wtorek, 27 sierpnia 2019

ЎЎЎ Варуся Глумец. Якуцкая акторка Ніна Добрыкава. Койданава. "Кальвіна". 2019.

 

    Ніна Мікалаеўна Добрыкава нарадзілася 28 жніўня 1940 г. у РСФСР, на высьпе Сахалін, на беразе Ахоцкага мора.

    У 12 гадоў разам з бацькамі пераехала ў БССР (СССР), дзе скончыла школу і паступіла ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

 

    У 1962 г., пасьля заканчэньня інстытуту яна, як гавораць, адхіліла прапанову застацца ў Мінску ў Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ды едзе ў Архангельскую вобласьць РСФСР.

    Ад 1962 г. па 1964 год працавала ў Котласкім гарадзкім драматычным тэатры.

    Ад 1964 г. па 1966 год працавала ў Ачынскім драматычным тэатры ў Краснаярскім краі РСФСР.

    Ад 1966 г. па 1970 год працавала ў тэатры Балтыйскага флёту ў г. Ліепая ў Лат. ССР.

    Ад 1970 па 1980 год яна акторка Калускага драматычнага тэатру ў РСФСР. Там выйшла замуж за актора Аляксандра Рыгоравіча Папова. У 1974 г. яна зьнялася ў мастацкім фільме “Шукаю мой лёс”, але больш у кінэматографе не працавала.

    З Калускага тэатру Ніна сыходзіць у 1980 годзе, але з-за няўдачы з працаўладкаваньнем год працуе вартаўніком у Маскве. Потым, у 1982 годзе, ізноў адзін год, у тэатры Балтыйскага флёту, а затым у Рускім драматычным тэатры ў месьце Якуцк, сталіцы Якуцкай АССР (РСФСР), дзе яна прапрацавала 6 гадоў. 

 


    У 1989 г. Добрыкава і Папоў перабіраюцца ў Маскву, на радзіму А. Г. Папова. Ніна Мікалаеўна спрабуе сябе на розных сцэнічных пляцоўках: у тэатры пад кіраўніцтвам Г. Чыхачова, у студыі рэжысёра Нэлі Эшбы, у Маскоўскім абласным дзяржаўным Камэрным тэатры, дзе дапрацавала да 1994 году і выйшла на пэнсію. Яна ляўрэат міжнародных тэатральных конкурсаў, уладальнік залатога прыза Міжнароднага тэатральнага форуму “Залаты віцязь”.

 

    Пасьля выйсьця на пэнсію Ніна Мікалаеўна не пакінула сцэну, бо знайшла сваё пакліканьне ў жанры монаспэктаклю. Спэктакаль у яе выкананьні “На пераправе” стаў ляўрэатам конкурсу “Расейская панарама монаспэктакляў” у Маскве ў 1997 г. Затым былі ўзнагароды на Міжнародным фэсьце монаспэктакляў “Я” ў Мінску ў 1998 г., Міжнародным фэсьце монаспэктакляў у Кішынёве ў 1999 г., IV Міжнародным фэсьце аднаго актору ў Маскве ў 1999 г., Міжнародным фэсьце монаспэктакляў у Вроцлаве ў 2000 г., Міжнародным незалежным фэсьце монаспэктакляў у Кіеве ў 2001 г.

    Памерла Ніна Добрыкава 21 верасьня 2010 году.

    Літаратура:

*    Желобцова С.  На пороге обновления. // Полярная звезда. № 6. Якутск. 1990. С. 101.

    Варуся Глумец,

    Койданава


 






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz