У
артыкуле А. Кучыньскага ды З. Вуйціка “Ожидания и свершения. Цивилизаторская
деятельность поляков в Сибири (XVII-XIX века)”, які быў надрукаваны ў
грунтоўнае працы “Сибирь в истории и культуре
польского народа.” (М., 2002 г.)
паведамляецца што “Вялікі ўклад у дасьледаваньне Сыбіры
ўнёс жыхар гораду Гданьска Даніэль Месершміт. Ён, запрошаны Пятром І у
дваццатыя гады XVIIІ ст., зьдзейсьніў паездкі і па Забайкальлі. Месершміт
пад час свайго падарожжа сустракаўся з польскімі палоннымі. Адзін з іх, Міхал
Валаховіч (Воллохович), па просьбе Д. Месершміта адправіўся ў 1724 г. да
берагоў Індзігіркі і прывёз адтуль шкуру мамута з рэшткамі поўсьці, якая на ёй
захавалася. Пры жыцьці Д. Месершміта ягоныя матэрыялы (у тым ліку і справаздача
Валаховіча) не былі апублікаваныя. Вялікая навуковая сэнсацыя згінула ў
пецярбургскіх архівах (працы Месершмідта былі выдадзены ў Нямеччыне толькі ў
другой палове XX ст.)”. (стар. 432.).
Амаль тое ж самае паведамляецца ў артыкуле З. Вуйціка “Polscу badacze geologii Sуberii”, які быў зьмешчаны ў
№ 17 часопіса “Zesłaniec” за 2004 г., у якім
казалася, што “аднаго з Гданьскіх прыродазнаўцаў у
1716 г. цар Пётра І прызначыў да кіраўніцтва навуковаю выправаю па эўрапейскай
і азіяцкай частцы Расеі. Гэта быў Даніэль Месершміт, выбітны дасьледчык, але
адначасова навукова трагічная постаць. На пачатку 1724 г. ён дабраўся да
Іркуцка, дзе атрымаў прадпісаньне вывучыць рэшткі мамута, якія знайшлі на Індзігірцы. Дык вось, скарыстаўшы, зручны
выпадак, ён выслаў на месца знаходкі лекара Міхала Валаховіча (Michała
Wołłochowicza), які знаходзіўся ў няволі. Гэты ж, закончыўшы выправу посьпехам,
прывёз, разам з рэчавым вопісам жывёліны, пакрытую поўсьцю ягоную скуру”
(стар. 4).
Пры
гэтым у абодвух выпадках зацемка падаецца на наступную крыніцу: А. Н. Иванов. Из
истории открытия трупов плейстоценовых животных. Сведения поляка М. Волоховича
/1724/ о находке шкуры на Индигирке” // Dzieje polskich, rosyjskich i
radzieckich badań polarnych. Materiały III sympozjum polsko - radzieckiego. Z historii
nauk o ziemi. Wrocław 25-30 wreśnia 1978 r. Wr. - W-wa. - Kr. - Gd. - Ł., 1982,
s. 445 - 452. У ёй А. Іваноў падае
наступнае: “Зацікаўлены намі асобай М.
Валаховіча (М. Волоховича) супрацоўнік Музея Зямлі ПАН З. Вуйцік на выснове
старапольскіх матэрыялаў выявіў, што Валаховічы жылі ў 1700 г. ў вёсцы
Валаховічы Лідзкай воласьці ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы. Бліжэйшая
вышэйшая навучальная ўстанова знаходзілася ў Вільне. Па меркаваньню З. Вуйціка
М. Валаховіч мог быць лекарам пры якімсьці гарнізоне. Аднак, як выявілася, у
даўняй Віленскай Акадэміі на пачатку XVIII ст. меліся толькі багаслоўскі ды
юрыдычны факультэты. Па гэтаму Вільнюскі геоляг А. Грыгяліс выказаў меркаваньне,
што М. Валаховіч мог быць слухачом Акадэміі па багаслоўскаму факультэту і ў
войсках апынуўся ў якасьці служкі культу” (стар.
449).
У
сваіх дзёньніках, якія былі выдадзены ў ГДР, Даніл Готліб Месершміт адзначае,
што М. Валаховіч быў палонны паляк (“Michael Wolochowicz,
ein gefangener Pole”), які ў Іркуцку чакаў вызваленьня з выгнаньня праз
пасрэдніцтва “Podstolie Siničkin”. (Meserschmidt D. G. Forschungsreise
durch Sibirien 1720-1727. Teil 2. Tagebuchufzeichnungen Januar 1723-Mai 1724.
Berlin, 1964. s. 209.).
Як
вядома Сяніцкія гербу Боньча, якія ад ХVІ ст. вызначалі кальвінізм, свой род
выводзілі з Сеньніцы Краснастаўскага павету Бэлзскага ваяводства (Чырвоная
Русь). Два сыны Мікалая Сяніцкага - Павал, падстолі Бускі (зараз Буск
знаходзіцца ва Львоўскай вобласьці Ўкраіны) ды Веспасіян выехалі на службу ў
ВКЛ і там былі падтрыманы Радзівіламі. У 1671 г. у Веспасіяна, ад шлюбу з
Аляксандрай Станкар, нарадзіўся сын Крыштаф, а ў Паўла ў 1677 г., ад шлюбу з
Канстанцыяй Станкар, сын Людвік. На элекцыйным сойме ў 1697 г. Крыштаф, усьлед
за саксонскім курфюрстам Фрыдрыхам Аўгустам І, абраным каралём Рэчы Паспалітай,
прымае каталіцтва пад імем Казімер. Неўзабаве Крыштаф Казімер атрымлівае ад
караля Аўгуста ІІ Фрэдэрыка Моцнага чын генэрала артылерыі ВКЛ ды таксама
надзвычай даходную Магілёўскую эканомію. Людвік жа робіцца віцэ-адміністратарам
гэтай жа эканоміі і рэгімэнтарам Беларускай дывізіі ВКЛ. У 1706 г. браты
Сяніцкія прымаюць бок ілжэ караля Станіслава Ляшчынскага, стаўленіка швэдаў. У
1707 г. яны ўдзельнічаюць у захопе транспарту з расійскімі грашыма. Разьюшаны
Пётра І загадвае свайму генэралу Баўру захапіць Быхаў, паланіць Сяніцкіх ды
даставіць іх у Маскву.
“Магілёўская кроніка” Т. Сурты і Ю. Трубніцкага, апісваючы паланеньне Сяніцкіх
зазначае: “У апошнія дні ліпеня праводзілі Сяніцкіх
са значнаю маскоўскаю сьвітаю праз Магілёў... абодва Сяніцкія ехалі на лектыцы
акаваныя, так што і шапкі ні каму не маглі зьняць. А за імі, на простых
калёсах, везьлі Пятуха, пры Сяніцкіх прыслужваў якойсьці іхні пакаёвы... Па
заканчэньні абеду Масква адразу з Сяніцкімі рушылася з места. Згаданыя Сяніцкія
былі завезены да Смаленскай мяжы, а адтуль праз Маскву сасланы ў выгнаньне на
Сыбір, дзе доўга там у вельмі вялікай нястачы жыцьцё сваё праводзілі, і там з
іх адзін памёр, а другі, як зьехаў з глузду, адасланы быў да Польшчы. А Пятух
неўзабаве са сталіцы быў вернуты на Русь, прыбыў да сваіх маёнткаў, якія знаходзіліся
ў Магілёўскай эканоміі”. /Могилевская хроника
Т. Р. и Ю. Трубницкога. // Полное собрание русских летописей. Т. 35. Летописи
белорусско-литовские. М., 1980. стр. 267./.
Як
бачым, магілёўскі кранікёр добра ведае магілёўчаніна Пятуха, але не называе
прозьвішча “пакаёвага” Сяніцкіх, бо пэўна той ня быў ураджэнцам Магілёўшчыны ды
і знаходзіўся там, пэўна, не вельмі працяглы час. Не называе таксама прозьвішча “пакаёвага”, але вызначае
яго ўжо як афіцэра, надзвычайны англійскі пасланец пры маскоўскім двары Чарльз
Вітварт, які данасіў з Масквы 8(19) кастрычніка 1707 г. статс–сакратару Гарлею
ў Лёндан што: “Генэрал Сяніцкі (“m-r Seniezky”), які (як я меў гонар паведаміць
вам 13/24 жніўня) разам з гарнізонам захопленым у Быхаве, адасланы быў ў
Варонеж, прысланы назад у Маскву з тыдзень таму разам з ягоным братам і двума
другімі афіцэрамі, але ўсе яны ўтрымліваюцца пад строгім наглядам. Простых
жаўнераў сюды не вярнулі”. А 17(28) сьнежня 1707 г. ён ізноў данасіў: “Я меў
гонар паведаміць вам, што былы Быхаўскі губэрнатар Сяніцкі, які ўтрымліваецца
пад строгім арыштам у адным з падмаскоўных манастыроў, 7-га чысла бягучага
месяца яго, ягонага брата і яшчэ аднаго афіцэра, зьвязаўшы па руках і па нагах,
кінулі ў звычайныя сані і адправілі ў месца, якое прызначана для катаваньняў
злачынцаў; туды ж у тую ж ноч прывезены былі прылады катаваньняў...” /Донесенія и другія бумаги
чрезвычайнаго посланника англійскаго при русскомъ дворѣ,
Чарльза Витворта съ 1704 г. по 1708 г. // Сборникъ Императорскаго Русскаго
Историческаго Общества. С.-Петербургъ. Т. 39. 1884. С. 425, 438-440./
У
сваіх успамінах Людвік Сяніцкі пісаў: “...палякі, якія прыехалі ў Маскву дзеля
сузіраньня і сьвяткаваньня Палтаўскага трыюмфу, сакрэтна зьвярнуліся да нас, ці
не жадалі б мы напісаць ў Польшчу, з дэклярацыяй, што жадаюць дабра і бясьпечна
перавязуць гэтыя лісты. На што, не бачачы небясьпекі, быў спакушаны мой брат,
пан генэрал літоўскай артылерыі, які падкупіў варту ды напісаў лісты ў Польшчу,
і праз свайго слугу пана Міхала Валаховіча (“Michała
Włochowicza”), адаслаў да тых палякаў, якія з-за здрадніцтва, перахапіў генэрал
Баўр, і аддаў іх князю Меньшыкаву, які быў на той час на царавым месцы ў
Маскве. Той аддаў гэтыя лісты князю Рамаданаўскаму ды загадаў учыніць строгую інквізыцыю,
дзеля якой майго брата п. генэрала артылерыі вазілі ў Прэабражэнск, дзе тры
тыдні ўтрымлівалі асобна ад мяне, хаця і
мяне таксама прывезьлі ў гэты ж манастыр. Там яму цяжкія пакуты задавалі, пасьля
якіх, адабралі ад нас рэшту служылых людзей ды пана Пятуха, харунжага маёй
харугвы, пакінуўшы нам толькі Міхала Валаховіча, якому за нашэньне гэтых лістоў
далі дваццаць пяць бізуноў, нас саміх жа адаслалі ў Сыбір на выгнаньне...” /Dokument Osobliwego Miłosierdzia Boskiego Cudownie z Kalwińskiey Sekty Pewnego Sługę y Chwalcę swego do Kościoła Chrystusowego Pociągaiący, Z wykładem niektórych Kontrowersyi zachodzących między nauką Kośćioła Powszechnego Katolickiego à podaniem wymyślonym rozumem ludzkim Luterskiey Kalwińskiey, Greckiey, y innych w tey kśiędze wyrażonych y namienionych Sekt; Y z wspomnieniem o mniey znanych Moskiewskiego Państwa krainach w pogańskich błędach jeszcze zostaiących, dla duchownego pożytku ludzi w różnych Sektach od jedności Powszechnego Kościoła odpadłych, częśćią z uporu, częśćią z niewiadomośći żyiących, z druku pierwszy raz Wychodzący. w Wilnie w Drukarni J. K. M. Wielebnych XX. Franćiszkanow Roku Pańskiego 1754. S. 6-7./
І
вось тут можна зрабіць невялічкае дапушчэньне. Заснавальнік роду Станкараў –
Franciscus Stancarus – прыбыў у Рэч Паспалітую з Мантуі, што ў Італіі. Як
пратэстант ён прычыніўся да выданьня Брэсцкай Бібліі ў 1563 годзе і атрымаў
прыхільнасьць Радзівілаў. А мы ўжо ведаем што ў Крыштафа-Казімера і Людвіка
мацяркамі былі сёстры Станкар. А паводле выданьня “Encyklopedyja
Powszechna“, (T-23, W-wa., 1866 r. s.-970.), нашчадкі Ф Станкара,
“евангелічна-рэфармацкага веравызнання, жылі аж да нашых часоў у Троцкім
павеце”, сумежным з Лідзкім паветам. Магчыма са Станкарам з Італіі прыехалі
нейкія людзі, слугі ці магчыма паплечнікі па рэфармацкаму руху, якія ў Лідзкім
павеце ВКЛ, пэўна на землях Радзівілаў, заснавалі вёску Валаховічы, якая
атрымала сваю назву ад празваньня італьянцаў – “Влохъ” (Гістарычны слоўнік беларускай мовы, вып. 4, Мн. 1984, стар. 44.).
А ўжо іхнія нашчадкі, па моцы нейкіх абставінаў, засталіся вернымі Станкарам і
працягвалі служыць іхнім нашчадкам, а ў выніку шлюбаў і Сяніцкім.
Таксама адзначым тут што Д. М. Анучын, які быў знаёмы з рукапісамі
Месершміта, ў сваёй працы “По поводу реставраціи
мамонта для антропологической выставки”. // “Извѣстія Императорскаго
общества любителей естествознанія, антропологіи и этнографіи, состоящаго при
императорскомъ Московскомъ университетѣ”, Т. XXXV, “Труды Антропологическаго Отдѣла”, Т. 5-й, М.,
1879, стр. 40, падае прозьвішча Міхала Валаховіча як “Михаил Волович“, але магчыма гэта памылка
друку, якую паўтарылі і іншыя дасьледчыкі.
У
1710 г. Сяніцкія з “пакаёвым” Валаховічам апынуліся ў Табольску адкуль іх
саслалі ў Якуцк, на шляху куды Людвік, “не даходзячы фартэцы Нарым” на
пустэльным беразе ракі пахаваў свайго брата – генэрала артылерыі ВКЛ.
З
“Дела о пленнике Людвиге Синицком” (“Сибирскій
Архивъ”, № 5, 1916 г., стр. 235-239.) вядома, што 24 мая 1712 г.
захопленыя “ў Быхаве штурмам” былі “прысланы з Масквы з Сібірскага прыказу на
выгнаньне падстолі Людвік Сяніцкі ў Якуцк ды валанцёр Міхал Валаховіч (“Міхайло
Влоховіч”) для адсылкі на Камчатку”.
“Весьма примечательно, что первое в мировой научной литературе сообщение о находке шкуры мамонта в вечной мерзлоте (бассейн Индигирки) еще в начале XVIІI столетия дал белорус Михаил Волоханович – один из пленных «литвинов»; свое сообщение он передал немецкому ученому Д. Г. Мессершмидту, который путешествовал по Сибири” /Специалист по мамонтам. // Ермоленко В. Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 178-179./.
У 1722 г. намаганьнямі пасла Рэчы Паспалітай Станіслава Хаментоўскага Людвік Сяніцкі быў вызвалены ад выгнаньня і выехаў на Жмудзь. Тады ж верагодна быў вызвалены і Міхал Валаховіч, які на зваротным шляху з Камчаткі і зрабіўся сьведкам знаходкі парэшткаў мамуту. Таму ён, як пісьменны чалавек (нават валодаў лацінай), якуцкім губэрнатарам, паводле загаду Пётры І наконт знаходак парэшткаў мамуту, быў адпраўлены ў Іркуцк, дзе і сустрэўся на пачатку 1724 г. з Месершмітам, які, як мы ведаем, з навуковымі мэтамі вандраваў па Сыбіры. Там ў Іркуцку, на кватэры ў Месершміта, Валаховіч і напісаў лацінаю сваё сьведчаньне пра знаходку рэшткаў мамута на рацэ Індзігірцы. Валаховіч, які з-за выпадковай, для яго, недарэчнасьці – знаходцы рэшткаў мамута, з-за якіх ён замест таго каб вяртацца на радзіму, апынуўся ў Іркуцку, ізноў ехаць на Індзігірку, па прапанове Месершміта, адмовіўся, бо з надзеяй на Людвіка Сяніцкага нецярпліва чакаў на хуткае вызваленьне. Але на зваротным шляху Месершмідт ізноў сустрэўся з Валаховічам, які ўсё яшчэ знаходзіўся ў Іркуцку. Гэтым разам Міхал Валаховіч папрасіў яго даць яму якіх-небудзь лекаў для сваёй цяжарнай жонкі, з якой пэўна ажаніўся на выгнаньні. Месершміт, які ў маладосьці вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны ў сваіх дзёньніках адзначыў, што Валаховіч не выяўляў пры гэтым аніякіх мэдычных ведаў. 3 чэрвеня 1725 г. Месершміт назаўсёды разьвітаўся з Валаховічам і яны больш не бачыліся.
“Весьма примечательно, что первое в мировой научной литературе сообщение о находке шкуры мамонта в вечной мерзлоте (бассейн Индигирки) еще в начале XVIІI столетия дал белорус Михаил Волоханович – один из пленных «литвинов»; свое сообщение он передал немецкому ученому Д. Г. Мессершмидту, который путешествовал по Сибири” /Специалист по мамонтам. // Ермоленко В. Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 178-179./.
У 1722 г. намаганьнямі пасла Рэчы Паспалітай Станіслава Хаментоўскага Людвік Сяніцкі быў вызвалены ад выгнаньня і выехаў на Жмудзь. Тады ж верагодна быў вызвалены і Міхал Валаховіч, які на зваротным шляху з Камчаткі і зрабіўся сьведкам знаходкі парэшткаў мамуту. Таму ён, як пісьменны чалавек (нават валодаў лацінай), якуцкім губэрнатарам, паводле загаду Пётры І наконт знаходак парэшткаў мамуту, быў адпраўлены ў Іркуцк, дзе і сустрэўся на пачатку 1724 г. з Месершмітам, які, як мы ведаем, з навуковымі мэтамі вандраваў па Сыбіры. Там ў Іркуцку, на кватэры ў Месершміта, Валаховіч і напісаў лацінаю сваё сьведчаньне пра знаходку рэшткаў мамута на рацэ Індзігірцы. Валаховіч, які з-за выпадковай, для яго, недарэчнасьці – знаходцы рэшткаў мамута, з-за якіх ён замест таго каб вяртацца на радзіму, апынуўся ў Іркуцку, ізноў ехаць на Індзігірку, па прапанове Месершміта, адмовіўся, бо з надзеяй на Людвіка Сяніцкага нецярпліва чакаў на хуткае вызваленьне. Але на зваротным шляху Месершмідт ізноў сустрэўся з Валаховічам, які ўсё яшчэ знаходзіўся ў Іркуцку. Гэтым разам Міхал Валаховіч папрасіў яго даць яму якіх-небудзь лекаў для сваёй цяжарнай жонкі, з якой пэўна ажаніўся на выгнаньні. Месершміт, які ў маладосьці вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны ў сваіх дзёньніках адзначыў, што Валаховіч не выяўляў пры гэтым аніякіх мэдычных ведаў. 3 чэрвеня 1725 г. Месершміт назаўсёды разьвітаўся з Валаховічам і яны больш не бачыліся.
У
1730 г., калі Месершміт прыехаў у
Данціг, то перадаў свайму сябру І. П. Брэйну свае малюнкі чэрапа, біўняў, зубоў
і сьцегнавой косткі індзігірскага мамута ды, таксама, сьведчаньне Валаховіча,
па якіх той зрабіў даклад у Данцыгскім навуковым таварыстве. Ужо пасьля сьмерці
Месершміта Брэйн напісаў ліст, датаваны 28 верасьня 1735 г., прэзыдэнту
лонданскага каралеўскага навуковага таварыства сэру Гэнсу Слоўну, які датычыў
мамутавых костак, да якога дадаў свой даклад, малюнкі Месершміта ды сьведчаньне
Міхала Валаховіча. Гэты ліст, са ўсімі прыкладзенымі да яго матэрыяламі, быў
апублікаваны ў выданні: “Philosophical transactions.“
Vol. 40 (1737-1738), №446. London, 1741, p. 124-128. Праз некалькі гадоў
на гэтыя матэрыялы зьвярнуў увагу вядомы французскі прыродазнавец Жорж Кюўе, і
яны дапамаглі яму прыйсьці да высновы што мамут - гэта выкапнёвы слон. Гэтак
лідчанін, хаця і не па сваёй волі, дачыніўся да разгадцы стагодзьдзя.
Знамянальна што да вывучэньня выкапнёвых рэшткаў мамутаў у Якуціі
далучыліся Ян Чэрскі (3(15). 5 1845 – 25. 6(7. 7). 1892.), ураджэнец м. Сволна
Дрысенскага павета Віцебскай губэрні ды Кастусь Валасовіч (Валасевіч)
(21.5(2.6) 1869 – 25.9 1919) ураджэнец в. Старчыцы (Ёдчыцы) Слуцкага павета
Мінскай губэрні, які зьбярог для навукі шкілет і рэшткі г. зв. Ляхаўскага мамута
што зараз знаходзіцца ў Нацыянальным музэі гісторыі прыроды ў Парыжы (Францыя).
Раксана Выкапень,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz