Тафіль Хадзідла (Teofil Chodzidło) – нар. 30
верасьня 1909 г. у Студзёнцы Сылескай правінцыі Прускага каралеўства, у сям’і
Станіслава і Сафіі з дому Kojzar. Вучыўся ў пачатковай школе ў Студзёнцы, а
затым у вэрбісцкай гімназіі ў Верхняй Групе ды школе ў Рыбніку. У 1932-1938 гг.
навучаўся філязофіі ды тэалёгіі ў Мёдлінгу, дзе прыняў духоўны сан. У 1938-1939
гг. вучыўся у папскім Грэгарыянскім унівэрсытэце ў Рыме, у 1938-1942 гг. у
Каталіцкім унівэрсытэце ў Фрайбургу ў Швэйцарыі, дзе вывучаў археалёгію,
прагісторыю, санскрыт ды граматыку індаэўрапейскіх моваў. Атрымаў ступень
доктара навук на падставе дысэртацыі Die Familie bei
den Jakuten. Ад 1942 г. працаваў у Інстытуце Anthropos, у якім існаваў
аддзел вывучэньня Ўсходняй Эўропы, Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. У 1948 г. вярнуўся
ў Польшчу, дзе ў Пяненжне выкладаў фундамэнтальную тэалёгію, рэлігіязнаўства і
этналёгію, а таксама фундамэнтальную тэалёгію ў Альштыне. У 1957-1961 гг. чытае
лекцыі па этналёгіі ды рэлігіязнаўству ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Любліне, дзе
ў 1961 г. абараніў дысэртацыю: Karagasi - Tofałary. Monografia
etnograficzna ze szczególnym uwzględnieniem religiі. (Lud, 1960. Т. 46.)
Памёр 6 лютага 1979 г. у Пяненжне. Меў брата Яна Хадзідлу (1902-1951),
таксама вэрбіста:
Літаратура:
Zimoń H. Pamięci etnologa i religioznawcy prof. dra
Teofila Chodzidły SVD (1909-1979). // Zeszyty naukowe Katolickiego Uniwersytetu
Lubelskiego. 1980. Z. 2. 1981. S. 79-88.
Zimoń H.
Bibliografia prac ks. prof. dra Teofila Chodzidły. // Zeszyty Naukowe
KUL. 1980. Z. 2. 1981. S. 88-89.
Werbiści w Polsce. Pieniężno. 1982. S. 87-89.
Wydra J.
Studzionka. 700 lat parafii. Studzionka. 2005. S. 35.
50 lat Domu Słowa Bożego w Lublinie (1958-2008). Lublin. 2008. S. 126.
Ізольда Мамбэт,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz