czwartek, 8 sierpnia 2019

ЎЎЎ 1. Кастусься Стогн. Паўстаньне 1794 году або Інсурэкцыя Касьцюшкі ды Якутыя. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    ПАЎСТАННЕ 1794 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, нац.-вызв. паўстанне (24 сак.— 10 ліст.) супраць інтэрвенцыі царск. Расіі і Прусіі, якія ажыццявілі 2-і падзел Рэчы Паспалітай (1793), і супраць рэакц. магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792. Кіраўніцтва паўстання імкнулася аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772, Канстытуцыю 3 мая 1791 і прадоўжыць прагрэс. рэформы, пачатыя Чатырохгадовым сеймам 1788-92.
    Падрыхтавана польск. тайнымі патрыят. арг-цыямі, якія аб’ядноўвалі прагрэс. шляхецкія і бурж. элементы. Радыкальнае крыло патрыётаў выступала за удзел у паўстанні нар. мас, абвяшчала лозунг франц. рэвалюцыі: “Свабода, роўнасць і братэрства”. 24 сак. ў Кракаве абвешчаны “Акт паўстання”. Начальнікам паўстання і галоўнакамандуючым нац. узбр. сіл прызначаны ген. Т. Касцюшка, пры ім створана Найвышэйшая нац. рада. Касцюшка выдаў маніфест да войска, насельніцтва, духавенства. жанчын, у якім заклікаў да барацьбы за незалежнасць. 4 крас. пад Рацлавіцамі паўстанцы (вырашальную ролю адыгралі касінеры) разбілі царск. войскі. Паўстанне пашыралася, ахапіла Сандамірскае, Люблінскае, Мазавецкае ваяводствы, Хэлмскую зямлю. 17-18 крас. гараджане вызвалілі Варшаву. 7 мая Касцюшка выдаў т. зв. Паланецкі універсал, паводле якога сялянам давалася асабістая свабода, калі яны разлічацца з памешчыкамі і заплацяць дзярж. падаткі, змяншалася паншчына (асабліва на час паўстання), за сялянамі прызнавалася права на зямлю, якую яны апрацоўвалі. У паўстанні ўдзельнічала больш за 150 тыс. чал.
    На Беларусі і ў Літве паўстанне пачалося 10 крас. ў Шаўлях, да яго далучылася літ. войска. У ноч на 23 крас. ў Вільні адбылося паўстанне, падрыхтаванае дзеячамі левага крыла шляхецка-бурж. блоку (т. зв. “Віленскія якабінцы”) на чале з палк. Я. Ясінскім. Створаны часовы рэвалюц. ўрад Літвы і Зах. Беларусі — Найвышэйшая літоўская рада. 24 крас. літ. рада выпусціла маніфест аб далучэнні да польск. паўстання, у якім заклікала ўзяцца за зброю, каб здабыць свабоду і роўнасць. “Gazeta narodowa Wileńska” (“Народная віленская газета”) вяла рэвалюц. прапаганду, падтрымлівала радыкальныя мерапрыемствы ў краіне. Былі засуджаны і павешаны здраднікі-таргавічане гетман вял. літоўскі Ш. Касакоўскі, маршалак віленскай канфедэрацыі I. Швыкоўскі, аб’яўлены рэкруцкі набор з сялян і добраахвотнікаў з шляхты. Найвышэйшая літ. рада стварыла паўстанскія органы і даручыла ім разгарнуць паўстанне па ўсёй тэр. Беларусі і Літвы. Спачатку паўстанне мела некат. поспех, шляхта ў шэрагу паветаў захапіла ўладу. 28 крас. ў Гродне створана мясц. кіраванне, у крас. — маі паўстанцы ўзялі ўладу ў Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме, Навагрудку, Пінску, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе. Спачатку сяляне верылі Найвышэйшай літ. радзе, якая абяцала ліквідаваць прыгоннае права, і ўдзельнічалі ў паўстанні. Абяцанне царскіх генералаў перадаць секвестраваныя маёнткі ў кіраванне сялянам паменшыла сялянскі рух. Паўстанцы спрабавалі пранікнуць на тэр. Мінскай губ., каб там падняць паўстанне, аднак атрад М. К. Агінскага ў маі і чэрв. быў разбіты. Пазней атраду С. Грабоўскага ўдалося прасунуцца да Бабруйска, але ў баі пад Любанню 4 вер. ён капітуляваў.
    Паражэнні паўстанцаў пад Шчакацінамі і Хэлмам, захоп Кракава прус. войскамі прымусілі Касцюшку сканцэнтраваць сілы пад Варшавай. Аўстрыя ўвяла свае войскі на Любліншчыну, у ліп. — вер. прускія войскі асаджвалі Варшаву. У пач. чэрв. 1794 пачаліся рознагалоссі ў Найвышэйшай літ. радзе. Кастюшка абвінаваціў яе ў дзеяннях супраць “уніі братніх народаў”, распусціў і стварыў Цэнтр. дэпутацыю Вял. кн. Літ. з больш памяркоўных элементаў, якія баяліся ўзбройваць сялян. Замест Ясінскага галоўнакамандуючым прызначаны М. Вяльгорскі. Аднак гэта не выратавала становішча, паўстанне на Беларусі і ў Літве ішло на спад. 12 жн. рус. войскі занялі Вільню, 17 вер. войскі пад камандаваннем А. В. Суворава разбілі пад Крупчыцамі корпус К. Серакоўскага і атрад К. Князевіча. У бітве каля Мацяёвіц 10 кастр. Касцюшка быў разбіты, паранены трапіў у палоп і знаходзіўся ў Расіі да 1796. 4 ліст. Сувораў узяў прадмесце Варшавы Прагу, 6 ліст. Варшава здалася. 16 ліст. пераемнік Касцюшкі ген. Т. Ваўжэцкі з рэшткамі войска канчаткова разбіты. Паражэнне паўстання 1794 абумоўлена адсутнасцю адзінага кіраўніцтва ваен. дзеяннямі, адарванасцю паўстанскага руху на Беларусі і ў Літве ад Польшчы, абмежаванасцю сац. мерапрыемстваў паўстанскіх улад, адмоўнымі адносінамі да яго сялянства, бо паўстанскія ўлады абвясцілі вызваленне сялян і нічога не зрабілі, каб ажыццявіць яго. Пасля паражэння паустання Рэч Паспалітая ў выніку 3-га падзелу (1795) ліквідавана як дзяржава. Паўстанне зрабіла вял. ўплыў на далейшую нац.-вызв. барацьбу польск. народа.
    Літ.: Пичета В. И. К истории восстания Костюшко 1794 г., «Уч. зап. Ин-та славяноведения АН СССР», 1953, т. 7; Zarys dziejów wojskowości polskiej do roku 1864, t. 2, Warszawa, 1966.
    А. П. Грыцкевіч. Мінск.
    /Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т. VIII. Мінск. 1975. С. 348-349./



    ПАЎСТАННЕ 1794 у Польшчы Беларусі і Літве, нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць рас. акупацыі і прускай інтэрвенцыі за аднаўленне незалежнасці і суверэнпэту Рэчы Паспалітай у межах 1772, далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сейма 1788-92 Паўстанне падрыхтавана тайнымі патрыятычычнымі арг-цыямі, якія аб’ядноўвалі прагрэсіўныя колы шляхты і мяшчанства, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Лейпцыг) у складзе Г. Калантая, I, С і Я Патоцкіх, С. Малахоўскага, К. Сапег і інш. Кіраўніком (начальнікам) паўсіання і галоўнакамандуючым нац. ўзбр. сіламі прызначаны ген.-лейт. Т Касцюшка Падрыхтоўкай паўстання ў Варшаве кіраваў ген.-маёр. І Дзялынскі, у Вільні — палк. Я. Ясінскі. Удзельнікі паўстання падзяляліся на 2 групоўкі: памяркоўных прыхільнікаў рэформ 1788-92 і радыкалаў (“якабінцаў”, гл. “Віленскія якабінцы”), якія імкнуліся падняць усенароднае паўстанне і правесці радыкальныя рэформы на ўзор Вял. французскай рэвалюцыі пад лозунгам “Свабода, роўнасць і братэрства”. Паўстанне пачалося 12. 3. 1794, калі брыгадзір польск. войска А. Мадалінскі адмовіўся выконваць загад урада аб скарачэнні 1-й Велікапольскай брыгады і разам з войскам накіраваўся ў Кракаў, дзе быў прызначаны пачатак паўстання. 24 сак ў Кракаве Касцюшка абвясціў Акт паўстання, паводле якога ён атрымліваў найвышэйшую ўладу і пасаду галоўнакамандуючага Быў створаны рэв ўрад — Найвышэйшая нацыянальная рада, мясц. органы ўлады — парадкавыя камісіі ваяводстваў і паветаў, якія складаліся са шляхты і мяшчан. 4 крас. пад Рацлавіцамі (каля Кракава) паўстанцы разбілі 2 калоны рас. войска (гл. Рацлавіцкая бітва 1794). У гэтай бітве ўдзельнічалі касінеры (сяляне, узброеныя косамі, замацаванымі тарчма на дрэўках) Паўстанне ахапіла Сандамірскае, Люблінскае, Мазавецкае ваяв., Холмскую зямлю. 17-18 крас. яно перамагло ў Варшаве. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, паводле якога сялянам давалася асабістая свабода, калі яны разлічацца з панам і заплацяць дзярж. падаткі, змяншалася паншчына, за сялянамі прызнавалася права на надзелы зямлі, якія яны апрацоўвалі. Панскія двары павінны былі заключыць пагадненні з сялянамі аб наёмнай працы ў панскіх гаспадарках. Утвараліся пасады дазорцаў — дзярж пасрэднікаў паміж панамі і сялянамі ў спрэчных пытаннях. Гэтыя меры прыцягнулі да паўстання шмат людзей.
    У Беларусі і Літве паўстанне пачалося з выступленняў часцей войска ВКЛ 16 крас. ў Шаўлях, у ноч на 23 крас. ў Вільні, дзе частка рас. войска была ўзята ў палон, частка адступіла (гл. Віленскае паўстанне 1794). 24 крас. ў Вільні абвешчаны Акт паўстання, створаны рэв. ўрад Літвы і Беларусі — Найвышэйшая літоўская рада на чале з Ясінскім. У яе ўвайшлі ў большасці прадстаўнікі левага крыла шляхецка-буржуазнага блока і прадстаўнікі асобных тэрыторый ВКЛ. Гал. кіраўніком паўстання Найвышэйшая літ. рада прызнала Касцюшку. Яна выступіла з больш радыкальнымі лозунгамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы, у адозве да насельніцтва заклікала жыхароў Беларусі і Літвы змагацца “з мэтай адваяваць свабоду і грамадзянскае раўнапраўе”. Выдавалася рэв. “Віленская нацыянальная газета”. У пачатку паўстанне мела поспех. Яно было падтрымана сялянамі, да якіх у пракламацыях па-беларуску звяртаўся Ясінскі, абяцаючы адмену прыгоннага права. Гэта выклікала незадавальненне Касцюшкі, які лічыў, што радыкальная палітыка можа адштурхнуць ад паўстання шырокія колы шляхты. 28 крас. ў Гродне створана мясц. кіраванне — парадкавая камісія. У крас — маі паўстанцы ўзялі ўладу ў Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме, Навагрудку, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе, у Жамойці. Рас. войскі вымушаны былі адступіць за мяжу 1793 — да Мінска, Нясвіжа, Пінска. Найвышэйшая літ рада абвясціла Ясінскага галоўнакамандуючым узбр. сіламі ВКЛ, яму прысвоена званне ген.-лейтэнанта. У маі 1794 Ясінскі вёў баі, каб ліквідаваць пагрозу Вільні з усходу, 7 мая яго дывізія нанесла паражэнне рас. войску каля в. Паляны (непадалёк ад Ашмян). У гэтай бітве ўдзельнічала да 5 тыс. сялян з сякерамі, косамі, віламі, коп’ямі. У гэты час абвастрыліся адносіны паміж кіраўнікамі паўстання. Пад націскам кансерватыўных колаў Касцюшка 4 чэрв. адхіліў ад кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве Ясінскага як радыкала. Замест яго галоўнакамандуючым прызначаны ген.–лейт. М. Вяльгорскі. Загадам Касцюшкі была распушчана Найвышэйшая літ. рада і 10 чэрв. створана больш памяркоўная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Найвышэйшая нац. рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі, чым скавала ініцыятыву мясц. кіраўнікоў. Палітыка ў адносінах да сялян стала больш асцярожнай і нерашучай. Гэта выкарысталі царскі ўрад і камандаванне рас. войска. Царскія генералы абяцалі сялянам-паўстанцам амністыю і перадачу ў кіраванне маёнткаў, секвестраваных у паўстанцаў-паноў. Шмат сялян паверыла абяцанням і адышло ад паўстання. 12-16 чэрв. М. К. Агінскі спрабаваў глыбокім рэйдам узняць паўстанне ў Мінскай губ. Яго атрад прайшоў праз Валожын і Івянец, але ў бітве пад Вішневам быў разбіты. У жн Агінскі з новым атрадам рушыў праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс), каб адцягнуць ад Вільні рас. войскі. У 2-й пал. жніўня 3-тыс атрад палкоўніка С. Грабоўскага правеў новы рэйд у Мінскую губ., прайшоў праз Івянец, Ракаў, Койданава, Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, але быў вымушаны адступіць на Глуск і Любань і 4 вер ў выніку Любанскага бою 1794 быў разбіты. Рас. камандаванне сканцэнтравала 3 карпусы (12 тыс. салдат) пад камандаваннем ген. Б. Кнорынга, I. Германа, П. Цыцыянава і зноў кінула іх на Вільню. 11 жн. горад быў акружаны і пасля бою 12 жн. капітуляваў. Дывізіі войска ВКЛ адступілі да Гродна, куды пераехалі паўстанцкія ўлады. У Польшчы на дапамогу рас. арміі выступіла пруская. 6 чэрв. пад Шчакацінамі (на Пн ад Кракава) корпус Касцюшкі пацярпеў паражэнне ад аб’яднанай рас.-прускай арміі. Пруская армія на чале з каралём Фрыдрыхам Вільгельмам II заняла Кракаў. Польскае войска адступіла да Варшавы Пачалася аблога Варшавы прускімі войскамі, але 5 вер. яны адступілі ад сталіцы, бо пачалося паўстанне ў іх тыле. Аўстрыя ўвяла свае войскі ў Люблінскае ваяв. Для падаўлення паўстання былі накіраваны свежыя рас. сілы з Украіны — корпус ген.-аншэфа А. В. Суворава. 17 вер. паўстанцкі корпус ген.-маёра К Серакоўскага ў выніку Крупчыцкага бою 1794 з больш чым удвая пераважаючым корпусам Суворава быў вымушаны адступіць. 19 вер. пад Цярэспалем войскі Суворава разбілі корпус Серакоўскага і атрад ген.-м. К. Князевіча. 10 кастр. ў Мацяёвіцкай бітве 1794 рас. корпус ген.-лейтэнанта I. Ферзена разбіў корпус Касцюшкі. Сам Касцюшка быў цяжка паранены, узяты ў палон разам з ген. Серакоўскім, I. Камінскім, Князевічам і перавезены ў Пецярбург у Петрапаўлаўскую крэпасць. Найвышэйшым начальнікам паўстання быў прызначаны другі ўраджэнец Беларусі — польскі ген.-лейт. Т. Ваўжэцкі. Аб’яднаныя рас. карпусы пад камандаваннем Суворава 4 ліст. штурмам узялі Прагу (прадмесце Варшавы), 6 ліст здалася Варшава. Рэшткі паўстанцкіх войск на чале з Ваўжэцкім адступілі на Пд, дзе 16 ліст былі рассеяны рас войскамі. Паўстанне, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх слаёў польск. бел., літ. грамадства на чале са шляхтай (усяго каля 150 тыс. чал., у т. л. ў Беларусі і Літве 30-40 тыс.), было задушана. П. адкрыла перыяд шляхецкай рэвалюцыйнасці на Беларусі, стварыла новы рэвалюцыйны асяродак ва Усх. Еўропе, які быў працягам Вял. французскай рэвалюцыі. Паўстанне выклікала заклапочанасць з боку абсалютных манархаў суседніх дзяржаў, перш за ўсе рас. імператрыцы Кацярыны II, бо стварала для іх вял. небяспеку. Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
    Літ.: Пичета В. И. К истории восстания Костюшко 1794 г. // Уч. зап. Ин-та славяноведення АН СССР. 1953. Т 7; Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часоп. 1994. № 1; Юхо Я., Емяльянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам...”: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994; Макарова Г. В. Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России // Славяноведенне. 1994 № 3; Bartoszewicz K. Dzieje insurekcji Kościuszkowskiej. Wiedeń, 1909; Akty powstania Kościuszki. T. 1-3 Kraków; Wrocław, 1918-55; Próchnik A. Demokracja Kościuszkowska. Warszawa, 1920; Łukaszewicz W. Targowica i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa, 1953; Kieniewicz S., Zahorski A., Zajewski W. Trzy powstania narodowe: Kościuszkowskie, listopadowe, styczniowe, 2 wyd. Warszawa, 1994.
    Анатоль Грыцкевіч
    /Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 446-447./




    ПАЎСТАННЕ, масавае ўзброенае выступленне супраць пануючых класаў у абарону класавых або нац. інтарэсаў. Адрозніваюць: масавае рэв. ўзброенае П. з мэтай заваявання паліт. улады; бунт — стыхійнае, неарганізаванае выступленне мас; путч — выступленне гал. чынам афіцэрскіх груп для ўстанаўлення ваен. дыктатуры, а таксама мяцеж.
    ПАЎСТАННЕ 1794 у Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць акупацыі Расіяй і Прусіяй часткі тэр. Рэчы Паспалітай, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772, далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сейма 1788-92. Паўстанне падрыхтавана тайнымі патрыят. арг-цыямі, якія аб’ядноўвалі прагрэс. колы шляхты і мяшчан, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Лейпцыг) у складзе Г. Калантая, I., С. і Я. Патоцкіх, С. Малахоўскага, К. Сапегі і інш. Кіраўніком (начальнікам) паўстання і галоўнакамандуючым нац. ўзбр. сіламі прызначаны Т. Касцюшка. Падрыхтоўкай паўстання ў Варшаве кіраваў ген.-м. І. Дзялынскі, у Вільні — палк. Я. Ясінскі. Удзельнікі паўстання падзяляліся на 2 групоўкі: памяркоўных прыхільнікаў рэформ 1788-92 і радыкалаў (“якабінцаў”; гл. “Віленскія якабінцы”), якія імкнуліся ўзняць усенар. паўстанне і правесці радыкальныя рэформы на ўзор Вял. франц. рэвалюцыі пад лозунгам “Свабода, роўнасць і братэрства”. Паўстанне пачалося 12. 3. 1794, калі брыгадзір польск. войска А. Мадалінскі адмовіўся выконваць загад урада аб скарачэнні 1-й Велікапольскай брыгады і разам з войскам накіраваўся ў Кракаў, дзе быў прызначаны пачатак паўстання. 24 сак. ў Кракаве Касцюшка абвясціў Акт паўстання, паводле якога ён атрымліваў найвышэйшую ўладу і пасаду галоўнакамандуючага. Быў створаны рэв. ўрад — Найвышэйшая нацыянальная рада, мясц. органы ўлады — парадкавыя камісіі ваяводстваў і паветаў, якія складаліся са шляхты і мяшчан. 4 крас. пад Рацлавіцамі (каля Кракава) паўстанцы разбілі 2 калоны рас. войска (гл. Рацлавіцкая бітва 1794). У гэтай бітве ўдзельнічалі касінеры (сяляне, узброеныя косамі, замацаванымі тарчма на дрэўках). Паўстанне ахапіла Сандамірскае, Люблінскае, Мазавецкае ваяв., Холмскую зямлю. 17-18 крас. яно перамагло ў Варшаве. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, паводле якога сялянам давалася на пэўных умовах асабістая свабода.
    На Беларусі і Літве паўстанне пачалося з выступленняў часцей войска ВКЛ 16 крас. ў г. Шаўлі (Шаўляй, Літва), у ноч на 23 крас. — у Вільні, дзе частка рас. войска была ўзята ў палон, частка адступіла. 24 крас. ў Вільні абвешчаны Акт паўстання, створаны рэв. ўрад — Найвышэйшая літоўская рада на чале з Ясінскім. У раду ўвайшлі пераважна прадстаўнікі левага крыла шляхецка-бурж. блока і прадстаўнікі асобных тэр. ВКЛ. Гал. кіраўніком паўстання Найвышэйшая літ. рада прызнала Касцюшку. Яна выступіла з больш радыкальнымі лозунгамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы. Выдавалася рэв. “Gazeta narodowa Wileńska” (“Віленская нацыянальная газета”). У пачатку паўстанне мела поспех. Яго падтрымалі сяляне, да якіх у пракламацыях па-беларуску звяртаўся Ясінскі, абяцаючы адмену прыгоннага права. Гэта выклікала незадавальненне Касцюшкі, які лічыў, што радыкальная палітыка можа адштурхнуць ад паўстання шырокія колы шляхты. 28 крас. ў Гродне створана мясц. кіраванне — парадкавая камісія. У крас. - маі паўстанцы ўзялі ўладу ў Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме, Навагрудку, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе, у Жамойці. Рас. войскі вымушаны былі адступіць за мяжу 1793 — да Мінска, Нясвіжа, Пінска. Найвышэйшая літ. рада абвясціла Ясінскага галоўнакамандуючым узбр. сіламі ВКЛ, яму прысвоена званне ген.-лейтэнанта. У маі 1794 Ясінскі вёў баі, каб ліквідаваць пагрозу Вільні з усходу, 7 мая яго дывізія нанесла паражэнне рас. войску каля в. Паляны (непадалёк ад г. Ашмяны). У гэтай бітве ўдзельнічала да 5 тыс. сялян з сякерамі, косамі, віламі, коп’ямі. У гэты час абвастрыліся адносіны паміж кіраўнікамі паўстання. Пад націскам кансерватыўных колаў Касцюшка 4 чэрв. адхіліў ад кіраўніцтва паўстаннем на Беларусі і Літве Ясінскага як радыкала. Замест яго галоўнакамандуючым прызначаны ген.-лейт. М. Вяльгорскі. Загадам Касцюшкі Найвышэйшая літ. рада распушчана і 10 чэрв. створана больш памяркоўная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Найвышэйшая нац. рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі, чым скавала ініцыятыву мясц. кіраўнікоў. 12-16 чэрв. М. К.Агінскі спрабаваў глыбокім рэйдам узняць паўстанне ў Мінскай губ. Яго атрад прайшоў праз Валожын і Івянец, але ў бітве пад Вішневам быў разбіты. У жн. Агінскі з новым атрадам рушыў праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс, Латвія), каб адцягнуць ад Вільні рас. войскі. У 2-й пал. жніўня 3-тыс. атрад палк. С. Грабоўскага правёў новы рэйд у Мінскую губ., але 4 вер. разбіты ў Любанскім баі 1794. Рас. камандаванне кінула на Вільню 3 карпусы. 11 жн. горад быў акружаны і пасля бою 12 жн. капітуляваў. Войска ВКЛ адступіла да Гродна, куды пераехалі і паўстанцкія ўлады. На дапамогу рас. арміі выступіла пруская армія. 6 чэрв. пад Шчакацінамі (на Пн ад Кракава) корпус Касцюшкі пацярпеў паражэнне ад аб’яднанай рас.-прускай арміі, Кракаў быў здадзены. Аўстрыя ўвяла свае войскі ў Люблінскае ваяв. З Украіны быў накіраваны корпус ген.-аншэфа А. В. Суворава, які ў Крупчыцкім баі 1794 разбіў корпус ген.-м. К. Серакоўскага. 19 вер. пад Цярэспалем войскі Суворава разбілі атрады Серакоўскага і ген.-м. К. Князевіча. 10 кастр. ў Мацяёвіцкай бітве 1794 корпус Касцюшкі зноў пацярпеў паражэнне, а ён сам паранены, захоплены ў палон і зняволены. Начальнікам паўстання прызначаны ген.-лейт. Т. Ваўжэцкі. Карпусы Суворава 4 ліст. штурмам узялі Прагу (прадмесце Варшавы), 6 ліст. здалася Варшава. Рэшткі паўстанцкіх войск на чале з Ваўжэцкім адступілі на Пд, дзе 16 ліст. рассеяны рас. войскамі. Паўстанне, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх слаёў польск., бел., літ. грамадства на чале са шляхтай (усяго каля 150 тыс. чал., у тл. на Беларусі і Літве 30-40 тыс.), было задушана. Яно адкрыла перыяд шляхецкай рэвалюцыйнасці на Беларусі, стварыла новы рэв. асяродак ва Усх. Еўропе, які быў працягам Вял. франц. рэвалюцыі. Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
    Літ.: Пнчета В.М. К мсторнм восстання Костюшко 1794 г. // Уч. зап. Нн-та славяно-ведення АН СССР. 1953. Т. 7; Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часоп. 1994. № 1; Емяльянчык У. Паланез для касінераў: (З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мн., 1994.
    А. П. Грыцкевіч
    /Беларуская энцыклапедыя. У 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 232-233./












    Паўстанне 1794 у Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызваленчае паўстанне за аднаўленне незалежнагці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772, далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788-92. Падрыхтавана тайнымі арганізацыямі, якія аб’ядноўвалі прагрэсіўныя колы шляхты і мяшчанства, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Лейпцыг) у складзе Г. Калантая, I., С. і Я. Патоцкіх, С. Малахоўскага, К. Н. Сапегі і інш. Кіраўніком (начальнікам) П. і галоўнакамандуючым нац. ўзброенымі сіламі прызначаны генерал-лейтэнант Т. Касцюшка. Падрыхтоўкай паўстання ў Варшаве кіраваў генерал-маёр І. Дзялынскі, у Вільні — палкоўнік Я. Ясінскі. Удзельнікі П. падзяляліся на 2 групоўкі: памяркоўных прыхільнікаў рэформ 1788-92 і радыкалаў (“якабінцаў”, гл. “Віленскія якабінцы”), якія імкнуліся падняць усенароднае паўстанне і правесці радыкальныя рэформы на ўзор Вял. французскай рэвалюцыі пад лозунгам “Свабода, роўнасць і братэрства”. П. пачалося 12. 3. 1794, калі брыгадзір польск. войска А. Мадалінскі адмовіўся выконваць загад урада аб скарачэнні 1-й Велікапольскай брыгады і разам з войскам накіраваўся ў Кракаў, дзе быў прызначаны пачатак паўстання. 24 сак. ў Кракаве Касцюшка абвясціў Акт паўстання, паводле якога ён атрымліваў найвышэйшую ўладу і пасаду галоўнакамандуючага. Быў створаны рэвалюцыйны ўрад — Найвышэйшая нацыянальная рада, мясц. органы ўлады — парадкавыя камісіі ваяводстваў і паветаў, якія складаліся са шляхты і мяшчан. 4 крас. пад Рацлавіцамі (каля Кракава) паўстанцы разбілі 2 калоны рас. войска. У гэтай бітве ўдзельнічалі касінеры (сяляне, узброеныя косамі, замацаванымі тарчма на дрэўках). Паўстанне ахапіла Сандамірскае, Люблінскае, Мазавецкае ваяв., Холмскую зямлю. 17-18 крас. яно перамагло ў Варшаве. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, паводле якога сялянам давалася асабістая свабода, калі яны разлічацца з панам і заплацяць дзярж. падаткі, змяншалася паншчына, за сялянамі прызнавалася права на надзелы зямлі, якія яны апрацоўвалі. Панскія двары павінны былі заключыць пагадненні з сялянамі аб наёмнай працы ў панскіх гаспадарках. Утвараліся пасады дазорцаў — дзярж. пасрэднікаў паміж панамі і сялянамі ў спрэчных пытаннях. Гэтыя меры прыцягнулі да паўстання шмат людзей.
    У Беларусі і Літве П. пачалося з выступленняў часцей войска ВКЛ 16 крас. ў Шаўлях, у ноч на 23 крас. ў Вільні, дзе частка рас. войска была ўзята ў палон, частка адступіла. 24 крас. ў Вільні абвешчаны Акт паўстання, створаны рэв. ўрад Літвы і Беларусі — Найвышэйшая літоўская рада на чале з Ясінскім. У яе ўвайшлі ў большасці прадстаўнікі левага крыла шляхецка-буржуазнага блока і прадстаўнікі асобных тэрыторый ВКЛ. Гал. кіраўніком паўстання Найвышэйшая літ. рада прызнала Касцюшку. Яна выступіла з больш радыкальнымі лозунгамі, чым кіраўніцтва паўстання ў Польшчы, у адозве да насельніцтва заклікала жыхароў Беларусі і Літвы змагацца “з мэтай адваяваць свабоду і грамадзянскае раўнапраўе”. Выдавалася рэв. «Газэта Народова Віленьска».
    У пачатку П. мела поспех. Яно было падтрымана сялянамі, да якіх у пракламацыях па-беларуску звяртаўся Ясінскі, абяцаючы адмену прыгоннага права. Гэта выклікала незадавальненне Касцюшкі, які лічыў, што радыкальная палітыка можа адштурхнуць ад паўстання шырокія колы шляхты. 28 крас. ў Гародні створана мясц. кіраванне — парадкавая камісія. У крас. - маі паўстанцы ўзялі ўладу ў Берасці, Ваўкавыску, Слоніме, Новагародку, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе, у Жамойці. Рас. войскі вымушаны былі адступіць за мяжу 1793 — да Мінска, Нясвіжа, Пінска. Найвышэйшая літ. рада абвясціла Ясінскага галоўнакамандуючым узбр. сіламі ВКЛ, яму прысвоена званне генерал-лейтэнанта. У маі 1794 Ясінскі вёў баі, каб ліквідаваць пагрозу Вільні з усходу, 7 мая яго дывізія нанесла паражэнне рас. войску каля в. Паляны (непадалёку ад Ашмян). У гэтай бітве ўдзельнічала да 5 тыс. сялян з сякерамі, косамі, віламі, коп’ямі.
    У гэты час абвастрыліся адносіны паміж кіраўнікамі паўстання. Пад націскам кансерватыўных колаў Касцюшка 4 чэрв. адхіліў ад кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве Ясінскага як радыкала. Замест яго галоўнакамандуючым прызначаны генерал-лейтэнант М. Вяльгорскі. Загадам Касцюшкі была распушчана Найвышэйшая літ. рада і 10 чэрв. створана больш памяркоўная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Найвышэйшая нац. рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі, чым скавала ініцыятыву мясц. кіраўнікоў. Палітыка ў адносінах да сялян стала больш асцярожнай і нерашучай. Гэта выкарысталі царскі ўрад і камандаванне рас. войска. Царскія генералы абяцалі сялянам-паўстанцам амністыю і перадачу ў кіраванне маёнткаў, секвестраваных у паўстанцаў-паноў. Шмат сялян паверыла абяцанням і адышло ад паўстання. 12-16 чэрв. М. К. Агінскі спрабаваў глыбокім рэйдам узняць паўстанне ў Мінскай губ. Яго атрад прайшоў праз Валожын і Івянец, але ў бітве пад Вішневам быў разбіты. У жн. Агінскі з новым атрадам рушыў праз Браслаўшчыну на Дынабург (Даўгаўпілс), каб адцягнуць ад Вільні рас. войскі. У 2-й пал. жніўня 3-тыс. атрад палкоўніка С. Гробоўскага правёў новы рэйд у Мінскую губ., прайшоў праз Івянец, Ракаў, Койданава, Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, але быў вымушаны адступіць на Глуск і Любань і 4 вер. ў выніку Любанскаго бою 1794 быў разбіты. Рас. камандаванне сканцэнтравала 3 карпусы (12 тыс. салдат) пад камандаваннем генерала Б. Кнорынга, І. Германа, П. Цыцыянава і зноў кінула іх на Вільню. 11 жн. горад быў акружаны і пасля бою 12 жн. капітуляваў. Дывізіі войска ВКЛ адступілі да Гародні, куды пераехалі паўстанцкія ўлады. У Польшчы на дапамогу рас. арміі выступіла пруская. 6 чэрв. пад Шчакацінамі (на Пн ад Кракава) корпус Касцюшкі пацярпеў паражэнне ад аб’яднанай рас.-прускай арміі. Пруская армія на чале з каралём Фрыдрыхам Вільгельмам II заняла Кракаў. Польскае войска адступіла да Варшавы. Пачалася аблога Варшавы прускімі войскамі, але 5 вер. яны адступілі ад сталіцы, бо пачалося паўстанне ў іх тыле. Аўстрыя ўвяла свае войскі ў Люблінскае ваяв. Для падаўлення паўстання былі накіраваны свежыя рас. сілы з Украіны — корпус генерал-аншэфа А. В. Суворава. 17 вер. паўстанцкі корпус генерал-маёра К. Серакоўскага ў выніку Крупчыцкага бою 1794 з больш чым удвая пераважаючым корпусам Суворава адступіў. 19 вер. пад Цярэспалем войскі Суворава разбілі корпус Серакоўскага і атрад генерал-маёра К. Князевіча. 10 кастр. ў Мацяёвіцкай бітве 1794 рас. корпус генерал-лейтэнанта І. Ферзена разбіў корпус Касцюшкі. Сам Касцюшка быў цяжка паранены, узяты ў палон разам з генераламі Серакоўскім, І. Камінскім, Князевічам і перавезены ў Пецярбург у Петрапаўлаўскую крэпасць. Найвышэйшым начальнікам П. быў прызначаны другі ўраджэнец Беларусі — польскі генерал-лейтэнант Т. Ваўжэцкі. Аб’яднаныя рас. карпусы пад камандаваннем Суворава 4 ліст. штурмам узялі Прагу (прадмесце Варшавы), 6 ліст. здалася Варшава. Рэшткі паўстанцкіх войск на чале з Ваўжэцкім адступілі на Пд, дзе 16 ліст. былі рассеяны рас. войскамі. П. было падаўлена. Яго паражэнне прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Гл. гл. таксама ў т. 1, с. 31, 32.
    Літ.: Bartoszewicz K. Dzieje insurekcji Kośriuszkowskiej. Wiedeń, 1909; Akty powstania Kościuszki. T. 1-3. Kraków; Wrocław, 1918-55; Próchnik A. Demokracja Kościuszkowska. Warszawa, 1947; Łukaszewicz W. Targowica i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa, 1953; Пичета В. И. К истории восстания Костюшко 1794 г. // Уч. зап. Ин-та славяноведения АН СССР. 1953. T. 7; Kieniewicz S., Zahorski A., Zajewski W. Trzy powstania narodowe: Kościuszkowskie, listopadowe, styczniowe. Warszawa, 1992; Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часопіс. 1994. № 1; Юхо Я., Емяльянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам...”: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994; Макарова Г. В. Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшио в России // Славяноведение. 1994. № 3.
    Анатоль Грыцкевіч
    /Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2-е выд. Т. 2. Мінск. 2007. С. 414-417./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz