Аляксандр Іосіфавіч Гзоўскі-Юнаша – нар. 8 (20) красавіка 1888 г. у маёнтку Борхава (Борхаў) Гомельскага павета Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і “абруселага, дакладней, абеларусеўшага паляка” Іосіфа Фартунатавіча Гзоўскага ды Людвікі з Ланеўскіх-Воўк.
Скончыў
Смаленскую гімназію, юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта.
У 1911-1912
гг. у расейкай арміі. У 1912-1914 гг. працаваў адвакатам. А 1914 г. ізноў на
вайсковай службе. У 1915 г. скончыў Аляксееўскае ваеннае вучылішча ў Маскве.
Служыў у Канску і Іркуцку, наведаў „край якутаў”
/Gzowski-Junosza Aleksander.
// Zieliński S. Mały słownik pionierów
polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze,
eksploratorzy, emigrańci, pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni.
Warszawa. 1933. S. 660./
Ад
кастрычніка 1917 г. у Туркестане, рэдактар газэты “Туркестанский курьер” у
Ташкенце. У канцы 1917 - пачатку 1918 г. супрацоўнічаў з Часовым урадам у
Какандзе.
Ад
лютага 1918 г. у Маскве, супрацоўнік газэтаў “Раннее утро” і “Русские
ведомости”. Як карэспандэнт гэтых газэт выехаў у Смаленск. Пасьля іх закрыцьця
ў ліпені 1918 г. працаваў рабочым на чыгуначнай станцыі, восеньню 1918 г. —
загадчыкам юрыдычнай часткай аддзела сацыяльнага забесьпячэньня Заходняй вобласьці
(камуны). Супрацоўнічаў у газэце “Известия Западной коммуны”.
Разам
з першым урадам БССР у студзені 1919 г. пераехаў у Менск; супрацоўнік газэт
“Звезда” і “Бедняк” загадчык рэдакцыі часопіса “Заря Запада”. Смаленскія і менскія
падзеі апісаў у творы “У дзяржаве чырвоных людажэрцаў. Аповесьць з жыцьця
бальшавіцкай Расіі”, выдадзенай асобнай кнігай у Варшаве ў 1921 г. у перакладзе
на польскую мову. Першую рэдакцыю аповесьці зьмясьціў у газэце “Минский курьер”
у 1919 г. пад назвай “Александр Мясникьянц. Роман в двух частях”. Гзоўскі,
застаўшыся ў Менску, занятым польскімі войскамі, стаў выдаўцом і рэдактарам газэты
“Минский курьер”. Паводле некаторых дадзеных, выданьне фінансавалася “двуйкай”
— польскай ваеннай выведкай. Другая рэдакцыя аповесьці друкавалася ў жніўні-верасьні
1920 г. у варшаўскай “Свободе” пад назвай “Палачи революции”. Гзоўскі быў
рэдактарам “Свободы”, а фактычным выдаўцом і кіраўніком — Барыс Савінкаў.
У
1921 г. Гзоўскі рэдактар варшаўскага аддзяленьня тэлеграфнага агенцтва
“Руссопресс”. Прыняўшы польскае грамадзянства, жыў у Варшаве, ад 1927 г. — у
Жэляхове Гарволінскага павету, а ў 1938 г. у Собалеве таго ж павета. А. Гзоўскі
з’яўляецца аўтарам многіх п'ес, аповесцей ды мэмуараў Карыстаўся псэўданімамі і
крыптанімамі: Б. Ольгинский, Альфа-Бэта, А. Юноша, А. Б. ды інш.
Памёр у 1938 годзе.
Літаратура:
* Gzowski-Junosza Aleksander. // Zieliński
S. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych
i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci,
pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 659-660.
* Скалабан В. Гзоўскі Аляксандр Іосіфавіч. // Кантакты і
Дыялогі. № 5. Мінск. 1988. С. 21-22.
* Скалабан В. Гзоўскі Аляксандр Іосіфавіч. // Сузор’е
беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах.
Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 129-130.
Гуля
Юначка,
Койданава
Gzowski-Junosza Aleksander, * 21, IV. 1888 r. w
Mohyłowszczyźnie, prawnik, dziennikarz, literat i podróżnik. Przebywał 50 lat
poza granicami Polski, w tem kilka lat na Syberji i w Turkiestanie. Zwiedził Syberję
wschodnią i Daleki Wschód: kraj Jakutów,
kraj Zabajkalski, Mandżurję, Chiny i Bucharę. Przeżycia w Turkiestanie opisał w
książce „Półksiężyc i gwiazda czerwona” Warszawa 1922 r. a nadto w książeczkach
„Roju”: „Fakir z Namanganna” i „Car Kirgiski Abda-Chan”, wyd. w 1926 r.,
napisał powieści podróżniczo-egzotyczne: „Przez tajgi i stepy” Poznań 1925 r.
„Pod słońcem Azji” Warszawa, 1927 i „Spisek w Teheranie”, Warszawa 1928. G.
J. podróżował wiele po kresach Polski w charakterze korespondenta pism
warszawskich. Wrażenia swe z Pińszczyzny opisał w powieści „Hrabina z Polesia”,
Warszawa, 1928 Mieszkając w Rosji, napisał 11 sztuk teatralnych wydanych przez
związek pisarzy dramatycznych w Petersburgu w 1912-1914 i wystawionych na
scenach rosyjskich. Obecnie publikuje „Listy z Ordęgowa” w A. B. C.
Ankieta —
Wspomnienia Turkiestańskie Warszawa 1922 — Zieliński Bibl Migr.
/Stanisław Zieliński. Mały słownik
pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy,
badacze, eksploratorzy, emigrańci, pamiętnikarze, działacze i pisarze
migracyjni. Warszawa. 1933. S. 659-660./
ГЗОЎСКІ АЛЯКСАНДР
Гзоўскі Аляксандр Іосіфавіч (псеўд. і крыпт.:
Юноша-Гзоўскі Аляксандр, Junosza-Gzowski Aleksander, Б. Ольгинский, Альфа-Бэта,
А. Юноша, А. Б.; 8 (20). 04.1888, маёнт. Борхава (Борхаў) Гомельскага пав.
Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. - ?) рускі і польскі
пісьменнік і журналіст.
Нарадзіўся
ў сям’і “абрусеўшага, дакладней абеларусеўшага паляка” (з аўтабіяграфіі А.
Гзоўскага, напісанай для С. Вянгерава, якая зберагаецца ў Пушкінскім Доме,
Санкт-Пецярбург; інфармацыя М. Нікалаева) Іосіфа Фартунатавіча Гзоўскага і
Людвікі з Ланеўскіх-Волк. Скончыў Смаленскую гімназію, юрыдычны факультэт
Маскоўскага універсітэта. У 1911-1912 гг. і з 1914 г. — у рускай арміі. У
1912-1914 гг. працаваў адвакатам. У 1915 г. скончыў Аляксееўскае ваеннае
вучылішча ў Маскве. Служыў у Канску і Іркуцку. 3 кастрычніка 1917 г. — у
Туркестане, рэдактар газеты “Туркестанский курьер” (Ташкент). У канцы 1917 - пачатку 1918 г.
супрацоўнічаў з Часовым Урадам у Какандзе. З лютага 1918 г. — у Маскве, супрацоўнік газет “Раннее
утро” і “Русские
ведомости”. Як
карэспандэнт гэтых газет выехаў у Смаленск. Пасля закрыцця газет (ліпень 1918)
працаваў рабочым на чыгуначнай станцыі, восенню 1918 г. — загадчык юрыдычнай
часткай аддзела сацыяльнага забеспячэння Заходняй вобласці (камуны).
Супрацоўнічаў у газ. “Известия
Западной Коммуны”. Разам з першым урадам БССР у студзені 1919 г. пераехаў у
Мінск, супрацоўнік газет “Звезда” і “Бедняк”, загадчык рэдакцыі часопіса “Заря
Запада”. Смаленскія і мінскія падзеі апісаў у творы “У дзяржаве чырвоных
людажэрцаў: Аповесць з жыцця бальшавіцкай Расіі”, выдадзенай асобнай кнігай у
Варшаве ў 1921 г. у перакладзе на польскую мову. Першую рэдакцыю аповесці
змясціў у газеце “Минский
курьер” у 1919 г. пад назвай “Александр Мясникьянц: Роман в двух частях”. Гзоўскі, застаўшыся ў
Мінску, занятым польскімі войскамі, стаў выдаўцом і рэдактарам гэтай газеты.
Паводле некаторых дадзеных, выданне фінансавалася “двуйкай” — польскай ваеннай
разведкай. Другая рэдакцыя аповесці друкавалася ў жніўні-верасні 1920 г. у
варшаўскай “Свободе” пад назвай “Каты рэвалюцыі”. Гзоўскі быў рэдактарам
“Свободы”, а фактычным выдаўцом і кіраўніком — Б. Савінкаў. У 1921 г. —
рэдактар варшаўскага аддзялення тэлеграфнага агенцтва “Руссопресс”. Прыняўшы
польскае грамадзянства, жыў у Варшаве, з 1927 г. — у Жэляхове Гарволінскага
пав., а ў 1938 г. — у Собалеве таго ж павета. У Польшчы супрацоўнічаў з “Gazetą
Poranną — 2 grosze”, “Gazetą Warszawską”, часопісам “Prosto z mostu”. Далейшы
лёс А. Гзоўскага невядомы.
Аляксандр
Гзоўскі з’яўляецца аўтарам многіх п’ес, аповесцей, мемуараў, якія сёння
невядомы беларускаму чытачу. Асноўныя яго творы: Атаман разбойничьей шайки: Комедия-шутка. М., 1909;
Гастролер-экспроприатор. М., 1909; Чемпионат. М., 1909; Удачная охота. М., 1910; W państwie czerwonych
ludożerców: Powieść z życia bolszewickiej Rosji / Przeł. z ros. p. T. Warszawa,
1921; Półksiężyc i gwiazda czerwona: Wspomnienia turkestańskie. Warszawa, 1922;
Jak chciano uwolnić Mikołaja II. Warszawa, 1924; Pod słońcem Azji. Warszawa,
1927; Hrabina z Polesia. Warszawa, 1928; Król kirgizski Abda-Chan. Warszawa,
1929.
Віталь
Скалабан
/Кантакты
і Дыялогі. № 5. Мінск. 1988. С. 21-22./
Гзоўскі Аляксандр Іосіфавіч
[псеўд. і крыпт. Юноша-Гзоўскі Аляксандр, Junosza-Gzowski
Aleksander, Б. Ольгннский, Альфа-Бэта, А. Юноша, А. Б.; 8 (20). 4. 1888 г., маёнт. Борхава (Борхаў) Гомельскага пав.
Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. - 1938]
Рускі
і польскі пісьменнік і журналіст.
Нарадзіўся
ў сям’і “абруселага, дакладней, абеларусеўшага паляка” (з аўтабіяграфіі А.
Гзоўскага, напісанай для С. Вянгерава, якая зберагаецца ў Пушкінскім доме ў
Санкт-Пецярбургу; інфармацыя М. Нікалаева) Іосіфа Фартунатавіча Гзоўскага і
Людвікі з Ланеўскіх-Волк. Скончыў Смаленскую гімназію, юрыдычны факультэт Маскоўскага
ўніверсітэта. У 1911-1912 гг. і з 1914 г. — у рускай арміі. У 1912-1914 гг.
працаваў адвакатам. У 1915 г. скончыў Аляксееўскае ваеннае вучылішча ў Маскве.
Служыў у Канску і Іркуцку. З кастрычніка 1917 г. — у Туркестане, рэдактар газеты “Туркестанский курьер” (Ташкент). У канцы
1917 - пачатку
1918 г. супрацоўнічаў з Часовым урадам у Какандзе. З лютага 1918 г. — у Маскве,
супрацоўнік газет “Раннее утро» і «Русские ведомости». Як карэспандэнт гэтых
газет выехаў у Смаленск. Пасля іх закрыцця (лі-пень 1918) працаваў рабочым на
чыгуначнай станцыі, восенню 1918 г. — загадчыкам юрыдычнай часткай аддзела
сацыяльнага забеспячэння Заходняй вобласці (камуны). Супрацоўнічаў у газ. “Известия Западной коммуны”. Разам з
першым урадам БССР у студзені 1919 г. пераехаў у Мінск; супрацоўнік газет
“Звезда” і “Бедняк”, загадчык рэдакцыі часопіса “Заря Запада”. Смаленскія і
мінскія падзеі апісаў у творы “У дзяржаве чырвоных людажэрцаў: Аповесць з жыцця
бальшавіцкай Расіі”, выдадзенай асобнай кнігай у Варшаве ў 1921 г. у перакладзе
на польскую мову. Першую рэдакцыю аповесці змясціў у газеце “Минский курьер” у 1919 г. пад
назвай “Александр Мясникьянц: Роман в двух частях”. Гзоўскі, застаўшыся ў Мінску, занятым
польскімі войскамі, стаў выдаўцом і рэдактарам гэтай газеты. Паводле некаторых
дадзеных, выданне фінансавалася “двуйкай” — польскай ваеннай разведкай. Другая
рэдакцыя аповесці друкавалася ў жніўні-верасні 1920 г. у варшаўскай
"Свободе” пад назвай “Каты рэвалюцыі”. Гзоўскі быў рэдактарам “Свободы”, а
фактычным выдаўцом і кіраўніком — Б. Савінкаў. У 1921 г. — рэдактар варшаўскага
аддзялення тэлеграфнага агенцтва “Руссопресс”. Прыняўшы польскае грамадзянства,
жыў у Варшаве, з 1927 г. — у Жэляхове Гарволінскага пав., а ў 1938 г. — у
Собалеве таго ж павета. У Польшчы супрацоўнічаў з “Gazet
Poranna 2 grosze”, “Gazet Warszawsk”, часопісам “Prosto z mostu”. Далейшы лёс А.
Гзоўскага невядомы.
А.
Гзоўскі з’яўляецца аўтарам многіх п’ес, аповесцей, мемуараў, якія сёння
невядомыя беларускаму чытачу. Асноўныя яго творы: “Атаман разбойніцкай шайкі”
(М., 1909; на рус. мове); “Гастралёр экспапрыятар”
(М., 1909; на рус. мове); “У краіне чырвоных людаедаў”. Варшава, 1921; на пол.
мове); “Графіня з Палесся” (Варшава, 1928; на пол. мове).
Віталь Скалабан
/Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў
Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 129-130./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz