czwartek, 24 października 2019

ЎЎЎ Ванда Амур. Апісальнік Далёкага Ўсходу Яўхім Цярашонкаў з Магілёўшчыны. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Яўхім Якаўлевіч Цярашонкаў (Терешонков) – нар. ў 1893 г. у в. Грусіна Клімавіцкага павету Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
     У 1912 г. перасяліўся на Далёкі Ўсход у пошуках лепшай долі, будаваў Амурскую чыгунку, настаўнічаў. З пачаткам 1-й Усясьветнай вайны вярнуўся на Бацькаўшчыну, каб добраахвотна пайсьці на фронт. Настаўнічаў у Клімавіцкім павеце, быў у бежанцах, ваяваў у Галіцыі. Пасьля дэмабілізацыі ў Гомелі зноў выехаў на Далёкі Ўсход, дзе прымаў удзел у Грамадзянскай вайне.
    Першым наборам у 1939 г. паступіў у Далёкаўсходні краявы інстытут удасканаленьня настаўнікаў і да 1957 г. працаваў там мэтадыстам, завучам, дырэктарам ды вёў рукапісны летапіс. Кавалер ордэнаў Леніна ды Працоўнага Чырвонага Сьцяга, заслужаны настаўнік РСФСР, чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР. У першай сваёй кнізе «Сустрэчы на дарогах. Запіскі настаўніка» ён апісаў сваё дзяцінства ў Беларусі, падзеі 1-й Усясьветнай вайны, лёс сваіх аднавяскоўцаў на Далёкім Усходзе.
    Творы
    Встречи на дорогах: (Записки учителя). Владивосток. 1954. 368 с.
    Встречи на дорогах. (Записки учителя). Москва. 1955. 263 с.
    Там, где начинается день. Повесть. Владивосток. 1955. 92 с.
    Женя Журавина. Повесть. Владивосток. 1958. 228 с.
    Край семи сокровищ. Владивосток. 1959. 226 с.
    Директор школы. Повесть. Владивосток. 1962. 167 с.
    Край семи сокровищ. Владивосток. 1966. 143 с.
    Встречи на дорогах. Записки учителя. Владивосток. 1968. 327 с.
    Женя Журавина. Повесть. Владивосток. 1976. 192 с.
     Літаратура:
    Кривошенко С. Ф. Встречи на дорогах. // Тихоокеанский комсомолец. 7 января 1955.
*    Кривошенко С. Ф. Познакомьтесь с Женей Журавиной. // Дальний Восток. № 1. 1959. С. 186—188.
    Лясота Ю. Певец труда и жизни. // Дальний Восток. № 5. 1968.
*    Хилилецкий Г. Человек и его дело. // Дальний Восток. № 3. 1961. С. 161-164.
*    Кривошенко С. Ф. Чтобы зеркало не укоряло. // Тихий океан. № 5. 1962. С. 69-72.
*    Баркоўскі А. Цярэшчанкаў Яфім Якаўлевіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 296.
*    Баркоўскі А.  Цярэшчанкаў (Церашонкаў) Яфім Якаўлевіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 525.
    Ванда Амур,
    Койданава







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz