wtorek, 29 października 2019

ЎЎЎ 1. Сайнара Пранца. Тамаш Аўгусьціновіч ды Якуцкая вобласьць. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2019.

    У 1896 г. ленінградзкі дасьледчык, беларускага паходжаньня, Валянцін Грыцкевіч ў сваім артыкуле “Собиратель гербариев”, прасьвечаным Тамашу Аўгусьціновічу, паведаміў, што “Точное место его происхождения неизвестно. По сведениям историка и краеведа Г. А. Кохановского, фамилия «Августинович» часто встречается в районе местечка Кривичи ныне Мядельского района Минской области”. /Грицкевич В. П.  От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 216./



    Гэтае меркаваньне заўважыў вядомы краязнаўца і пэдагог з вёскі Камарова, што на Мядзельшчыне, Іван Драўніцкі, аб чым падзяліўся з чытачамі ў раённай газэце: “Гісторык-краязнаўца Г. А. Каханоўскі выказваў меркаванне, што вядомы ўрач, збіральнік гербарыяў Тамаш Мацвеевіч Аўгусціновіч нарадзіўся на Мядзельшчыне ля Крывічоў. І вось у артыкуле «Нашы славутыя землякі – даследнікі прыроды і землепраходцы» (штотыднёвік «Наша слова», № 21 за 1995 год) Валерый Аношка і Міхась Брылеўскі пішуць «Ураджэнец Мядзельшчы, вайсковы медык Тамаш Аўгусціновіч пасьля выхаду ў адстаўку аб’ездзіў Сібір і Далёкі Усход і сабраў багаты гербарый – больш за 40 тысяч экземпляраў расьлін, які стаў пачаткам вывучэньня флоры Паўночна-Усходняй Азіі». Гэтая аказія дае падставу прасачыць за жыццёвым шляхам нашага зямляка”. /Іван Драўніцкі. Вайсковы медык, геабатанік Т. Аўгусціновіч. // Нарачанская зара. Мядзел. № 30. 15 ліпеня 1995. С. 4./.





    Але, нават, шчырая дасьледчыцкая душа Алеся Марціновіча не змагла прыняць такое сьцьверджаньне: “Энцыклапедычныя даведкі пра Тамаша Аўгусціновіча сведчаць наступнае: падарожнік-геабатанік, урач. Месцам нараджэньня называюць Віленскую губэрню, год – 1809. Аднак Генадзь Каханоўскі прытрымліваўся думкі, што карані Тамаша Мацьвеевіча трэба шукаць на тэрыторыі цяперашняга Мядзельскага раёна. Прынамсі, у ваколіцы мястэчка Крывічы часта сустракаецца прозвішча Аўгусьціновіч”. /Алесь Марціновіч.  Сябар айнаў – Тамаш Аўгусціновіч. // Чырвоная змена. Мінск. 1 красавіка 1999. С. 3./ “Магчыма, пошукі і далі б жаданы плён, але, як вядома, Генадзь Аляксандравіч заўчасна пайшоў з жыцьця”. [10 студзеня 1994.] /Анюй – частка нязведанага. Тамаш Аўгусціновіч. // Алесь Марціновіч.  Элегіі забытых дарог. Гістарычныя нарысы, эсэ. Мінск. 2001. С. 176./





    /Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельского раёна. Мінск. 1998. С. 107./



    /В. П. Кисель. Открыватели мира. Замечательные путешественники, исследователи, первопроходцы. Минск. 2000. С. 8./



    Каб высьветліць, ці ёсьць што-небудзь канкрэтнае пра Тамаша Аўгусьціновіча, было вырашана зьезьдзіць у Мядзел.


    У Краязнаўчым музэі ў Мядзелі мне змаглі паказаць толькі кнігу “Памяць”, з артыкулам І. П. Драўніцкага, як самую аўтарытэтную крыніцу, а калі яна была пастаўленая пад сумнеў, то навуковы супрацоўнік музэю, які сам “з Мурманску і мае беларускі пашпарт, але ніколі не гаварыў і не будзе гаварыць па-беларуску”, сказаў што ўсе зьвесткі аб нараджэньні Тамаша Аўгусьціновіча ёсьць у адной старой жанчыны, якая жыве ў Маладзечне, але яна іх мне не пакажа. З гэтым, каб больш не нэрваваць мурманчаніна, прыйшлося пакінуць Мядзел. 
    Таму трэба прызнаць, як больш праўдзівую, вэрсію аб нараджэньні Тамаша Аўгусьціновіча ў засьценку Какішкі (Кокішкі) “Ur. 1809 w Kokiszkach na Wileńszczyźnie/Augustynowicz Tomasz. // W. i T. Słabczyńcy.  Słownik podróżników Polskich. Warszawa. 1992. S. 18./, або вёсцы Какшыны /Аўгусціновіч Томаш (1809-1891). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. Арк. 20./, “Rusijos imperijos Panevėžio apskrities Kuokiškio /Tomas Augustinovičius. // Vikipedija Lietuvių/.




    /Аўгусціновіч Томаш (1809-1891). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. Арк. 20./




    Беларускім навукоўцам, як самым крутым у сьвеце, усё ж такі трэба ведаць, што фотаздымак Тамаша Аўгусьціновіча, які яны скарыстоўваюць у сваіх працах, у навуковы ўжытак увяла спадарыня Лізавета Назарава, але аніяк не яны.















Brak komentarzy:

Prześlij komentarz