрансу Смаленгубтранс.
    Ад траўня 1927 г. па люты 1930 г. у Хабараўску: начальнік Крайдартранс. 5 кастрычніка 1929 г. камісіяй па чыстцы накладзена спагнаньне за п’янку і дэбош.
    Затым працаваў:
    п. Стрэлка: упраўработ АЯМ - нам. начальніка працаў, нач. працаў.
    м. Тамот (ЯАССР): АЯМ – нам. начальніка працаў, нач. працаў.
    м. Якуцк (ЯАССР): Якутдартранс - нам. начальніка.
    м. Алдан (ЯАССР): дырэкцыя АЯМчавп. дырэктара.
    п. Вялікі Невер: дырэкцыя АЯМ – нам. упраўляючага АЯМ.
    Літаратура:
    НА РС(Я) [Партыйны архіў Якуцкага АК КПСС] Ф. 3. Воп. 177. Спр. 6634.
    Элегія Луп,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz