Ігар Мікалаевіч Кісялёў - нар. 10 студзеня 1968 г. у месьце Дрэздэн у
Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, ў сям’і савецкага вайскоўца.
У
1985 г. скончыў сярэднюю школу № 2 у раённым месьце Дзяржынск Мінскай вобласьці
БССР, пасьля чаго быў накіраваны па лініі райваенкамата на курсы аўтакранаўшчыкоў,
якія скончыў у 1986 г.
Пасьля нядоўгачасовага пэрыяду працы будаўніком у ПМК-190 у Дзяржынску,
у лістападзе 1986 г. Дзяржынскім райваенкаматам быў пакліканы на вайсковую
службу ў Савецкае Войска.
Улічваючы пададзены ім рапарт аб накіраваньні яго ў склад абмежаванага кантынгенту
савецкіх войскаў у Аўганістане, ён накіроўваецца ў навучальнае падразьдзяленьне
па падрыхтоўцы малодшых камандзіраў у Кешынскі мотастралковы полк, што
знаходзіўся ў месьце Ашхабад Туркмэнскай ССР, а ў траўні 1987 г. самалётам
перакідаецца на тэрыторыю Аўганістана і залічаецца на пасаду кулямётчыка ў
падразьдзяленьне выведкі 101 мотастралковага палку, які дыслакуецца на перавале
Рабаці-Мірза ў правінцыі Герат.
Пасьля дэмабілізацыі з войска, у студзені 1989 г. вярнуўся ў Дзяржынск, працаваў
аўтакранаўшчыком у ПМК-190, выяжджаў на заробкі ў
Якутыю, г. зв. шабашка.
Потым зрабіўся індывідуальным прадпрымальнікам, выкарыстоўваючы аўтакран
для выкананьня будаўнічых працаў.
Жанаты, мае дваіх дзяцей. Пражывае ва ўласнай хаце ў горадзе Дзяржынску.
Узнагароджаны: Ганаровай граматай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР
“Воіну-інтэрнацыяналісту”, шасьцю мэдалямі, у тым ліку мэдалём “За баявыя
заслугі”.
Літаратура:
* Высоцкий Н. И. Под небом Афгана,
посвящается воинам- интернационалистам, уроженцам и жителям Дзержинского района
Минской области. Дзержинск. 2013. С. 50./
Насрульлія Дойч,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz