wtorek, 15 października 2019

ЎЎЎ Людка Рублёвая. Красавец-трускалка паэта Віцейка Шніп ды якуткі. Койданава. "Кальвіна". 2019.

 
    Віцёк Шніп у нататцы У ГАСЦЯХ У ЯКУТАК /vik-shnip.livejournal.com/89602.html/ піша: “27.08.2009. Масква. Усесаюзны сэмінар маладых літаратараў. Гасьцініца “Орлёнок”. Мяне і Леаніда Галубовіча дзьве прыгожыя маладыя якуткі запрасілі ў госьці.
    Захапіўшы пару пляшак гарэлкі, стукаемся ў нумар да дзяўчат. Дзьверы адчыняюцца і да нас кідаюцца абдымацца нашы новыя знаёмыя паэты з-пад Урала. Нейкі час мы не выстаўляем гарэлку на стол, спадзеючыся, што нашыя сапернікі хутка сыдуць у свае нумары. Аднак хлопцы сядзяць і не думаюць нікуды ісьці. Якуткі толькі ўсьміхаюцца. Усё канчаецца тым, што мы дастаём пляшкі і, выпіўшы ўсю гарэлку і крыху пашумеўшы на разьвітаньне, пакідаем якутак рускім паэтам”.

    Такі аблом! Ды і Галубовіча, бедачыну, здаў. А “прыгожыя якуткі” малайцы!!!
    Адзначым што Віцейка Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 г. ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёну Менскай вобласьці БССР (СССР). Закончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, але будаўніком на радзіме працаваць не схацеў а 7 гадоў падпрацоўваў грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе “Крышталь” у Менску, літкансультантам у часопісах “Нёман” ды газэце “Вячэрні Мінск”. У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве пачаў працаваць старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе “Беларусь”, у газэтах “Наша слова” і “Літаратура і Мастацтва”. Ад 2008 г. галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура”.
    Людуня Рублёвая,
    Койданава.










    АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч. Беларускі паэт, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1999 г. Нарадзіўся 16. 8. 1955 г. у в. Ліпавец. У 1972 г. закончыў Ушацкую сярэднюю школу, служыў у арміі. Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1984). Некаторы час жыў і працаваў у Якуціі і Забайкаллі. [Забайкальле, Якуція... Вандраваньне без пэўнай мэты, проста так. Я спыняўся ў нейкім адным месцы, уладкоўваўся на працу, нейкі час працаваў. Калі зьбіралася больш-менш прыстойная сума грошай, звальняўся, садзіўся ў самалёт і ляцеў кудысьці яшчэ, зараней гэтага не плянуючы нават. Праўда, у адным месцы затрымаўся на даволі значны тэрмін. У Якуціі, на зьверафэрме, зьвераводам. Вырошчваў пясцоў, сябраваў з мясцовымі жыхарамі і... працягваў пісаць вершы.] З 1984 г. жыве ў г. Чэрвень Мінскай вобласці, працуе настаўнікам у Вайнілаўскай базавай школе Чэрвеньскага раёна. Яго вершы друкуюцца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, увайшлі ў калектыўныя зборнікі паэзіі “Першая сустрэча” (1989), “Дзень паэзіі” (1989), “Мая Ігуменшчына” (1994, 1996), “Бацькаўшчына” (2000), “Бацька наш Нёман” (2001). Шмат піша для дзяцей, друкуецца ў перыядычных выданнях для дзяцей, у калектыўным зборніку “Я — Чалавек”. З’яўляецца лаўрэатам некалькіх рэспубліканскіх конкурсаў драматычных твораў (1995, 1997, а на конкурсе 2000 г. былі адзначаны тры яго п’есы). П’есы і вершы Генадзя Аўласенкі неаднаразова гучалі на рэспубліканскім радыё. Піша і прозу.
    /Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. Мінск. 2003. С. 544./












Brak komentarzy:

Prześlij komentarz