sobota, 17 sierpnia 2019

ЎЎЎ 2. Іван Ласкоў. Летапісная літва: сваяцтва і лёс. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2019.



                                             ДАГІСТАРЫЧНЫЯ  БЛУКАННІ:
                                                             ШЛЯХ  ПЯРМЯНАЎ
    Пішучы “Племя пяці родаў”, гэта значыць, выказваючы гіпотэзу, што летапісная літва была племем пермскім, я мала задумваўся над тым, як і адкуль трапіла на Беларусь пермскае племя. Для мяне ў гэтым не было праблемы. З гісторыі вядомыя прыклады, калі нейкая этнічная група адрывалася ад асноўнай масы сваіх родзічаў ды сыходзіла “у прочкі” вельмі далёка. Так, на ніжняй Волзе жывуць калмыкі. Мова іхняя - адна з мангольскіх, а найбліжэйшая іхняя радня - бураты. Якутаў з іхняй цюрскай мовай ад найбліжэйшых цюркаў - хакасаў ды тувінцаў - аддзяляюць тысячы кілямэтраў. А на Таймыры жыве яшчэ адзін невялічкі народ цюрскай групы – далганы.
    У капітальнай працы Г. М. Васілевіч “Эвенки” /М., 1969/ вычытаў такое. Аказваецца, аж да 1920-х гадоў эвенкі прытрымліваліся бадзячага ладу жыцьця. Выбіўшы на адным месцы “прадуктовую” дзічыну, ішлі далей, рухаючыся вакол усёй Усходняй Сыбіры - гэта значыць сёньня нейкае племя магло быць каля Байкала, гадоў праз дзесяць – на Енісеі, яшчэ праз дзесяць-дваццаць - на Анабары, а потым, з адпаведнымі часавымі інтэрваламі на ніжняй Лене, Яне, Індзігірцы, Калыме, узьбярэжжы Ахоцкага мора, адкуль вярталася зноў на Байкал, каб рушыць у той самы шлях нанова. На такое “кола” затрачвалася 150 гадоў.
    Прыблізна так маглі рухацца па Усходне-Эўрапейскай раўніне і старажытныя пермскія паляўнічыя, пакуль не прыйшлі славяне. Болей шматлікія, лепш узброеныя, славяне адразу занялі найлепшыя для земляробства мясьціны. Занялі “намёртва”, перарэзаўшы прывычныя паляўнічыя маршруты. І хочаш не хочаш, пярмяне вымушаныя былі застацца там, дзе іх засьпелі прыбышы. З цягам часу пярмяне, апрача Прыўральля, куды славяне прыйшлі не раней XIV стагодзьдзя, асыміляваліся. Дзе было іх меней - перайшлі на мову прыбышоў раней, дзе болей - пазьней. Літва была параўнаўча вялікім племем, таму і захавалася аж да ХІІІ-ХІV стагоддзяў.
    Гідранімія Усходне-Эўрапейскай раўніны такую думку, здавалася б, пацьвярджае: назвы расейскай поўначы вельмі нярэдка знаходзяць сабе адпаведнікі не толькі ў нас на Беларусі /як я ўжо паказваў у папярэднім разьдзеле/, але і пасярод Расеі, і на поўдні ейнай, і на Украіне.
    Не буду ўдаваць з сябе першаадкрывальніка, бо гэтая зьява заўважаная задоўга да мяне. І каб паказаць гэта, прывяду дастаткова вялікую цытату з працы расейскага дасьледчыка А. І. Сабалеўскага “Названия рек и озер русского Севера” /Известия отделения русского языка и словесности АН СССР. 1927, 32, сс. 1-42, Карыстаючыся выпадкам, складаю ўдзячнасьць пецярбурскаму тапанімісту Сяргею Уладзіміравічу Папову, дзякуючы якому ўдалося пазнаёміцца з гэтай публікацыяй/. Тэкст А. Сабалеўскага перасыпаны расейскімі назвамі рэкаў і азёраў, якія хацелася б захаваць у іх уласнай форме, таму падаю без перакладу, за што прашу прабачыць.
    “В упомянутом выше этюде /ИОРЯС, 26, 27. - I. Л./ мы сказали, что название Сула повторяется трижды. Его носят реки в Полтавской, Курской и Минской губ. Здесь мы дополним сказанное: это название принадлежит еще речкам 1) притоку Печоры, 2) притоку Казанки /басс. Волги/, 3) притоку Ика /басс, Уфы/. Сверх того: Сулица, приток Свияги /басс Волги/.
    В этом же этюде мы привели данные, что название Рьша носят три реки: Орша в Могилевской, Ирша в Киевской и Орша в Тверской губ. Здесь дополнение к ним: 1) озеро у гор. Новоржево носит название Ршо или Аршид, а деревня на его берегу - Орша; 2) один из притоков Уфы называется Арша /басс. Камы/. Сверх того: Ворша, приток Клязьмы; Воржица приток верхней Волги.
    Вот еще данные: Вязьма 1) приток Шоши, 2) приток Уводи /басс. Клязьмы/, 3) приток Днепра в Смоленской губ.; Ока 1) приток Волги, 2) приток Уфы (дадам ад сябе, што Ока маецца і ў басэйне возера Ильмень у Наўгародзкай вобласьці. – І. Л./; Сура 1) приток Волги, 2) приток Пинеги /дадам, што маем раку Сураў у басэйне Сажа. - І. Л./; /.../ Судомля 1) озеро в Тверской губ., 2) приток верхней Волги; сверх того, Судома в Псковской губ., Судомля в Смоленской губ.; Немда 1) приток Волги выше Унжи, 2) приток Унжи, 3) приток Вятки, 4) приток Пижмы /басс. Вятки/, 5) речка в Орловской губ. /басс. Днепра/; Узa 1) приток средней Волги, 2) приток Шелони, 3) в Минской губ., 4) в Могилевской губ.; Ула 1) приток Волги, 2) приток Западной Двины, Улица - две речки, одна в Смоленской, другая в Черниговской губ., Ульва /басс. Камы/ (дадам ад сябе, што ў Комі рэсп, маюцца рэкі Ула ды Улью. - I. Л.); /.../ Ловоть 1) приток Жиздры, 2) приток Волхова; Сережа 1) приток Тёши /басс. Оки/, 2) приток Ловоти, Серижа в Орловской губ., Сереговка, речка в Волынской губ.; Бережа 1) приток верхней Волги, 2) речка в Волынской губ. /басс. Днепра/; срв. Берега, приток Протвы /басс. Оки/; /.../ Луза 1) приток Юга, 2) приток Оки в Калужской губ.; срв. Лузма в Калужской, Лузна в Смоленской губ. /дадам, што яшчэ маецца Луза ў басэйне Пячоры. – І. Л./; /.../ Мелеча 1) и 2) речки бассейна Мологи, 3) река в Орловской губ. /басс. Днепра/; Межа 1) приток Унжи, 2) приток Западной Двины в Смоленской губ.; Ухтома 1) и 2) речки бассейна Клязьмы, 3) речка бассейна Костромы, 4) впадает в Белое море; сверх того: Ухтым /из Ухтома?/ речка бассейна Вятки, Ухтыш, приток Ижмы /басс. Печоры/; /.../ Гостижка или Гостишка 1) в Тверской губ. /басс. Волги/, 2) и 3) в Смоленской губ., 4) в Могилевской губ. /басс. Днепра/; Шача 1) приток Оки, 2) приток Немды /басс. Волги/, 3) и 4) притоки Костромы; срв. Шоча, приток Пинеги; Лем, приток Печоры, Лема 1) приток верхней Волги, 2) приток Чепцы /басс. Камы; срв. Лемля или Лямля, в Киевской губ.; Лух приток Клязьмы, 2) приток Камы; срв. Луша, приток Венты-Виндавы /у Мёрскім раёне ёсьць возера Луша. – І. Л./; Меза и Мез-онда, притоки Костромы, Ле-меза /басс. Камы/, Дере-мезенка в Киевской губ. /басс. Днепра/, срв. Мезень; Кожа 1) приток Онеги, 2) в Волынской губ., Скожа или Искожа в Смоленской губ. /басс. Днепра/, Коже-озеро в Олонецкой губ.; Свидь в Олонецкой губ. /и из ѣ по новгородскому говору?/, Сведь в Минской губ. /басс. Днепра/; Ситня 1) приток Шелони в Псковской губ., 2) в Могилевской губ., 3) в Смоленской губ. /басс. Днепра/; Суда, приток Шексны, Судка в Смоленской губ. /басс. Днепра/, Судость в Орловской губ., еще Суда, приток Эльбы /в области полабских славян/, срв. Шуда /басс. Ветлуги/, Шудья. приток Вишеры /басс. Камы/; Сума 1) приток Камы, 2) впадает в Онежский залив, 3) в Харьковской губ. /басс. Днепра/; Сумка 1) приток средней Волги /перед Свиягою/, 2) в Могилевской губ. /басс. Днепра/; Суя /басс. Уфы/, Шуя 1) приток Немды /басс. Волги/, 2) речка близ Петрозаводска, 3) впадает в Онежский залив, 4) приток Сухоны, 5) в Витебской губ., Шуйца в Калужской губ. /басс. Днепра/, срв. Шуйма в Вятской губ. /.../ ; Сарка. два притока Суры, Сарма, приток Мокши, Сарья в Витебской губ., Сара, приток Илети /басс. средней Волги/, Шерья /басс. Камы; е из а?/; Тулва, приток Камы, Тулица, приток Упы, под гор. Тулою, Потулица, приток Велны /басс. Одера/; Улема, приток Свияги, Улемка или Улемец в Калужской губ. /басс. Днепра/, срв. выше Лем; Ун и Унва, притоки Камы /.../ Унява, приток Днестра, Унеёвка, приток Пилицы /басс. Вислы/; /.../ Уть и Ут /басс. Камы/, Ута, приток Свияги, Уть, Не-уть /басс. Днепра/, Уч, приток Клязьмы”. /cc. 3-5/.
    Акрамя прыведзенага, у А. Сабалеўскага маюцца і яшчэ пералікі супадаючых гідронімаў, раскіданых па прасторах Усходне-Эўрапейскай раўніны, але, я думаю, і гэтага дастаткова, каб адчуць галоўнае: рачныя і азёрныя назвы на ёй паўтараюцца і паўтараюцца, іншы раз праз тысячы кілямэтраў. Прычым назвы яўна неславянскія. Зразумела, усе іх залічыць у пермскія было б неабачліва, бо на гэтай прасторы жылі і іншыя плямёны: мардоўскія, марыйскія, эстонскія, карэльскія, нейкія яшчэ. Але хоць крыху ведаючы пермскую лексыку, адзначаеш і нямала пермскіх, часам у вельмі нечаканых мясьцінах.
    У папярэднім разьдзеле мы пераканаліся, што назву Сула можна супастаўляць з комі-зыранскім су “агароджа” + ва /ла/. І вось аказваецца, што Сула маецца не толькі ў Комі рэспубліцы ды ў Беларусі, а яшчэ і ва Украіне /Палтаўская вобл./ і ў Заходняй Paceі /Курская вобл./; ёсьць Сула ў Татарыі, у Башкірыі. Выходзіць, пярмяне былі не толькі там, дзе жывуць сёньня, але і ў такіх аддаленых адна ад адной мясьцінах, як Стаўбцоўшчына, Палтаўшчына, Куршчына, Татарыя ды Башкірыя.
    У Каму упадаюць Ун і Унва. Гэта таксама гідронімы пермскія: ун па-комі “сон” /“сонная” рака - павольная/. А ў Днестр упадае Унява - тое сама, што Унва /ун + ва/. Значыць, пярмяне былі і на Днястры?
    Льöм у комі мовах – “чарэмха”, льöма – “чарэмхавы” /“з чаромхай”/. Рака Лем упадае ў Пячору, адна Лема ў доплыў Волгі Кастраму, другая Лема ў доплыў Камы Чепцу, а пад Кіевам цячэ Лемля. “Лемля” - гэта льöм з комі-зыранскім суфіксам -ля.
    Зразумела, кожны раз, калі гідронім, дадзены ў нейкай мове, адшукваецца там, дзе гэтай мовы ўжо няма, трэба паглядзець: а ці не раскрываецца ён з мовы бліжэйшай? Гэта - раз. А два - абавязкова праверыць: ці маюцца паблізу яшчэ гідронімы мовы дальняй, гэта значыць, ці не выпадковая знаходка?
    Палтаўская Сула, кіеўская Лемля. Дзьве пермскія назвы-суседкі. Ці ёсьць яшчэ?
    Ніжэй у Днепр упадае Орель. Гэтая назва складаецца з двух пермскіх словаў: комі-пярмяцкага /і ўдмурцкага/ öр “рэчышча” ды комі-зыранскага ёль “рэчка” /у Комі рэспубліцы маецца рака Ворга-ёль з назвай таго ж тыпу: ворга па-комі-зыранску, як öр па-комі-пярмяку – “рэчышча”/. Вышэй Орели ўпадае Рось. У Рось - Росава. Назву Рось звычайна вытлумачваюць праз “Русь”, назву старажытнаўкраінскай дзяржавы. Але гэта недарэчнасьць, рэкі былі названыя нашмат раней, чым утварылася гэтая дзяржава, назву якой прынесьлі варагі з Ноўгарада. Тым часам, у Комі рэспубліцы маецца рака Розь, што азначае “дзюра, адтуліна, прабоіна”. Рось і Розь па гучанні адно і тое ж, бо “з” напрыканцы слова чуецца як “с”. А што назва Рось пермская, падкрэсьлена доплывам Poсі, у назьве якога гэтая аснова спалучаецца з комі ва “рака” /Росава/.
    Недзе ў Кіеве ці пад Кіевам ёсьць ці была рэчка Лыбедь. Гэта не “лебедзь”, а пермская назва з двух комі словаў: лыа “пясок” + бадь “вярба”. І сам Кіеў можа быць айконімам пермскім, ад комі кыйны “паляваць” + ыйв “верхавіна”: Кый-йыв – “паляўнічая гара”. Вядома, што Кіеў стаіць на пагорках, а “Аповесьць мінулых гадоў” спэцыяльна адзначае, што вакол Кіева калісьці былі дрымучыя лясы, дзе паляне “бяху ловяща звѣрь... мужи мудри и смыслени” /Изборник, 1969, с. 32/. І археоляг зусім нечакана паведамляе, што паляне ў пэўнай меры ўяўлялі з сябе славянізаваных фіна-вуграў /Т. И. Афанасьева. Антропологический состав восточно-славянских народов и проблема их происхождения. // Этногенез финно-угорских народов по данным антропологии. М., 1974, с. 74/.
    Цяпер пяройдзем у басэйн Дона. І тут чакае нас шмат неспадзевак. Па-першае, ужо само слова Дон - пермскае: па-комі дон – “чысты, празрысты”. Толькі вось назву гэтую тапанімісты тлумачаць зусім іначай, праз асэтынскае дон, што азначае “вада”. Маўляў далі імя Дону іранамойныя скіфы, нашчадкамі якіх зьяўляюцца асэтыны.
    Бясспрэчна, што Асэтыя бліжэйшая да Дона, чым Комі рэспубліка. Але ж пры скіфах Дон зваўся Танаісам, сваю сучасную назву ён атрымаў ужо пасьля таго, як скіфаў не стала.
    На чыю ж карысьць вырашаецца спрэчка за Дон? Пермскі ён або іранскі? Вось тут і спатрэбіцца нам правіла 2 для ацэнкі далёкамоўных назваў. Нагадаю, калі чытач забыўся, як яно гучыць: “ацані суседнія назвы”.
    Ёсьць у басэйне Дона рака Красивая Меча, шырока вядомая дзякуючы апавяданьню І. С. Тургенева. Цячэ яна ў Тульскай ды Белгародзкай абласьцях, упадае ў Дон. Калі меркаваць па першаму слову Красивая, то назва чыста расейская. Але што такое Меча? Гэта з расейшчыны не зразумееш...
    Гідронім Красивая Меча - унікальны. У ім першае слова перакладае другое, і перакладае з пермшчыны, бо па-комі мича – “прыгожы”. Утварыўся ж ён, як можна зразумець, так: спачатку рака называлася Мича /а можа, у мясцовым пермскім дыялекце, і Меча/. А калі, з нашэсьцем новай мовы, пермская гаворка стала зьнікаць, назву пераклалі, ды не выкінулі пад печ, а захавалі разам з перакладам. Вось у гэтым і заключаецца ўнікальнасьць назвы: перакладаў на картах Paceі, Беларусі, Украіны шмат, і пазнаць іх лёгка з-за няўклюднасьці назваў /Орел, Ворона - замест Орлиная, Воронья/, ды перакладзенае слова, як ужо непатрэбнае, у іх страчанае, а ў Красивая Меча дайшло да нашых дзён. Я асабіста ведаю яшчэ толькі адзін падобны гідронім - Молодой Туд у басэйне Волгі /Цьвярская вобл./. Па-ўдмурцку тудву – “паводка”, ву – “вада”. Паводку можна назваць “маладой вадой” - значыць, туд – “малады”, і Молодой Туд - гідранімічнае “масьленае масла”.
    У Красивую Мечу ўпадае Сосна. Гэта таксама пераклад, але з якой мовы, мы не ведаем. А Сосна між іншых мае два такія доплывы: Тим ды Олым. І абодва маюць “пары” на далёкіх пермскіх землях: рэкі Химшер, Тиминка, Олэм у Комі рэспубліцы, Тимшер ды Олыч у Пермскай вобласьці. Комі тымны – “загарадзіць”, сер – “рака” /КЭСКЯ/. Адсюль Тимшер – “загароджаная рака”. А олöм па-комі – “жыццё”.
    У Варонежскай вобласьці ў Дон упадаюць Битюг, Осередь, Черная Калитва. Па-расейску “біцюгом” завецца конь-цяжкавоз. Але рака названая не ў гонар гэтага каня. Наадварот, як сьведчыць У. Даль /т. І/, конь завецца па рацэ, бо парода біцюгоў была выведзеная якраз на ёй. Так і Калитва не мае дачынення да калитки. Ва ўсіх трох назвах – Битюг, Осередь, Калитва - комі канчаткі: Битюг - юг /“бляск, зьзяньне” - назва пяці рэкаў Юг у Пермскай вобласьці і шэрагу ў сумежных абласьцях/, Осередь - адз “даліна”, Калитва - ва “рака”. У Пермскай вобласьці ёсьць рака Очер, так што Осередь мае тутпару”. А. Крывашчокава-Гантман Очер тлумачыць як Ош-сер – “мядзьведжая рэчка” /ГНВП/. Осередь без -едь /адз/ да гэтага ош-сер нават бліжэйшае, чым Очер. Цікава адзначыць, што параўнаўча недалёка ад Осереди ў Дон упадае Медведица. У аснове назвы Битюг можа быць удмурцкае пытьы “след” з азванчэньнем першага зычнага. Сэнс такой назвы – “дарога”. У комі мовах туй азначае адначасова “дарога” і “сьлед”, і ў Пермскай вобласьці маецца рака Туй, гэтую назву А. Крывашчокава-Гантман раскрывае як “дарога” /ГНВП/.
    Яшчэ ніжэй у Дон упадаюць Иловля ды Чир. У Комі рэспубліцы маецца рака Ловля, дзьве ракі Чер /Эжва Чер, Изьва Чер/. Чер па-комі-зыранску – “доплыў”. Ловля ідзе ад комі лов “вольха”.
    3 усходу ў Дон упадае ў Растоўскай вобласьці Хопёр. У назве яго таксама пермскі зыход: öр, аснова ж яго падобная да марыйскага куп “балота”. А вось яшчэ адзін, як Красивая Меча, бясспрэчна пермскі гідронім: у Валгаградзкай вобласьці ў Хопёр упадае рака Кумылга. а па-комі гумыльга – “вір” /па-расейску “водоворот”/.
    Усе пералічаныя назвы ўзятыя з карты даволі дробнага маштабу, дзе шмат якія рэкі пададзеныя без азначэньняў. Можа, пермскія маюцца і сярод іх.
    А паўночней, у басэйне Акі, дзе іранцаў аніяк быць не магло, у наяўнасьці рэкі Донец, Донок /ГБО, с. 158, 40/.
    А дзе ж іранскія назвы ў басэйне Дона? Штось тапанімісты іх не згадваюць. Вось і атрымліваецца, што Дон - гідронім пермскі. І пярмяне насялялі гэтую раку, атрымліваецца, ад верху амаль да самога нізу.
    Адкуль жа куды яны прыйшлі: з поўначы на поўдзень або з поўдня на поўнач? Давайце прыгледзімся да пермскіх моваў: можа, яны падкажуць штось.
    Аказваецца, у гэтых паўночных мовах вельмі прыкметны пласт запазычаньняў з іранскіх. Уяўляеце? Гэта кажу не я, а прафэсійныя дасьледчыкі пермшчыны. Так, аўтары “Краткого этимологического словаря коми языка” В. Лыткін і Я. Гуляеў лічаць іранізмамі: амысь “нарог”, кан “цар”, меж “баран”, морт “чалавек”, мöс “карова”, нямöд “анучы”, нянь “хлеб”, под “нага”, пода “быдла”, порсь “свіння”, пурт “нож”, саридз “мора”, сур “піва” ды іншыя шырока ўжывальныя словы. А ва ўдмурцкай мове, “згодна з падлікамі лінгвістаў, маецца болей за 100 запазычаньняў з розных моваў індаіранскай групы”, піша ўдмурцкі навуковец /М. Атаманов, с. 113/.
    Яшчэ цікавая падрабязнасьць. Шмат людзей не надта дасьведчаных лічыць, што комі ды ўдмурты аж да прыходу расейцаў займаліся выключна паляваньнем ды рыбу лавілі. А гэта не так. Археолягамі ўстаноўлена, што “удмурцкія земляробы... гадавалі у вялікай колькасьці пшаніцу мяккую, полбу, жыта яравое, авёс і ячмень. Апрача таго, сустракаліся палеткі карлікавай пшаніцы, гароху і, самае цікавае, рэпы. У гэты час /X - XIV ст.ст./ з культурай рэпы не былі знаёмыя шмат якія народы Сярэдняга Паволжа ды Перадуральля. /.../ Акрамя гэтага, удалося знайсьці насеньне сачавіцы, маку, каноплі, звычайнага проса” /Т. Б. Киреева. Земледельческие культуры бассейна Чепцы в средневековье. - У кн.: Край Удмуртский, вып. 6. Ижевск, 1984, с. 114/. Мелі з глыбокай старажытнасьці земляробства і паўночныя родзічы ўдмуртаў - комі-пермякі ды комі-зыране. Аб гэтым сьведчаць іх самабытныя назвы палявых ды агародных культур: жыта - рудзöг, пшаніца – шобді, ячмень - ид, авёс – зöр, каноплі - пыш, гарох – анькытш, рэпа – сёркни, лён - шабді /усе - па-комі-зыранску/. Гэтыя словы, як сьцьвярджае КЭСКЯ, незапазычаныя, свае. А вось, да прыкладу, у якутаў, якія сапраўды атрымалі земляробства ад расейцаў, усе назвы сельскагаспадарчых культур - расейскія, толькі прыстасаваныя да якуцкай мовы: ячмень – нэчимэн, бульба - хартуоска /картошка/ і гэтак далей. Дык няўжо комі вынайшлі земляробства на сваіх сёньняшніх, занадта суровых для такога занятку землях? “Вычагодзкія зыране жывуць паміж 60° ды 63° шыраты ў палосе ячменю і часткова жыта. Па берагах Вымі і Вішары, паўночных доплываў Вычагды, дзе берагавыя пагоркі большай часткаю глядзяць на поўнач, неўраджаі вельмі частыя, два разы ў 10 гадоў. Прычыны гэтых неўраджаяў - раньнія халады. Трэба дадаць, што і ва ўраджайныя гады тут хлеба не стае”, - піша комі дасьледчык і пісьменьнік Калістрат Жакаў /К. Жаков, с. 313/. Далей аўтар апавядае, што вычагодзкім зыранам куды наймілейшы лес, чым поле, і што ў іх няма ні паэзіі, ні рэлігійнага містыцызму зьвязаных з земляробствам. Гэта ўсё ясна паказвае, што земляробства ўзьнікла ў комі недзе ў болей спрыяльных для яго мясьцінах. І там яно стала да таго важнай часткай жыцьця, што яны не маглі ад яго адмовіцца і пад 63° паўночнай шыраты, дзе суровая глеба амаль нічога не давала.
    Здавалася б, зусім лягічна набягае выснова, што калісьці пярмяне жылі далёка на поўдні, дзе сваім розумам дайшлі да земляробства і дзе запазычылі іранскія словы. Аж не: пярмяне лічацца спрадвечнымі насельнікамі тых тэрыторый, якія займаюць сёньня. Тут яны, лічыцца, і да земляробства дадумаліся. А як жа іранскія словы? А так: гэта іранцы, маўляў, у прапермскія часы дасягалі пермскіх земляў /гл. М. Атаманов, с. 114/.
    Зразумела, што пры такой пераконанасьці ў пермскім “вечнасядзеньні” пярмяне ў басэйне Дона - фантастыка. Але фантастыка Донам не канчаецца.
    Па-комі “чысты, празрысты” - дон, а па-ўдмурцку - дун. Гэта, шаноўны чытач, табе нічога не нагадвае? Правільна. Дун - аснова назвы Дунай. Зыход яе таксама пермскі. “У шматлікіх гідронімах на ю, - піша дасьледчык пермскай гідраніміі А. Крывашчокава-Гантман, - канцавы галосны адпаў, дзякуючы чаму з Вежаю, Сусаю, Тылаю, Видзаю атрымаліся формы Вежай, Сусай, Тылай, Видзай” /ГНВП, с. 22/. Так адбылося з тымі гідронімамі Пермскай вобласьці, якія апынуліся ў мясьцінах, дзе комі-пярмяцкая мова адступіла пад ціскам расейскай. Зразумела, што і Дунаю ў славянскіх мовах магло перайсьці ў Дунай.
    Дарэчы сказаць, Дунай - так пра гэтую раку з жыхароў Дунайскага басэйна кажуць толькі чэхі ды славакі. А вось немцы яе называюць Донау, дзе, як бачым, канцавое ю перайшло ў у, /страціўшы й/. У баўгараў жа для Дунаю свая назва: Дунав, у сербаў - таксама Дунав або Дунаво, у славенцаў - Донава /ЭСБЕ, 1893, т. 21, с. 232/. Тут мы чуем або рэдукаваны /Дунав/, або поўны /Дунаво, Донава/ іншы пермскі зыход – ва “рака”.
    Прыгледзімся яшчэ раз да ўсіх гэтых Дунай, Донау, Дунав, Дунаво, Донава. Як бачым, у іх зьмяшчаецца і ўдмурцкае дун і комі дон, а спалучаюцца абодва гэтыя словы як з ю, так і з ва. Пяць назваў - і аніводнай, якая б супярэчыла пермшчыне. Дадамо да іх яшчэ і шостую: па-венгерску Дунай - Дуна. І яна выглядае цалкам пермскай. Такое багацьце формаў, прычым усе яны правільныя, не зьяўляюцца вынікам скажэньня, сьведчаць, мабыць, аб тым, што пярмяне жылі па ўсім басэйне, за выключэньнем, можа, самага верху. Гаварылі яны, зразумела, на розных дыялектах, і ў кожнай групе плямёнаў Дунай зваўся крыху іначай. А вакольныя народы бралі тую назву кожны ў свайго суседа.
    Ці пацьвярджаюць гэта іншыя гідронімы басэйна? Я думаю, так. Возьмем зыход -ва. З ім рачных назваў у басэйне Дунаю вельмі шмат /падаю іх так, як яны пішуцца на расейскіх картах/: у Румыніі – Молдова, Бырзава; у Венгрыі – Бодва, Задьва, Лендва; у Чэхіі і Славакіі – Морава, Миява, Римава, Ондава, Йиглава; у былой Югаславіі - яшчэ адна Морава плюс Малая Морава, Южная Морава, Западная Морава, Сава, Драва, Нишава, Пива. Не маючы дасьледаваньняў па тапаніміі гэтых краін, зразумела, нельга з пераконанасьцю сьцьвярджаць, што ўсе пералічаныя назвы - чужыя мясцовым мовам. Ды пермскае паходжаньне шмат з іх проста кідаецца ў вочы: Морава, напрыклад - ад удмурцкага мур “глыбокі” /і ў Югаславіі ёсьць рака Мура, верхні адрэзак якой у Аўстрыі носіць назву Мур/, якому ў комі мовах павінна было б адпавядаць мор “глыбокі”, але не захавалася. Нишава - ад комі нитш “мох”, Пива - ад агульнапермскага пи “дзіця” /у Комі рэспубліцы маецца рака Пию, дзе да пи далучаны іншы гідранімічны тэрмін ю/, Сава ад комі са “сажа”, Лендва - ад комі-зыранскага лöньыд “слабы”, Бодва - ад комі-зыранскага ботьва “дажджавая вада”, Задьва - аднакарэннае з удмурцкім ӟазег, комі дзодзöг “гусь”, Миява - ад удмурцкага мый “бабёр”, “выдра”, Ондава - ад комі-зыранскага öнтыны “імчацца”, Молдова – ад комі мольыд “гладкі”, “які ільсьніцца”, Бырзава – ад комі бырс “нечакана” (увайсьці).
    Ды яшчэ ў Чэхіі, у непасрэднай блізкасьці да Дунайскага басэйна, цякуць Влтава, Отава, Углава, Сазава - рэкі басэйна Лабы /Эльбы/. Палова з іх адшыфроўваецца з дапамогай пермшчыны: Отава – ад комі ота “шырокі”, Сазава – ад комі сöдз “празрысты”, “чысты”.
    Зыход ю ў гідронімах Дунайскага басэйна таксама сустракаецца, у першую чаргу ў Румыніі, дзе ён захаваўся дзякуючы таму, што частка румынскіх прыметнікаў мае канчатак у/ю: гэта доплывы Дунаю Жиу ды Сию. Словаў жию, сию у румынскай мове няма. А ў комі мовах ёсьць шы “гук, голас”, си “волас” /“волас-рака” - назва вобразная: маленькая, віецца/, і ў Пермскай вобласьці цячэ рэчка Сия - былая Сию. У Чэхіі ў Мораву ўпадае Дие. Тут мы маем былое Ди-ю - комі “рака з астраўкамі” /ди – “астравок”/.
    У Югаславіі ў Малую Мораву ўпадае Ибар. У зыходзе гэтага гідроніма можна ўбачыць öррэчышча”, як у Хопёр. Коранем жа Ибара можа быць ыб - комі “узвышша; поле”. Ва ўсходняй Славакіі ёсьць рака Уг. Гэта можа быць тое сама, што Юг Прыўральля. Памежная між Вэнгрыяй ды Славакіяй рака Ипель - гэта, падобна ад комі ыб + ёль “рэчка”.
    Ва, ю, öр, юг, ёль - гэта пермскія гідранімічныя тэрміны, якія могуць стаяць напрыканцы рачной назвы, а могуць і не стаяць, бо пермскія назвы могуць уяўляць з сябе і нейкае асобнае слова, як мы паказвалі вышэй. Такіх гідронімаў у Дунайскім басэйне таксама нямала. На тэрыторыі Вэнгры ў Муру ўпадае Keркa. Гэтая назва супадае з комі керка “хата”. Праз Вэнгрыю цячэ і ўпадае ў Дунай у Сэрбіі Тиса. Тиса супадае з удмурцкім тысь – “збожжа, жыта”. У той жа Вэнгрыі ў Дунай упадае Раба /пачынаецца ў Аўстрыі, дзе носіць імя Раб/. Па-комі раб – “барда”. У Сэрбіі Тиса прымае доплыў Чик. Для гэтага гідроніма ў комі мове можна падабраць некалькі апэлятываў: тшык “галодны”, чикчи “чайка”, чикыль “пасма валасоў” /корань чик- тут азначае “штосьці такое, што віецца”/. У Драву ўпадае Бедня - па-комі бедь “палка, кій”, а па-ўдмурцку бöдöнö “перапёлка”. У басэйне Савы маюцца рэкі Тара, Сана, Уна. Гэта таксама пермскія словы: па-комі тар “цецярук”, сан – расамаха”, уна – “шмат” /прыгадаем пскоўскую раку Многу/, ун “сон”. Дарэчы, у Комі рэспубліцы маюцца рэкі Таръю ды Унья. У Сэрбіі Дунай прымае Пек. Па-комі пöк – “ікра”. Назвы рэкаў у Румыніі Нера, Сирет, Жижия можна супаставіць з комі словамі ньöр “лаза”, сьöрт “вільготная мясьціна ў даліне ракі, парослая кустоўем”, джыдж “берагавая ластаўка, стрыж”.
    Вышэй ужо казалася, што у басэйне Дона маецца Тим, а ў Комі рэспубліцы - Тименка. І ў басэйне Дунаю: у Сербіі – Тимок, у Румыніі - Тимиш.
    Такім чынам, не меней за тры дзесяткі дунайскіх гідронімаў можна “абвінаваціць” у тым, што яны - пермскія. Такая колькасьць выпадковасьць выключае. Таму ў яшчэ большай перакананасьці, што ён пермскі, вернемся да гідроніма Дунай: ці не праўда, ёсьць усё ж такі сумненьні, што гэтая рака – “чыстая, празрыстая”. Ці ж не цячэ яна ў Румыніі праз балоты?
    Гэта так. Але ў рымскія часы Дунай называўся Дунаем /Данувіус/ толькі ў верхнім ды сярэднім цячэньні, а ў ніжнім – Істэр або Істрос /ЭСБЕ, т. 21, с. 232/. А на верхнім адрэзку Дунай - сапраўдная горная рака, і чыстая, і празрыстая. Дарэчы сказаць, няпермскімі сродкамі Дунай не адшыфроўваецца. Яго спрабуюць кваліфікаваць як назву “кельцка-лацінскую” /ТТ, с. 224/, не прыводзячы, аднак, ні кельцкага, ні лацінскага апэлятыву. Не паддаецца адшыфроўшчыкам і старажытная назва Істэр /Істр/. А тым часам і яна - пермская. Тут у зыходзе яўна öр – “рэчышча”. У аснове ж, падобна, старажытнае, сёньня ўжо страчанае іст- “бог”. Я бяру гэта не са столі, бо і цяпер зварот да бога ва ўдмуртаў – “осто!”. А па-венгерску “бог” - іштэн. А венгерская мова нясе на сабе адзнакі цесных кантактаў з пермскімі, аб чым можна прачытаць у зборнай працы “Языки народов СССР” /т. 3, с. 10/.
    Адшыфроўка тапонімаў - магутны навуковы сродак, з дапамогай якога адшукваюцца сьляды шматлікіх народаў. Але міжмоўная аманімія /дон па-комі, дон па-асэтынску/ вельмі часта прыводзіць да зацятых і бясконцых спрэчак паміж тапанімістамі. На кожны больш-менш прыкметны гідронім высоўваецца безьліч вэрсій, і кожная нібыта мае права на існаваньне, хаця вядома ж, што правільнай можа быць толькі адна. Значыць, для таго, каб вэрсія стала бясспрэчнай, яе пажадана падмацаваць чымсьці яшчэ.
    Чым жа можа быць падмацаванай пермская вэрсія дунайскай гідраніміі? Гістарычных сьведчаньняў, што пярмяне засялялі Дунай, няма. Археалягічных ды этнаграфічных дадзеных, не маю. Можа, яны і ёсьць. Але ж увесь Дунайскі басэйн - за мяжой. Літаратура дунайскіх краін выдаецца на мясцовых мовах, якіх я не ведаю. Дый дзе іх возьмеш - румынскія, вэнгерскія, сэрбскія, нямецкія кнігі па археалёгіі ды этнаграфіі? Прынамсі, у Якуцку іх няма...
    Ды ёсьць, на шчасьце, такая карысная рэч, як слоўнікі.
    Толькі няхай чытач не падумае, што так яно і было: вывучыў аўтар гідранімію Дунаю, і бліснула думка пра слоўнікі. Не. У жыцьці было складаней і заблытаней. Пачаць з таго, што першая пермска-лацінская паралель апынулася ў маіх руках яшчэ да таго, як я зьвярнуў увагу на Дунай /Дон жа быў ужо “асвойтаны”/. А здарылася гэта так. Па просьбе комі краязнаўцы Н. А. Міцюшавай я напісаў артыкульчык пра свае пошукі для адной з сыктыўкарскіх газэт. Артыкул быў надрукаваны і выклікаў у мясцовых чытачоў цікавасьць, аб чым магу меркаваць па тых лістах, якія атрымаў. Трапіў ён і да дасьледчыка комі тапаніміі А. І. Туркіна, які жыве ў Таліне. Тым часам жыхар Вільні Вацлавас Валанцеюс, перакладчык з англійскай мовы, паслаў у Талін, да фіна-вугразнаўцаў, сваю працу пра летувіска-фіна-вугорскія сувязі, на якія натрапіў. У Летуве яна сустрэла глухую варожасьць, бо летувіскае лічыцца чымсьці крышталёва-чыстым у пробах на фіна-вугорскасьць, на гэтым уся літуаністыка пабудаваная. А тут - сунецца нейкі непрафэсіянал з моўнымі фактамі, якія так проста не вытлумачыш. Ну дык лепш адмахнуцца і зусім не разглядаць. Чалавек думаў, што робіць карысную справу для свайго народу, прасьвятляючы ягоную гісторыю, а да яго - ледзь не як да агрэсара. Мабыць, В. Валанцеюс чалавек мужны, бо не стаў адступацца і паслаў сваю працу на суд чужапляменьнікаў. На жаль, і на іх спадзяваўся ён дарма: А. Туркін, спаслаўшыся на няведаньне летувіскай мовы, артыкул ягоны аналізаваць не стаў, а замест гэтага... даслаў В. Валанцеюсу мой, з сыктыўкарскай газэты. Я ж, каб уведаць думку чытачоў, спэцыяльна даў у ёй свой адрас. І вось В. Валанцеюс напісаў мне. Так замкнулася гіганцкае кола Якуцк - Сыктывкар - Талін - Вільня - Якуцк, і скажыце пасьля гэтага, што на зямлі зьвяліся цуды!
    Так пачалося наша ліставаньне. І ў адным з лістоў В. Валанцеюс паведаміў мне такі заўважаны ім факт: па-комі “муж” верöс, па-летувіску vіras? а ў лаціне - virus . Гэта мяне, шчыра скажу, зьбянтэжыла. Я да таго часу ўжо меў каля дзесятка супадзеньняў летувіскіх словаў з комі ды ўдмурцкімі і вытлумачваў іх так: паколькі з гістарычных крыніц не вынікае, што комі ды удмурты калі-небудзь у мінулым жылі паблізу Прыбалтыкі, то летувіска-пермскія паралелі - вынік цесных кантактаў летувісаў з іншым пермскім племем: зразумела, літвой. І згодна з гэтай схемай літаральна ўсе летувіскія словы, што супадаюць з комі ды ўдмурцкімі, павінны быць пермскімі запазычаньнямі ў летувіскай мове, мець пермскае паходжаньне. А тут - летувіскае слова адначасова супадае з комі і лацінскім. І яно, такім чынам, або агульна-эўрапейскае, або запазычанае летувісамі з лаціны - скажам, з рэлігійнай літаратуры /летувісы - каталікі/. А комі тады адкуль яго ўзялі? Рэлігійнай лацінскай літаратурай яны ніколі не карысталіся, у летувісаў узяць не маглі, бо ніколі з імі не кантактавалі... Сьпісаць на выпадковасьць? Тым болей, што КЭСКЯ лічыць верöс спрадвечна пермскім... Але ці могуць быць выпадковымі такія поўныя супадзеньні формы і сэнсу словаў з пяці гукаў?
    Праз нейкі час і мне на вочы трапілася сэнсацыйная “выпадковасьць”. Гартаючы “Этимологический словарь русского языка”, складзены славутым немцам М. Фасмерам [у далейшым – “М. Фасмер”.], я напароўся на такое: аказваецца, па-альбанску рalё /чытаецца палэ/ - “бок” /“сторона”/. А я ўжо ведаў, што па-ўдмурцку “бок” /“сторона”/ - пал. Нішто сабе перазоў! Удмурція - і Альбанія. Міма такога прайсьці ўжо было немагчыма. На жаль, у Якуцкай бібліятэцы знайшоўся толькі зусім невялічкі альбанска-расейскі слоўнік, а расейска-альбанскага зусім няма. Але, сапраўды, па-альбанску “бок” – рalё.
    Зацікаўлена гартаю слоўнік. Натыкаюся на xheр /джэп/ - “кішэня”. Па-комі “кішэня” - зеп, па-ўдмурцку - ӟeп /дзеп/. Але, прыгадваю, у адной працы па якуцкай мове сказана, штокішэня” і па-якуцку сиэп, і па-венгерску zseb /жэб/, а яшчэ зеп сустракаецца у расейскіх гаворках /У. Даль/. Дзіўная папулярнасьць у такога простага гукаспалучэньня! Яго альбанцы, мусібыць, узялі не з пермскіх гаворак, а з венгерскіх, бо венгерскае жэб да джэп бліжэйшае, чым зеп, ӟеп. А можа, гэтая дзівоса маецца і ў турэцкай мове? Якуцкая ж мова – цюрская, і турэцкая - таксама. А туркі доўгі час былі цеснымі суседзямі альбанцаў, альбанцы адбіваліся ад іх, як маглі... Бяру турэцкі слоўнік. І - сапраўды: па-турэцку “кішэня” - джэб.
     Комі-зыране ды комі-пермякі цюрскага ўплыву практычна не зазналі. А вось удмурты жылі і жывуць у суседзтве з цюркамі: татарамі, башкірамі. У іх шмат цюрскіх словаў, цюрскіх імёнаў /М. Атаманов, сс. 116-120/. Цюрскія ж мовы між сабою вельмі блізкія. І калі ўдмурцкае пал - цюрскага паходжаньня, то яно магло трапіць у альбанскую мову праз турэцкую... Але ў турэцкім слоўніку пал са значэньнем “бок” няма!
    Аднак зусім паблізу ад альбанцаў жывуць вэнгры, а вэнгры па мове - далёкая радня пярмянам. Можа, пал маецца ў вэнгерскай? Шукаю, баючыся расчараваньня... Няма!
    Выходзіць, альбанскае палэ ды ўдмурцкае пал – “пара” без трэцяга лішняга. Што ж гэта дзеецца, людзі добрыя?
    Слоўнік, як я сказаў ужо, сьціпленькі /13 тысяч словаў/, але знаходжу сёе-тое і яшчэ. Так, па-альбанску va – “брод”, а па-комі ва – “рака”. Сувязь відавочная. Вось яшчэ: па-альбанску bisht /бішт/ - “хвост”, па-ўдмурцку “хвост” - быж /у комі мовах бöж/. Па-альбанску bojё /бое/ - “колер”, па-ўдмурцку “колер” – буй. Праўда, В. Валанцеюс паведаміў, што ў сэрбахарвацкай мове “колер” - бoя. Яўна неславянскае, як яно трапіла ў сэрбахарваччыну /па-венгерску колер – szin, сін /? З альбанскай мовы або з дунайскай пермшчыны?
    Далей. Па-альбанску çарёj /чапэй/ “ісці”, па-ўдмурцку чапа “вытаптанае месца” /па-нашаму чапаць – “марудна ісьці”, па-латыску čapot /чапот/ - тое сама/. Па-альбанску çast /част/ “імгненьне”, па-ўдмурцку часта “ненадоўга”. Па-альбанску çun /чун/ “хлопчык, сын”, па-ўдмурцку чуньы “жарабя”. Па-альбанску denjё /дэне/ “годны, шаноўны” - па-ўдмурцку дан “гонар, слава, аўтарытэт”, дэно “рэлігійны, вернік”.
    Вось пасьля гэтых знаходак і зьявілася думка “прайсьціся” па дунайскіх гідронімах. А калі яны былі разгледжаныя - зазірнуць у слоўнікі іншых моваў; блізкіх да басэйна. І зразумела, у першую чаргу - у лаціну, дзе В. Валанцеюс заўважыў virus, што паўтараецца ў комі верöс. Немалаважнае было і тое, што дзякуючы нашаму вядомаму крытыку Яўгену Лецку вялікі лацінска-расейскі слоўнік я меў дома, дзе можна працаваць з ім хоць удзень, хоць уночы.
    Вынік, скажу шчыра, мяне аблавушыў. Я ж спадзяваўся, знайсьці лацінска-пермскіх паралеляў хоць з дзесятак, каб засьведчыць пермскасьць гідронімаў. Аказалася ж... Колькі аказалася - чытач зараз пабачыць сам, а папярэдне скажу вось што. Я не думаю, што пермска-лацінскія паралелі мною выбраныя ўсе. Чаму? Ды таму, што не маю капітальнага комі-зыранскага слоўніка, у мяне на руках толькі КЭСКЯ /каля 4 тысяч словаў/. А якраз у гэтай пермскай мове і агледжваецца найбольш супадзеньняў з лацінай - больш, чым у комі-пярмяцкай ды ўдмурцкай.
    Калі сяму-таму са знаёмых у Якуцку я хваліўся, што вось, знайшоў лацінскія словы у пермскіх мовах, у адказ заўсёды чулася: “Што ж такога? Лацінскія словы ёсьць ва ўсіх мовах”. Але гаворка зусім не пра “рэвалюцыю” ды “канстытуцыю”. Нам ужо неяк няўцям, што не заўсёды лаціна была мовай навукоўцаў ды палітыкаў, што быў час, калі на ёй гаварыла гіганцкая дзяржава - старажытны Рым, як мы на сваёй: пра надвор’е, цэны на рынку, нядбайнасьць урада або каханьне. Гутарковая лаціна, штодзённая, у навуковы ўжытак не перайшла, міжнароднай тэрміналёгіяй стала толькі ў самай малой частцы. А менавіта з такой і стыкуецца пермшчына.
    “Краткий этимологический словарь коми языка” пра якія-небудзь лацінізмы ў пермскіх мовах маўчыць. Анічага пра іх не паведамляецца і ў зборнай працы “Языки народов СССР” /гл. т. 3, Пермские языки. Коми-зырянский язык, Коми-пермяцкий язык, Удмуртский язык.
    Першым у нас пойдзе слова лацінскае, другім, пасьля працяжніка - пермскае з абазначэньнямі к. /комі агульнае, комі-пярмяцкае, комі-зыранскае/ ды у. /удмурцкае/. Варта яшчэ памятаць, што ў лаціне літара с, перад е, і чытаецца як “ц”, а ў рэштцы выпадкаў - як “к”.
    Пачнём: antea раней” - к. öнтай “нядаўна”; artis “рамяство, навука, мастацтва” - к. артавны “лічыць, разьлічваць; кеміць”; bullа, “вадзяны пухір” - к. боль “пухір”; bucca “шчака” /пукатая/ - к. бука “пукаты”. Тут і наша пукаты; bustum “месца пажару, пагарэлішча” - к. бус “пыл”; baburrus “дурань, ёлуп” - к. бöб “дурны, прыдуркаваты”; balo бляяць”, balantes авечкі” - к. баля “ягня, авечка”; calculis “каменчык” – к. каля, у. кольы “галька”; cеna “страва” - к. кень “пенка”; cеrvus “алень” - к. кöр “алень”; ceveo “варушыць клубамі” - к. кевны “брысьці”; cicur “ручны” - к. кикар “рука”; cinis “попел” - к. кинь “попел”; coleus “яечка” /у машонцы/ - к. кольк “яйка”; comma “частка пэрыяду” - к. ком “момант”; сondo будаваць” - к. конда “сасна” /будаўнічая/; соrpus цела, касьцяк” - к. корпа “касцяк, шкілет”; cortina “кацёл, трыножнік” - к. кöрт “жалеза”; culto “уробленыя палі” - у. культо, к. кольта “сноп”; cumera “кош для збожжа” - к. кум “клець”; curia “месца грамадзкіх сходаў” - к. куравны “зьбіраць”; curvo “рабіцца крывым” - к. курья “рачная затока”; cutis скура” - к. кучик “скура”; coxaклюб, сьцягно” - к. кок “нага”; domo утаймоўваць, надзяваць аброць” - к. дом “аброць, прывязь”; donum дар, плата” - к. дона “каштоўны”; dulce салодкі” - к. дуль “сьліна”; fanum “сьвяцілішча, храм” - к. пан “жрэц”; farris “хлеб; пірог з полбы” - к. парас “камяк”; fas “натуральнае права; няпісаны закон; лес” - к. пас “сьвядомасьць; мэта; знак, метка, кляймо”; fеroнасіць” - к. перна “насільны крыж”; fetus “нараджэньне на сьвет; ураджай” - к. петас “усходы”; fistula “труба” - к. письтыны “прабіць адтуліну; пацячы”; folico “раздувацца, як мех” – к. пöльтны – “дуць, раздуваць”; folis “скураны пухір” – к. поль “пухір”; for “гаварыць” - к. пöръявны “зманіць”; foroсьвідраваць” - к. порот “расколіна”; funis вяроўка, канат” - к. пун “жыла”; furo “шалець” - к. пурны “пакусаць” /пра сабаку/, к. пурга “завіруха”; gaudeo “радавацца” - к. гаж “весялосьць”; gobis “пячкур” - к. гов “галавень” /рыба/; hostis “ваенны праціўнік” - к. кось “бой”; ictus “удар” - у. йыг гукападрабленьне ўдару; iraгнеў, злосьць” - к. йирны “грызьці, кусаць, скрыгатаць”; labea губа” -к. льöб “губа”; labes правал” /яма/ - к. лаб- “нізіна”; lappa “лопух” – к. лапкор “трыпутнік”; latex “вільгаць, вадкасьць” - к. ватлавны “пакрыцца вільгацьцю”; levis “гладкі, роўны” - к. вев- “паверхня”; lenio супакойваць” - к. лöнь “ціхі, спакойны”; licinioпакрываць празрыстай тканінай” - к. личыд “прасторны” /пра вопратку/; malum “дрэўны плод” - к. малег “ягады шыпшыны”; mastico жаваць” - к. масьтыны “дробна секчы”; mellis мёд” - у. мöль “нэктар”; mundus “убор” - к. мунтыны “падбіраць кавалкі тканіны пры кроеньні”; mundus “чысты, ахайны” - у. мунчо “лазьня”; naris ноздра”, часьцей нос” – к., у. ныр нос”; nemo “ніхто” – к. нем, у. нема “нішто”; nilus “водаправод” – к. нильзьыны “разьмякаць”, нильöг “склізкі” /ад вільгаці/; nodose “заблытана, туманна”, nodus “вузел” - к. нöд “загадка; nomen “імя” - к. ним “імя”; obesus “тлусты, тоўсты” – к. абача “тоўсты, як бочка”; obex “завала” /на дзьвярах/, obеo уваходзіць” - к. öбöс “дзьверы”; objurgo “караць, біць” - к. öбыртны “ударыць”; occa “барана” - к. агас “барана”; acus “іголка, шпілька” - к. октун, октым “рыбалоўны кручок”; odi “ненавідзець” - у. öды “сіла, моц”; onero “нагружаць” - к. öныр “сядло”; ora бераг, узьбярэжжа” - к., у. öp “рэчышча”; ordi “ткаць” - к. ордöс “падкладка кашулі” /на плячах/; ordo “рад, чарада” - к. арт “рад”; orsa “пачатак” - у. öрсöн “размнажэньне, распаўсюджваньне”; ortus узыход” - к. ортсö “вонкі”; os рот; уваход, выйсьце” - у. öс “дзьверы”; pabulum ежа, корм” - к. паб “націньне”; pagino “злучаць, змацоўваць” - к. паг “прышыўка” /цясьлярскае/; pango уціскаць” - у. паньгатыны “уціснуць”; panus “прадзіва” – к. панны “снаваць”, панан “прадзіва” ; pateo “быць адкрытым” - к. пась “адкрыты”; pator адтуліна” - к. пась “дзюрка”; paveo баяцца” – к. повны “баяцца”; peripsema “сьмецьце, бруд” - у. пера “бруд, нанос”; pernix “спрытны, хуткі” - к. перыд “хуткі, спрытны”; pestis зараза, чума” - у. пöськы “воспа”; pinus сасна, піхта” - к. понöль “хвойны падрост”, пинöв “касаслойны” /пра дрэва/; pondus вага, важкае цела” - к. понöд “гнёт”; rabo шалець” - к. рабыштны “ўдарыць”; ratis “плыт” – к. радз “плецены з прутоў мат”; ridica “патарчака” - к. ридз “сьцябліна”; ripa “бераг ракі” - к. рып “берагавая ластаўка”; robus драўніна дуба” - к. робес “палена”; sanus “здаровы; разважлівы” - к. шань “добры, прыветны”, шаньмыны “паправіцца”; sata “насаджэньні” - к. шать “прут”, шаття “чарот”; salar “стронга”, salmo ласось” - у. шалькко “мянтуз”; segnis “марудлівы, марудны” - у. ӝег “марудлівы, марудны”; sero “сплятаць, злучаць” – к. сер “узор”; sermo гутарка” - к. сёрни “гутарка”; seraплянка”, “засаўка” - к. сёр два паралельныя брусы ў хаце, што ідуць ад палатак да супрацьлеглай сьцяны /расейскае “грядка”/; sero “сеяць” – к. сёрöм “сьцірта”; serilia “вяроўка з трысьнягу” - к. сермöд “аброць”; serpo “поўзаць”, serpens “зьмяя” - к. сэрп паганы, нячысты, брудны”; serus “позьні” - к. сёр “позьні”; servo “быць уважлівым; берагчы, захоўваць” - у. сöрег “старанны”; sevo “абліваць салам” - к. сыв “сала, тлушч”; sic “так” - у. ӝык “так, ужо ж”, к. дзик “дакладна”, “кропля ў кроплю”; sica “кінжал” - к., у. шы “рагаціна”; sibina “паляўнічае кап’ё” - у. шибоды “кап’ё, дзіда”, к. зиб “шост”; silva лес” - у. шилё “нізкі лес, кустоўе”; siliqua “стручок” - у. шильы “пяро цыбулі”; sinuo “гнуць, згінаць” - к. синны “гнуць, сагнуць”; siraem “густы вінаградны сок” – к. сыр “гронка”; situs “цьвіль, гной” - к. сіт “гной”; sirasпадземны сьвіран, падвал для збожжа” - к. жыр “пакой”; sordesгразь” - к. сьöрт “вільготная мясьціна ў даліне ракі, парослая кустоўем”; surus “шост, кол” – к. зор “дубіна, кол”; sapo “мыла” - к. шап “белая мыльная пена”; teres “круглы, гладкі” - к. тэр “лыч”; tinnio “зьвінець” -к. тіньгыны “зьвінець”; tiro “малады салдат, навабранец, неабучаны, нявопытны” - к. тіравны “дрыжаць”; tono “грымець” - у. тонгес “глухі” /пра гук/; tudio “бесьперапынна штурхаць” - к. тудла “шост для валкі дрэваў”; tufa “султан на шлеме” - к. тупйöд “затычка”; turbo “сьмерч, кругавы рух” - к. турбыльöн “кулём”/у сэнсе “куляючыся”/, турöб “завіруха”, тюрны “каціцца” /пра кола/; turda “дрозд” - к. тури “жораў”, у. тур “цецярук”; turgeo “быць напоўненым, набітым” - к. турас “аб’ём”; turma “натоўп” - у. урма “натоўп”; tutela “клопат, апека” - к. тутас “гадаванец”; uber “урадлівы” - у. убо “града”; uligo “мокры, вільготны” - к. уль “вільготны”; ulna “ніжняя частка рукі” - к., у. ул- “ніз”; ululo лемантаваць, рыдаць” - к. öлюртны “ныць, хныкаць”; umeoбыць вільготным” - к. юм “першы зьліў піўнога сусла; сырое соладавае цеста”; unco “раўці” /пра мядзьведзя/ - к. унявны “выць”; urina “мача” - к. ур “гной”; uveo “быць мокрым, вільготным” - к. уль “вільготны”; vad “мель; дно” – к. вад “лясное забалочанае возера”; vаro “дурань, разявака” - к. варгес “непаслухмяны, лянівы”; velo “накрываць” - у. вöлыны “паслаць” /пасьцель/; venor “паляваць”  - у. вень “страла”; verbum “слова, выраз” - у. вераны “гаварыць, размаўляць”, к. варов “гаваркі”; vis “сіла, моц” - к. ви “сіла”; vomo “вывяргаць у выглядзе ванітаў; улівацца /пра доплыў/” - к. вом “рот; вусьце”; votum “ахвяра; прынашэньне” - к. вот “падатак”.
    Зразумела, калі б на маім месцы быў знаўца пермскіх моваў, ён адшукаў бы супадзеньняў яшчэ болей. І ў сувязі з гэтым узьнікае пытаньне: няўжо да 1917 года аніводзін комі або ўдмурт не вучыўся ў клясычнай гімназіі, дзе вывучалася лаціна? Хто яго ведае, можа, і так. Прынамсі, К. Жакаў, якога я вышэй цытаваў, ішоў да вышэйшай адукацыі праз іншыя навучальныя ўстановы - павятовае вучылішча, настаўніцкую сэмінарыю.
    Не вучыўся лаціне і дапытлівы комі краязнаўца Андрэй Цэмбер /1874-1957/. І гэтага асабліва шкада, бо іначай адкрыцьцё лацінска-пермскіх паралеляў было б зроблена на 70 гадоў раней. “Назвы рэкаў у Заходняй Эўропе, - пісаў А. Цэмбер у газэце “Югыд Туй” /“Сьветлы шлях”/ ад 4 сакавіка 1923 года /карыстаючыся выпадкам, складаю ўдзячнасьць Н. А. Мацюшавай за пераклад гэтага артыкула/, - у перадачы Юліем Цэзарам ды Тацытам, маюцца, напрыклад, наступныя: Олава, Острава, Проскава, Скава, Ильменава, Рава, Рудава, Иглава, Плава, Велтава, Сава, Нишва ды г.д. Апошнія тры ракі - чыста зыранскія словы: Велтава /велт - дах, ва - рака/ - “Дах-рака”: рака цячэ ў горах Малдавіі вышэй узроўню дахаў” /з дапамогаю велт, па-мойму, можа быць адшыфраванай і Влтава. - І. Л./; Сава – “са – сажа”, “ва – рака”. “Сажа-вада” /значыць, чорная ад чарназёмнай глебы, па якой яна цячэ/; Нишва, на якой стаіць горад Ниш у Сэрбіі, ад слова нищ – “мох”. Махавая рака”. Краязнаўца зьвяртаў увагу вучоных, што назвы рэкаў канчаюцца на “ва” толькі ў зыранскай мове і болей у аніякай іншай. І калі б ён мог чытаць Цэзара ды Тацыта ў арыгінале, гэта значыць, ведаў лаціну, то, скіраваны ў гэты бок, не мог бы не заўважыць заўважанага мной: cicur - кикар, cinis - кинь, commaком, labea льöб, sapoшап, serus - сёр ды іншых уражальных супадзеньняў. І зрабіў бы правільныя высновы. А так - выказаў дапушчэньне, што “у Заходняй Эўропе” у рымскія часы жылі не ягоныя продкі, а нейкія іншыя фіны, якія і далі тыя назвы. Зыранская мова, маўляў, самая старажытная з фінскіх, таму яна да мовы тых старажытных заходнеэўрапейскіх фінаў найбліжэйшая. Гэта значыць, А. Цэмбер мяркуе, што дзьве тысячы гадоў назад усе фіны гаварылі па-комі-зыранску. Дапушчэньне гэтае з пункту гледжаньня лінгвістыкі абсалютна нерэальнае.
    Ну, а ВКП(б) лаціну са школьных праграмаў як мёртвую выкінула. І напладзіла філёлягаў, якія яе не ведаюць. І вось вынік: колькі, мабыць, абаронена дысэртацый па пермскіх мовах - а такой іх важнай рысы ніхто не заўважыў. /А калі заўважыў - чаму змоўчаў?/
    Я разумею, што этымолягі прымуць не ўсе з выпісаных мною супадзеньняў. Я нават здагадваюся, якія не прымуць. Але я іх усё ж далучаю - хай застаюцца для навукі. Хто ведае, можа, і спатрэбяцца.
    У той жа час этымолягам прыйдзецца шмат што ў сваёй гаспадарцы перагледзець. Не падазраючы пра сапраўднае паходжаньне слова, на якія выбрыкі яны іншы раз адважваюцца! /Гэта тычыцца этымолягаў не толькі пермскіх, але і беларускіх/. Вось, напрыклад, комі абача – “тоўсты, як бочка”. Аўтары КЭСКЯ даюць яму такое тлумачэньне: “параўнай расейскае аббатиса - ігуменьня каталіцкага кляштара”. Ды ад каго комі сяляне маглі пачуць такое слова? Хто ім убіў у галовы, што ігуменьня каталіцкага кляштара – “тоўстая, як бочка”?
    Вось яшчэ: “Агас “барана”. Прыбалтыйска-фінскае слова, у сваю чаргу балтыйскага паходжаньня”. Значыць, спачатку прыбалтыйскія фіны /эстонцы/ запазычылі агас у балтаў /летувісаў, латышоў/, а комі ўжо ад эстонцаў... Ці не занадта складана?
    Перапісваючы з КЭСКЯ такія этымалёгіі, панаставіў я ў сваім сшытку пытальнікаў. І - меў рацыю: аказваецца, і абача, і агас - лацінізмы. І ні пры чым “аббатиса”, і спрашчаецца шлях “бараны”...
    Як чалавек, што пералічаныя паралелі адшукаў і шмат над імі варажыў, хацеў бы даць этымолягам параду: не сьпяшайцеся ўсе іх абвяшчаць запазычаньнямі ў пермскія мовы. Яўна ёсьць сярод іх і наадваротныя, гэта значыць, запазычаньні з пермскіх у лаціну.
    Для каго-небудзь гэта можа здасца кашчунным: як! Вялікія рымляне штось узялі ў пушчавых паляўнічых, ды яшчэ з галіны духоўнага, да якой, безумоўна, адносіцца мова! Але ўзаемадзеяньні моўныя і ўсе астатнія адбываюцца не па адных заканамернасьцях. Любая выключна разьвітая і высоканармаваная мова можа ўбіраць у сябе, асабліва на бытавым узроўні, любую чужую лексыку, абы да таго была прычына. Слова мунду ў якуцкай мове азначае дробную рыбку, якая па-расейску называецца гольян - з-за таго, што луска ў гальяна вельмі дробная, і складваецца ўражаньне, што яе зусім няма /“голы”/. Як бачым, расейскі тэрмін для гальяна ёсьць, але толькі ў Якуціі, дзе гальян водзіцца ў азёрах у велізарнай колькасьці, гэтая рыба мае прамысловае значэньне. І вось мунду ў форме мундушка пераходзіць спачатку ў расейскія гаворкі Якуціі, а потым і ў расейскую літаратурную мову, навуковую літаратуру. І ўжо выданьне “Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі” “Рыбы” /1989/ на с. 79 дае такую назву да артыкула пра гэтую рыбку: “Гольян озерный /мундушка/”. Такім чынам, у якуцкага слова зьявіўся шанц трапіць і ў нашу мову, хаця ў ёй для гальяна маецца сваё: аўдотка, сьняток, лінёк.
    Для таго, каб зразумець, якім чынам маглі трапіць у лаціну пермскія словы, трэба ўявіць сабе ўзаемадачыненьні паміж рымлянамі і суседзямі Рыму. Рым быў рабаўладальніцкай дзяржавай. Людзей, што траплялі ў палон у ваенных сутычках, звычайна не забівалі, а прадавалі ў рабства. Легіёны выпраўляліся па рабоў да “нецывілізаваных” суседзяў і спэцыяльна. Вядома, што рабоў у рабаўладальніцкіх дзяржавах было вельмі шмат, - іх колькасьць перабольшвала колькасьць грамадзянаў у дзесяткі разоў. Так, паводле перапісу 309 года да н.э. ў Афінах было 400 тысяч рабоў на 21 тысячу грамадзянаў /БСЭ, выд. 3-е, т. 21, с. 300/. Заваяваньне Галіі Юліем Цэзарам мела сваім вынікам продаж у рабства каля мільёна рабоў. Згодна з паведамленьнем Плінія Старэйшага, вольнаадпушчанік /г.зн. сам былы раб/ Цэцылій /час праўленьня Аўгуста/ меў 4.416 рабоў /гл. тамсама/.
    Рабы не толькі аралі зямлю, даглядалі быдла ды штось будавалі. Іх скарыстоўвалі ў хатняй гаспадарцы, як выхавальнікаў моладзі, даручалі самыя розныя справы. Рабыні часта былі наложніцамі гаспадароў. Ясная рэч, пры гэтым рабаўладальнікі і рабы не маглі не сумаўляцца неяк. Раб, які толькі што трапіў у палон, валодаў роднай мовай лепш, чым лацінскай, і карыстаўся роднымі словамі, якія міжволі ўваходзілі ў сьвядомасьць гаспадароў. У літаратуры адзначаюцца выпадкі ўплыву на лаціну зафіксаваных на пісьме моваў: грэцкай, пэрсыдзкай, старажытнаяўрэйскай. Няма сумневу, што і безпісьмовыя мовы акаляючых плямёнаў праз захопленых Рымам рабоў насычалі сваёй лексыкай лаціну.
    Уплыў лаціны на акаляючыя безпісьмовыя мовы таксама ішоў, несумненна, не праз культурныя ды гандлёвыя сувязі, а з дапамогай рабоў. Кожны раб, што нарадзіўся не ў рабстве, да самой сьмерці не мог забыцца, што калісь быў вольным чалавекам і жыў, як хацеў сам, а не так, як загадвае гаспадар. Марыў аб сваіх родных мясьцінах, ад якіх яго адарвалі, прагнуў сустрэцца зноў з блізкімі. Думаецца, што ўцёкі рабоў былі ў Рымскай дзяржаве звычайнай з’явай. Былі і ўцёкі масавыя /БСЭ, выд. 3-е, т. 21, с. 300/. Вяртаючыся да роднага племя, былы раб прыносіў дадому не толькі зьвесткі пра рымскія прыёмы гаспадараньня, але і разнастайную лацінскую лексыку, якую пасьпеў засвоіць.
    Уцёклы раб не абавязкова трапляў у сваё былое племя. Каб раба радзей цягнула на ўцёкі, пакупцы спэцыяльна выбіралі палонных з як мага больш аддаленых краін. Пэрсіянін або індыец, што ўцёк, дапусьцім, у прыдунайскія вольныя пушчы, ужо не мог вярнуцца на радзіму і прыбіваўся да нейкага мясцовага племя. Тыя ж, трэба думаць, ахвотна прымалі ўцекачоў, бо з-за рабаўніцкіх рымскіх паходаў заўсёды мелі нястачу ў людзях, асабліва ў маладых здаровых мужчынах, якія перш-наперш і захопліваліся ў рабства /ды яшчэ і гінулі, адбіваючы нашэсьці/. Пэрсіянін або індыец, што апынуўся ў нейкім дунайскім племі, таксама ж, мабыць не маўчаў. І сумаўляючыся з новым атачэньнем, нёс яму не толькі лацінізмы, але і словы свае першай, пэрсыдзкай ці індыйскай мовы. Таму пярмяне для таго, каб назьбіраць тых індаіранізмаў, што маюцца ў іх мовах сёньня, і не абавязаныя былі ўступаць у кантакты з цэлымі індаіранскімі плямёнамі. /Хаця ў часы Вялікага перасяленьня народаў Дунайскі басэйн зазнаў і іхнія нашэсьці/. Так што продкі комі ды ўдмуртаў маглі зусім не сустракацца са скіфамі, якіх на Доне і Дняпры не стала яшчэ да нашай эры.
    У “Латинско-русском словаре” І. Х. Дварэцкага, якім я карыстаюся /М., 1976/ да лацінскіх словаў нярэдка даецца заўвага: “греч.” /старажытнагрэцкае/. Яна стаіць і ля такіх прыведзеных мной словаў, як сomma, panus, peripsema, што маюць паралелі з пермскімі. Узьнікае думка: а ці не маглі гэтыя словы трапіць непасрэдна з грэцкай у пермскія, г.зн. ці не мог быць непасрэдны пермска-грэцкі кантакт?
    Што ж, прыходзіцца вучыцца чытаць па-грэцку!.. Навучыцца з большага я, здаецца, навучыўся, але разумею, што, мабыць, і не кожны дзесяты з маіх чытачоў ведае грэцкі алфавіт. А ў той жа час, каб ад маіх знаходак не адмахнуліся навукоўцы, я павінен даваць іх у арыгінале. Таму прыйдзецца спачатку пісаць грэцкае слова так, як яго пісалі грэкі, а потым далучаць да грэцкага напісаньня транскрыпцыю нашымі літарамі /хоць больш прынятае лацінай/. Так, здаецца, і ваўкі-навукоўцы будуць сытыя, і авечкі-ненавукоўцы не пацерпяць. Рушылі?
    Αυγη /аюгэ/ “бляск, прамень, сьвятло” - к., у. юг- “бляск, зьзяньне, сьвятло”; αιτος /этос/ “жар, агонь” - к. öд “жар у печы; гарачыня”; αινος /энос/ “страшны, моцны” - к. ён “моцны”; ен “бог”; αμη /амэ/ “рыдлёўка” - к. амысь “нарог”; αξιος /аксіос/ “годны” - к. öксы “князь”; αρδην /ардэн/ “падняўшы ўверх, высока” - к. ордны “паставіць старчма”; αως /аос/, ηως /эос/ “зара, раніца; усход” - к. асыв “раніца; усход”; βαισς /бэос/ “невялікі, малы” - к. посни “дробны, маленькі”; βασις /басіс або васіс/ “ход, крок” – к. васьков “крок”; βια /біа або віа/ “сіла” - к. ви “сіла”; βοτανη  /ботанэ/ “корм” - к. пöт “сыты”, пöтны “наесціся”; βους /боюс/ “бык, карова” - к. бау “карова”; γαλα /гала/ “малако” - к. йöл “малако”; γενυς /гэнюс/ “сківіца” - к., у. ан “сківіца”; γεραιος /гэрэос/ “стары, састарэлы” - к., у., , к. арöс “год”; γυνη /гюнэ/ “жанчына”, “жонка” - к. инь “жанчына, жонка”; у апошніх пяці выпадках пачатковаму грэцкаму “г” адпавядае ў пермскіх словах нуль гуку: тое, што такіх выпадкаў пяць, паказвае невыпадковасьць зьявы; γυρος /гюрос/ “круглы” - к. гыр “ступа”; δαρος /дарос/, δηρος /дэрос/ “доўгі” - к. дыр “доўга”; δοχη /дохэ/ “сасуд” - к. доз “сасуд”; εγω /эго/ “я” - к. эг “я не” /асабовае адмоўе пры дзеясловах/; ερατος /эратос/ “любы, прыемны” - ёрт “таварыш, напарнік”; αρεις /арін/ “пракляцце, пагроза” - к. öрны “лаяцца”; ζηλоω /дзэлоо/ “спаборнічаць, імкнуцца да чаго-небудзь” - к. зільны “старацца”; ζυγιоς /дзюгіос/ “пад’ярэмны” - к. дзуг “заблытаны”; ζυμη /дзюмэ/ “закваска”, “кіслае цеста” - к. шом “закваска”, у. шумес “дзяжа”, шöманы “заквасіцца”; ζωμоς /дзомос/ “поліўка, булён/ - у. зумыт “навар”; ζωνη /дзонэ/ “пояс” – у. зундэс “кальцо”; ζωρος /дзорос/ “чысты, нязмешаны” - к. сорöс “дамешак” /запазычаньне з адваротным знакам/; ηλεоς /элеос/ “дурны” - у. элес “румзьлівы, надакучлівы”; ηρεμоς /эрэмос/ “ціхі, спакойны” - к. рам “рахманы”; ηρωιχος /эроікос/ “гераічны” - у. эрик “воля, свабода”; ινα /іна/ прыслоўе месца: “дзе, куды” - к. ин “месца”; ιος /іoс/ “страла” -к. ёсь “востры” /пра канец чаго-небудзь/; χαλιας “хаціна, будан” - к. кола “будан”; χαμπτιω /камптио/ “гнуць, згінаць” - к. комбыля “сагнуты”; χιναδоς /кінадос/ “ліса” - к. кынь “пясец”; χοιλας /коілас/ “даліна” - к. коляс “рачная затока”; χυων /кюон/ “сабака” - к. коин “воўк”; χυπτω /кюпто/ “нахіляцца, нагінацца” – у. купырыны “згорбіцца, сагнуцца”; λεμμα /лэмма/ “шкарлупіна, скурка” - к. лöм “струп, кароста”; λημη /лэмэ/ “гной на вачах” - к. лем “клей; студзяністы навар”; μελισσα /мэл1сса/ “пчала” - к. малязі “пчала”; μελоς /мэлос/ “песьня, мэлёдыя” – к. мыла “мэлядычны, напеўны”; μνα /мна/ “міна” /манэта/ - к. мын “плата”; μоγоς /могос/ “праца” - к. мог “справа”; μоσχоς /мосхос/ “маладая карова” - к. мöс “карова”; μυζω /мюдзо/ “стагнаць, уздыхаць” - к. мудзны “стамляцца”; νεβρоς /нэброс/ “малады алень” - к. неблюй “аленянё”; νων /нюн/ “цяпер” - к. нин “ужо”; ξυλоν /ксюлон/ “адсечанае дрэва, палена, дровы” - к. сила “дрэва, паваленае бурай”; ξυρεω /ксюрэо/ “стрыгчы” - к. шырны “стрыгчы”; оνειρоς /онірос/ “сон” - к. он “сон”; оς /ос/ “свой” - к. ас “свой”; παις /пэс/ “хлопчык, сын” - к. пи “хлопчык, сын”; παχνη /пахнэ/ “шэрань” - к. пакта “шэрань”, “сухі дробны сьнег”; πεζα /пэдза/ “нага” - к. педзны “таптацца”; πελεχυς /пэлэкюс/ “сякера” - к. пельны “адколваць”; πελλα /пэлла/ “даёнка”, πυελоς /пюэлос/ “карыта” - к. пельса “кадушка, чоп”; πιδαξ /підакс/ “крыніца”; πυτμην /пютмэн/ “дно” - к. пыдна “глыбіня”, пыдöс “дно”; πιλоς “валеная шэрсьць”, “лямец” - к. пыльым “пух” /рэшткі ад трапаньня шэрсьці/; πιоτης /піотэс/ “тлустасьць, тлушч” - к. пöт “сыты”; πоδоς /подос/ “нага” - к. под “нага”; πоλιоς /поліос/ “сівы” - к. пöль “дзед”; πоρτις /портіс/ “цяля” - к. пöрны “стаць цельнай”; πоτη /потэ/ “палёт” - к. потны “гайдаць” /калыску/; πυρ /пюр/ “агонь” - к. пурдны “абпальваць” /цэглу гаршчкі/; ριγоω /piгoo/ “мерзнуць” - к. рыгзьыны “замерзнуць, скурчыцца”; ριζα /ридза/ “корань” - к. ридз “сьцябло”; ρωγоς /рогос/ “шчыліна, адтуліна” - к. розь “дзюрка, адтуліна”; σαλоς /салос/ “гойданка, хваляваньне” /на моры/ - к. саль “пахмурнае летняе надвор’е”; σαργανη /сарганэ/ “кош” - к. саръя “высокі кош”; σινιαζω /сініадзо/ “прасяваць” - к. син “вочка” /у сетцы/; σχευωρια /скеюоріа/ “падкопы, падступства” - к. скöр “злы, сярдзіты”; συς /сюс/ “сьвіньня” – к. сöс “паганы”, “брудны”; ταυτη /таютэ/ “тут” – к. тат, тати “тут”; φερω /фэро/ “насіць” - к. перна “насільны крыж”; φως /фос/ “апёк” - к. пöсь “гарачы”; χαλιξ /халікс/ “дробны камень, друз” - к. каля “галька”; χειρ /xіp/ “рука” - к. ки “рука”; χоρτоς /хортос/ “агароджа, паша” - к. карта “хлеў; дом; двор”, горт “дом”; ωδε /одэ/ “так, такім чынам” - к. öд “дык”, “жа” /па-расейску “ведь”/; ωμоς /омос/ “сыры” /пра мяса, плады/, “нясьпелы” /пра плады/, у пераносным сэнсе “дзікі, жорсткі” - к. омöль “дрэнны, брыдкі, агідны; слабы, хілы”; ωρα /opa/ “пара года, асабліва вясна, лета”, εαρ /эар/ “вясна” - к. ар “восень”.
    Я думаю, уважлівы чытач непрапусціў таго факту, што пэўныя пермска-грэцкія паралелі паўтараюць пермска-лацінскія. Я пакінуў такія паўторы таму, што яны даюць дадатковы імпульс для роздуму. Возьмем, напрыклад, перагук пермскага ви “сіла” з грэцкім βια “сіла” і лацінскім ви “сіла”. Якія былі шляхі запазычаньня ў гэтай трыядзе? Тут, па-мойму, ёсьць над чым падумаць. Вядома, калі зыходзіць з прывычнай іерархіі моваў, то можна вырашыць, што на пачатку было грэцкае і ад яго ідуць пермскае і лацінскае. Але калі прасачыць за формаю словаў /віа - віс ві/ і ўлічыць, што першапачаткова ў грэцкай мове не было “в” – β чыталася як “σ”, а ў пермскіх мовах “в” спрадвечнае, то можна заключыць, што першым было пермскае ви, ад якога і ідуць грэцкае ды лацінскае словы, бо калі б пермскае ішло ад грэцкага, яно выглядала б як би, а ад лацінскага - як вис /абедзьве формы ў пермскіх мовах магчымыя, бо па-комі-зыранску і комі-пярмяцку би – “агонь”, вис – “пратока”/. Зрэшты, катэгарычна настойваць не буду, лінгвісты могуць вывесьці і штось іншае. Я ж высьвятляю: былі пярмяне ў Дунайскім басэйне або не былі? Пермска-лацінскія і пермска-грэцкія паралелі сьведчаць: былі.
    На той сама млын ліюць ваду і румынска-пермскія супадзеньні. На румынскую мову лінгвісты звычайна зьвяртаюць мала ўвагі: што, маўляў, у ёй цікавага - сумесь лацінскіх ды славянскіх словаў. Гэта правільна толькі часткова. І лацінскіх, і славянскіх лексэм у ёй багата, але маецца і вялікі пласт невядомага паходжаньня. Яго ўзводзяць да гіпатэтычнай дака-фракійскай мовы, кваліфікаванай як індаэўрапейская. Па-сапраўднаму гэта яшчэ не праверана, бо, на жаль, дака-фракійскіх тэкстаў, на якіх можна было б учыніць такую праверку, няма і наўрад ці знойдзецца. Зразумела, надзеі траціць не будзем, а пакуль што магу прапанаваць матэрыял, здольны таксама ў пэўнай меры праліць сьвятло на мінулае румынскай мовы.
    Вось што мне ўдалося здабыць: ajuns /ажунс/ “прыбылы” – к. ожа ў выразе ожа кага “нованароджаны”, дзе кага – “дзіця”; alean /алян/ “туга, журба” - к. оллявны “выць” /па нябожчыку/; bolta /болта/ “скляпеньне, арка” - к. болк “верх павозкі”; buca /бука. /“ягадзіца” - к. бука “пукаты”; buriaş /буряш/ “бочачка” - к. бурня “выдзеўбаны з дрэва збан”; cere /чэрэ/ “прасіць” - к. корны “прасіць”; cocoloş /коколош/ “камяк, шар” -к. коколь “згустак, камяк”; domol  “ціхі, спакойны” - к. домöд “запруда”; firнітка” - к. пирд “бёрда”; firзярнятка, крупка” - к. пыриг “крошка”; gabia /габжа/ “рука, лапа” - к. кабыр “кулак”, “лапа” /часьцей мядзьведзя/; gaina /гайна/ “курыца”; gaita /гайта/ “сойка" - к. кай “птушка”; gaura /гаура/ “нара” - к. горc “дупло”; geună /гянэ/ “вейка” - к. гöн “шэрсць, пух”; ghebe /гэбэ/ “апенькі” - к. гоб “грыб”; gogon “чорны шарык” – к. гöгöр “кругом, вакол”; laş /лаш/ “баязлівы” – к. лача “надзея”; laţ /лац/ “сіло на птушак” - к. лэч “сіло на лясную дзічыну”; leasă /лясэ/ “лясны падрост, кустоўе” – к. ласта “нізінны луг, нізіна”; legana “гайдаць” - к. легны “гойдацца”; lemn “дрэва” /матэрыял/ - к. льöм “чарэмха”; lesni “даваць палёгку” - к. лэдзны “выпускаць”; măciucă /мэчюкэ/ “дубіна”, “удар дубінай” – к. матшкöдны “біць, лупцаваць”; mădări /мэдэрі/ “песціць” – к. мада “мілы” /зварот/; mala “кельня” – к. маль “вясло, рыдлёвачка”; miez /мез/ “мякіш” /хлеба/ - к. мöдз “мяккая частка далоні”; mezin “малодшы” – к. мізьö “наймалодшы ў сям’і”; muscel /мусчэл/ “пагорак; ланцуг пагоркаў” - к. мусюр “тара, водападзел”; năboi /нэбой/ “навадняць” - к. нёпол “нізкая вільготная нізіна”; nada надстаўка” – к. над “прышыўка” /цясьлярскае/; pacea /пача/ “футра з сабаліных лапак” - к. пась “футра”; pălărie /пэлэре/ “капялюш” - к. пал- “капялюшык”; peri “гінуць” – к. пöрны “валіцца”, пöрöс “пошасьць”; perimat “састарэлы” - к. pöысь “стары”; rabufni “ударыць” - к. рабыштны “ударыць”; racni /ракні/ “крычаць, гарлапаніць” – к. раксыны “гучна крычаць”; rascote “ламачча, сухое гальлё” - к. рос “хмызьняк; мятла, венік”; razni “аддзяляць, падзяляць” - к. разьны “разьвязаць, расшпіліць”; poca /рока/ “скала” - к. рöч “бугор”; ruta дарога” - к. рупта “ледзь прыкметная сьцежка”, рукта “зацярушаны сьнегам сьлед зьвера”; sur “сівы” – к. дзор “сівы”; surpa “зьнішчаць” - к. сурым “сьмерць”; şalau /шалау/ “судак” - к. шаляг “рыба” /якая, у слоўніку не сказана/; şar /шар/ “равок вінаграднага прэса” - к. шар “праліў”; şicana /шикана/ “шукаць сваркі” - к. шыксьыны “сварыцца”; şir /шир/ “пацеркі - к. сыр “нізка з пацеркам”; şoarece /шоарэчэ/ “мыш” - к. шыр “мыш”; şuşcăi /шушкэй/ “цяжка ўздыхаць” - к. шуштöм “журботны”; tăcut /тэкут/ “спакойны” - к. такавны “заспакойвацца”; tarac /тарак/ “слуп, паля” – у. топ - у. “прама, вэртыкальна”; toarta “вушка посуду” - к. торта – “палка з плоскай дужкай на канцы /для скучваньня зерня на таку/”; turna “ліць, наліваць” - к. тюрöбöн “струменем”; unchiu /ункю/ “дзядзька” - к. унай “дзядзька”, ун “цётка”; vaj /важ/ “стары, старадаўні”; venin “злосьць” - к. вен “спрэчка”, “сварка”; zarfir /зарафір/ “залатая нітка”, дзе fir нітка” - к., у. зарни “золата”; zob /зоб/ “авёс” – к. зöр “авёс”.
    Германцы і да гэтага часу жывуць у басэйне Дунаю. Гэта - жыхары Аўстрыі. А на пачатку нашай эры германскія плямёны - готы, маркаманы, гепіды ды іншыя - былі вельмі значным этнічным фактарам басэйна. Гэта яны са стагодзьдзе расхіствалі Рым, яны і разбурылі ўрэшце імпэрыю. Уздоўж Дунаю яны рухаліся як з захаду на ўсход, так і з усходу на захад. Ці адбілася прысутнасьць германцаў у басэйне на пермскіх мовах? Адбілася. Параўнаем такія нямецкія ды пермскія словы: Bohe “дошка” - к. пöл- “дошка”; Bolle “жаўлак” - к. боль “пухір, мазоль”; Bub “хлопчык; падлюга, манюка” - к. бöб “дурны, прыдуркаваты”; Buckel “пукатасьць” - к. бука “пукаты”; Daube “бочкавая дошчачка” - к. дав “лісьцёвы лес”; Garn “нітка” - к. гар “туга ссуканы”; gemach “ціхі, марудны” – у. гембыр “марудны”; Gurgel “горла, глотка” - к. горш “горла; ненажэрны”; Jagd “паляваньне” - к. яг “бор” /у комі мовах вöр “лес”, вöравны “паляваць”/; Jahr “год” – к., у. ар “год”; Kaule “шарык” - к. коль “шышка”; kerben “рабіць засечкі” - к. керавны “секчы”; Kеule “дубіна, булава” - к. кой “паляўнічае кап’ё”; König “кароль, цар” - к. кан, у. кун “цар”; Kumn “міска” - к. кумли “драўляная міска”; Lache “лужына” - к. ляга “вільготная балоцістая мясьціна”; lottern “жыць бесклапотна /распусна/” - к. лотны “змарнаваць сродкі”; Lust “радасць, задавальненне”. - к. лöсьыд “зручны, прыемны, прыгожы”; mögen “жадаць” – к. мог “мэта”; mokant “насьмешлівы” - к. мокасьт “блазен”; mollig “мяккі, далікатны” /навобмацак/ - к. мольыд “гладкі”; Ochse “бык" – к. öш “бык”; Oma бабуля” -к. ёма “ведзьма”; “баба-яга”; Pickelпрышч” – к. пыкöс “пухліна”; Pott “гаршчок” - к. пöт “сыты”; Rackeгалка”, “грак” – к. рака “варона”; rege “жывы, рухавы” - к. регыд “хутка”; reisen “рваць, разрываць” - к. резьöдны “распароць, адпароць”; Säge “піла” - к. сак “піла-нажоўка”; scharf “востры” - к. шарба “нягладкі”; Schaum “пена” - к. шом “закваска”; scholling “вялікімі кавалкамі” – к. шолид “буйны, роўны”; Shön “прыгожы, цудоўны” - к. шань “добры, прыгожы”; Schund “дрэнь; хлам; старызна” - к. шунэд: шунэд пу – “засохлае дрэва”, дзе пу “дрэва”; Sehn “глядзець” - к. син “вока”; Sehnе “жыла” - к. сöн “жыла”; Sоhn “сын” – к. зон “сын”; Sonne “сонца” - к. шонді “сонца”; Sud “булён, адвар” - к. шыд “булён”; Suhle “багна; лужына” - к. суль “макрата”, сульк “наскрозь” /вымаклы/; Tasse “кубак” - к. тасьтi “міска”; Tuch “хустка; анучка; сукно” - к. тукмыль “скрутак”; Zoll “цаля” - к. дзоля “маленькі”; Zug “улоў” - к. дзуг “повад, аброць”.
    У нямецкай мове маецца адзін цікавы граматычны момант. Прыгледзімся да ейных адмоўных прыметнікаў: “безжыцьцёвы” - leblos, “безграшовы” – mittellos, “бяздзейны” – latenlos. Як бачым, тут значэньне “без” надаецца не прыстаўкаю, як у славянскіх, балтыйскіх мовах, а адмоўным суфіксам, які стаіць напрыканцы слова, што зьяўляецца фіна-вугорскай зьявай. Праўда, канкрэтнага суфікса -лос у пермскіх мовах /як і ў іншых фіна-вугорскіх/ няма, тут ягоную ролю выконвае ў комі мовах -тöм, ва ўдмурцкай -тэм: ва “вада” - ватöм “бязводны”. Але вось удмурцкае слова эблес. Яно азначае “слабы”. А па-комі эб – “сіла”. Адсюль бачна, што ў старажытнасьці ва ўдмурцкай мове мог існаваць суфікс -лес, якому ў комі мовах павінен быў адпавядаць -лöс.
    Пасьля сказанага не можа не зьвярнуць на сябе ўвагу тое, што нямецкі суфікс прыметніка -ig вельмі блізкі да аналягічнага комі-зыранскага -ид/-ыд/, прычым супадзеньні гэтых суфіксаў адзначаюцца і там, дзе супадаюць асновы /molligмольыд, scholligшолид/.
    Наяўнасьць пермска-лацінскіх, пермска-грэцкіх, пермска-румынскіх, пермска-нямецкіх, пермска-альбанскіх лексычных паралеляў /пермска-славянскія разгледзім у іншай кнізе/ робіць абсалютна бясспрэчнай прысутнасьць пермскіх плямёнаў ў Дунайскім басэйне часоў Рымскай імпэрыі. І непазьбежна паўстае пытаньне: а як жа іншыя фінскія народы - суомі, эстонцы, мардва, марыйцы ды іншыя? Ці існавала калі-небудзь фінская супольнасьць /фінскія падгрупы вельмі адрозьніваюцца між сабой/, і калі існавала, то дзе ўзьнікла? На сёньняшні дзень агульнай калыскай усіх як фінскіх, так і вугорскіх /ханты, мансі, вэнгры/ народаў лічыцца Прыўральле /гл. хаця б ЯН СССР, т. 3, с. 10/. А як жа быць тады з дунайскім мінулым пярмянаў?
    Паралеляў між іншымі фінскімі ды дунайскімі мовамі я спэцыяльна не шукаў. Але спадарожна ўсё ж адзначаў сёе-тое. У старажытнагрэцкай мове πελεχυς /пэлэкюс/ - “сякера”. А ў мардоўска-макшанскай пеель – “нож”. У лаціне homo – чалавек”. Па-макшанску “чалавек” - ломань. У лаціне “сасна” picea, па-макшанску - пиче. Па-румынску ţăcălie /цэкэле/ - “бародка клінам”, măr /мэр/ “яблык” – па-макшанску сакал “барада”, марь “яблык”. У лаціне “чэрап” calva, па-эстонску kolp; у лаціне “груша” pirus, па-эстонску pirn; па-румынску “руды” roşka /рошка/, “вулей” târnă /тырнэ/,шарсьцяная спадніца” andros - па-эстонску “руды” ruske, “вулей” taru, “спадніца” undruk /у тым жа шэрагу і наша андарак/.
    Значыць, і мардва, і эстонцы таксама пабылі суседзямі Старажытнага Рыму. Можа, і не так доўга, як пярмяне, але пабылі. Цяпер, разумеючы гэта, лёгка адгадваеш розныя загадкі. Напрыклад, адно з плямёнаў, што склалі народ суомі /фінаў/, у старажытных летапісах адлюстраванае як ямь /ПСРЛ, т. 1, сл. 4, 11; т. 2, сл. 9/. Пa-cyoмі тое ж слова гучыць як хяме /Р. А. Агеева. Страны и народы: происхождение названий. М., 1990 [У далейшым – Р. Агеева - 1], с. 55/. Гэтае слова не тлумачыцца /гл. тамсама/. А тут жа яўна лацінскае homо – “чалавек”. Да homо магчыма, узыходзіць і іншы загадкавы этнонім - комі. “Саманазва ўсіх комі…,- піша Р. Агеева /тамсама, с. 63/, - відавочна, старажытны этнонім. Яго спрабавалі зьвязаць з гідронімам Кама, што было б натуральна: продкі комі сфармаваліся ў Прыкам’і /як бачым, такі погляд пераходзіць з працы ў працу. – І. Л./. Аднак В. Лыткін паказаў, што комі і Кама - розныя словы. Маюць рацыю тыя дасьледчыкі, якія ўтвараюць этнонім комі са словаў са значэньнем “чалавек”: манс. χum, селькуп. qum, відавочна, і ўдм. кумы /ужо не ўжываецца самастойна/”. Такім чынам, ва ўдмурцкай мове мелася кумы – “чалавек”. А ўлічваючы, што ўдмурцкаму “у” у комі мовах часта адпавядае “о” /параўн.: “чалавек” - у. мурт, к. морт; “мядзьведзь” - у. гундыр, к. гондыр/, трэба прызнаць, што і ў комі мовах даўней магло быць слова комі са значэньнем “чалавек”. І не зусім не абавязкова яно з мансійскага хум або селькупскага квум: гэта хутчэй мансі ды селькупы запазычылі свае словы ў пярмянаў. З лацінскага homо ў комі мовах абавязкова павінна было атрымацца комо /з далейшым пераходам ненаціскнога “о” ў “і”/, бо ў комі мовах няма гуку “х” /прыгадайма паралель hostis “ваенны праціўнік” - кось “бой”/.
    Можа, і саманазва суомі таксама ідзе ад лацінскага слова. У летапісах гэтае слова пішацца сумь. Sum па-лацінску “існаваць”. Пермскае морт-мурт этымолягамі ўводзіцца да індаэўрапейскага кораня mar, што азначае “сьмерць”, г.зн. “чалавек” – “сьмяротны”. Але ж мог быць да тэрміна “чалавек” і наадваротны падыход: “чалавек” – “існы”, асабліва ў насельніцтва маларэлігійнага, нехрысьціянскага, якое мала думала пра замагільнае жыцьцё. Такім чынам, за сэнсам сумь стаіць “чалавек”, а за формай – лацінскае sum.
    Слова “фіны”, вядомае з рымскіх часоў, таксама дагэтуль неразгаданае. Яго тлумачаць галоўным чынам праз германскае fenna “балота”, “гразь”. Але чаму тады яно стала агульным ўсіх фінскіх народаў, няўжо ўсе жылі ў балотах? Р. Агеева піша: “у расейскую мову слова фіны ўвайшло позна” /Р. Агеева-1, с. 55/. Але ў “Слове пра паход Ігара” няраз нядобрым словам памінаецца хінава - нейкае невядомае, варожае Pycі племя. Ясна, што тут гаворка не пра суомі, а нейкіх іншых фінаў. “Хінава” ясна паказвае, што ўжо тады гэты тэрмін быў агульным для розных фінаў.
    Зазірнём яшчэ раз у лацінскі слоўнік і знойдзем там finis. Сёньня гэтае слова стала спартыўным тэрмінам /фініш/. А для рымлянаў яно азначала ў першую чаргу “мяжа, рубеж”. Фіны - гэта памежныя для Рымскай імпэрыі плямёны. І ўлічваючы, што пярмяне, мардва, эстонцы, сумь і ямь сапраўды былі памежнымі для Рыму, - думаецца, новых вэрсій для адшыфроўкі тэрміна фіны няварта шукаць.
    Старажытныя грэкі сваіх суседзяў звалі барбарос “варвары”. Гэтае слова этымолягі ўспрымаюць як бэрбэры /жыхары паўночнай Афрыкі/. Але няўжо далёкія бэрбэры былі ў грэкаў да таго на языку, што іхнюю назву перанесьлі на ўсе вакольныя народы? Чым ім тыя бэрбэры так насалілі? Можа, ёсьць сэнс падумаць яшчэ? Мне дык вось здаецца, што і барбарос ідзе ад “мяжа”, пермскага бор. У пермскіх мовах нярэдка для ўзмацненьня паўтараецца аснова слова. “Фіны” для Рыму, а для Грэцыі “барбарос”: і там, і там “памежныя” – вось кім былі пярмяне дзьве тысячы год назад.
    Мы няблага ведаем гісторыю Рымскай імпэрыі, а вось народаў, што жылі на ейных межах - не ведаем амаль зусім. На манускрыптах адлюстраваліся толькі тыя, хто ішоў на Рым з мячом і дубінай, рабаваў ды паліў гарады. А хто проста паляваў ды сеяў хлеб пад бокам у імпэрыі - такія людзі храністаў не цікавілі. І мы не ведаем пра іх нават самых галоўных рэчаў: калі яны туды прыйшлі і калі пайшлі, дзе канкрэтна жылі і колькі іх было. Пра ўсё гэта можна толькі варажыць. Дык паспрабуем.
    Яны жылі прынамсі на тых рэках, што носяць пермскія назвы. Але не толькі. А. Цэмбер выказаў мудрую думку: тыя назвы сёньня гучаць “па-фінску”, дзе фіны хоць у малой колькасьці засталіся, бо хтосьці ж павінен быў навучыць гэтым назвам новае насельніцтва. А там, адкуль яны сышлі ўсе - згодна гэтай лёгіцы, назвы памяняліся. Таму пермскіх рэкаў у басэйне Дунаю, несумненна, было болей, чым цяпер. А іх і цяпер нямала. Калі іх акрэсьліць лініяй, атрымаецца тэрыторыя немаленькая: Румынія і Вэнгрыя, Чэхія і Славакія, значная частка былой Югаславіі...
    Пры Герадоце /V ст. да н.э./ Дунай называлі Істрам, але Морава яшчэ насіла назву Бронг, СаваАльпіс, Серет - Арар /Геродот. История в девяти книгах. Л., 1972, геаграфічны паказальнік/. Морава, Сава, Серет - гідронімы пермскія, Бронг, Альпіс, Арар - не. Ці не паказваюць гэтыя назвы, што ў V стагодзьдзі да новай эры якраз і ішло засяленьне пярмянамі Дунайскага басэйна?
    А калі пярмяне пайшлі з Дунаю? Перш-наперш: думаецца, не ўсе адразу. Штуршок жа дало Вялікае перасяленьне народаў. У басэйне адразу стала няўтульна. Заваёўнікі і рабаўнікі рухаліся то з усходу на захад, то з захаду на ўсход, уносячы гвалт і бязладзьдзе. Рым сваіх “памежных” абараніць не мог - сам трашчаў і хістаўся. І яны рушылі ў пошуках спакайнейшых месцаў: хто на Дон, хто на Днепр, на Днестр, а хто на Віслу. Так-так, і Вісла - назва пермская. Яна ідзе ад комі вис “пратока”, а -ла - тое сама, што ва, “рака”. Вісла – “рака з пратокамі”, як Шчара /Шара/ - “рака з пралівамі”. У Віслу ўпадаюць Сан і Раба. Сан па-комі-зыранску “расамаха”, раб у комі мовах “барда”. Раба ёсьць і ў Венгрыі, а Сана ў былой Югаславіі. А вось моўныя прыклады: па-польску pielesz родны дом”, па-комі-зыранску пельöс – “вугал /дома/”; па-польску piętro “паверх”, па-ўдмурцку петра – “гарышча”.
    Днестр і Днепр, па-мойму, таксама гідронімы пермскія. Яны складаныя, і першая частка іх - Дон /Дун/, а другая ў першым выпадку ранейшая назва Дунаю Істр, у другім - корань удмурцкага öбырыны “зьнясільваць”: Дон-öбыр /блізкае да Донэбыр/ - “Дон, які зьнясільвае”. Сапраўды, Днепр у ніжнім цячэньні зусім не мае доплываў /ЭСБЕ, т. 20, с. 792/ і пры набліжэньні да мора “зьнясільвае”.
    А вось такая цікавая падрабязнасьць: у верхняй частцы Дняпроўскага басэйна маюцца рэкі Дрына, Сава, Сана, Тара /ТТ/ - у былой Югаславіі Дрин, Сава, Тара, Сана. У Славеніі Колпа - у басейне Акі тры ракі Колпь і тры Колпна /ГБО/.
    У папярэднім разьдзеле мы пераканаліся, як шмат пермскіх гідронімау на тэрыторыі летапіснай літвы. Цяпер зьдзіўляцца гэтаму зусім няма прычын. У параўнаньні з Прыўральлем ад Беларусі да Дунаю - рукой падаць. Больш зьдзіўляцца трэба таму, што дунайскія жыхары дабраліся аж да Котласа і Інты.
    А з якога дунайскага пункта прыйшла літва? На такое пытаньне можна было б толькі разьвесьці рукі, калі б...
    Калі б не кніга М. Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, дзе на старонцы 87 маюцца такія радкі: “Нямецкі гісторык XVIII ст. Л. А. Гебгардзі /1735-1802/ прыводзіў пісьмовыя дакумэнты, з якіх відаць, што яшчэ ў XIІ ст. н.э. на левым беразе Дуная і ўздоўж ракі Ольты існавала мясцовасьць Літва. Тут жа знаходзім і раку Літаву”. І - спасылка на публікацыю 1851 года.
    Ці мае дачыненьне дунайская Літва да нашай? Давайце глядзець.
    Ёсьць у Маларыцкім раёне возера Олтуш. Пра гэтую назву В. Жучкевіч піша: “Назва-этнонім: олтушы - жыхары гістарычнай вобласьці Закарпацьця Алтэніі” /КТСБ, Олтуш/. Якраз Алтэніяй завецца і сёньня румынская вобласьць у міжрэччы Олта /сучасная назва Ольты/ і Дунаю.
    Насупроць Олта, з баўгарскага боку ў Дунай упадае Віт. А ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах цячэ левы доплыў Прыпяці Віць. Дунайская Літава, пра якую паведамляе М. Ермаловіч, мае адпаведнік у Кобрынскім раёне ў выглядзе ракі Літкава. У Чырвонае возера, што ў Жыткавіцкім раёне, упадае рачулка Цесна. Гэта падобна да Тэзлуй - назвы ракі, што ўпадае ў Олт. Гідронімы Олтуш, Віць, Літкава, Цесна быццам бы паказваюць вам “вароты”, праз якія літва ішла на Беларусь /цікава, што вярхоўі Нёмна, дзе М. Ермаловіч разьмяшчае летапісную літву, знаходзяцца строга на поўнач ад басэйна Олта - па 25-м мэрыдыяне/. На гэтых вадаёмах частка яе заставалася на жыхарства, асноўная ж маса рухалася далей. У Іўеўскім раёне цячэ Дунай, а ў Мёрскім раёне - Волта. Гэтая апошняя, як паведамляе В. Жучкевіч, даўней звалася Олта /КТСБ, Волта/, гэта значыць, дакладна так, як галоўная рака дунайскай Літвы.
    Адным са старажытных варыянтаў назвы Олт была Алута /История Венгрии, т. I. М., 1971 [У далейшым – ИВ.]. с. 57/. І вось у Мёрскім раёне, непадалёк ад Волты /Олты/ знаходзім раку Авуту.
    Aж да сёньня не высьветленае паходжаньне назвы Балтыйскага мора. “Корань balt- у назве Балтыйскага мора тлумачылі па-рознаму: і як “балота”, і як “белы” /летув. baltas/, і як “пояс”. Імя Балтыйскага мора тлумачылі як балтыйскую, ілірыйскую або венетска-ілірыйскую назву” /Р. Агеева-1, с. 49/. Мабыць, нікому з тых, хто спрачаўся вакол гэтага імя, невядомае ці не прыгадвалася такое геаграфічнае. паняцьце: “Балта - пойма Дунаю ў межах Ніжнядунайскай нізіны... з лябірынтам рукавоў, шматлікімі азёрамі і ліманамі. /.../ Шырыня - да 27 км. Пакрытая лясамі з вярбы і вольхі, зарасьнікамі трысьця і чароту, шмат непраходных балотаў. /.../ У Малдаўскай ССР і Румыніі “балта” стала агульным пры азначэньні забалочаных поймаў і плаўняў любых рэкаў /БСЭ, выд. 2-е, т. 5, с. 153/. Такімі “балтамі” і ўяўляюцца берагі Балтыйскага мора каля Куршскай затокі з дэльтай Нёмна /гл. Литва, Куршский залив/.
    Олтуш, Олта /Волта/, Авута, Дунай, Літкава, Віць, Балтыйскае мора... Нехта ж прынёс гэтыя назвы з Дунаю на Беларусь! Хто? Улічваючы, што мясцовасьць каля ўпадзеньня Олта ў Дунай звалася Літвой, іншых кандыдатаў на гэтую ролю, апрача летапіснай літвы, быць не можа.
    Безумоўна, Олт - гідронім пермскі. Ён ідзе ад оль, што па-комі-пярмяцку азначае: 1) “бярозава-яловы лес на забалочаных купінаватых нізінах”; 2) “вільготная, балоцістая мясцовасьць”. Абодва гэтыя значэньні нізоўям Олта адпавядаюць /у вярхоўях гэта горная рака. Даўжынёю яна прыблізна як Сож/. Ужо гаварылася, што у пермскіх мовах маецца суфікс прыметніка -ыт /-ыд, -ид/. Вось Олт і ўяўляецца прыметнікам, утвораным ад оль: Ольыт. Пры націску на першым складзе Ольыт цалкам магло перайсьці ў Олт. А пры націску на другім складзе атрымлівалася, з фанэтычнай карэкцыяй, Алута.
    Вышэй за Олт у Дунай упадае Жиу, ніжэй - Сию. Гэта таксама пермскія назвы, пра іх мы ўжо гаварылі.
    Шлях ад Олта да Беларусі, як каменьчыкамі, засеяны пермскімі гідронімамі. Рухаючыся ад яго на поўнач, перш трапляем у басэйн Сирета, або Серета, як пісалася раней. Па-комі-зыранску – “вільготная мясьціна ў даліне ракі, парослая кустоўем”. У старажытнасьці гэтае слова магло гучаць як сьöрöт. У басэйне Сірэта маюцца рэкі Молдова, Ракова, Тутова: усе тры канчаюцца на ва - комі “рака”. Мольыд /да Молдова/ па-комі-зыранску “які ільсьніцца”, рака /да Ракова/ - “варона”, туту /да Тутова/ - “адростак дрэва” /вобразнае азначэньне доплыву. У комі мовах вож адначасова і “сук”, і “доплыў”/. Молдова ўпадае ў раку, што завецца Нямцу, а ў Комі рэспубліцы ёсьць рака Нем. Яшчэ ў басэйне Сірэта: Сусита - ад комі сус “ядловец, кедр” у форме прыметніка сусьыт; Карин ад комі кар “горад” /-ын - суфікс прыметніка/; Жижия ад комі джыдж “стрыж” і ю “рака” /у Іўеўскім раёне ёсьць рака Жыжма/; Уза - назва цёмная, але такая ёсьць у Беларусі /доплыў Сажа/.
    Далей на поўнач... У Закарпацкай вобласьці Украіны зноў рачныя назвы з ва: Боржава, Тересва. Боргыны па-комі-зыранску “цурчэць”, тэрмасьны – “сьпяшацца”. Рака Уж, на якой стаіць Ужгарад, у Славакіі, аказваецца, завецца Уг, а гэта ўжо пермскае юг – “бляск, зьзяньне”. На былых і сёньняшніх пермскіх землях рэкаў з назвай Юг цэлыя прыгаршчы. /У Беларусі - Югна, Юхнаўка/. У Цярнопальскай вобласьці Серет /доплыў Днястра, а не Дунаю, як румынскі Сирет/, рака Иква /басэйн Прыпяці/ з пермскім зыходам ва /у Комі-пярмяцкай акрузе дзьве ракі Ик/. А ў Валынскай вобласьці агледжваем рэкі Вилия, Турья, возера Свитязь - акурат як у межах летапіснай літвы. Тут і рака Кожа /А. Сабалеўскі/. У Комі рэспубліцы маюцца рэкі Кожва, Белая Кожва, Черная Кожва. Гэтую назву А. Туркін /гл. А. И. Туркин. Топонимический словарь Коми АССР,- Сыктывкар, 1986, Кожва/ тлумачыць праз комі кöжа “гравій, глеба з дробных каменьчыкаў з пяском”. Але ў комі-зыранскай мове ёсьць яшчэ і кöдж – “лука”.
    Зразумела, пералічаныя назвы не маглі б замацавацца, каб на гэтых рэках не заставалася частка племя, якое іх давала. Таму і пермскі струмень, што выцек з нізоўяў Олта, мусіў паступова танчэць і мялець. І на Беларусь літва прыйшла зусім нешматлікай, што спрасьціла яе паглынаньне.
    Мець кантакты са славянамі літва магла яшчэ на Дунаі. Шлях на Беларусь таксама ляжаў праз славянскія землі. Таму літва прыйшла на Беларусь ужо моцна славянізаванай. Адсюль і, падобна, славянскія “цаглінкі” двухасноўных ліцьвінскіх імёнаў - рад-, люб-, што спалучаюцца з пермскімі: Радивил – “радасная навіна” /виль у пермскіх мовах “новы”/, Любарт – “які любіць парадак” /арт па-комі-зыранску “парадак”/.
    Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага працэс славянізацыі паскорыла, бо літва, апынуўшыся са славянамі ў адным гаспадарстве, уступіла з імі ў больш цесныя дачыненьні.
    Пермскі этнас зьліўся, растварыўся ў славянах. Але мы практычна не адзначаем сярод беларусаў уральскага расавага тыпу, да якога належаць комі-зыране, комі-пермякі ды ўдмурты. Як гэта разумець?
    Мусібыць, так, што дунайскія пярмяне і не належалі да ўральскага тыпу. У aнтpaпaлягічным сэнсе яны былі звычайнымі эўрапэоідамі. Рымскія аўтары не пішуць пра наяўнасьць на межах імпэрыі людзей з мангалоіднымі рысамі. Свой сёньняшні, пераходны расавы тып комі ды ўдмурты набылі на сваіх сучасных землях, у выніку зьліцьця з тамтэйшымі паўночнымі мангалоідамі - блізкімі да ненцаў, ханты, мансі. Літва ж - адно з дунайска-пермскіх плямёнаў - калі і кантактавала з мангалоідамі /частка гунаў, авараў/, то вельмі нязначна, бо стэпавікі ў балотныя нетры не лезьлі. Ад прыроды ж пярмяне былі эўрапэоідамі, як і большасьць іншых фінаў /суомі, эстонцы, мардва/.
    Але ў нас і нашых далёкіх родзічаў - уральскіх пярмянаў - шмат агульнага: у лексычным складзе мовы, характары, міталёгіі, вопратцы, мэлёдыях, скоках. Спадзяюся, што аб гэтым мы калі-небудзь яшчэ пагамонім.

                                                 ДАГІСТАРЫЧНЫЯ  БЛУКАННІ:
                                                                ШЛЯХ  ЖАМОЙЦІ
    У папярэднім артыкуле даведзена - і думаю, даведзена пераканаўча - што летапісная літва прыйшла з Дунаю. На гэтым аўтар, які паставіў мэтай аддзяліць літву ад летувісаў, мог бы паставіць кропку. Чаму? Ды таму, што ўжо даўно сьцьвярджаецца і лічыцца нават бясспрэчным, што балтыйскія народы прама тут, у Прыбалтыцы, і ўтварыліся. “Прарадзіма балтаў - хутчэй за ўсё, міжрэчча Віслы і Дняпра. Продкі балтаў - прабалты сфармаваліся напрыканцы 3-га тысячагодзьдзя да н.э. у выніку асыміляцыі індаэўрапейскіх груп носьбітаў шнуравой керамікі, што шырока распаўсюдзіліся ў Сярэдняй і Паўночнай Эўропе, з мясцовымі плямёнамі, таксама эўрапэоідамі” /Литва, с. 135/. А раз літва прыйшла ў Беларусь у І тысячагодзьдзі нашай эры, то, вынікае, не мела да сфармаваных у Прыбалтыцы летувіскіх продкаў абсалютна ніякага дачыненьня.
    Ды не верыцца неяк у спрадвечнае “сядзеньне” балтаў у не такіх ужо і райскіх мясьцінах. Не Грэцыя ж, не Італія. Зіма –халодная, вільготная і доўгая, галяком не паходзіш. Як паказвае прыклад пярмянаў, якіх таксама лічаць выключнымі дамаседамі, старажытныя плямёны імкнуліся туды, дзе цяплей, а ў менш прыдатныя мясьціны выпраўляліся ўжо тады, калі вымушала жыцьцё…
    На траве, на лісьці, на пяску сьлед нагі або колаў часьцей за ўсё трымаецца адно да першага дажджу Як жа нам узнавіць сьляды дагістарычных вандровак?..
    На шчасьце, ёсьць матэрыял, які захоўвае сьляды чалавечых блуканьняў тысячагодзьдзі. Гэты матэрыял - мова.
    Ды вось бяда: іх мала хто шукае А калі яны і самі лезуць у вочы, часьцяком ва ўпор не бачаць. І тады сапраўдная гісторыя падмяняецца прыдуманай, падманнай.
    Яшчэ ў 1615 годзе нейкі Мікола Ліцьвін “прывёў каля ста падобных словаў лацінскай і летувіскай моваў” /ЯН СССР, т. I, Литовский язык/. А хто гаварыў на лацінскай мове? Грамадзяне Рыму. А дзе яны жылі? У сваёй Рымскай імпэрыі. Ці дабіраліся да Летувы? Не. Дык як трапілі іх словы ў летувіскую мову?
    Яшчэ. Тэрыторыя, на якой разьмяшчалася былая Югаславія, у рымскія часы звалася Ілірыкам /ИВ, с. 36/. Тут жылі плямёны з ілірыйскай мовай. Не была яна пісьмовай, і засталося ад яе вельмі мала: імёны ілірыйцаў, тапонімы Ілірыка ды жменька словаў. Але і тое, што засталося, сьведчыць: “Ілірыйская мова... паказвае сувязі з паўночнымі індаэўрапейскімі мовамі - балцкімі, германскімі, славянскімі” /Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990 [У далейшым – ЛЭС.], с. 172/. Як бачым, у пераліку паўночных індаэўрапейскіх моваў балцкія стаяць на першым месцы, г.зн. яны бліжэйшыя да ілірыйскай, чым германскія і славянскія, хаця славяне жывуць у самім Ілірыку /сэрбы, славенцы, харваты ды інш./, а германцы /аўстрыйцы/ з імі мяжуюць.
    Тэрыторыю на ўсход ад Ілірыка ў часы Рыму займалі дака-фракійскія плямёны. Ад мовы іх засталося прыблізна гэтулькі, як ад ілірыйскай. Але і тыя рэшткі выяўляюць “цесную сувязь з балтыйскімі мовамі”, адкрытую У. Тапаровым /ЛЭС, с. 561/.
    І гэта не ўсё. Як піша У. Тапароў, “шэраг тапанімічных ізаглосаў яднае балтыйскі арэал з Паноніяй, Балканамі і Адрыятычным узьбярэжжам” /ЛЭС, с. 64/, г.зн. у Прыбылтыцы маюцца такія ж геаграфічныя назвы, як на Балканах, у Адрыятыцы ды Паноніі - той частцы Вэнгрыі, што ляжыць на захад ад Дунаю.
    У 15 томе другога выданьня БСЭ ёсьць “Этническая карта Европы”. На ёй паказана, дзе жылі народы, вядомыя антычным аўтарам - рымлянам і грэкам. Хто ж тады, паводле іх, жыў у Прыбалтыцы? Толькі тры групы плямёнаў: карэоты, ocіі ды галінды. Пра літву, жмойць, латгалаў, земгалаў, прусаў старажытныя аўтары не чулі.
    Як жа увязваецца гэта з тым, што балты, як селі у сваім “мядзьведжым кутку” 4-5 тысяч гадоў назад, так і сядзелі? А аніяк. Пытаньне гэтае не абмяркоўваецца. Маўляў, ёсьць балта-лацінскія, балта-фракійскія ды балта-ілірыйскія моўныя сувязі - ну і добра. Лішні раз сьведчаць аб агульным паходжаньні індаэўрапейскіх моваў. Маўляў, не лацінскія гэта словы у летувіскай мове, а агульная індаэўрапейская спадчына, што дасталася ад індаэўрапейскай пра-мовы. І ў разьдзеле “Лексика” артыкула “Литовский язык” /ЯН СССР, т. І, сс. 520-523/ пра лацінскія запазычаньні ў летувіскай мове не гаворыцца анічога. “Найстаражытнейшыя запазычаньні ў летувіскую мову, відавочна, прыйшлі з фіна-вугорскіх моваў, але яны вельмі мала дасьледаваныя” /с. 520/.
    На жаль, не маю працы Міколы Ліцьвіна /у напісаньні аўтараў артыкула “Литовский язык”, с. 502 - Миколас Летувис/, як і выданьняў па этымалёгіі летувіскай мовы: на расейскай мове яны не выпускаліся - іх пісалі немцы, палякі, летувісы. Таму прыходзіцца абапірацца на ўласныя назіраньні.
    Дапусьцім, што лацінскае calva “чэрап” і летувіскае galva галава” сапраўды ідуць ад той невядомай пра-мовы, тым болей, што і па-нашаму галава. Але вось пары: лацінскае senis “стары” - летувіскае senas /сянас/ “стары”; лацінскае virus “мужчына” – летувіскае viras “мужчына”; лацінскае dentus “зуб” – летувіскае dantis “зуб”: чаму мы для тых сама значэньняў карыстаемся зусім іншымі словамі? Славянскія ж мовы таксама індаэўрапейскія і, лічыцца, найбліжэйшыя да балтыйскіх. А вось яшчэ: па-лацінску “барана” - осса /окка/, па-летувіску - akėčios /акэчёс/. Ці была ў часы праіндаэўрапейскай мовы /калі тая ўвогуле была/ барана? Па-лацінску “кола” rota - па-летувіску ratas. Ці было у праіндаэўрапейскія часы кола? Індзейцы ж да прыходу эўрапейцаў да кола так і не дадумаліся...
    Узьнікненьне слова, што існуе са старажытнасьці, датаваць цяжка. Але бываюць шчасьлівыя выпадкі. Па-летувіску “пагорак” – kalva, а па-лацінску, як ужо гаварылася вышэй, сalva “чэрап”. Якая тут сувязь? Ці, можа, яе зусім няма? Чэрап жа і пагорак - розныя рэчы. Але сувязь ёсьць. Па-лацінску Сalvarіае - Галгофа, г.зн. пагорак, на якім быў расьпяты Хрыстос. Такім чынам, летувіскае kalva узьнікла не само па сабе ад праіндаэўрапейскага кораня, а ідзе ад лацінскага Сalvarіае “Галгофа”. /У румынскай мове Галгофа – Сalvar, што яшчэ бліжэйшае да летувіскага kalva/.
    Чаму Галгофа ў лаціне – Сalvarіае, г.зн. “чарапная”? На гэта адказ дае “Библейская энциклопедия” /М., 1891; М., 1991/: “Галгофа /чэрап/ - горнае ўзвышша на паўночны захад ад Ерусаліма, на якім быў расьпяты Госпад /.../ Назва Галгофы была дадзеная, верагодна, з-за падабенства мясцовасьці з формаю чэрапа або таму, што тут часта было відаць чарапы страчаных злачынцаў” /с. 167/. Такім чынам, па-старажытнагабрэйску Галгофа называлася “Чэрап” не таму, што ўвогуле пагорак падобны да чэрапа /так сказаць было б няправільна/, а таму, што гэты быў падобны або на ім валяліся чарапы. Рымляне назву скалькавалі, скарыстаўшы свае сalva “чэрап”. А паколькі продкі летувісаў ведалі, што Галгофа - пагорак, то запазычанае з лаціны і ўсечанае да kalva слова Сalvarіае стала азначаць у іх “пагорак”, у значэньні ж “Галгофа” забылася /цяпер Галгофа па-летувіску Golgota. З ліста праф. З. Зінкявічюса да аўтара гэтых радкоў/. Што цікава адзначыць, у летувіскай мове маюцца яшчэ два словы са значэньнем “пагорак”: kaubrys і kaukaras, а “чэрап” па-летувіску kaukolė. Як бачым, залежнасьць летувіскіх kalva ды kaukaras ад лацінскага матэрыялу відавочная, kaubrys жа, падобна, зьяўляецца першасным летувіскім словам са значэньнем “пагорак”.
    А калі ў лаціне ўзьнікла Сalvarіае? Ясна, што з распаўсюджаньнем хрысьціянства. І значыць, на тыя часы продкі летувісаў былі або у складзе Рымскай імпэрыі, або ў вельмі блізкім суседзтве. Хрысьціянамі яны тады або зусім не сталі, або сталі на вельмі кароткі час /прынялі другі раз хрост на новай радзіме, у Летуве/, таму для kalva значэньне “Галгофа” забылася, а “пагорак” засталося.
    І ў румынскай мове маюцца паралелі з балтыйскімі, на што, здаецца, яшчэ не зьвярталася ўвагі /гл. ЛЭС: Балтийские языки, Литовский язык, Латышский язык; Румынский язык/. Зразумела, што найболей цікавыя для нас - супадзеньні з балтыйскімі тых румынскіх словаў, што не зьяўляюцца з паходжаньня ані лацінскімі, ані славянскімі. Напрыклад, па-пруску аре, па-летувіску ė /упэ/, па-латыску uрe “рака”, а па-румынску арă /апэ/ - “вада”. Па-летувіску і па-латыску daina – “народная песьня”, па-румынску “народная песьня” – dоina. Па-летувіску šiaurė /шяўрэ/ - “поўнач”, па-румынску seara /сяра/ - “вечар”. Па-румынску varf - “вяршыня, верх; верхавіна, кончык”, па-летувіску і па-латыску varpa “колас”, па-летувіску varpas “звон” /прадмет/. Па-латыску rupjs “грубы”, па-румынску rupe “раўці, ламаць, біць”. Па-латыску dusmas “гнеў”, па-румынску duşmani /душмані/ “ненавідзець”. Па-румынску reţea /рэця/ “сетка”, па-латыску retis “сіта, рэшата”. Па-латыску ды па-летувіску baltas “белы”, па-румынску bălţătură /бэлцэтурэ/ - “белая пляма ў жывёл”.
    Асабліва ўражвае падабенства словаў дайна і дойна. Мабыць, за ім - нейкая блізкасьць фальклёру, духоўнага сьвету старажытных румынаў і балтаў.
    А цяпер зьвернемся да “яцьвяскага” слоўнічка Зінова, пра які расказвалася ў разьдзеле “Там, дзе жыла літва”. Як ужо гаварылася там, З. Зінкявічюс апублікаваў яго са сваім камэнтарам. І вось што, згодна з ягоным дасьледаваньнем, аказалася: другое месца - пасьля, зразумела, балтыйскага - у слоўнічку займае германскі, запазычаны лексычны пласт /“Магчымых германізмаў... прынамсі, 18” /БСИ-1983, с. 24/. Здавалася б, нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо “паганы з Нарава” маглі пэўны час быць у цесным кантакце з крыжакамі, ад якіх і нахапаліся германізмаў. Але давайце прыгледзімся: сярод іх, напрыклад, augi “вочы” /ням. Auge/, flums “кветка” /ням. Blume/, hanus “рука” /ням. Hand/, kaldi “халодны” /ням. kalt/. А гэта такія словы, што мусілі быць у чалавечым ужытку ад самога пачатку мовы. Значыць, калі гэта германізмы, то запазычаньне іх павінна было адбіцца не пасьля зьяўленьня крыжакоў у Прыбалтыцы /мяжа ХІІ - ХІІІ стагоддзяў/, а значна раней - дапушчальна, у часы Вялікага перасяленьня народаў, часы актыўнага перамешваньня этнасаў і моваў. Аб тым жа гаворыць і слова, якім “паганы з Нарава” азначалі немцаў – guti, безумоўна, прама зьвязанае з готы. У Прыбалтыцы ж, трэба думаць, готы або не былі зусім, або доўга тут не затрымліваліся, бо галоўнай арэнай іх дзейнасьці было памежжа Рымскай імпэрыі.
    Да германізмаў З. Зінкявічюс адносіць і “яцьвяскае” nom/o/s /імя/, узводзячы яго да нямецкага Name /імя/. Але ж не далей ад nom/ds добра вядомае лацінскае nomen /імя”.Тут і ўзьнікае міжволі думка: а ці няма ў “яцьвяскім” слоўнічку і іншых латынізмаў?
    Вось што дае параўнаньне яго з лацінскай лексыкай /першае слова “яцьвяскае”, другое лацінскае/: ars “дым” - orisдым”; augd “расці” - augeo “павялічваць, пашыраць”; cauta “віна” - cautas “хітры”; deus “бог” – deus “бог”; dontis “зуб” – dentis “зуб”; durd “мець” – turgeo “быць напоўненым”; jaunis “малады” – juvenis “малады”; kalfa “галава” – calva “чэрап”; laps “ліса” – lupus “воўк”; libaj “губы” – labea “губа”; mort “паміраць” – morior “паміраць”; nakt “ноч” – noctis “ноч”; paders “тата” – pater “бацька”; pesi “быдла” – pasco “пасці”; puro “багна” – puris “гной”; rekti “прамы” – rectus “прамы”; sala “сонца” – solis “сонца”; sens “стары” -  senis “стары”; serpine “зьмяя” – serpens “зьмяя”; waltida “здароўе” – valetuo “стан здароўя”; ward “слова” – verben “слова”; wendoris “жывот” – venter “жывот”; wirba “жанчына” – virgo “дзяўчына, маладая дзяўчына” /такое ж самае чаргаваньне “b” - “g” у летувіскім virbas “прут” і лацінскім virgeo “прут”/; wiras “мужчына” – virus “мужчына”; wuld “хацець” – volo “хацець”, vult “ён хоча”.
    Што лексэмы балтыйскіх моваў, якія супадаюць з лацінскімі, зьяўляюцца не нейкімі “агульна індаэўрапейскімі”, “спаконвечнымі”, а запазычанымі латынізмамі, гавораць такія назіраньні. Калі б яны былі спаконвечнымі, то, мусібыць, меліся б у кожнай балтыйскай мове. А з “яцьвяскіх” латынізмаў у летувіскай, напрыклад, няма ars “дым”, nom/o/s “імя”, paders “тата”, serpine “змяя”, waltida “здароўе”, wirba “жанчына”, wuld “хацець”. У іншых выпадках лацінізм маецца ў “яцьвяскай” і летувіскай, затое яго няма ў латыскай або прускай мовах. Пэўныя лацінізмы маюцца толькі ў яцьвяскім слоўніку, г.зн. іх няма ні ў летувіскай, ні ў латышскай, ні ў прускай /serpine, waltida/. Яшчэ цікава, што балцкія “копіі” не аднолькава блізкія да лацінскіх “арыгіналаў”. Па-латыску “жывот” veders, а па-“яцьвяску” wendoris, што бліжэйшае да лацінскага venter; яцьвяскае” kalfa “галава” бліжэйшае да лацінскай крыніцы /calva “чэрап”/, чым летувіска-латыскае galva; па-летувіску “бог” dievas, па-латыску dievs, а па-“яцьвяску” dеus, што абсалютна супадае з лацінскім dеus. А слоўнічак Зінова называецца “Паганскія гаворкі з Нарава”, гэта значыць, “яцьвягі” аніяк не маглі больш правільны лацінізм dеus узяць з Бібліі.
    З. Зінкявічюс у сваім камэнтары піша, што, не давяраючы цалкам сабе, перад тым, як аддаць артыкул у друк, пазнаёміў з ім некалькі вядомых лінгвістаў, як летувіскіх, так і расейскіх /імёны ён называе/. Слоўнічак Зінова, такім чынам, аналізавала з паўдзесятка буйных індаэўрапеістаў. Чаму ж аніхто з іх не заўважыў у ім такі вялікі лацінскі пласт - болей за 10% усяго матэрыялу? Няўжо індаэўрапеісты так слаба ведаюць лаціну?
    Вось красамоўны прыклад. Слова waltida З. Зінкявічюс сам і аналізаваць не стаў, даверыўся масквічу У. Тапарову. А той даў такое шматслоўнае і “шматмудрае” тлумачэньне: “Думаю, что общая идея ясна. Ср. лит. valtis “колос”, valtėtiколоситься”, праславянское voltь: русск. волоть “стебель вместе с плодом” /колосом, стручком и т.д./; “пучок”, “горсть стеблей”, “нить, волокно” и т.п. - как символы плодородия, процветания, роста, силы, ср. волот “богатырь”, “великан” /тлумачэньне працягваецца, у тым сама духу. Гл. БСИ-1983, с. 19/. Як бачым, тут і летувіскае “колас”, і расейскае “сьцябліна разам з коласам”, і волот “асілак” - хутчэй за ўсё, неславянскага паходжаньня, бо ідзе ад назвы племя волатаў /гл. М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь, с. 40/. А галоўнай крыніцы “яцьвяскага” waltida - лацінскага valetudo “стан здароўя” /ідзе ад valeo “быць здаровым”/ няма.
    Ёсьць у слоўнічку Зінова запазычаньні і з іншых моваў Дунайскага басэйна. Вось “яцьвяска”-румынскія паралелі: winta вецер” - vânt /вынт/ “вецер”; guld “ляжаць” – culkat /кулкат/ “які ляжыць”; daina “песьня” – doina “песьня”; buni “добра” - bun “добры”. Асабліва каштоўнае апошняе супадзеньне, як найболей поўнае і непаўторнае /слова Wind “вецер” ёсьць у нямецкай мове, dainaпесьня” ва ўсіх балцкіх/. Дарэчы сказаць, З. Зінкявічюс дае такое няўпэўненае тлумачэньне: “Ці не трэба buni зьвязваць з летув. butinai “абавязкова”?” /БСИ-1983, с. 11/.
    Вось паралелі “яцьвяска”-грэцкія: lets “дождж” - ετος /юетос/ “дождж”; gema “нарадзіць” - γενεα /гэнэа/ “нараджэньне”; argikas “вясёлка” - αργος /аргос/ “сьветлы, бліскучы”; tarmi “горача” - δερμα /тэрма/ “жар”; pagis “добры” - παγιος /пагіос/ моцны, цьвёрды”; gimna “сям’я” – Гіменэй /бог сям’і, а таксама вясельная песьня/; sula “дзюра” - συλην /сюлэн/ “труба”.
    Слова rada “праца” З. Зінкявічюс нечакана тлумачыць праз сэрбахарвацкае рад “праца” /с. 17/. Але гэтую тэму - як трапіла ў “яцьвяскую” гаворку такое далёкае паўднёваславянскае слова - не разьвівае. Auu “вада” узводзіць да нямецкага Au/е/ “луг”, востраў”, “нізіна каля ракі” /с. 10/. А тым часам у альбанскай мове “вада” – ujё /вымаўляецца уйэ/, што дастаткова блізкае па гучаньні і супадае па сэнсе. Па-“яцьвяску” brid “алень”, па-альбанску briрог, рогі” /спадарожна: па-летувіску gajla “шкада” - па-альбанску gajlе “клопат”, “непакой”/.
    А цяпер пераходзім да сапраўднай пэрліны слоўнічка Зінова: па-“яцьвяску alma – “яблык”. Нічога падобнага ў іншых балцкіх мовах няма. З. Зінкявічюс піша: “Можа, варта зьвязваць з летув. almėti “марудна сачыцца”, “цячы, гнаіцца”, almuo “гной” і інш.?” І дадае: “у індаэўрапейскіх мовах для назвы яблыка нярэдка ўжываюцца гукі а, л, м у рознай пасьлядоўнасьці, параўн. лацінск. мalum, грэцк. μηλον /мэлон/” /с. 9/.
    Няўжо індаэўрапеісту забаронена хоць іншы раз вызірнуць з-за “жалезнай заслоны” індаэўрапейскасьці? Няўжо шаноўны прафэсар ніколі не чуў, як адшыфроўваецца сталіца Казахстану Алма-Ата /правільней Алматы/?
    Слова алма “яблык” маецца ў розных цюрскіх мовах. Але, зразумела, “паганы з Нарава” у цюркаў яго запазычыць не маглі, патрэбна іншае вырашэньне. І яно не цяжкое: па-венгерску – “яблык” – alma, а вэнгры, як вядома, жыхары Дунайскага басэйна, суседзі румынаў, немцаў, грэкаў, сэрба-харватаў, альбанцаў.
    Перазоў слоўнічка Зінова з вэнгерскай мовай на alma не канчаецца. Пa-“яцьвяску” мяса fala, па-венгерску falas “жратва” /fala З. Зінкявічюс спрабуе зьвесьці з латышскім gala “мяса”, але gala хутчэй ад грэцкага γαλα /гала/ “малако”.
    Зразумела, усяго тры паралелі, прычым karo і hars супадаюць не на 100%, а ў слове fala перапісчыкам слоўнічка, Зіновым, магла быць зробленая апіска /замест gala/ малавата. Таму выключна важны момант - ці маглі быць венгерска-балцкія кантакты - праверым на іншых балцкіх мовах, у першую чаргу на летувіскай.
    Па-летувіску “вайна” karas. А гэта бліжэйшае да вэнгерскага hars, чым “яцьвяскае” karo. Вось яшчэ: па-летувіску /як і у іншых балцкіх мовах/ “песьня”daina. А па-венгерску “песьня” – dal. Ці ёсць тут сувязь? Можна дапусьціць.
    Але перапынімся для некалькіх заўваг. Венгерская, або мадзьярская мова займае асобнае становішча. Гэта - адзіная мова свайго роду ў Эўропе. Спэцыялістаў па ёй у нас мала, а апрача спэцыялістаў, як па-венгерску чытаць, ведаюць, можа, адзінкі. Таму прыходзіцца даць невялічкі “лікбез”. Большасьць венгерскіх гукаў, асабліва зычныя, не выходзіць за межы вядомых нам па вывучэньні эўрапейскіх моваў, але перадача пэўных з іх на пісьме своеасаблівая. Той, хто чытае па-польску, прывык, што літаразлучэньнем sz перадаецца гук “ш”. У вэнгерскай мове sz – “с”, а “ш”, наадварот, перадаецца літарай s. Літара у /ігрэк/ аніякага гуку не перадае, гэта накшталт нашага мяккага знаку/. G – “г”, але літаразлучэньне gy паказвае не мяккае “г”, а мяккае “д” – “дь”, як у слове magyar “мадзьяр” /вэнгр/. Мабыць, раней за gy сапраўды стаяла мяккае “г” або гук сярэдні паміж “гь” ды “дь”, як і сёньня ў латышскай мове. Націск у венгерскіх словах заўсёды падае на першы склад, таму ён не ставіцца, а тое, што падобнае да знаку націску, у сапраўднасьці паказвае падваеньне галоснага гуку; калі ж над літарай стаяць быццам бы два націскі, гук патройваецца. Але я для спрашчэньня набору гэтых знакаў ставіць не буду. “Ö” ды “üз дзьвюма кропкамі такія самыя, як у нямецкай мове. Літаразлучэньне cs перадае “ч”, zs - “ж”.
    Што ж датычыць летувіскага правапісу, то ў ім літарай е перадаецца гук, блізкі да нашага “я”, а ė з кропкай над ёю - нашага “э”; летувіскае с - наша “ц”, č - “ч”, š - “ш”, ž - “ж”. Летувіскае у /ігрэк/ - доўгае “і”. Яшчэ летувісы ўжываюць надрадкоўныя ды падрадкоўныя знакі для паказу націску трох узораў, інтанацыі, працягласьці галосных гукаў; я гэтых знакаў паказваць не буду, бо для нас яны не маюць значэньня. Інфінітыў у летувіскай мове канчаецца на -ti, у венгерскай на -ni, але канчатак венгерскага інфінітыву даюць не ўсе слоўнікі, абмяжоўваючыся асновай - так буду рабіць для эканоміі набору і я.
    Пачынаем. Першым пойдзе слова летувіскае, пасьля працяжніка - вэнгерскае: baksnoti “басьці” - bők “басьці”; bieca “атрута” – pac “атрута”; čerškėti “бразгаць” – csőrőg, csörgеt “бразгаць”; čiaptuvas “заціскачка” - csipteto “заціскачка”; čiaupas “кран” - csap “кран”; čypti “пішчаць” – csipag “пішчаць”; čiuožti “сьлізгацець” - csuszik “сьлізгацець”; deremas “які трэба” – derek “добры, слаўны”; dobti “біць” – dobol “біць у барабан”; durti “калоць” – darabol “калоць”; gembė “кранштэйн” – gyamko “кранштэйн”; gydyti “лячыць” – gyogit “лячыць”; gobšas “сквапны, карысьлівы” - kapszi “сквапны, карысьлівы”; gumbas “клубень”, gumulas “камяк” – gumo “клубень”, gőmb “шар”, gombos “клёцка”; kabė “дужка” - kapocs “дужка”; kabus “учэпісты” – kapaszkodo “учэпісты” /-kodo, падобна, суфікс/; kampinas “дуга” - kampo “крук”; karas “вайна” - hars “бой”; karkti “храпці” – horkol “храпці”; kaupas “куча” - kupac “куча”; kautis “біцца” - csata “бітва”; kėlti “будзіць” - kelt “будзіць”; kicėnti “трухаць” - kowg “трухаць”; kilpos “пастка” - kelepce “пастка”; kosėti “кашляць” - kőhőg “кашляць” - kranksti “перхаць” - krakog “перхаць”; kurkti “квакаць” - kuruttyol “квакаць”; laiptas “прыступка” - lepcso “прыступка”; lenkė “лагчына” - lankas “спадзісты”; liemenė “камізэлька” - melleny “камізэлька”; linguoti “калыхацца” - leng “калыхацца”; maumas “жупел” - mumas “жупел”; mauroti “гыркаць” - morog “гыркаць”; mažas “малы” - morzsa “крошка”; mazgoti “мыць” - moc “мыць”, mosogat “мыць посуд”; mostas “жэст” - mozdulat “жэст”; mosuoti “махаць” - mozog “варушыцца, рухацца”; paikas “дурны” - pajkos “гарэзьлівы, шалапутны”; pašiure “пуня” - feszer “пуня”; pirtis “лазьня” - fürdes “лазьня”; pulkas “зграя” - falka “зграя”; pieputis “ціпун” - pip “ціпун”; rabėti “грукатаць” - robaj “гром, грукат”; raide “літара” - rair “пісаць” - raiz “малюнак”; raistas “коньнік” - rajt “старт”, rajta! “пайшоў!”, rengti “рыхтаваць, наладжваць” - rendez “наладжваць”; rykauti “рыкаць” - rikkant “рыкаць”; rikė “капá” – rakas “капа валасоў”; rodiklis “дышаль” - rud “жардзіна”; ruja “зграя” - raj “зграя”; saitas “прывязка” – szij “прывязка”; seklus “мелкі” – sekely “мелкі”; sekmė “удача” - siker “удача”; siauras “цесны”, вузкі” - szoros “цесны”; sirgti “хварэць” - szurkol “хвалявацца”; siulas “нітка” - szal “нітка”; šokti “скакаць; рынуцца” - szőkes “уцёкі”, szőkdecsel “скакаць”; šikšna “рэмень” - szij “рэмень”; širvas, širmas “сівы” - szűrke “сівы”; šutas, šutra “гарачыня” - sűt “грэць, пражыць”; tešmuo “вымя” - tőgy “вымя”, tehen “карова”, tej “малако”; trešti “угнойваць” - tragyar “угнойваць”; tureti “трымаць” - tart “трымаць”; vada “зачэпка, прычына” - vad “абвінавачваньне”; vaga “баразна” - vag “рэзаць”; vieta “мясцовасьць” - videk “мясцовасьць”; vogti “красьці” - fog “браць, узяць”; “лавіць”; urvas “нара” - üreg “нара”; žaboklės “цуглі” - zabla “цуглі”; žaltis “гад” /зьмяя/ - galat “гад” /зьмяя/; žiotys “зеў” /у кроснах/ - szad “зеў” /у кроснах/.
    Той чытач, які мала знаёмы з этымалягічнымі працамі, можа зазначыць, што не ўсе з прыведзеных паралеляў супадаюць у дастатковай ступені, каб лічыць словы залежнымі адно ад аднаго. Але трэба разумець, што ў кожнай мове свая гукавая сыстэма, з-за чаго далёка не кожнае запазычанае слова ў мове-прыймальніцы застаецца ў тым сама выглядзе, што і ў мове-донару. Напрыклад, у нас даўней не было гуку “ф”, які і сёньня зьмяшчаецца толькі ў запазычаных словах. Таму ў тых выпадках, калі з чужой мовы бралася слова з “ф”, гук гэты перарабляўся ў “хв” /Хведар/, “кв” /квасоля/, “п” /Пёкла/. У летувіскай мове таксама няма спрадвечнага “ф”, таму, запазычваючы з вэнгерскай такія словы, як falka “зграя”, feszer “пуня”, fog “браць, лавіць”, продкі летувісаў мусілі мяняць яго на нейкі ўласны – зразумела, дастаткова блізкі, у выніку чаго атрымлівалася pašiurė “пуня”, pulkas “зграя” vogti “красьці”. Калі параўноўваць нашы словы з летувіскімі, можна заўважыць, што нашаму пачатковаму “ж” у летувіскай мове часта адпавядае “г”: жалеза – geležis, жоўты – geltonas. А вось у пары венгерскае gelat “гад” - летувіскае žaltis “гад” бачым наадваротнае: тут чужому “г” адпавядае летувіскае “ж”. Гэта ўжо можа быць індывідуальнай асаблівасьцю вэнгерска-летувіскіх паралеляў.
    Потым: прыведзеныя мной пары шукаліся ў літаратурных, г.зн. апрацаваных і ўнармаваных словах, якіх у старажытнасьці яшчэ не было. Тады людзі карысталіся дыялектнымі гаворкамі, якія адрозьніваліся паміж сабой. І тое, што нам здаецца несупадзеньнем, можа быць адлюстраваньнем старажытных дыялектаў, як вэнгерскіх, так і летувіскіх.
    Вядома, не выключана, што нейкія з адзначаных паралеляў утварыліся выпадкова, і этымолягі іх не прызнаюць. Але калі нават забракаваць і палову, то ўсё адно застанецца дастаткова шмат каранёў, запазычаных або з вэнгерскай у летувіскую, або з летувіскай у вэнгерскую мову. А трэба ж мець на ўвазе, што шукаў супадзеньні чалавек, які не ведае ні той, ні другой. Калі б на маім месцы быў дасьледчык, што валодае хаця б адной з іх, - думаю, “улоў” быў бы значна большы.
    Ды яшчэ мушу сказаць, што ўключыў у пералік не ўсе напатканыя мной пары, сумняваючыся з розных прычын. Адна з іх тая, што падобныя словы маюцца ў іншых мовах. І ўсё ж: па-вэнгерску kard “шабля, меч” - і па-летувіску kаrdas “шабля, меч”. І ў польскай маецца kord “кароткі меч, палаш”. Але, улічваючы, што значэньня “шабля” польскае kord не мае, можна дапусьціць, што вэнгерска-летувіская паралель абышлася без польскага ўдзелу. Па-вэнгерску varsa /варша/, па-летувіску varža /варжа/, па-польску wiersza /верша/ - усе тры словы азначаюць “венцер”, але летувіскае і венгерскае па гучаньні бліжэйшыя. Па-венгерску fenyö – “сасна, піхта”, тыя ж сама значэньні мае летувіскае kėnys; па-нямецку kien- сасновы”, але гэты корань у нямецкай мове не мае дачыненьня да піхты, піхта тут абазначаецца адным словам не з сасною, а з елкай /Tanne/. Таму можна дапусьціць, што летувіскае перайшло з вэнгерскай, а нямецкае з летувіскай, бо пры непасрэдным пераходзе з вэнгерскай у нямецкую “f” у “к” не перайшоў бы, у нямецкай мове “f” маецца.
    Заўважаюцца ў вэнгерскай і летувіскай мовах таксама словы, якія ў адной з іх даўжэйшыя на адну пачатковую літару: “рослы” - па-венгерску magas, па-летувіску augus; “ягада” - па-венгерску bogyo, па-летувіску uoga; “кошт” - па-летувіску vertė , па-венгерску ertek; “сьляза” – па-летувіску ašara, па-венгерску siras . Ці ёсьць сувязь паміж гэтымі словамі, хай высьвятляюць этымолягі.
    Летувіская і вэнгерская мова належаць да розных сем’яў: першая лічыцца індаэўрапейскай, другая - фіна-вугорскай. Прычым найбліжэйшыя родзічы вэнграў па мове - ханты і мансі, жыхары Заходняй Сыбіры. На сваю сёньняшнюю зямлю, у Вэнгрыю, яны прыйшлі толькі ў 896 годзе; перад тым стагодзьдзе качавалі ў Прычарнаморскіх стэпах, а яшчэ раней - у данскіх /гл. ИВ, с. 67 і далей/. Летувісы ж, сьцьвярджаецца, ніколі не пакідалі Прыбалтыку. Растлумачыць адзначаныя супадзеньні паходжаньнем моваў з адной крыніцы нельга - і кантактаў паміж носьбітамі іх нібыта не было. Адкуль жа яны тады ўзяліся?
    Зробім невялікае адступленьне. Яшчэ трыццаць пяць год назад расейскі лінгвіст Б. Сярэбранікаў надрукаваў у Летуве ўжо згадваны намі сьціслы, але вельмі цікавы матэрыялам артыкул, у якім прывёў больш за тры дзесяткі знойдзеных ім супадзеньняў летувіскіх і латышскіх словаў з мардоўскімі, марыйскімі, удмурцкімі, комі і нават мансійскімі. Да якой жа высновы прыйшоў дасьледчык? Вось да якой: “Калі прыведзеныя паралелі ў нейкай ступені адлюстроўваюць ісьціну, то... можна дапусьціць наяўнасьць у лясной палосе Волга-Клязьмінскага міжрэчча да зьяўленьня ў гэтых мясьцінах славянаў нейкай індаэўрапейскай мовы, вельмі блізкай да сучасных балтыйскіх моваў /Б. А. Серебренников. О некоторых следах... - Труды Академии наук Литовской ССР, серия А, I. 1957, с. 71/. Такім чынам, Б. Сярэбранікаў выказаў думку, што непасрэднага кантакту паміж продкамі сучасных балтыйскіх народаў і пералічаных фіна-вугорскіх не было, а агледжаныя ім словы трапілі ў фіна-вугорскія мовы з нейкай балтыйскай - не летувіскай і не латыскай, якая нібыта існавала ў “лясной палосе Волга-Клязьмінскага міжрэчча”.
    Калі так, то паміж Волгай ды Клязьмай мусілі застацца тапанімічныя сьляды таямнічага балтыйскага народа. Але Б. Сярэбранікаў тапаніміку абранага ім рэгіёна не аналізуе і аніводнага балцкага тапоніма з гэтага міжрэчча не прыводзіць, так што застаецца абсалютна незразумелым, з чаго ён ўзяў, што прыдуманы ім народ жыў менавіта тут /зрабіў такі сур’ёзны ўплыў на кучу моваў, а ад самога і назвы не засталося!/. А, напрыклад, У. Тапароў, хаця і нацягвае “балцкую коўдру” аж на Маскву, тапаніміку на ўсход ад Масквы лічыць суцэльнай фіна-вугорскай /В. Н. Топоров, Древняя Москва в балтийской перспективе. - БСИ-1981. М.,  1982, с. 3/.
    Прыпісваючы ўсе балта-фіна-вугорскія паралелі існаваньню гэтага народа, што не пакінуў сьлядоў ні ў гісторыі, ні ў тапаніміцы, Б. Сярэбранікаў такім спосабам сьцьвярджае, што літаральна ўсе балцка-фіна-вугорскія паралелі, агледжаныя ім, мелі адзін кірунак запазычаньня: з балцкіх моваў у фіна-вугорскія. Але ізноў жа аніякага філялягічнага аналізу, каб давесьці гэта, не робіць.
    У падобным стаўленьні да балтыйскіх і фіна-вугорскіх моваў Б. Сярэбранікаў не адзінокі. Не толькі расейскія, латыскія, летувіскія, нашы беларускія - нават і комі, эстонскія, суомі лінгвісты лічаць абсалютна бясспрэчным нейкі прыярытэт, перавагу балтыйскіх моваў над фіна-вугорскімі і калі агледжваюць балта-фіна-вугорскую паралель, дык адразу абвяшчаюць слова балцкім, а потым ужо варожаць, якім шляхам яно магло трапіць у фіна-вугорскія мовы, іншым разам вельмі далёкія ад Прыбалтыкі, як комі-зыранская. Так можа стацца і з летувіска-вэнгерскімі паралелямі: глядзіш, і знойдзецца хто-небудзь - прыдумае яшчэ адзін балцкі народ, ды і ўладкуе ў Вэнгрыі, чым усё і растлумачыць.
    Дык вось: хачу папярэдзіць такія спробы. Летувіска-вэнгерскіх паралеляў занадта шмат, каб яны маглі ўтварыцца дзякуючы мове-пасрэдніку. Гэта - раз. Па-другое - нават і самы павярхоўны аналіз паказвае: напрамак летувіска-вэнгерскіх запазычаньняў - абодвабаковы. Вышэй на прыкладзе словаў, што ў венгерскай мове пачынаюцца з “f”, а летувіскай з “р” ды “v”, ужо было паказана, што тут напрамак запазычаньня - з вэнгерскай у летувіскую, бо ў вэнгерскай “р” ды “v” маюцца, і пры запазычаньні зусім неабавязкова ператвараць іх у “f”, а летувіскай “f” неўласьцівае, чаму і ўзьнікае патрэба ў яго замене. Або паралель летувіскае karas “вайна” – вэнгерскае hars “бой”. Калі запазычаньне ішло ў венгерскім кірунку, то так бы і засталося, перадаючы нашымі літарамі, “карас”, бо ўсе гукі гэтага слова ў вэнгерскай мове ёсьць. Вэнгерскае ж hars /харц/ пры запазычаньні ў летувіскую мову абавязкова мусіла ператварыцца ў karas, бо, па-першае, у летувіскай мове няма “х”, па-другое, слова не можа канчацца на “ц”. А раз у летувіскай мове маюцца венгерскія словы, прычым не адно і не два, а шмат - абсалютна ясна, што з вэнграмі кантактаваў не нейкі іншы балцкі народ, а продкі саміх летувісаў.
    Вядома, што да сёньняшняга дня летувісы падзяляюцца на žemaičiaj і aukštičiaj, што ў літаральным перакладзе азначае “жыхары ніжняй мясцовасьці” і “жыхары верхняй мясцовасьці”. Узьнікненьне гэтых, не геаграфічных /як “менчукі, “віцябляне”/, а этнаграфічных груп, як сьцьвярджаецца ў шматлікіх выданьнях, было выклікана нібыта розьніцай у рэльефе: маўляў, Жямайція /у летапісах Жамойць/ - нізіна, а Аўштайція /у летапісах Аўкштота/ - узвышша. Але калі бліжэй пазнаёміцца з геаграфіяй Летувы, то высьвятляецца, што яе найвышэйшыя пункты не перабольшваюць 300 мэтраў над узроўнем мора, у той жа час найвышэйшыя пункты Сярэдне-Летувіскай нізіны дасягаюць 90 мэтраў /Литва, с. 12/, так што для звычайнага чалавека - не географа - мясцовыя “верх” і “ніз” нічым асаблівым не адрозьніваюцца, - дык што ўжо і гаварыць пра тое, каб такія “верх” і “ніз” спрычыніліся да ўтварэньня этнаграфічных асаблівасьцяў/. Да таго ж, на поўначы Жамойці маецца Жамойцкае ўзвышша, якое па вышыні практычна не саступае Аўкштоцкаму /Литвa, сс. 127, 256/, а межы Аўкштоты ў мінулым “мяняліся” /Литвa, с.  127/. А археолягі разьмяшчаюць племя аўкштотаў паміж рэкамі Швянтойі ды Нявежіс, г.зн. акурат на Сярэдне-Летувіскай нізіне /ФУБ, с. 382; аўтар разьдзела В. В. Сядоў/. Уся гэтая незразумельшчына можа быць вытлумачана толькі тым, што этнаграфічныя групы жамойтаў і аўкштотаў сфармаваліся недзе ў іншым месцы і ў сучасную Летуву прыйшлі ў “гатовым выглядзе”, і не яны называюцца па тутэйшых мясцовасьцях, а мясцовасьці сталі называцца па гэтых этнаграфічных групах. А паколькі аўкштоты, у адрозьненьне ад жамойтаў, былі групай невялікай і мянялі свае месцазнаходжаньне, то мяняла свае межы і Аўкштота.
    Латышы таксама склаліся з двух плямёнаў - земгалаў і латгалаў. Гэтыя назвы таксама не атрымалі належнага тлумачэньня. Элемэнт -гал узводзіцца да латыскага gals “канец”, у сувязі з чым слова “земгал” адшыфроўваюць як “ніжні канец”, бо па-латыску zems, як па-летувіску zemas “нізкі”. Але чаму людзі назвалі сябе “ніжнім канцом”? І калі земгал – “ніжні канец”, то які “канец” латгал? На гэта адказу не даецца. “Сучасную назву краіны Latvija і саманазву latvietis /латышы/ зьвязваюць з назвай ракі Late /гл. Р. Агеева-1, сс. 52-53/.
    Мабыць дасьледчыкам не прыходзіць на памяць, што ў расейскай мове, як і беларускай, польскай слова край /а гэта тое сама, што канец /адначасова азначае “краіна”. Гэта невыпадкова, таму што кожная краіна абмяжоўвацца нейкім краем. Дык чаму не магло ў старажытнасьці і латыскае gals адначасова з “канец, край” азначаць “краіна”?
    Латгалы, земгалы - гэта словы не латыскія: расейскія, нашы. А латышы кажуць: latgalietis. Латгалія ж для латышоў - Latgale: г.зн. латгал – “жыхар Латгаліі”, і правільней для нас латгалаў было б называць латгальцамі, земгалаў - земгальцамі. Цяпер усе робіцца больш зразумелым: гэта не земгалы – “ніжні канец”, а Земгалія – “ніжняя краіна”, земгальцы ж - ейныя жыхары. А Латгалія? Раз Земгалія – “ніжняя краіна”, то, можа, Латгалія – “верхняя”? Толькі вось у латыскай мове слова lat у значэньні “верхні” няма. Але па-эстонску latv – “верхавіна”. А эстонцы - цесныя суседзі латышоў. І прызнаецца, што латыская мова зазнала моцны ўплыў эстонскай /гл. ЛЭС, Балтийские языки, Латвийский язык/. Латв-гале вымаўляецца цяжка - зразумела, -в- проста павінна было выпасьці. А вось у назьве Latvija у болей спрыяльным гукавым атачэньні, захавалася.
    Што ж атрымліваецца? Летувісы - ніжнія-верхнія, латышы - верхнія-ніжнія... Адкуль гэта? Тым болей, што ў дачыненьні да Латвіі казаць пра верх-ніз увогуле бяссэнсна. Тым не меней, усходні латышскі дыялект называюць верхне-латышскім /ЯН СССР, т. І, с. 497/.
    Накіруемся зноў у Вэнгрыю. Магутны Дунай, што цячэ праз яе строга з поўначы на поўдзень, падзяляе гэтую краіну на дзьве часткі: усходнюю - Альфёльд ды заходнюю – Дунантул, што літаральна азначае “за Дунаем”. Але гэтая назва ўзьнікла толькі пасьля прыходу вэнграў, а з антычных часоў Дунантул зваўся Паноніяй ад племя панонаў, што здаўна жыло тут. Племя гэтае па мове, лічыцца, было ілірыйскім. На пачатку нашай эры ў Панонію прыйшлі рымляне і далучылі яе да свае правінцыі, што называлася Ілірыкам. Ілірык з-за гэтага стаў занадта грувасткім, і ў 24 годзе н.э. быў падзелены для зручнасьці кіраваньня на Верхні Ілірык  - Далмацыю і Ніжні – Панонію. Але гэтым не скончылася. Пры імпэратары Траяне, у 107 годзе ўжо Панонію “распалавінілі” на Верхнюю і Ніжнюю. Мяжа паміж Верхняй і Ніжняй Паноніяй ішла з поўначы на поўдзень ад Дунаю да Савы паўз возера Балатан /ИВ, СС. 30, 36, 40/. Падзел Паноніі на Верхнюю і Ніжнюю захоўваўся вельмі доўга. Так, іх можна ўбачыць на карце “Моравское княжество”, зьмешчанай у 27 томе другога выданьня БСЭ на с. 274, а Мараўскае княства існавала у IX стагодзьдзі /яго разбурылі вэнгры/. У параўнаньні з рымскімі часамі тут толькі тая розьніца, што мяжа паміж Верхняй Паноніяй і Ніжняй ідзе па рацэ Раба /Раб/.
    Адміністратыўны падзел Паноніі на Верхнюю і Ніжнюю, такім чынам, дзейнічаў не меней за 806 гадоў і быў для жыхароў яе настолькі звычным, што замяняў этнічныя імёны, якіх тут перабыло за тыя стагодзьдзі безьліч /мы яшчэ гэта пабачым/: адны былі “верхнія”, незалежна ад моваў і гаворак, другія – “ніжнія”. Вось чаму і летувісы, і латышы, што, ужо ясна, прыйшлі у Прыбалтыку адсюль, аказваюцца і “верхнімі”, і “ніжнімі”, а дакладней, “жыхарамі верхняй зямлі” і “жыхарамі ніжняй зямлі”, хаця на сёньняшніх іх землях ніякага верху і нізу няма /Ніжняя Панонія, нізінная, прылягала да Дунаю, а Верхняя ўяўляла з сябе сярэднегор’е/.
    Я ўжо казаў, што паводле ЛЭС, у Паноніі маюцца тапонімы, якія адшыфроўваюцца з дапамогай балтыйскіх моваў. На жаль, у ЛЭС аніводнага прыкладу не прыводзіцца, а падрабязных картаў Вэнгрыі адшукаць не ўдалося. Але вось некалькі фактаў. “История Венгрии” /т I/ паведамляе: возера Балатон, што да прыходу вэнграў насіла славянскае імя Блатно /Балотнае/, у рымскія часы называлася Пельса /ИВ, с. 39/, а па-летувіску pelkė – “балота”! Там жа , на с. 72, сказана, што адна з рэкаў Паноніі ў 454 годзе называлася Неда - рака з падобнай назвай Ніда цячэ ў Прыбалтыцы, па зямлі старажытных прусаў. У Балатан з паўднёвага захаду ўпадае рака Зала - па-латыску zale трава”; з Балатана ў Дунай цячэ Шыо, а па-летувіску - šuo /шуо/ - “сабака”. /“Сабачыя” рэкі ў тапаніміцы вядомыя: напрыклад, вялікую раку ў Якуціі Індзігірку ў ХVII ст. расейскія землепраходцы называлі Сабачай/. Першапачаткова Дунай зваўся Істрам; у Летуве ёсьць рака Істрас.
    А ў той жа час, далёка не ўсе аказваюцца балтыйскімі гідронімы Латвіі, Летувы. Так, не вырашаецца з балтыйскага матэрыялу назва Нёман /гл. М. Фасмер, т. ІІІ; КТСБ/. А ў Комі рэспубліцы маюцца рэкі Немын, Нем /ГНК/.
    Дый не толькі Нёман мае “пару” за межамі Прыбалтыкі. Наша Вілія ў Летуве вядомая як Няріс /Neris/. Рака Нэрис маецца і ў Комі рэспубліцы /ГНК/. Прычым, калі з летувіскай мовы Няріс, па сутнасьці, не раскрываецца, то па-комі нэрис – “узвышша, пагорак” /гл. КЭСКЯ, Нöрис/. У комі мове, як і ў іншых фіна-вугорскіх, назоўнік у сваёй уласнай форме, без дадатковых суфіксаў і канчаткаў можа выконваць ролю прыметніка. Адсюль ясна, што назва ракі Нэрис - не “Пагорак”, а “Пагорачная”, “З пагоркамі”. А ў Летуве Няріс якраз і ідзе паміж пагоркамі: “прарываючыся праз адгор’е Ашмянскага ўзвышша, робіць вялікую луку” /Литва, с. 440/. У басэйне Акі маецца рака Нериста /ГБО, с. 137/. Па Беларусі і Летуве цячэ Мяркіс; у басэйне р. Масквы ёсьць рака Мерка, у Карэліі возера Мерк-ярве. Летувіскай рацэ Нявежіс адпавядае Невежа ў Тульскай вобласьці; у Летуве рака Шушве - у Тамбоўскай вобласьці Шушляй /ляй, лей па-мардоўску – “рака”/; у Летуве Дубіса - у Тульскай вобласьці Дубича; у Летуве Юра /гэтая рака ўпадае ў Нёман і ейная назва не можа быць супастаўленай з летувіскім jura “мора”/ - ва Уладзімірскай вобласьці рака Юpa, і возера Юра, у Тамбоўскай - рака Юр; у Летуве Мінія - ва Уладзімірскай вобласьці Мининка, Минька; у Летуве Муша - у Тамбоўскай вобласьці Мушка і г.д. Шэраг рэкаў у Прыбалтыцы мае назвы з -ва: Аунува, Ашва, Бябірва ды інш. А як вядома, гэта - гідранімічны зыход пермскі, бо ў комі-зыранскай і комі-пярмяцкай мовах ва – “рака”. У летувіскай жа мове, як і латышскай, -ва такога значэньня не мае, не зьяўляецца -ва у гэтых мовах і канчаткам прыметніка, як у карэльскай /пра што мы ўжо гаварылі/. А вось сьведчаньне чалавека, які ад нараджэньня жыве ў Летуве і родная мова якога - летувіская, жыхара Вільні Вацлаваса Валанцеюса: “Подавляющее большинство названий литовских рек ничего для нас не означают. В таком случае они не литовского происхождения”. І далей В. Валанцеюс прыводзіць такія прыкмечаныя ім факты: у Цьвярской вобласьці - возера Селигер, у Летуве - рака Сілігіp; у той жа час: у Югаславіі Драва - у Летуве Саусдравас; у Летуве Kупa - у Югаславіі Купа; у Летуве Алса - у Чэхаславаччыне Ольша; па-летувіску “рака” upė - у Чэхаславаччыне рака Упа /дадам ад сябе, што ў Летуве таксама ёсьць рака Упэ. а шэраг рачных назваў канчаецца на -упэ, -yпіc/.
    Такім чынам, на карысьць паходжаньня летувісаў /і, зразумела, балтаў увогуле/ з Дунайскага басэйна, а канкрэтна - з Паноніі гавораць: наяўнасьць звычайных /а не тэрміналягічных або рэлігійных/ лацінскіх словаў у летувіскай мове; наяўнасьць у летувіскай мове ілірыйскіх і дака-фракійскіх сьлядоў; наяўнасьць летувіска- ды латышска-румынскіх моўных паралеляў; наяўнасьць балтыйскай гідраніміі ў Паноніі, Югаславіі ды Чэхаславаччыне, у той жа час невырашальнасьць з летувіскай мовы пераважнай масы найзначнейшых гідронімаў Летувы; саманазвы летувісаў і латышоў як “верхніх” і “ніжніх”; і, нарэшце, вялікі пласт летувіска-вэнгерскіх лексычных паралеляў.
    А што могуць супрацьпаставіць усяму гэтаму прыхільнікі погляду, што балты склаліся як этнасы ды не выходзячы пяць тысяч гадоў жылі ў Прыбалтыцы? Ды нічога. Гэты погляд нічым не даведзены. Ён - аксіёма, якая быццам бы і не патрабуе доказаў. Усё, што гэтай аксіёме не адпавядае, або “не заўважаецца”, або вытлумачваецца самым недарэчным чынам. Так, вышэй ужо казалася, што антычныя аўтары не згадваюць у Прыбалтыцы ні літву, ні жамойць, ні земгалаў з латгаламі, ні прусаў, затое пасяляюць у ёй іншыя плямёны: карэотаў, осіяў, галіндаў - гэта значыць, нельга сказаць, што анічога пра гэты край не ведалі. Ужо форма ocіі крыху нагадвае “эстонцаў”; яшчэ бліжэйшае да апошняга эсціі або айсціі, як называлі жыхароў Прыбалтыкі ў пасьляантычны час. Але паколькі эсціі лякалізаваліся старажытнымі аўтарамі ў Летуве, то абвяшчаюцца яны... балтамі: “Старажытная назва балтыйскіх плямёнаў - эсціі або айсціі /Aesti/, паходжаньне яе не ўстаноўлена”. А як жа быць з тым, што сёньня эсціі /эстонцы/ - зусім не балтыйскае племя, а народ фіна-вугорскай групы? На гэта дасьледчык этнонімаў піша: “У далейшым гэтае імя перайшло на прыбалтыйскіх фінаў – эстонцаў” /Р. Агеева-1, с. 49/. Чаму перайшло? Чаму эстонцы ўзялі чужое імя? Адказ шукаць бескарысна.
    Гідранімія Летувы, Латвіі ды Усходняй Прусіі такімі дасьледчыкамі, як А. М. Трубачоў, У. М. Taпapoў ды іх школа, без усякага аналізу абвешчаная скрозь балтыйскай, хоць у большай частцы сваёй з балтыйскіх моваў не вырашаецца. І знайшоўшы дзе-небудзь у іншых краях такія ж, як у Прыбалтыцы, тапонімы, балтафілы сьцьвярджаюць: тут жылі балты. Даходзіць да сьмешнага: балты, на погляд іх, сягалі аж да Башкірыі - на той, падставе, мабыць, што назва ракі Уфа нагадвае летувіска-латыскае упэ “рака” /гл. Р. А. Агеева. Проблемы межрегионального исследования топонимии балтийского происхождения на восточно-славянской территории. – БСИ – 1980. М., 1981, с. 144/.
    Такія ж падвышаныя, перабольшаныя ацэнкі даюцца і балтыйскім мовам. Яны “паўней захоўваюць старажытную індаэўрапейскую моўную сыстэму, чым іншыя сучасныя групы індаэўрапейскіх моваў. Існуе пункт гледжаньня, згодна з якім балтыйскія мовы ўяўляюць з сябе рэштку старажытнай індаэўрапейскай гаворкі, што захавалася пасьля вылучэньня з гэтай сям’і іншых індаэўрапейскіх моваў” /В. Н. Топоров. Балтийские языки. - ЛЭС, с. 64/. Асабліва ж расхвальваецца летувіская мова: “Летувіская мова - самая архаічная з усіх жывых індаэўрапейскіх моваў; яна лепш захавала гукавую сыстэму індаэўрапейскай пра-мовы /а хто тую пра-мову чуў? – І. Л./, шмат марфалягічных асаблівасьцяў” /Литва, с. 384/. Калі для латышскай мовы яшчэ прызнаецца пэўная колькасьць фіна-вугорскіх запазычаньняў, то ў летувіскай іх нібыта лічаныя адзінкі. Ці не таму, што “яны пакуль што вельмі мала вывучаныя” /ЯН СССР, т. I, с. 520/?
    Тэзіс аб выключнай архаічнасьці балтыйскіх моваў палягае, па сутнасьці, на нічым не даведзеным уяўленьні, што балты як група этнасаў склаліся ў Прыбалтыцы і спрадвечна месьціліся тут. Маўляў, жылі сабе ў закутку, пазбаўленыя моўных уплываў, а тым часам у мовах іншых агледжваюцца паралелі з самымі рознымі індаэўрапейскімі мовамі: і з лацінай, і з санскрытам, і з іранскімі мовамі, ілірыйскай, кельцкімі, германскімі... Маўляў, адкуль бы яны ўзяліся, калі б балтыйскія мовы не былі “рэшткай старажытнай індаэўрапейскай гаворкі”?
    Цяпер мы ведаем, адкуль. Паглядзіце на сучасную карту Эўропы. Даліна Дунаю на ёй – як даўгая зялёная стужка паміж жоўта-карычневымі стужкамі гор. Гэта яна вяла ў сэрца Эўропы чалавечыя орды, служачы ім натуральнай дарогай, па ёй бясконцыя стагодзьдзі рухаліся яны і з усходу на захад, і з захаду на ўсход. І заўсёды на гэтым шляху аказвалася Панонія, хто б і куды не ішоў.
    Яшчэ ў стагодзьдзі да нашай эры тут зьявіліся кельты. Панавалі яны аж да 88 года да н.э., калі ім учынілі разгром рымляне. Але ілірыйцы паноны нядоўга заставаліся вольнымі. Па хуткім часе сваю ўладу тут усталяваў Рым - на 400 гадоў. Уздоўж Дунаю рымляне стварылі ланцуг умацаваньняў і крэпасьцяў. А па другім беразе сноўдалі самыя розныя варвары: фракійцы, дакі, потым германцы /маркаманы, готы, гепіды ды інш./ Прарываючы лімес /умацаваную мяжу імпэрыі/, варвары ўчынялі набегі аж на Італію, - што ўжо казаць пра Панонію! У трэцім стагодзьдзі ў Альфёльд прыйшлі іранамоўныя аланы, бараны, герулы, уругунды, у сярэдзіне IV стагодзьдзя – сарматы. У 401 годзе на Альфёльд заявіліся гуны, каб панаваць 50 гадоў. Гунаў зьмянілі германцы, тых - авары /558 г./. Авары прывялі з сабою славянаў, што складалі важную частку іхніх узброеных сілаў. Гэта дзякуючы славянам Аварскі каганат трымаўся аж да 796 года, пакуль яго не зруйнавалі франкі /германцы/. У Паноніі ўтвараецца славянскае Блаценскае, або Панонскае княства - да прыходу вэнграў.
    Людзі з іншых краін, часьцяком вельмі далёкіх, прыходзілі сюды не толькі як заваёўнікі і не заўжды па сваёй волі. Асабліва гэта тычыцца рымскіх часоў. Неабдымная імпэрыя прасьціралася ад Атлянтычнага акіяну да Пэрсіі – па ўсім бязьмежжы гэтым бясконца перакочваліся чалавечыя масы: кудысьці ішлі салдаты, насустрач ім гналі рабоў, цягнуліся караваны з таварам… З канца ІІ стагодзьдзя ў Паноніі ў вялікай колькасьці зьяўляюцца ўраджэнцы Усходу: Сірыі, Віфініі, Іудзеі, Эгіпта, Кападокіі /ИВ, с. 40/. Насельніцтва Паноніі робіцца чымсьці накшталт вавілонскага падчас “стоўпатварэньня”. Аб гэтым сьведчыць тадышняе рэлігійнае жыцьцё: “Было шырока распаўсюджанае шанаваньне дзяржаўных багоў Рыму... шанаваліся грэцкія багі - Геракл, Нэмэзыда, Асклепій; эгіпецкія - Ізіда і Серапіс, кельцкая багіня Эпона ды інш. Шматлікіх прыхільнікаў, асабліва сярод вайскоўцаў і рабоў, меў Мітра - іранскае боства сьвятла. /.../ Мітра доўга заставаўся адным з найболей нязломных сапернікаў хрысьціянства. Шырокае распаўсюджаньне, асабліва ў вайсковым асяродзьдзі, атрымаў культ Юпітэра Даліхена - боства сірыйскага паходжаньня. Шанаваўся таксама “Дунайскі коньнік” - боства, што ўзьнікла на Дунаі ўжо ў пэрыяд імпэрыі” /ИВ, с. 50/.
    Што ж рабілася ў такіх умовах з карэнным насельніцтвам, з ягонай мовай? Зразумела, што калі б гэтая мова захоўвалася некранутай, то гэта азначала б пастаянную канфрантацыю з прыбышамі, імкненьне да стварэньня і падтрыманьня ўласнай дзяржавы, як гэта было, да прыкладу, з армянамі. Нічога падобнага ў Паноніі не назіраем. Заваёўнікі мянялі адзін аднаго, а мясцовае насельніцтва кожны раз падпарадкоўвалася ім без аніякага супраціву. Анічога не ведае гісторыя і пра ягоныя паўстаньні. Значыць, жыхарства Паноніі кожны раз зрасталася з новымі прыбышамі, засвойвала іх звычаі і мову /гэта, мабыць, меней тычыцца такіх качэўнікаў, як гуны ды авары, што жылі галоўным чынам у стэпах Альфёльда/. Дык у выніку і іх уласная мова з кожным новым нашэсьцем насычалася новым матэрыялам. Тым і можна тлумачыць наяўнасьць у балтыйскіх мовах лацінскіх, кельцкіх, германскіх, іранскіх, індыйскіх і іншых словаў. Апошнім з нашэсьцяў да прыходу вэнграў было славянскае - адсюль і безьліч славянізмаў, якія падаюцца лінгвістамі як вынік “агульнага паходжаньня” балтыйскіх і славянскіх моваў.
    Быццам бы бачыўшы перадгісторыю летувісаў, мінуластагодні дасьледчык пісаў: “Паводле назіраньняў... летувісы недаверлівыя, пры першым знаёмстве несумоўныя... з асьцярожнасьці, якою яны ў найвышэйшай ступені вызначаюцца. Рыса гэтая выпрацавалася ў летувісах гістарычна: вельмі ўжо часта даводзілася ім пераходзіць з аднаго падпарадкаваньня ў другое, дык яны перасталі нават разумець, каму падначальвацца, каго слухаць, і да ўсіх сталі ставіцца падазрона. /.../ “Флегма” летувісаў... увайшла ў прымаўку; аніякі іншы народ не пакараецца зьменьлівасьцям жыцьця з такім непарушным спакоем. /.../ Яшчэ ў 2-й палове XVI ст. летувісы, засуджаныя на сьмерць, вешалі сябе ўласнымі рукамі” /ЭСБЕ, т. 34, с. 628/. І гэты народ, сьцьвярджаецца, заваяваў Беларусь і Украіну, сотні гадоў панаваў у бяскрайнім гаспадарстве!
    Чаму ж пры такой звычцы падпарадкоўвацца будучыя “балты” урэшце пакінулі сваю адвечную радзіму, падаліся на не вельмі ўтульную поўнач?
    Аварскі каганат быў фактычна дафэадальным утварэньнем. Гэта значыць, авары бралі даніну - і не болей. Земляробствам яны не займаліся, праца прыгонных сялян ім не была патрэбнай. Калі ж каганат быў разбураны, на месца яго прыйшлі фэадалы, славянскія ды франкскія. Пачалося запрыгоньваньне мясцовых жыхароў. Адначасова ішла хрысьціянізацыя, якая ў Паноніі перапынялася шмат разоў нашэсьцямі паганаў. Пачалася вострая барацьба паміж Канстантынопалем і Рымам за душы яшчэ нехрышчоных /як вядома, у ёй узялі актыўны ўдзел веранастаўнікі славянаў Кірыла ды Мяфодзь/. Вось у гэты час, падобна, і пакідаюць Панонію паганы земгальцы. На сваім новым месцы, у Прыбалтыцы, яны адлюстроўваюцца ў пісьмовых крыніцах пад 870 годам /Литва, с. 251/.
    Продкі ж летувісаў яўна затрымаліся ў Паноніі, прычым надоўга, іначай не склаўся б адчувальны летувіска-вэнгерскі лексычны пласт /у латыскай мове мадзьярызмы, здаецца, толькі тыя, што трапілі праз летувіскую/. Характэрнае такое супадзеньне: па-венгерску “прыгонны” - jobbagy /йоббадь/, па-летувіску – baudžiavos /бауджявос/. Венгерскае слова складанае: job - “права”, bagyad /бадяд/ - “стамляць”, значыць, “прыгонны” - той, каго “стамляюць па праву”. Спалучэньне “гб” кепска вымаўляецца, таму і зрабілася не jogbagy, а jobbagy. Летувісы ўзялі з гэтага слова другую частку. Такім чынам, у той час, калі вэнгры ўводзілі прыгон /на пачатку, зразумела, запрыгоньваліся не вэнгры/, продкі летувісаў былі яшчэ ў Паноніі.
    Адначасова з прыгонам венгерскае гаспадарства, што вельмі хутка асвойталася ў Эўропе, стала насаджаць і хрысьціянства. Вось тут панонскае жыхарства і не стрывала. У 1046 годзе грымнула магутнае антырэлігійнае паўстаньне. Паўстанцы зьнішчылі “ледзь не ўсіх сьвятароў ды манахаў” /ИВ, с. 118/. Паўстаньне было жорстка задушанае.
    Зрэшты, продкі летувісаў, можа, пакінулі Панонію яшчэ раней, на пачатку рэлігійнага ціску. Мы ж ведаем, як жамойць працівілася хросту. Нават крыжакі, што спэцыяльна заявіліся ў Прыбалтыку, каб “хрысьціць паганаў”, за доўгі час панаваньня над жамойцю далучыць яе да царквы не змаглі. Жамойты прынялі хрост толькі пасьля Грунвальда, калі Ордэн вымушаны быў саступіць іх Вітаўту – у 1413 годзе /Литва, с. 623/. А тая частка жамойтаў, што засталася ў складзе Усходняй Прусіі, прыняла хрост ажно ў 1525 годзе /Литва, с. 378/.
    У літаратуры мне не ўдалося адшукаць дату першай згадкі жамойці ў пісьмовых крыніцах. Па маіх жа ўласных назіраньнях, у Іпацьеўскім летапісе яна ўпершыню згадваецца пад 1215 годам /ПСРЛ, т. 2, сл.  725/ - як бачым, вельмі позна ў параўнаньні з земгальцамі /870/ ды літвой /адзначаная ў пачатковым летапісе сярод плямёнаў - суседзяў славянаў/.
    Пераход “балтаў” у Прыбалтыку ва ўжо пісьмовую для Эўропы эпоху застаўся незаўважаным храністамі, і гэта павінна сьведчыць, што перасяленцаў было няшмат. Але яны прыйшлі не на пустое месца. Тут здаўна жылі іншыя плямёны. Прыбышы ўступілі з імі у трывалы кантакт, зьмяшаліся з імі і асымілявалі, дзякуючы чаму носьбітаў “балцкіх” моваў стала значна болей. Пераходу мясцовага, ранейшага жыхарства на мову прыбышоў паспрыяла дзейнасьць лютэранскіх місіянэраў, з дапамогай якіх узьнікла летувіская, а адначасова і латыская пісьмовасьць, быў наладжаны выпуск рэлігійнай літаратуры для летувісаў і латышоў на іх мовах.
    Падсумуем сказанае ў гэтым разьдзеле і папярэднім: жамойць - з Паноніі, а літва - з нізоўяў Олта. А падзяляе гэтая рэгіёны, калі рухацца па Дунаі, недзе 700 кілямэтраў - як ад паўднёвай мяжы Беларусі да паўночнай.
    Зразумела, што ўмовы для складваньня этнасаў і моваў у гэтых рэгіёнах былі розныя. Напрыклад, ніхто не лічыць, што на поўдні Румыніі жылі ілірыйскія плямёны. Тут адчуваўся значны грэцкі ўплыў. Тут нашмат раней, чым у Паноніі, зьявіліся славяне /а можа, і ўвогуле ўтварыліся тут. Пісаў жа аўтар “Аповесьці мінулых гадоў”: “Сѣли суть словѣни по Дунаеви”, адкуль і “разидошася по земли”. На пачатку нашай эры на Ніжнім Дунаі жылі геты, якія лічацца продкамі славянаў/. Сюды пры сваім руху на захад не заходзілі вэнгры, яны адолелі Карпаты на Украіне /ИВ, с. 95/. Адсюль ясна, што ў мове літвы вэнгерскага сьледу не магло быць.
    Вядома, у мовах сучасных пярмянаў і вэнгерскай мецца значны агульны пласт. Нават канчатак інфінітыва ў іх аднолькавы /у пермскіх -ны, у венгерскай ni/ Але гэта, насуперак гіпотэзе агульнага паходжаньня фінскіх і вугорскіх моваў, якая цяпер слушна аспрэчваецца /гл. К. Ф. Мейнандер. Проблема происхождения финно-угров по данным антропологии. М., 1974, сс. 18-20/, можа тлумачыцца працяглым суседзтвам пярмянаў і вэнграў на Доне ў IV - VIII стагоддзях нашай эры /што былі там вэнгры, сьведчаць гістарычныя крыніцы, а што пярмяне - гідранімія Данскога басэйна/. А літва на Доне не была. Яна пайшла, безумоўна, адразу на Поўнач, у Беларусь, бо праз паўднёвыя стэпы сюды не трапіла б. Таму, між іншым, і ў нашай мове амаль няма венгерскіх словаў, а тыя, якія ёсьць /як шэраг/, маюцца і ў польскай, г.зн. прайшлі да нас праз яе. А калі б мова літвы была насычаная вэнгерскай лексыкай, то хоць бы частка яе дасталася нам у спадчыну.
    На Дунаі літву і жамойць падзялялі 700 кілямэтраў. Але ў Паноніі маглі жыць свае пярмяне. Засталіся ж тут такія рачныя назвы, як Раба, Лендва. Таму частку пермскіх словаў, якія зьмяшчаюцца ў летувіскай мове, жамойць і аўкштота маглі запазычыць яшчэ ў Паноіі, а рэштку - на сваёй сёньняшняй тэрыторыі. Падзяліць паводле гэтага летувіскія пярмізмы, зразумела, вельмі цяжка. Падзялюся толькі такімі назіраньнямі. У комі мовах маецца слова рам – “ціхі, спакойны, рахманы”, а ў грэцкай - ηρεμος /эрэмос/ з тым сама значэньнем. Паколькі дунайская літва жыла ў непасрэднай блізкасьці да Грэцыі, то можна дапусьціць, што жамойць атрымала сваё ramus “ціхі, спакойны” не ад пярмянаў Паноніі, а ад літвы, г.зн. пасьля сустрэчы з ёю ў Прыбалтыцы. Але гэта толькі ў тым выпадку, калі рам дунайскімі пярмянамі было запазычана ў грэкаў, а не мелася ў пермскіх гаворках спрадвечна і, наадварот, грэцкае ηρεμος зьяўляецца пярмізмам.
    А вось выпадак больш рэльефны. У комі мовах рыт – “вечар”,захад”. А па-латыску riets “захад” /сонца/, rietumi “захад”; у той жа час rits “раніца”, riti “усход”. Што б гэта такое азначала? А тое, што пермскае рыт запазычвалася латышамі двойчы: адзін раз у прамым, другі - у наадваротным сэнсе /прыкладам наадваротнага запазычаньня могуць быць грэцкае σειλη /дилэ/ “вечар” - грузінскае дила “раніца”/. Адбылося ж так, відавочна, таму, што адзін раз рыт запазычвалася на Дунаі, другі - у Прыбалтыцы.
    Літва была ў Прыбалтыцы не адзіным пермскім племем, аб чым сьведчыць гідранімія. Але абьяднаць іх літва не змагла, бо сама па хуткім часе славянізавалася. І дробныя пермскія плямёны растварыліся ў жамойці.
    Як бачым, гісторыя балтаў уяўляецца пасьля адкрыцьця летувіска-вэнгерскіх моўных паралеляў зусім інакшай, чым з наяўнай літаратуры. Патрабуе перагляду і арэал распаўсюджаньня балтаў, пра што пагаворым падрабязьней у наступным разьдзеле.

                                                          БАЛЦКАЯ  “КОЎДРА”
    Цяпер калі мы пераканаліся, што продкі летувісаў і латышоў прыйшлі ў Прыбалтыку не так даўно, вернемся да таго, як асьвятляецца іх гісторыя ў літаратуры.
    “Прарадзіма балтаў, - піша аднатомная энцыкляпэдыя “Литва” /с.  135. Гэтае месца вышэй ужо цытавалася/, - хутчэй за ўсё, міжрэчча Віслы і Дняпра. Продкі балтаў - прабалты - сфармаваліся ў выніку асыміляцыі індаэўрапейскіх групаў носьбітаў шнуравой керамікі, што шырока распаўсюдзіліся ў Сярэдняй і Паўночнай Эўропе, з мясцовымі плямёнамі таксама эўрапэоідамі/. Да канца 3 - пачатку 2 тысячагодзьдзя да н.э. носьбіты культуры шнуравой керамікі засялілі ўсю тэрыторыю паміж Віслай на захадзе і лініяй Масква - Курск на ўсходзе. Іх арэал у асноўным супадае з распаўсюджваньнем тапанімікі балтаў”.
    Чым жа пацьвярджаецца сьцьверджаньне, што балты “засялялі ўсю тэрыторыю” аж да лініі Масква - Курск? Толькі тым, што сказана ў працытаваным урыўку: па-першае, шнуравой керамікай, якая ў археалягічных раскопах агледжаная як у Прыбалтыцы, так і паблізу, ды тапанімікай, нібыта суцэльна балцкай аж да Масквы ды Курска. Але “усё больш абазначаецца крызыс падыходу да гэтай навукі /археалёгіі. – І. Л./ як да этнічнай гісторыі, не адлюстраванай на старонках пісьмовых крыніц. /.../ Археалёгія на цяперашнім этапе разьвіцьця аднаўляе перш за ўсё гісторыю матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва. Археолягам удаецца фіксаваць асаблівасьці ўказанага насельніцтва, але этнаграфічныя, а не этнічныя. Ставіць знак роўнасьці між імі было б небясьпечнай памылкай, бо этнаграфічна адзіная матэрыяльная культура здольная аб’ядноўваць этнічна зусім розныя групы” /С. Я. Рассадзін. Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час. – Старонкі гісторыі Беларусі. 1992, с. 22/. Так мяркуе навуковец-археоляг. Але і для ненавукоўца відавочна, што на археалягічных знаходках няма этнічнага кляйма, і, скажам, беларускі гладыш практычна нічым не адрозьніваецца ад украінскага. І калі нават лічыць, што гаршчкі з адбіткам шнура вырабляліся майстрамі-балтамі, то хто можа гарантаваць, што тыя гаршчкі не выменьваліся іншаэтнічнымі суседзямі на нейкія ўласныя вырабы, што балты-гаршчкалепы не траплялі ў якасьці палонных або прымакоў у суседнія этнасы, дзе працягвалі ляпіць тыя гаршчкі.
    Тапаніміка - іншая рэч. Тапаніміка можа вызначыць этнічную прыналежнасьць тэрыторыі куды надзейней, хаця ў старажытнасьці людзі абменьваліся не толькі гаршчкамі, але і словамі /што было паказана вышэй на пермска-летувіскіх, пермска-лацінскіх, пермска-грэцкіх ды іншых паралелях/. Трэба толькі, каб тапаніміка была аб’ектыўнай не падагнанай, не перакручанай згодна з жаданьнем тапаніміста, каб улічвала ўсе вядомыя факты і крытэрыі.
    На жаль, сярод дасьледчыкаў гідраніміі Беларусі і прылеглых абласьцей Расеі пераважаюць такія, для каго галоўнае - не пошук ісьціны, а доказу, што назва балцкая. І як толькі тапанімісту трапіцца ў рукі хоць якая, нават самая хісткая зачэпка, болей яму нічога не трэба: назва балцкая – і годзе. Так вось балцкую “коўдру” і цягнуць праз усю Беларусь аж да Масквы і нават далей.
    Пачалося гэта не ўчора, а амаль сто гадоў назад. Падрабязна расказваюць пра гэта У. Тапароў і А. Трубачоў у “Гісторыі пытаньня”, што адкрывае іхнюю кнігу “Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья” /сс. 4 і далей/. Аказваецца, першым думку аб неабходнасьці вывучэньня назваў “мясцовасьцяў, рэкаў ды азёраў”, каб падзяліць славянскае і балцкае, выказаў наш А. Кіркор /1857/, але сам у гэтым напрамку нічога не зрабіў. Толькі ў 1897 годзе зьявілася першая праца, у якой з дапамогай тапанімічных дадзеных рабілася спроба зразумець дапісьмовую гісторыю Беларусі. Гэта быў артыкул А. Качубінскага “Тэрыторыя дагістарычнай Літвы”, дзе аўтар абмежаваў гэтую тэрыторыю з поўдня Прыпяцьцю, а з усходу - басэйнам Бярэзіны /дняпроўскай/.
    “Пэўныя з ягоных этымалёгій, - пішуць У. Тапароў і А. Трубачоў, - аказаліся цалкам прыймальнымі і захавалі сваё значэньне да нашага часу. Да іх можна аднесьці наступныя: Берешта /тут і далей гідронімы падаю, як у расейскім арыгінале. – І. Л./, левы доплыў Ясы і возера ў Барысаўскім павеце... /ад/ летувскага bеržti “бялець”; Ула доплыў Заходняй Дзьвіны, парaўн. лтш. ola “галька”, летув. uola “скала”; Уса, доп. Нёмна, летув. uosis “ясень”; Клева, доп. Бярэзіны, параўн. летув. klevas “клён”; Ольса, доп. Бярэзіны... летув. alksnisвольха”; Свида, доп. Бярэзіны, праўн. летув. svidus “бліскучы” ды інш. Да гэтага пераліку можна было б дадаць шэраг бясспрэчна балтыйскіх гідронімаў Беларусі, якія Качубінскі прыводзіць без этымалёгіі” /ТТ, с. 5/.
    Зьвернем увагу на апошнія словы: аказваецца, Качубінскі абвяшчаў балтыйскімі і такія гідронімы, паходжаньне якіх не мог pacтлyмaчыць! Гэта значыць, дзейнічаў згодна з прынцыпам: што не разумею, тое балцкае . Прынцып гэты захаваўся да нашага часу. І карыстаюцца ім не толькі такія балтафілы, як У. Тапаpoў з А. Трубачовым, але і абаронца славянскасьці нашай гідраніміі В. Жучкевіч. Вось што піша ён пра назву Зэльва: яна “балтыйскага /верагодна, яцьвяскага/ паходжаньня, хаця дакладнага адпаведніка ў сучасных мовах не адшукваецца” /КТСБ, Зельва/. Бачыце, як: балтыйскага адпаведніка не адшукваецца, а назва ўсё адно балцкая. Навошта ж тады тапаніміка? Выпісаў назвы, пасядзеў над імі, прыкінуў: гэта, падобна, славянская, а гэта - неславянская, значыць, балцкая - і канец. А на мой погляд, сапраўдная тапаніміка там толькі і пачынаецца, дзе дасьледчык сутыкаецца з назвай, разгадка якой не ляжыць на паверхні. А калі яна такія назвы адмаўляецца тлумачыць, то гэта ўжо не навука.
    Ідэі А. Качубінскага, пішуць далей У. Тапароў і А. Трубачоў, падхапіў расейскі філёляг А. Л. Пагодзін, які надрукаваў у 1901 годзе артыкул “З гісторыі славянскіх вандровак”. У ім “асобнае месца адведзенае вынікам дасьледаваньня Качубінскага, з шэрагам палажэньняў якога аўтар салідарызуецца. Разам з тым Пагодзін значна пашырае тэрыторыю старажытнага распаўсюджаньня балтыйскіх плямёнаў, галоўным чынам ва ўсходнім накірунку. Менавіта ён зьвярнуў увагу на рэлікты балтыйскай гідраніміі ў басэйне Aкі: назвы рэкаў Упа, параўн. летув. upė лтш. upe “рака”; Жиздра, параўн. /.../ летув. žigždras “буйны пясок”. Апрача гэтага, Пагодзін дапоўніў сьпіс балтыйскіх гідронімаў Беларусі некалькімі пераканаўчымі супастаўленьнямі: Лоша /бас. Прыпяці/, параўн. Лоша. доп. Віліі, летув. lašis “ласось”; Жовин. воз. у б. Мінскай губ., параўн, летув. žuvinas “рыбны”; Мигото, воз. у б. Мінскай губ., параўн. летув. miegotas “сонны”; Галы. назва шматлікіх балотаў Мінскай губ., Гало, воз., параўн. летув. galas канец”. Пагодзін высунуў далей дапушчэньне, што характэрным рэліктам балтыйскай калянізацыі трэба лічыць наяўнасьць гідронімаў з коранем nar-/ner-, параўн. Narew, Hapa /басэйн Акі/, а таксама старажытна-прускія Narien, Narussa, Ponarinne, летув. Neris, Narupė, лтш. Naružas. Пошукі балтыйскай гідраніміі на ўсходзе, у басэйне Акі, з неабходнасьцю паставілі пытаньне аб старажытнай балта-фінскай этнічнай мяжы, якую, аднак, ён адносіў занадта далёка на ўсход, у межы Тамбоўскай ды Пензенскай губэрняў /названыя тэрыторыі ў эпоху дапушчальных балта-фінскіх кантактаў былі, па ўсёй верагоднасьці, заселеныя цалкам волжскімі фінамі/” /ТТ, с.-5/.
    Не будзем выкладаць далей “Историю вопроса” і памазгуем над тым, што ўжо працытавана. Для свайго часу погляды А. Качубінскага ды А. Пагодзіна, безумоўна, мелі прагрэсіўнае значэньне. Адшукваючы балцкія назвы там, дзе панавала славяншчына, яны будзілі думку чытача, прымушалі глядзець на гісторыю славянскіх тэрыторый больш глыбока. Але ці сапраўды іх балцкія этымалёгіі бясспрэчныя? Пачнём з А. Качубінскага. Назву Берешта ён узводзіць да летувіскага beržti “бялець”, але як з гэтага beržti атрымалася Берешта? Не можа ж рака азначацца інфінітывам “бялець”. Не можа яна, зразумела, называцца і дзеепрыметнікам “бялеючая”, калі ў мове маецца простае слова “белы” /baltas/. Да таго ж, “Русско-литовский словарь” у 4-х тамах дае цэлую нізку летувіскіx словаў са значэньнем “бялець”, але сярод іх няма berž. А нашы энцыкляпэдычныя даведнікі /БелСЭ, ЭПБ/ не даюць для Беларусі рэкаў Берешта і Яса, у якую, паводле А. Качубінскага, Берешта ўпадае. Нарэшце, такіх рэкаў для Верхняга Падняпроўя не даюць і самі У. Тапароў з А. Трубачовым, хаця карыстаюцца ў сваёй кнізе дарэвалюцыйным сьпісам гідронімаў Верхняга Падняпроўя /а згодна з А. Качубінскім, Берешта і Яса знаходзіліся ў Барысаўскім павеце/. У нас маецца толькі возера Бярштоўскае, але не пад Барысавам, а ў Шчучынскім раёне, г.зн, паблізу ад мяжы з Летувой, і нічога дзіўнага не было б, калі б ягоная назва ішла ад летувіскага слова - толькі, зразумела, не ад beržti. А нешта лепшае летувіскі слоўнік прапанаваць не можа, бо калі, напрыклад, адштурхвацца ад beržas “бяроза”, то незразумела, адкуль у назьве Бяштоўскае ўзялося “т”. Таму балтыйская этымалёгія для гэтай назвы “не праходзіць”, і мусім шукаць іншую. У нас маецца мінімум два возеры і адна рака з назвай Бярэжа. У. Тапароў і А. Трубачоў, аналізуючы гідронім Бережевка, пішуць: “сувязь з расейскім бераг сумніцельная” - і залічваюць яго ў балцкія. Але як жа “сумніцельная”, калі бераж - яўна ад бераг? Трэба толькі разумець, што гэта не першапачатковая назва, а перакладзеная з іншай мовы, і сэнс яе - што рака, возера мае выразна акрэсьленыя берагі. З якой жа мовы - якраз і падказвае назва возера Бярштоўскае: у пермскіх мовах “возера” - ты, і можна дапусьціць такое разьвіцьцё назвы: бераг-ты /“возера з берагамі”/ - берах-ты - берашты - бяршты - Бярштоўскае. І што гэтая назва пермская, пацьвярджае Бережевка - на прамежкавым этапе /пасьля перакладу асновы/ Береж-ва, з пермскім ва “рака”. У Верхнім Падняпроўі, апрача Бережевки, маюцца яшчэ Бережница, Бержница /ТТ, с. 176/. А пермскае дор- “бераг” захавалася, падобна, толькі ў назьве Доренка /ТТ, с. 184/.
    Назву Ула А. Качубінскі выводзіць ад латышскага ola, што азначае “галька”. На першы погляд, усё добра: і супадзеньне поўнае, і сэнс адпаведны: вядома ж, галька ў рэках бывае. Але ў латыскай мове націск, за выключэньнем некалькіх словаў, у якія ola не ўваходзіць, падае толькі на першы склад, a ў назьве Улá націскны склад - другі. Што ж да летувіскага uola “скала”, то яно да беларускай ракі не стасуецца сэнсам. Прытым не можа ж у індаэўрапейскай мове рака называцца “скала”, “уцёс”: мусіць быць уцёсісты, уцёсістая. А па-летувіску “уцёсісты”, “скалісты” - uolėtas , uolingas, што далёка ад Ула. А тым часам, у Летуве маецца якраз рака Ула, доплыў Мяркіса /гл. Литва, карта паміж сс. 32-33/ - не Уолетас і не Уолінгас. Натуральна думаць, зыходзячы з гэтага, што наша Ула - не скажэньне гэтых Уолетас ды Уолінгас, а назва іншага паходжаньня і да летувіскай мовы дачыненьня не мае. Што і пацьвярджае той факт, што рака Ула маецца ў Комі рэспубліцы. А. Туркін перакладае гэты гідронім з комі як “ніжняя” /А. Туркин, Ула/. Але я думаю, тут іншае. На сёньняшніх пермскіх тэрыторыях і прылеглых да іх маюцца рэкі Ула, Юла /Архангельская вобл./, Ува /Удмурція/, Юва /Сьвярдлоўская вобласьць/. На мой погляд, гэта ўсё - варыянты назвы Юва, што азначае ў комі мовах “рачная вада”.
    Пра назвы Уса і Клява /што яны не балцкія/ мы ўжо казалі ў разьдзеле “Там, дзе жыла літва”. Таму адразу пяройдзем да Ольсы. Калі б яна была ўтвораная ад alksnis дык, відавочна, гучала б як Алксіна /альховая/ або Алсіна, Альсіна, але аніяк не Ольса, бо немагчыма дапусьціць, каб у беларускай мове з яе аканьнем чужое /летувіскае/ “а” над націскам перайшло ў “о”. А па-комі-пярмяцку оль – “балоцістая мясцовасьць”, са - злы дух /містычная асоба/. Гэтыя са маглі быць і вадзянікамі /васа/, і лесавікамі /вöрса/; адсюль ясна, што магла мець свайго “гаспадара” і оль – “балоцістая мясцовасьць”, і называўся б ён ольса. “У гонар” такіх істот цалкам маглі называцца вадаёмы. У нас у Браслаўскім раёне ёсьць возера Войса, а па-комі-зыранску войса – “злы калядны дух” /вой – “поўнач”, напрамак сьвету/. А ў Смаргонскім раёне адна вялікая вёска называецца Войстам. Сэнс ейнай назвы – “няма войсы” /у комі мовах тöм - адмоўны суфікс са значэньнем “без”/. Такім чынам, Ольса - гэта такая рака, якою валодае злы балотны дух ольса.
    Нарэшце, Свида. Сапраўды, па-летувіску svidus – “бліскучы”. Але ж і па-комі-пярмяцку свиттявны /корань свит-/ - “блішчэць”. Мы ўжо дамовіліся ў артыкуле “Там, дзе жыла літва”, што назва возера Сьвіцязь ідзе ад пермскага слова, бо мае пермскі суфікс валоданьня -öсь /свит-öсь – “з бляскам”/. Яшчэ на Беларусі маюцца возера Свідна і рака Свідовец, яна ж Свідоўка. Гэта тыпова фіна-вугорскія назвы, з фіна-вугорскімі зыходамі: у Свідна - на /тыпу ва/, у Свідовец, Свідоўка - замаскаванае ва, бо першапачатковай формай гэтых назваў без сумневу была Свідва. І яшчэ на закуску: у Наўгародзкай вобласьці ў возера Воже ўпадае рака Свидь, а сюды балтаў яшчэ не заводзіла аніводная гарачая тапанімічная галава.
    З распрацовак Пагодзіна, безумоўна, найболей непарушнай здаецца этымалёгія назвы Упа - ад летyвіскa-лaтыскaгa упэ “рака”. У. Ніканаў піша: “У гідроніме Упа бачаць адзін з галоўных сьлядоў даўнейшага распаўсюджаньня балтыйскіх моваў у Сярэднім Паоччы, зьвязваючы з летувіскім ėрака” /В. Никонов, Упа/. Тут нібыта і спрачацца не выпадае: апэлятыў з назваю супадае, у Летуве ёсьць рака Упэ – які можа быць сумнеў? Але для аб’ектыўнай тапанімікі сумнеў – ведучы матыў. І я пачынаю сумнявацца. Чаму ў летувіска-латыскім упэ націск падае на першы склад, а ў назьве Упá на другі? Далей. У басэйне той ж Акі, ва Уладзімірскай вобласьці маецца рака Упор. У гэтай назьве Упа яўна спалучаецца з комі-пярмяцка-удмурцкім öр – “рэчышча”. У басэйне ракі Мокшы /Тамбоўская вобласьць/ цячэ Упалая. Тут Упа злучаная з мардоўскім ляй “рака”. У Разанскай вобласьці маецца рака Упта. У той жа вобласьці ёсьць і возера Палупа, дзе -упа выглядае як гідранімічны тэрмін пры аснове Пал- /усе пералічаныя гідронімы ўзятыя з ГБО, сс. 233, 260, 10, 160/. Нарэшце, у Комі рэспубліцы маецца рачная назва Упа – варыянт гідроніма Ула /ГНК/. З усяго сказанага і вынікае думка, што даплыў Акі Упа атрымаў імя ў адпаведнасьці з пермскім тыпам ю+ва “рачная вада” /па дыялектах – Юва, Юла, Ува, Ула, Упа/. І не выпадкова рака ў Комі рэспубліцы адначасова носіць назвы Ула і Упа.
    Ёсьць яшчэ спосаб праверыць, балцкая назва Упа або не: дасьледаваць гідранімію ейнага басэйна. Адшукваюцца тут іншыя балцкія назвы - значыць, балцкае паходжаньне Упы атрымае падтрымку. Г. Смаліцкая ў ГБО пералічвае недзе каля 300 гідронімаў Упскага басэйна. І сярод іх сустракаецца Невежа /ГБО. с. 70/ - як Нявежіс у Летуве. Значыць, Упа - летувіскі гідронім? Не будзем сьпяшацца! Бо Нявежіс з летувіскай мовы не раскрываецца. Няма ў летувіскай мове ні слова нявежіс, ні такога вежіс, каб можна было падумаць, што Нявежіс - гэта вежіс з адмоўем не-.
    Што ж гэта за назва – Нявежіс? Ёсьць у комі мовах вежа – “сьвяты”, а на пермскіх тэрыторыях – рэкі з назвамі, утворанымі ад гэтага слова: тры ракі Вежаю і адна Вежавож /“Сьвяты даплыў”/ у Комі рэспубліцы, Вежай і Вежайка, а таксама Вежа ў Пермскай вобласьці. Тлумачачы іх, А. Крывашчокава-Гантман піша: “У комі мовах вежа – сьвяшчэнны, асьвячоны. Параўн. вежа ва - сьвятая вада. /…/ Назву рака магла атрымаць у сувязі з абрадам хросту, што ўчыняўся ў пэрыяд хрысьціянізацыі Пермі Вялікай звычайна ў рацэ, асьвечанай хрысьціянскім крыжам” /ГНВП, Вежа/. Але, думаецца, у гэтым дасьледчыца памыляецца. “Сьвятымі” рэкі, як і крыніцы, азёры, гаі ў паганаў-фінаў існавалі задоўга да хросту. Вера ў “сьвятасьць” асобных мясьцін і ляндшафтаў, асабліва вадаёмаў перадалася і славянам, і балтам. На Беларусі, як падае “Паказальнік геаграфічных назваў” БелСЭ, два Сьвятых возеры /у сапраўднасьці іх больш/, рака Свячанка. Ёсьць вёска Вежын /Рудабельскі раён/ - чыста пермская назва, ад комі вежа “сьвяты” і ын “месца”. А ў Летуве адна з найбольшых рэкаў – Швянтойі, што азначае “сьвятая”. Паралельна ёй і цячэ другая буйная рака Летувы - Нявежис. Такім чынам, абсалютна правільна будзе заключыць, што Ня-вежыс – “не-сьвятая” /з нейкай прычыны пазбаўленая сьвятасьці/. Праўда, адмоўе не- выглядае неяк не па-фіна-вугорску, хутчэй па-славянску ці па-балцку. Але ў комі мовах нярэдкія словы з адмоўем не-: недыр “нядоўга” /дыр “доўга”/, некод “ніхто” /код – “хто”/ і да т.п. Улічваючы. што адмоўе не- сустракаецца і ў іншых фіна-вугорскіх мовах /марыйскай, венгерскай ды інш./, дасьледчыкі тлумачаць супадзеньне яго з індаэўрапейскім не- старажытнай руданоснасьцю фіна-вугорскіх ды індаэўрапейскіх моваў /КЭСКЯ, НЕ-/. Такім чынам, не- у комі мовах – не пазьнейшае запазычаньне з расейшчыны, а выключна старажытная зьява і цалкам магло быць у пярмянаў Прыбалтыкі.
    Болей гідронімаў, якія былі б і ў басэйне Упы, і ў Прыбалтыцы, здаецца, няма. А ці ёсьць яшчэ пермскія побач з упінскай Невежей? Ёсьць, і даволі шмат. Адзін з найбольшых доплываў УпыШат, што ідзе ад комі шать “прут; тонкая галіна лісьцёвага дрэва”. З меней значных гідронімаў басэйна: Дигодня /комі дзигöдны “абдымаць”. Магчыма, рака робіць вялікую луку вакол вёскі/; Колпна /комі колип “тонкі лёд”; Зарытва /комі дзирыд “які ўспыхвае” – па-расейску “мерцающий”/, ва “рака”; Кадыбка /комі кад “час” або “дрыгва”, ыб “поле”: “часовае поле” або “дрыгвяністае поле”/; Расенка /комі рас “гай, зарасьці”/; Илемель /комі ильм “ильм”, назва дрэва, ёль “рэчка”/; Солова /комі сол “кара дрэва, якая ідзе на пакрыцьце будана”, ва “рака”/; Тырна /комі тыр “поўны”/; Губец /удмурцкае губи “грыб”+суфікс прыметніка –эсь/; Лютец /комі лют “хуткі”+суфікс прыметніка -öсь/; Рыдомка /комі рыдов, рыдол “дрыгва”; Обидомка /удм. обыда “ведзьма”/; Рыска /комі рыз “нітка, што аддзялілася па зрэзу тканіны”, вобразная назва/; Вьевка /калі не ад в’ёцца, то ад комі вöв “конь”/; Увос /комі ув “ніз”, -öс суфікс/; Кандитовка /комі конда “сасна”, -ыт суфікс прыметніка, ва “рака”; Лошка /комі лос “вільготная нізіна”/; Дубка /комі дуб “прэсны”, ад славянскага дуб было б Дубовая/; Тула /комі тулавны “прыбываць, затапляць” – пра ваду/; Тулица /комі-пярмяцкае туллись “які пырскае, плюскоча”/; Пановка /комі пан “жрэц”, ва “рака” – першапачатковае Панва/; Серпушка /комі сэрп “брудны”/; Коковна /комі-пярмяцкае коков “хохол”, назва вобразная. Адшыфроўка здаецца дзіўнай, але зусім паблізу цячэ Хохолец/. Можна было б далучыць і іншыя назвы /гідронімы пададзеныя ў тым парадку, у якім сустракаюцца ў ГБО, сс. 67-87/.
   Цяпер падумаем над назваю ў Летуве. Упэ. Яе паходжаньне быццам бы навідавоку: ад летувіска-латыскага упэ – “рака”. Але давайце падумаем: ці можа рака мець назву Рака? Абсурд! Назвы ж даюцца рэкам, як дрэвам, птушкам, вёскам не з прыхамаці, а каб адрозьніваць іх адна ад адной. Назва Рака магла б быць дадзенай рацэ толькі ў адным выпадку: калі можна сумнявацца, што гэта рака – напрыклад, цячэ праз балота, вельмі маруда, аж плынь не заўважаецца. А калі яна мае даўжыню 345 кілямэтраў, як тульская Упа – якія могуць быць сумненьні? Такім чынам, апэлятыў упэ, нягледзячы на ягоную выключную “гідранімічнасць”, тульскай Упе абсалютна не адпавядае. А летувіскай Упэ? Гэта рака невялікая, але ўсё ж адзначаная ў энцыкляпэдыі “Литва” сярод прыблізна сотні найбольшых рэкаў, а ўсяго ў Летуве 758 рэкаў, даўжыня якіх перабольшвае 10 кілямэтраў /Литва, с. 14/. Так што наўрад ці дае Упэ зачэпку для сумневу, рака яна ці не.
    Ды яшчэ ў Летуве маюцца рэкі Упітэ, Упіна, Упінікэ /з энцыкляпэдыі “Литва” і карты “Lietuvos keliaj” /“Дарогі Летувы”/, выдадзенай у Вільні ў 1989 годзе/. Упінэ па-летувіску – “рачная”: ці ж не дзіўная назва для ракі? Упітэ, Упінікэ - такіх словаў летувіскія слоўнікі не даюць. Як жа ўтварыліся назвы Упітэ, Упінікэ? Наконт Упітэ можна падумаць, што ад Упа з дапамогай пермскага суфікса -ыт.
    Вось і прыходзіш да меркаваньня, што Упэ ў Летуве названая не балтамі. Першапачаткова яна гучала як Упа. А калі тэрыторыя стала летувізавацца, ператварылася ў Упэ пад ціскам летувіскага слова, што супала з назвай Упа чыста выпадкова.
    Гідранімічныя тэрміны-зыходы ў рачных назвах Летувы амаль не вылучаюцца. Тут вельмі мала стандартных канчаткаў, якія паўтараліся б раз-пораз: толькі ва ды упэ /упіс/. Гэта зусім не тое, што ў фіна-вугорскіх, асабліва пермскі гідронімах, дзе наадварот, рэдкая назва не мае гідранімічнага тэрміна ва, ю, öр, ёль, вож ды інш. І гэта нармальна, бо ў індаэўрапейскіх мовах свае сродкі ўтварэньня гідронімаў. Але чаму ён усё ж такі ёсьць, гэты гідранімічны тэрмін упэупіс / ва ў гідронімах Летувы, як мы ўжо казалі, пермская спадчына/?
    Назваў з упэупіс у Летуве не шмат, і мала. Шмат для таго, каб іх лічыць зусім выпадковымі, а мала таму, што складаюць яны толькі прыблізна 6% агульнай колькасьці /15 з 250, выпісаных С. В. Казлоўскім з карты “Дарогі Летувы”/. Чаму канчатак “рака” носіць толькі адна з 16 назваў? Непатрэбны? Тады навошта носіць кожная 16-я?
    Адказ падказвае аналіз гэтых назваў. Вось яны: Алкупіс, Барупэ, Друкупэ, Дуобупіс, Йоудупэ, Йонупіс, Лаўкупэ, Лянупіс, Мажупэ, Мішупэ, Ненупэ, Уосупіс, Швянтупіс, Швянтупэ, Шяшупэ. Здавалася б, канчатак іх чыста летувіскі. Але калі зьвярнуцца да слоўнікаў, то Друкупэ, Мішупэ, Ненупэ, Шяшупэ, аказваецца, не маюць летувіскіх апэлятываў. А рэштка ў гэтым сэнсе выглядае так: Алкупісalkus “галодны”, Барупэbaras “участак”, Дуобупіс - duobė “яма”, Йоудупэjuodas “чорны”, Йонупіс – маецца корань jon- з няўлоўным сэнсам: jonpapartis “страусопер, чорны корань”, jonvabalis “сьветлячок”, jonvaikis “галаварэз”; што яднае папараць, сьветляка ды галаварэза – няясна /ноч? чарната?/. Лаўкупэlaukus “поле”, Лянупісlėnas “ціхі, спакойны, марудны”, Мажупэ - mažas “малы”, Уосупісuosis “ясень”, Швянтупіс, Швянтупэšventas “сьвяты”. Як бачым, у летувіскай гідранімічнай сыстэме з ейнай найперш характарызацыяй патоку з гэтага могуць зьмясьціцца, бадай што, толькі Дуобупіс, Йоудупэ, Лянупіс, Мажупэ, а астатнія – быццам бы з фіна-вугорскай, бо характарызуюць берагі: “участак”, “поле”, “ясень”, “сьвяты”. Пры гэтым тры апэлятывы маюць дакладныя паралелі ў комі мовах: baras “участак” – бор “участак”, juodas “чорны” – сьöд “чорны”, lėnas “ціхі, спакойны” - лöнь “ціхі, спакойны, а пэўныя іншыя летувіскія назвы маюць сэнсавая пары сярод пермскіх гідронімаў: Алкупэ ад “галодны” – комі Нем, Немын ад нем “нічога”, Дуобупіс ад “яма” – комі Йир ад йир “вір”, Лаукупэ ад “поле” – комі-пярмяцкая Ыба ад ыб “поле”, Швянтупіс ад “сьвяты” – пра комі Вежа, Вежаю /“Сьвятая рака”/ мы ўжо казалі. Да тых жа назваў рэкаў Летувы, што не маюць летувіскага апэлятыву, у пермскіх мовах, за выключэньнем Друкупэ, падабраць можна: Мішупэ – комі мича “прыгожы”, Ненупэ – комі нёнь “сасок, жаночыя грудзі” /у Пермскай вобласьці ёсьць рака Нёнь/, Шяшупэ – удмурцкае шашы “асака”. Йонупіс таксама можна вывесьці з комі апэлятыву ён “моцны” Дарэчы, у Комі рэспубліцы маюцца рэкі Енва, Мичаю, Ленаю, Маджа, Сёдъю, якім адпавядаюць Йонупіс, Мішупэ, Лянупіс, Мажупэ, Йоудупэ.
    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што да летувізацыі назваў з упэ /упіс/ яны былі пермскімі, канчаючыся на дыялектны гідранімічны тэрмін упа, па значэньні роўны юва “рачная вада”. Паколькі упа вельмі блізкае да летувіскага упэ “рака”, яно і захавалася ў крыху перайначаным выглядзе /упэ, упіс/. Асновы ж часткай былі захаваныя, часткай перакладзеныя. А ва ўсіх іншых гідронімах Летувы зыход –упэ /упіс/ летувісамі не даваўся як непатрэбны. Таму назваў з упэ /упіс/ у выніку і аказалася няшмат.
    Але мы, прызнацца, занадта затрымаліся на Упэ. Другой бясспрэчна балцкай знаходкай А. Пагодзіна лічыцца назва Жиздра, якую ён вывеў ад летувіскага žіgždras “буйны пясок”. Супадзеньне, здавалася б, непаўторнае. Але і пры такіх тапаніміст перш за ўсё павінен зьвяртацца да слоўнікаў той мовы, на зямлі якой знаходзіцца гідронім. І калі б ён зазірнуў у “Толковый словарь” У. Даля, то ў томе І на с. 541 знайшоў бы: “Жиздорить ряз. вздорить, задирать, быть сварливым, ссориться. Жиздора вздорный человек”. Як бачым, жиздора супадае з Жиздра нават лепш, чым žіеgždra /так болей правільна, згодна са слоўнікам/, бо апошняе чытаецца жягждра, ды яшчэ з націскам на апошнім складзе. А ці можа быць перанесеным на раку значэньне “вздорный челавек”? Тут трэба мець на ўвазе, што слова жиздорить з паходжаньня яўна неславянскае. Нават славуты этымоляг расейскай мовы так і не змог растлумачыць ягоны корань /М. Фасмер, т. І, жиздор/. Несумненна, што расейцам яно дасталась ад нейкіх іхніх фіна-вугорскіх продкаў – мурамы, мяшчоры або іншага племя. А ў той зьнікшай мове жиздора магло азначаць, дапусьцім, “гарэзьлівы”, “шалапутны”. У прынцыпе ж можа быць і рачная назва са значэньнем “дурны”, бо ёсьць рэкі, якія часта мяняюць рэчышча, прыносячы гэтым шкоду чалавеку. У Комі рэспубліцы цячэ рака Буб – доплыў Большой Визинги, у Пермскай вобласьці – яшчэ адзін Буб, доплыў Обвы, а ў комі мовах бöб – “дурны, прыдуркаваты; дзікі, гарэзьлівы”. Гэтая назва паўтараецца пад Масквой у форме Бубна. Жиздра ад Бубны параўнаўча недалёка, і цалкам можа мець такое ж значэньне.
    На пагодзінскай трактоўцы назвы Лоша спыняцца не будзем, бо мы яе ўжо разглядалі ў разьдзеле “Там, дзе жыла літва”. Назву возера Жовін ён выводзіць ад летувіскага žuvіnas “рыбны”. Ці шмат рыбы ў вадаёме плошчай 0,16 квадратнага кілямэтра – у ЭПБ не сказана. Думаецца, аднак, што няшмат: возера старыцкага тыпу, г.зн. вузкае і мелкае. А вось каліна па берагах такіх азёраў, бывае, расьце густа. Таму і болей прыдатнай здаецца адшыфроўкай з дапамогай комі жов “каліна” + ин “месца”. І фанэтычна жов + ин бліжэйшае да Жовін, чым žuvіnas. Дарэчы, ин “месца” прыцягваць не абавязкова. У комі-пярмяцкай мове маецца суфікс прыметніка -ын: пыдын – “глыбокі”, вылын – “высокі”. Дык Жовін можа быць утвораным ад жов з дапамогаю гэтага суфікса: жовынЖовін.
    Назву возера Мигото А. Пагодзін супастаўляе з летувіскім miegotas “сонны”. Гэтае возера, паводле А. Пагодзіна, знаходзіцца ў былой Мінскай губэрні. Але БелСЭ і ЭПБ не даюць яго і для ўсяе Беларусі. Значыць, калі яно існуе, то вельмі маленькае, плошчаю меней за 0,10 кв. кілямэтра /гектар/. А які сэнс падкрэсьліваць у назьве такога возера, што яно “соннае”? Маленькія азёры ўсе “сонныя” /спакойныя/. Да таго ж, “сонны” па-летувіску не miegotas, а megantis /мягантис/ або meguistas /мягуістас/. А паколькі ў зыходзе Мигото яўна чуецца комі-ўдмурцкае ты “возера”, то больш правільна шукаць сэнс назвы ў пермскіх мовах. Па-комі мег – “лука” /ракі/, мык “ялец” /дробная рыбка/. Калі Мигото возера старыцнае, як і Жовін, то мег “лука” цалкам адпавядае.
    “Назвы шматлікіх балотаў” Галы, возера Гало А. Пагодзін выводзіць з летувіскага galas “канец”. Але ў комі-зыранскай мове таксама маецца галö “рыса, кон” /г.зн. той сама “канец”/. Так што калі і магчымая такая назва, то яна не абавязкова балцкая. А яшчэ маецца беларускае слова гала – “голае месца”, “прастора між лесу”, “лапіна”, “балотная сенажаць” /ЭСБМ, т. 3/. І вядомае яно не толькі ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, а і “часткова ў заходнеславянскіх”. Этымалягічна ж яно, падобна, зьвязанае з голы /гл. тамсама, гала 2/. Ад яго і трэба выводзіць Галы, Гало.
    А. Пагодзін “выдвинул далее предположение, что характерным реликтом балтийской колонизации следует считать наличие гидронимов с корнем nar-/ ner-”. Гэта значыць, як знойдзеш назву з гэтым коранем – тут была “балтыйская калянізацыя”. На падставе чаго ж? Ды фактычна толькі таго, што ў Прыбалтыцы і каля яе сустракаюцца такія назвы, як Нараў, Нарин, Нарусса, Понарине, Нярис, Нарупэ, Наружас. А як жа апэлятывы? Пра іх У. Тапароў і А. Трубачоў, пераказваючы А. Пагодзіна, маўчаць. І ў далейшым у сваёй кнізе, карыстаючыся гэтым nar-/ner-, пазьбягаюць гаворкі, што ж ён азначае. Так і застаецца гэта невядомым. Таму зьвернемся да В. Жучкевіча, які пра Нараў піша: “Найболей верагоднае балтыйскае паходжаньне асновы, супастаўляльнай з летувіскім nėrti /чытаецца нэрти. – І. Л./ “ныраць”. Тая самая аснова, што і ў назьве возера Нарач”. А пішучы пра Нарач, дадае такія балцкія апэлятывы: nara “русалка”, naaras “нырок, гагара” /КТСБ, Нарев, Нарочь/.
    “Ныраць”, “русалка”, “гагара”. Хто б і што ні казаў, аніколі не згаджуся, што гідронім можа быць утвораны ад “ныраць”. Бо што хацелі б людзі сказаць такой назвай? Што рака або возера ныраюць? У Момскім раёне Якуціі мне казалі, што частка горнай ракі Цірэхцях цячэ пад зямлёй, але ж у Прыбалтыцы ды Беларусі такога не бывае. Называць жа вадаём словам “ныраць” таму, што хтось у яго дае нырца. Проста абсурдна, бо качка можа ныраць і ў вялікай лужыне.
    Наконт “русалкі” спрачацца не буду, такую назву старажытныя людзі маглі даваць, “гагара” – таксама. Але чаму мы павінны думаць, што і назвы, якія пачынаюцца на Нер-, таксама ўтвораныя ад нара, наарас?
    Такім чынам, для назваў з коранем Нер- прыдатных апэлятываў ні А. Пагодзін, ні ягоныя пасьлядоўнікі не даюць. А тым часам, у Верхнім Падняпроўі маюцца такія гідронімы з ім: Нератовка /2 ракі/, Нересна, Нересно, Неропля, Нертка, Неруза /Неруса/, Нерчай. І ўсе яны У. Тапаровым і А. Трубочовым залічаныя ў Балтыйскія на падставе старадаўняга дапушчэньня А. Пагодзіна /ТТ, с. 198/.
    Яшчэ болей назваў з Нер- у басэйне Акі: Нераш, Нергаслей, Нердовской, Неребужское, Неревец, Неревка, Неревское, Неревской, Нереж, Нереж Сухой, Нережской, Нерепское, Нересль, Нереста, Нерехта, Нериж, Нериста, Нериста Сухая, Нерль, Нерль Малая, Нермуровская, Нермуровской, Неросовское, Нероча, Нерошенка, Нерпеевской, Нерептское, Нерская, Неруч, Неручь, Неручьи, Неруш, Нерчеушевской /гл. ГБО, алфавітны паказальнік гідронімаў/. Рассыпаныя ж яны па ўсім басэйне. Напрыклад, Нергаслей, Неревец, Неревка, Нерская ды інш. Знаходзяцца ў ніжнім правым Паоччы, г.зн. у чыста мардоўскіх у мінулых мясьцінах. /Зыход назвы Нергаслей – мардоўскае лей “рака”/. І што ж, гэта ўсё – балцкія гідронімы? А Пагодзін усе іх, дарэчы, лічыў адзнакамі “балтыйскай калянізацыі”, аж адсоўваў мітычную мяжу балтаў у Тамбоўскую губэрню.
    Зразумела, усе гэтыя гідронімы прыпісваць аднаму апэлятыву і нават аднаму кораню было б неабачліва. Не такое непаўторнае спалучэньне нер-, каб яно магло належаць адной мове. Ясна толькі, што пераважная большасьць іх аніяк не можа быць балтыйскімі, бо мае фіна-вугорскія зыходы. Неруч, Неручь, Нероча, Нераш - гэта з -ач, пра якое мы гаварылі ў разьдзеле “Там, дзе жыла літва”. Нереж, Нериж - тут у зыходзе даволі часты гідранімічны тэрмін иж. Каб пераканацца, што ён існуе, параўнаем рачныя назвы Немда і Немдеж /Кіраўская вобласьць Paсeі/. Ва Удмурціі ёсьць рака Иж, на якой стаіць удмурцкая сталіца Ижевск. Ёсьць і яшчэ адна рака Иж у басэйне Вяткі, некалькі рэкаў Ижма /напрыклад, у Комі рэспубліцы/. Назву Иж зразумець не могуць /М. Атаманов, с. 138/. Я думаю, што ў нейкай мёртвай мове, блізкай да пермскіх, иж азначала тое сама, што ў пермскіх юг – “бляск, зьзяньне”, бо иж да юг падобнае вонкава; иж, як юг, стаіць і на пачатку гідроніма, і ў зыходзе, і самастойна ўтварае назву.
    Hарев, Неревка, Неревец - тут іншы гідранімічны тэрмін, эрзянскае йов, што азначае “рака” /КЭСКЯ, Ю/. Нересль, Нерль - зноў зыход пермскі, комі ельрэчка” /НересёльНересль, НерёльНерль/. Нериста, Нерихта - тут гідранімічны тэрмін невядомай мовы -та /-да/, параўн. Нем - Немда, Юг - Ухта. У Нергаслей, Нермуровская, Нерпетская нер-, падобна, спалучаецца з другой асновай – гас, мур, пет, што магчымае ў фіна-вугорскіх назвах.
    Раз зыходы разнамоўныя, значыць, і значэньне нер- трэба шукаць не у адной мове. У комі-зыранскай ньöр – “лаза”. Гэта вельмі прыдатны апэлятыў для невялікіх, лазовых рэчак. Назву комі ракі Нерица А. Туркін тлумачыць праз дыялектнае нер “прыбалотная паласа, вільготная нізіна каля балота” /А. Туркин, с. 78/. Нэрис па-комі-зыранску, як ужо гаварылася, “пагорак” /Нериста/. На жаль, не маю слоўнікаў эрзянскай мовы, у якой, улічваючы Нарев, нер павінна быць /або было/. Па-эстонску nöör “вяроўка”, што стасуецца да вобразнай назвы.
    Цяпер пра корань нар-. Тут сякія-такія балцкія апэлятывы /“русалка”, “гагара”/ пасьлядоўнікі А. Пагодзіна даюць. Але ці можна аналізаваць назву, не зьвяртаючы ўвагі на ейны зыход? Што такое гукі, н-а-р, няўжо ў аніякай іншай мове, за выключэньнем летувіскай ды латыскай, яны не могуць злучыцца ў такім парадку? Вось, калі ласка: па-эрзянску нар – “луг”. Як нам тады вырашаць, балцкая назва Нараў або эрзянская? Зразумела, разгледзеўшы яе да канца, разам з зыходам. Што азначае ў балтыйскіх мовах слова Нараў /або Нарэв па-польску/, узятае цалкам? Нічога, такога слова няма. А ў эрзянскай йов “рака”, і Нар-йов – “лугавая рака” Або Нарва, ёсьць у нас на Беларусі такая рака. Які тут зыход? Ва – у комі мовах “рака”. І нар у пермскіх мовах ёсьць: азначае “нары”, месца для сну. М. Фасмер гэтае слова тлумачыць адмовіўся /М. Фасмер, т. ІІІ, нары/. Зразумела, чаму: ён жа не ведаў, што гэтае слова пермскае. Такім чынам, зыходзячы з пермшчыны, атрымліваецца: Нарва – “сонная рака” І сапраўды, другая, славянская назва нашае НарвыНяцеч /гл. ЭПБ/.
    Нарач – тут таксама пермскі зыход –ач /адз/. Адз – не “рака”, а “даліна”. А даліну маюць і рэкі, і азёры. Я падкрэсьліваю гэта таму, што ў нас і возера Нарач, і рака Нарач, і рака выцякае з возера, дык няясна, што ж было названа першым. І паколькі возера Нарач вельмі вялікае, а рака Нарач малая, то можна падумаць, што першым атрымала гэтае імя возера. Нарач - не дробнае Мигото, гэта “беларускае мора”, і што яно спакойнае, “соннае” – называльнікі маглі падкрэсьліць.
    А што Нарач - гідронім не балтыйскі, не ад “русалкі” летувіскай або “гагары” ідзе, паказвае наяўнасьць возера Нарош ва Уладзімірскай вобласьці. Дарэчы сказаць, там яшчэ і рака Нарашма, другая назва якой гучыць Нарачмар /ГБО, сс. 133, 190, 220/.
    Не буду пераказваць ўсю “Историю вопроса», пададзеную У. Тапаровым і А. Трубачовым. Скажу толькі, што яшчэ сааўтары адзначаюць асаблівыя заслугі ў “балтызацыі” Беларусі ды заходняй Paсеі летувіскага філёляга K. Бугі і М. Фасмера. Тыя ж дасьледчыкі, якія сумняваліся ў “балтыйскім гарызонце”, як Развадоўскі ды Лер-Славінскі, што “шукаюць фінскія гідронімы далёка на поўдні і захадзе, аж да Усходняй Германіі” /ТТ, с. 10/, спачуваньнем іхнім не карыстаюцца.
    А вось такі абзац: “Кіпарскі і Ойнас, - пішуць У. Тапароў і А. Трубачоў, - датуюць раньнія балта-славянскія кантакты некалькімі стагоддзямі пазьней славяна-фінскіх кантактаў. Акрамя агульных меркаваньняў, яны зыходзяць пры гэтым з фактычнай адсутнасьці славянскіх запазычаньняў са сьлядамі насавых галосных ва ўсходнебалтыйскіх мовах, пры наяўнасьці гэтых сьлядоў у фінскай” /с. 12/. Перачытваючы зноў гэтыя словы, шчыра скажу, не магу стрымаць захапленьня: якое моўнае чуцьцё ў Кіпарскага ды Ойнаса! Яны ж не ведалі, мабыць, пра вэнгерскія запазычаньні ў летувіскай мове, пра пермска-лацінскія, пермска-грэцкія паралелі. А зрабілі такую правільную выснову. Сапраўды, калі ўлічыць, што фінскія плямёны здаўна жылі ў Румыніі, а славяне якраз адсюль рухаліся ў Панонію, якой дасяглі толькі ў VI-VII стагоддзях, то і праўда атрымліваецца, што са славянамі будучыя балты ўступілі ў кантакт пазьней, чым славяне з фінамі /у шырокім сэнсе/. У. Тапароў і А. Трубачоў гіпотэзу Кіпарскага - Ойнаса, зразумела, не прымаюць: “Да балта-славянскіх кантактаў, пачынаючы з сярэдзіны І тыс. н.э., трэба, відавочна, падыходзіць іначай, чым да кантактаў славянаў і фінаў”. Чаму іначай - сумніцельныя развагі наконт гэтага пераказваць не буду.
    З 1959 года да пошуку балцкай тапанімікі далучаюцца сааўтары “Лингвистического анализа...”: У. Тапароў выступае з артыкулам “О балтийских следах в топонимике русских территорий”. У ім “указваецца на недастатковую выяўленасьць балтыйскіх гідронімаў на расейскіх тэрыторыях і прапануецца некалькі новых этымалёгій з балтыйскага: Гжать... параўн. старажытна-прускае gudde “кустоўе, лес”, летув. gudkarklas, gudobele; Гердота, левы доплыў Угры, ад балт. gard-; Держа /Ржэўскі раён/, параўн. летув. diržus “вязкі” /ТТ, с. 14/. Прызнаюся, мяне гэтыя радкі зьдзівілі: як можна выводзіць Гжаць з гуддэ? І што азначае балтыйскае гард-? І няўжо для Держи нельга анічога падабраць, апрача летувіскага диржус? Гжать і недалёкая Гжель, на мой слых, - пермскія назвы ад асновы гаж “вясёлы” з двума гідранімічнымі пермскімі тэрмінамі: Гжать – з адз /чытаецца адзь/, Гжель – з ёль. Гердота – гэта можа быць ад комі гöрд “чырвоны” /сярод доплываў Северскага Данца ёсць рака Красная; у Комі рэспубліцы цякуць рэкі Гöрдъю /2/ і Гöрдъёль, гл ГНК/, а Держа – хутчэй за ўсё, няўклюдны пераклад з нейкай мовы на расейскую. Напрыклад, па-макшанску держать /трымаць/ - кирдямс, а ў Верхнім Падняпроўі ёсьць рака Кирденка /ТТ, с. 190/, у назьве якой, апрача мардоўскага кораня, заўважаецца і мардоўскі суфікс прыметніка -нь.
    Вось такі, я сказаў бы, занадта зацікаўлены ў балтызацыі падыход уласьцівы і кнізе “Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья”. Папярэднікі У. Тапарова і А. Трубачова вырывалі з карты асобныя назвы, у якіх сувязь з балтыйскім матэрыялам, як ва Упа, здавалася пераканаўчай. Вырывалі дастаткова далёка ад балцкіх тэрыторый, дзякуючы чаму “пашыралі” іх да неразумных межаў, але паколькі вырывалі, то стваралі ўражаньне ачаговага, а не суцэльнага балцкага засяленьня ў мінулым. Супраць такога пярэчыць цяжка, бо ў старажытнасьці на шляху племянных вандровак дзякуючы мізэрнай шчыльнасьці насельніцтва не было перашкод, і ў прынцыпе нейкае племя з Прыбалтыкі магло прыйсьці на Упу, на Жыздру і нават далей. Але такога ўяўленьня аб балтах У. Тапарову і А. Трубачову здалося мала. І яны паставілі мэту давесьці, што балты на ўсёй тэрыторыі Верхняга Падняпроўя – гэта значыць, да самых верхніх доплываў Дняпра, Сажа, Дзясны, жылі да прыходу славянаў скрозь, не дапускаючы сюды нікога іншага.
    Каб не быць галаслоўным, прывяду лічбы. Усе гідронімы Верхняга Падняпроўя /а іх прыблізна 1070/ У. Тапароў і А. Трубачоў падзяляюць на тры групы: балтыйскія, славянскія і “прочие”. Дык вось, балтыйскіх у іх  аказваецца каля 900, славянскіх – каля 90, а усіх “прочих” – каля 80. Параўнайце: 900 - і 80! Прычым гэтыя “прочие”, разьмяшчаюцца аўтарамі пераважна па краі Верхняга Падняпроўя – у басэйнах Дзясны і Сейма. А, скажам, басэйн Бярэзіны ў іх – цалкам балцкі. За такой гідраніміяй бачыцца ўжо нейкая старажытная магутная балцкая дзяржава, з межамі ды войскамі на межах. Толькі вось гісторыя штось пра такую дзяржаву маўчыць.
    Чым жа дасягаецца суцэльная балтызацыя Верхняга Падняпроўя? Спосабаў у сааўтараў шмат, і амаль усе яны спрэчныя, а часткай і заганныя.
    Галоўны з іх – знайсьці верхнедняпроўскаму гідроніму тапанімічную пару на тэрыторыях, пра якія вядома, што яны балцкія або сёньня, або ўчора /зямля прусаў/. Такія назвы для У. Тапарова і А. Трубачова зьяўляюцца непарушна балцкімі, не зважаючы на тое, маюць яны ў балтыйскіх мовах тлумачэньне або не. Вось характэрны прыклад. Аналізуючы гідронім Неманка /доплыў Сажа/, аўтары пішуць: “З балтыйскага /параўн. летув. Nemunas”/ – і ўсё. Выходзіць, Неманка балцкая толькі таму, што частка Нёмна цячэ па Летуве. А што сам К. Буга, летувіскі тапаніміст, не мог давесьці летувіскасьць Нёмна /гл. КТСБ, Неман/, што цэлы шэраг дасьледчыкаў выводзіць яго з фінскай асновы /гл. тамсама/, не мае значэньня. Напісалі назву па-летувіску – і гатова.
    Непарушна летувіскімі здаюцца сааўтарам і гідронімы блізкага памежжа Летувы, Латвіі, Прусіі. Гідронім Велейка імі аналізуецца так: “Параўн. Вилейка, л. допл. Вилии, пр. допл. Немана. Дапушчальнае балт. паходжаньне”. І не мае значэньня, што Вілія ў Летуве не завецца Віліёй, што там яна Нярыс.
    Могуць сказаць, што У. Тапароў і А. Трубачоў не такія і вінаватыя – маўляў, аказаліся ў палоне агульнапрынятай думкі, што балты спрадвечна жылі на сваіх землях. Але ж для таго і існуе тапаніміка, каб высьвятляць, правільна такія рэчы кажуцца або не.
    Вось пярмяне таксама лічацца спрадвечнымі насельнікамі сваіх тэрыторый, асабліва комі-пярмякі. Але комі-пермяцкі лінгвіст А. Крывашчокава-Гантман у сваёй кнізе “Географические названия Верхнего Прикамья” не імкнецца давесьці, што кожная назва ейнага краю – комі-пярмяцкая. Так, яна паказвае ўсе спрэчкі вакол гідронімаў Кама, Вишера, Весляна, адносна розных дае заўвагу: “цёмная назва” /Луным, Пудьва, Сылчим ды інш./, прызнае за шэрагам гідронімаў комі-зыранскае, удмурцкае, нават цюрскае паходжаньне/ Истер, Косыл, Кэкнеса ды інш./, хаця сёньня цюркаў /татараў, башкіраў/ аддзяляюць ад комі-пермякоў немалыя адлегласьці. Такі падыход, безумоўна, правільны, бо не дазваляе навуковай думцы спыніцца, патрабуе новых і новых пошукаў, што прыносяць новыя знаходкі. Ці ж не спыняюць, напрыклад, такія супадзеньні, як комі-пярмяцкі Истер - старажытная назва Дунаю Істр, комі-пярмяцкі Извер - нярэдкі гідронім Извор на паўднёваславянскіх землях /КТСБ, Изва/.
    Так павінны былі працаваць і У. Тапароў з А. Трубачовым. Калі яны за асноўны свой мэтад абралі параўнаўчы, то трэба было, перш чым рабіць назвы з балцкіх тэрыторый сваім галоўным струмантам, праверыць, ці сапраўды ўсе яны балцкія. Ці нельга было, напрыклад, пачаць з такіх назваў, якія паўтараюцца ў Летуве і на Беларусі, і маюць быццам бы летувіскія асновы, але ў Летуве выглядаюць не па-летувіску: Клява, Турыя, Ула /пра іх мы ўжо гаварылі/. Далей. Нават і летувіскія дасьледчыкі адзначаюць у Летуве фіна-вугорскія гідронімы: “А. П. Ванагас канстатуе каля 30 гідронімаў фіна-вугорскага паходжаньня... Асноўная іх частка знаходзіцца на поўначы Летувы і разглядаецца як працяг арэала фіна-вугорскіх гідронімаў у Латвіі” /Л. Думпе, Дз. Паэгле. Проблема этногенеза и этнической истории балтов в исследованиях последних лет. - БСИ-1982, с. 282/. Такім чынам, і ў Латвіі маецца цэлы “арэал” фіна-вугорскіх гідронімаў! А тапонімамі Латвіі сааўтары карыстаюцца гэтак жа безаглядна, як Летувы ды Прусіі.
    Я тут невыпадкова ўжыў “тапонімамі”, а не гідронімамі”. Для кнігі У. Тапарова і А. Трубачова гэта вельмі характэрна: для доказу, што той ці іншы гідронім Верхняга Падняпроўя зьяўляецца балцкім, яны бяруць з названых тэрыторый не толькі назвы рэкаў, азёраў, але і тапонімы ўвогуле, г.зн. і назвы населеных пунктаў. Пры гэтым часьцяком “балцкасьць” верхнядняпроўскага гідроніма ў сааўтараў абапіраецца выключна на айконімы /гл. іхнія тлумачэньні рачных назваў Росана, Серижа, Мрай, Габья, Даворка, Кирденка, Корейка, Рова да шмат іншых/. А айконімы ж ствараюцца паводле іншых заканамернасьцяў, чым гідронімы. Бывае, зразумела, што вёска ці горад атрымлівае імя ад ракі або рэчкі, возера, на якіх стаіць, але часьцей асновай назвы чалавечага паселішча рабіліся імёны, прозьвішчы, мянушкі людзей. Таму ў іх шмат зусім выпадковага. Напрыклад, маюцца ў нас дзьве вёскі з назваю Мацюкі /Іўеўскі і Шчучынскі раёны/. Ад чаго яны: ад імя Мацей ці звычайнага мацюкі? Ды ад чаго б ні было, ці можна з гэтым айконімам падступацца да назвы рэчкі Маціца? А вось У. Тапароў і А. Трубачоў прыблізна так і робяць.
    Трэба яшчэ дадаць, што большасьць вёсак на балтыйскіх тэрыторыях узьнікла не раней за XIV стагодзьдзе, г.зн. пасьля ўтварэньня ў Прыбалтыцы гаспадарстваў: Вялікага Княства Літоўскага і Ордэна. Вялікае Княства Літоўскае, як вядома, сваю частку Прыбалтыкі славянізавала, Ордэн - германізаваў. Значная частка паселішчаў, крэпасьцяў, што ўзьнікалі тады, атрымлівала славянскія ды нямецкія назвы. А для У. Тапарова і А. Трубачова ўсе яны - балцкія.
    Зрэшты, няправільна было б сказаць, што У. Тапароў і А. Трубачоў выводзяць балцкасьць гідронімаў выключна з дапамогаю тапанімікі Летувы, Латвіі, Прусіі. Карыстаюцца яны і балцкай лексыкай для пошуку апэлятываў. Але паглядзіце: балцкіх назваў у Верхнім Падняпроўі, паводле іх, да 900, а балтыйскіх апэлятываў да гэтых назваў даюць каля 140 /гл. ТТ, с. 265/, г.зн. вельмі шмат застаецца без апэлятываў. А цэлы шэраг апэлятываў выклікае сумнеў і пярэчаньні. Вось Бабруйка. У. Тапароў і А. Трубачоў узводзяць гэтую назву да летувіскага bebras. А чаму не да беларускага бабёр, якое азначае тое сама, што і bebras? Бабёр ад Бабруйкі не далейшае, чым бябрас, дык навошта такі выверт?
    Да гідроніма Вязовенка сааўтары падабралі аж тры апэлятывы: прускае ansonis, летувіскае аžuolas і латышскае ozols - усе тры азначаць “дуб”. Але якім мудрым спосабам з іх атрымалася Вязовенка? I чаму яна ўтварылася не ад славянскага вяз?
    Деревенье - назва, здавалася б, ясная: або ад дерево, або ад деревня. Але для сааўтараў такое рашэньне занадта простае: яны прапануюць летувіскае derva /дярва/ - “смала”.
    Назва ракі Птичь /Пціч/: не задаволіла сааўтараў паходжаньне ад птица, птичий, і прапанавалі яны... летувіскае putytis “птушаня”. І зьмясьцілі яе ў разьдзел “Балтыйскія”, не зважаючы яшчэ і на тое, што, як паведамляюць самі, у дакумэнтах мінулага Пціч адлюстраваная як Бчичь /ТТ, с. 203/.
    Балтызацыя Верхняга Падняпроўя для У. Тапарова і А. Трубачова - не самамэта. Яно для іх - толькі пляцдарм, з якога можна рушыць далей на усход. Аб гэтым міжволі думаеш, калі чытаеш напісаны праз дваццаць год пасьля “Лингвистического анализа...” артыкул У. Тапарова “Древняя Москва в балтийской перспективе” /БСИ - 1981, сс. 3-61/.
    Літаральна на першай старонцы аўтар абвяшчае: дзякуючы посьпехам тапанімікі нарэшце устаноўленая старажытная мяжа паміж балтамі ды фіна-вуграмі. Яна ішла па Маскве-рацэ аж да ейнага ўпадзеньня ў Аку. І на захад ад гэтай “мяжы” фіна-вугорскія назвы нешматлікія і ізаляваныя; затое на ўсход ад яе мала сьлядоў балцкіх /с. 3/. “Унутры таго кліна, якім уваходзіць у Падмаскоўе арэал балтыйскай гідраніміі, прыходзіцца не меней за 300 назваў балтамоўнага тыпу, а калі пашырыць гэтую тэрыторыю за кошт паветаў Калускай, Смаленскай і Цьвярской губэрняў, што прымыкаюць да Падмаскоўя, то колькасьць назваў павялічыцца да 400” /с. 6/. І далей ідзе пералік гэтых “балтыйскіх” назваў, праўда, не ўсіх – прыблізна 170. Аніякага аналізу іх пры гэтым не прыводзіцца, замест яго ў артыкуле – нярэдкія спасылкі на “Лингвистический анализ...” – маўляў, адшыфроўкі там.
    Зразумела, аналізаваць усе 170 прыведзеных У. Тапаровым гідронімаў я не буду, на гэта спатрэбілася б дзесяткі старонак, але сёе-тое пакажу. Так, у балтыйскія ён залічвае назвы Веля, Велья, Велеса, а па-мардоўску веле – “вёска”, і ў басэйне Акі цэлая куча падобных назваў. Прывяду яшчэ мардоўскія апэлятывы да гідронімаў, якія У. Тапароў лічыць балтыйскімі: Алчанкаалашань “конскі”; Дидейкатидяй “маці” /“сямейная” назва/; Ильятенкаилядень “вячэрні”; Исня - исаня “вярба” /памяншальнае/; Карженка - карга “журавель”; Кастинка - кстынь “сунічны”; Келенка - келунь “бярозавы”; Лама - лама “багаты”; Меденка - медень “мядовы”; Нара - нар “луг”; Ража - равжа “чорны”; Селенясееленя “вожык” /памяншальнае/; Толжа - толга “пяро”; Уча - уча “авечка”.
    Узьнікае пытаньне: як жа так? Сам жа У. Тапароў у сааўтарстве з А. Трубачовым пісаў у “Лингвистическом анализе...”, што Голова Оки /выток Акі/ - калька з мардоўскай назвы /ТТ, с. 20. Гэта абсалютна дакладна, бо па-мардоўску пря адначасова “галава” і “выток”/. А ўсе пералічаныя - у басэйне Акі, і ляжаць у ім ніжэй, чым Голова Оки. Ці ёсьць верагоднасьць, што сярод іх могуць быць мардоўскія? Вельмі вялікая - скажа кожны аб’ектыўны дасьледчык. Прынамсі, праверыць гэта трэба абавязкова. Ці ўчыняў такую праверку У. Тапароў? Адназначна - не. Бо апелятывы, прыведзеныя мной, проста ляжаць на паверхні, яны - з літаратурнай макшанскай мовы /а часткова і эрзянскай/, маюцца ў кожным, самым сьціслым слоўніку.
    Ворсинка, Гряда, Ендова, Жижола, Заденка, Катышка, Клеткина, Мошонка, Осень, Селитенка, Скоба, Скородайка, Чисьмена, Щутинка - чаму гэтыя назвы з расейскімі асновамі трапілі ў У. Тапарова ў балтыйскія? /Ендова – “невялікая круглая затока, зьвязаная з ракой або возерам”; жижолка – “вяроўка”; скорода – “барана”; чисмена - ткацкі тэрмін, пасма ў тры ніткі/. Аўтар лічыць, што гэта пераклады? Але чаму абавязкова з балтыйскіх назваў? Яны ж па форме /асабліва Гряда, Ендова, Жижола, Осень, Скоба, Чисьмена/ несумненна фіна-вугорскія, бо не у балтыйскіх жа мовах, а ў фіна-вугорскіх назоўнік адначасова зьяўляецца і прыметнікам, а словы ендова, жижолка, чисьмена і самі па сабе несумненна фіна-вугорскага паходжаньня.
    Што ж за балты, на думку У. Тапарова ды іншых прыхільнікаў “балтыйскай пэрспэктывы” Масквы, жылі ў Падмаскоўі? Пра гэта - ў наступным разьдзеле.

                                                      ПАДМАСКОЎНАЯ  ЛІТВА
    Хто ж, на думку У. Тапарова, пакінуў балцкія гідронімы ў Маскоўскай, Калужскай, Тульскай, Смаленскай абласьцях?
    Можа, яшчэ памятае чытач з разьдзела “Дагістарычныя блуканьні: шлях жамойці”, што на пачатку нашай эры ў Прыбалтыцы антычнымі аўтарамі /канкрэтней - Пталамэем/ згадваліся нейкія галінды.
    Паколькі Прыбалтыка лічыцца спрадвечна балцкай /што гэта зусім не так, мы ўжо пераканаліся на летувіска-вэнгерскіх паралелях/, то для масы дасьледчыкаў галінды - безумоўна балцкі этнас.
    А ў рускіх летапісах гаворка ідзе пра племя голядзь, што “сядзела” ў Падмаскоўі ў XI-XIIІ стагоддзях. На якой мове яно размаўляла - зьвестак няма. Вядома толькі, што час ад часу ў славянаў з ёю здараліся сутычкі.
    Вось і ўзьнікла ў дасьледчыкаў думка /каму першаму яна прыйшла, сказаць не магу, падобна, У. Тапарову/, што голядзь - тое сама, што галінды. А раз галінды - балты, то і голядзь - балты. Гэтая тэма распрацоўваецца ўжо гадоў трыццаць. У выніку “балцкасьць” голядзі стала настолькі узаконенай, што сьцьвярджаецца і ў энцыкляпэдычных выданьнях: “ГОЛЯДЬ - балт. племя, в 1-м - нач. 2 тыс. н.э. населяло бас. Протвы между землями вятичей и кривичей” /СЭС/.
    Аніякіх гістарычных указаньняў, што голядзь - тое сама, што галінды, няма. На чым жа палягае такое сьцьверджаньне дасьледчыкаў? Ды галоўным чынам на падабенстве племянных назваў. А ў другую чаргу - на суб’ектыўным аналізе тапанімікі.
    Але ж міжмоўная аманімія тычыцца не толькі агульных словаў ды тапонімаў /напрыклад, па-макшанску лама “багаты”, па-эвенкійску ламу “мора”: з першага рака Лама пад Масквой, ад другога - эвенкійская назва Байкала Лама/. Выпадковымі могуць быць і супадзеньні этнічных назваў. Старажытнае насельніцтва Азэрбайджана называлася альбанцамі. А сёньня мы ведаем Альбанію - краіну на Адрыятычным моры. Жыхары гэтай краіны, дарэчы, самі сябе называюць шкіптар, што блізка да скіфы. Ці можна сказаць, што старажытнае насельніцтва Азэрбайджана, сёньняшняе Альбаніі і скіфы маюць між сабой этнічную тоеснасьць? Вельмі было б неабачліва.
    Гэтак сама было б недарэчнасьцю ставіць знак роўнасьці паміж галіндамі і галамі, як называлі рымляне кельтаў. А вось галінды і голядзь. выходзіць, адно і тое ж. І ці не таму, што ні пра галіндаў, ні пра голядзь невядома нічога канкрэтнага?
    “Галінды, - піша У. Тапароў /В. Н. Топоров. Галинды в Западной Европе. – БСИ - 1932, с. 129/, - адзінае з вядомых сёньня плямёнаў старажытных балтаў, якое ўзяло ўдзел у “вялікім перасяленьні народаў”, пачаўшы сваю міграцыю на некалькі стагоддзяў раней. Міграцыя галіндаў ажыцьцяўлялася ў двух розных напрамках: на паўднёвы ўсход і пазьней на паўночны ўсход у адным выпадку і на поўдзень /або паўднёвы захад/ у другім выпадку. У выніку сьляды галіндаў /перш за ўсё адлюстраваньне іх імя/ агледжваюцца на вялізных прасторах Эўропы - ад берагоў Атлянтычнага акіяна да лясоў Падмаскоўя”.
    Зразумеў, чытач, пра што гаворка? На карце “ад Атлянтычнага акіяна да лясоў Падмаскоўя” агледжаныя сьляды імя галіндаў, г.зн. тапонімы, якія нагадваюць слова галінд. Такія назвы сустракаюцца нават у Іспаніі. Пра гэта дасьледчык піша выключна сур’ёзна. Але чамусьці яму не прыходзіць на одум, што, да прыкладу, у Іспаніі маглі быць мовы, а магчыма, і сёньня маюцца дыялекты, у якіх слова “галінд” азначае што-небудзь накшталт “голад”, “галіна”... А чаму б не завесьці галіндаў у Галяндыю? Таксама падобнае слова.
    Зрэшты, да шляхоў галіндаў у Заходняй Эўропе нам дачыненьня няма, тым болей, што яны праблематычныя. Чым тлумачыць У. Тапароў, што адна частка галіндаў рушыла ў Іспанію, а другая - у Падмаскоўе?
    Нічым не тлумачыць. Захацела - і рушыла.
    Яшчэ цікавае пытаньне: чаму галінды пайшлі ў Падмаскоўе не напрасткі, а неяк крыва: “на паўднёвы ўсход і потым на паўночны ўсход”? З чаго вынікае такі маршрут?
    Рэч у тым, што У. Тапароў цікуе сьлед галіндаў не па гістарычных крыніцах /якіх няма/, а па тапонімах. А на поўдзень ад Прыпяці, у Валынскай ды Ровенскай абласьцях Украіны, маюцца назвы Голядин. Голяда /БСИ - 1981, с. 14/. Гэта трэба было неяк растлумачыць. Вось і ўзьнік такі пункцір шляху галіндаў: спачатку ў Маравію, потым на Украіну, а ўжо адтуль - на Маскву. Цікава, якім быў бы шлях галіндаў у Падмаскоўе, калі б У. Тапароў агледзеў раку Галядзу, што ў Докшыцкім раёне?
    Старажытныя плямёны, зразумела, ішлі не па компасе. Але, думаецца, нейкі агульны напрамак усё ж вытрымліваўся. Калі ж ён рэзка мяняўся, то на тое мусілі мецца нейкія важныя прычыны. А як гэта зразумець: прыйшлі галінды ў Маравію ды падзяліліся, адна частка пайшла на захад, у Іспанію, другая - на ўсход, у Падмаскоўе? Штось у гэтым не тое...
    А вось калі б голядзь /не галінды, зразумела, бо на Украіне няма тапонімаў Галінд-, ёсць толькі Голяд-/ ішла не з Прыбалтыкі, а як літва, з поўдня, з Румыніі, то на Украіне сапраўды магла падзяліцца: хтось пайшоў на Галядзу, хтось у Падмаскоўе: не такая ўжо вялікая розьніца ў напрамку.
    Зразумела, адных назваў з коранем голядь мала, каб давесьці, што голядзь - галінды. Таму У. Тапароў і “балтызуе” так старанна гідранімію Падмаскоўя.
    У папярэднім артыкуле я ўжо паказваў, якімі мэтадамі карыстаюцца аўтары “Лингвистического анализа...”. Гэтыя мэтады цалкам скарыстоўваюцца і ў артыкуле “Древняя Москва в балтийской перспективе”. Таму правядзем свой, уласны аналіз.
    Зыходзячы з геаграфічнай блізкасьці мардвы /асабліва ў гістарычным пляне/, можна было б падумаць, што голядзь была мардоўскай. Тым болей, што мардоўскія назвы ў Падмаскоўі ёсьць.
    Але значна болей, як ні дзіўна, гідронімаў пермскіх. Зьвернемся да сьпісу “балтыйскіх” назваў, што дае У. Тапароў у сваім артыкуле. Сьпіс гэты зьмяшчае каля 170 гідронімаў. Прывяду з іх тыя, што, на мой погляд, можна лічыць пермскімі:
    Болва - ад комі пöл “дошка” + ва; Бунятка - ад комі пун “жыла” /вобразная назва/; Важаночка - ад комі важан “які старэе”; Вилейка, Вилия - ад комі виль “новы”; Воржинка - ад комі ворга “рэчышча”; Ворча - калі не расейскі пераклад /ворчать/, то ад комі ворч “вобад”; Восьма - ад удмурцкага вöсь “маленьне”, ма - гідранімічны тэрмін, адэкватны ва; Гжать, Гжель - гаварылася ў папярэднім разьдзеле; Гозбуже – ад комі гос “тлушч”, бöж “хвост”; Дерельня - ад комі дöра “палатно” /вядома, што палатно бялілі на рэчках/ + гідранімічны тэрмін ёль “рэчка”; Деркулька - ад комі дёрок “пясок” /буйны і жорсткі/, уль “вільготны”; Дуба - ад комі дуб “прэсны”; Желема – ад комі шель “малады” + ма; Жижмель - ад комі джыдж “стрыж” + ма /параўн. Жыжма у басэйне Нёмна/ + ёль або ад удм. ӝыжом- “слабець” + ёль; Житойка - удм. жыто “вячэрні” + ю “рака” з пераходам у й; Жукопа - ад удм. ӝук “каша” + удм. суфікс -эп; Заменка - ад удм. заман “хутка”; Зэрия – ад комі зэр “дождж”; Издетель - ад комі из “камень” + Титель /назва іншай ракі ў сьпісе, будзе далей/; Иночь – ад комі ын /ын/ “месца”, ёсьць рака Ын у Комі рэспубліцы + гідранімічны тэрмін ач /адз/; Истонка - ад удм. исатон “які дражніць”; Истоя - ад старажытнага ист- “бог” /параўн. удм. осто “бог”, венг. іштэн “бог”/; Истра - паўтарэньне старажытнай пермскай назвы Дунаю Істр /пра ейную пермскасьць гаварылася ў разьдзеле “Дагістарычныя блуканьні: шлях пярмянаў”; Каденка – ад комі кад “дрыгва”; Кзелка – ад комі кöз “елка” + ёль”; Комеча – ад комі ком “харыюс” + ач; Кубрь - ад удм. куба “старая” + гідранімічны тэрмін öр “рэчышча”; Ланка - ад комі-пярмяцкага лана “расамаха”; Лашутка, Лоша – ад комі лос “вільготная нізіна”; Лобь - ад комі лöп “дрэўны хлам, ламачча, якое нясе вада” або удм. лобы “вілы” або комі льöб “губа” - сэнс такой назвы цемнаваты, але на поўначы слова губа ўжываецца замест “бухта”, што, несумненна, зьяўляецца фіна-вугорскім вобразным сьледам. У пермскай вобласьці маецца рака Лобва, назву якой А. Крывашчокава-Гантман тлумачыць праз лöп, калі ж абраць апэлятыў льöб. то гэта, мусібыць, азначала б “з бухтамі”; Мезенка – ад комі мизьö “наймалодшы ў сям’і”; Мемеиха - ад удм. мемей “мама”; Мерегель - удм. мерыж “крыва, коса” /прыметнік мерег “крывы” страчаны/ + ель; Можайка - ад удм. мог “марудны” + ю “рака” з пераходам у й; Непрета - ад удм. напра “гушча, жыжа, асадак”; Ольсафка - ад комі ольсавны “слаць” /палатно/; Палея - ад удм. паля “ягня”; Понар. Понора - ад комі пон “сабака” або пони “маленькі” + öр; Протва /у летапісах Поротва/ - ад комі пöрöтны “валіць” /лес/ + ва; Салита – ад комі сальыд “пахмурны вільготны” /пра надвор’е/. У Падмаскоўі ёсьць таксама рака Кымерша - ад комі кымöр “хмара”, а ў Смаленскай вобласьці рака Хмара. несумненны пераклад. Несумненная таксама сувязь словаў кымöр і хмара; Руза - ад комі рудзны “цячы”; Сарповка – ад комі сэш “брудны”; Сетовка, Сетунь - ад комі сетны “дарыць”, першая з гідранімічным тэрмінам ва, другая з комі уна “шмат”. Што назвы рэкаў з коранем дар- магчымыя, паказвае Дарченка з таго самага сьпісу У. Тапарова; Силинка - ад удм. силё “ламачча, дрэўны хлам”; Субита - ад фіна-вугорскага sup- “асіна” з пермскім суфіксам прыметніка -ит або ад комі сöп “жоўць” з тым сама суфіксам; Тара - ад комі тар “цецярук”; Титель - ад комі дзит “сініца” + ёль; Турейка – ад комі тури “журавель” або удм. тур “цецярук”; Тяжинка – ад комі таг “хмель”; Угра – ад комі юг “бляск, зьзяньне” з гідранімічным тэрмінам ра, аналягічным ва, або ад комі йöгра “югра” /ханты і мансі, якія даўней жылі ў Эўрапейскай частцы Paceі/; Ужепа - удм. уж “жарабок” + суфікс -эп; Ула - гаварылася вышэй, можна яшчэ дадаць, што па-ўдмурцку уло “галінасты” /гэта азначала б “з доплывамі”/; Улупинка - ад удм. улэп “жывы”; Усия - ад удм. усы “барана”, перакладамі чаго, мусібыць, зьяўляюцца Скородинка і Скородайка са сьпісу У. Тапарова; Ужбица - ад удм. ужпи “жарабя”; Цидель - аснова няясная, але ў Пермскай вобласьці маецца рака Цидва з зыходам ва, у Цидедь іншы пермскі зыход ёль; Чачинка - агульнапермскае чача “цацка” або удм. чача “корушка” /рыба/, удм. ӵатӵа “драбналесьсе”; Чельвянка, Челивянка – ад комі чельо “зерне”, з зыходам ва або удм. чöльы “мезенец”, параўн. Мезенка вышэй - магчыма, што гэта і пераклад; Чермянка – ад комі чер “доплыў”; Чечера - ад тых жа каранёў, што і Чачинка, з зыходам öр, або ад удм. чочоро “распусны”; Шана, Шанка, Шанкина - ад комі шань “прыгожы”; Якоть – ад комі яг “бор”,”сасоньнік” з зыходам адз.
    Думаецца, што калі б дасьледчык папрацаваў як сьлед з гэтымі гідронімамі, то ў яго не ўзьнікла б жаданьня абвяшчаць іх утворанымі ад балтыйскіх каранёў. Бо нават такі падазроны на балцкасьць, як Брукель /параўн. летувіскае brukis “рыса, штрых”/, усё ж не балцкі. Брукель канчаецца на -ель, а гэта пермскае ёль. І ў смаленскім дыялекце брук – “пясчаная водмель у рацэ” /ЭСБМ, т. I, с. 383/. У гэтага слова паходжаньне незразумелае і, магчыма, фіна-вугорскае. Ёсьць і яшчэ адно расейскае дыялектнае слова - брукать “гаварыць незразумела” /У. Даль/. У такім выпадку -ель можа быць славянскім суфіксам /параўн. круцель/.
    Згодна з летапісам голядзь “сядзела” на Пратве-рацэ – паўднёва-заходняй мяжы Маскоўскай вобласьці. У. Тапароў піша: “годнае ўвагі згрупаваньне балтыйскіх назваў у басэйне самой Пратвы /на гэта практычна не зьвярталася ўвагі раней/ і на памежных тэрыторыях, г.зн. у самым непасрэдным суседзтве” /БСИ – 1981, с. 21/. І прыводзіць 22 гідронімы. Давайце разгледзім і іх: Локня – параўн. комі лёк “нетры, непраходны лес на балоце”, ёсьць рака Лёк у Пермскай вобласьці; Чичера – пермскі гідронім, ужо гаварылася; Карженка – мардоўскі, ужо гаварылася; Алекса – падобна, мардоўскі, ад алакша “бялок яйка” /“белыя” рэкі не рэдкасьць/ або невядомага фіна-вугорскага паходжаньня з гідранімічным зыходам –кса, параўн. Вуокса – доплыў Ладагі, Лекса, Илекса ў Аланецкай губэрні ды інш. /гл. А. Соболевский, с. 15/; Смердка – ад расейскай асновы “смердеть”; Журишка – або ад журиться, або ад удм. шур “рака” + гідранімічны тэрмін иж /гаварылася вышэй/; Истирна – ад старажытнай пермскай назвы Дунаю Істр, з мардоўскім памяншальным суфіксам -ня; Восенка – гэта можа быць Осенка /“асеньняя”/ з пратэтычным “в”, калі ж “в” карэннае, то ад удм. вöсь “маленьне” – аналягічна “сьвятым” рэкам; Картинка – ад комі карта “хлеў” з суфіксам прыметніка ын, або з ин “месца”; Салинка – ад комі саль “пахмурнае летняе надвор’е”, аналагічна назве Салита; Ситинка – ад комі сіт “гной”; Нара, Наренка – мардоўскія, гаварылася вышэй; Заденка – расейская /у кожнай вёсцы бывае “перад” і “зад”, у Расеі кажуць “пройти задами” – г.зн. за гародамі/; Вормишка – пермская, ад вöр “лес” з гідранімічным тэрмінам ма; Серпея, Серпейка – пермскія, казалася вышэй; Таруса – ад комі тар “цецярук”, з пермскім суфіксам прыналежнасьці -öсь; Ворченка – ад расейскага “ворчаць” або ад комі ворч “вобад”; Колочь – ад комі кöл “маленькая затока, маленькае возера” з гідранімічным зыходам -ач; Дугна – ад удм. дыг “марудны”.
    Як бачым, і для гэтых гідронімаў няма патрэбы зьвяртацца да балцкага матэрыялу. Мушу яшчэ сказаць, што хоць У. Тапароў і піша, што у гэтым сьпісе пераважна гідронімы з басэйна Пратвы, у сапраўднасьці такіх, здаецца, толькі 8: Локна, Чичера, Карженка, Смердка, Истирна, Восенка, Салинка ды Ситинка. Усяго ж, згодна з дасьледаваньнем Г. Смаліцкай, у басэйне Пратвы болей за 160 рачных назваў, і ёсьць сэнс паказаць іх крыху шырэй, чым гэта робіць У. Тапароў. Тут ёсьць мардоўскія: Аложа /алаша “конь”/, Руденка, Руда /рудас “гразь”/; Карженка, Ильятинка /гаварылася ў папярэднім разьдзеле/; Плакса /палакс “крапіва”, непадалёк ад Плаксы цячэ Крапивенка/; Кшома /кши “хлеб” + ма/. Але зноў болей пермскіх: Сигаровка – ад комі сигöр “скат” + ва; Мжуг – ад комі меж “баран” або мег “лука ракі” + юг; Колпь – ад комі колип “тонкі лёд”; Уготка – ад удм. югыт “сьветла”; Обизерка – ад удм. абыз “знахар” + öр; Корижа – ад комі кор “ліст” /дрэва/ або кöр “алень” + иж; Полая – ад комі пöл “дошка” з зыходам ю, магчыма і расейская вэрсія; Залоча – ад комі дзоля “маленькі”, з зыходам -ач або Ока /Залоча – маленькая Ака: дзоля-ОкаДзолокаЗалоча/; Текижа – ад комі тега “сьцірта” з гідранімічным тэрмінам иж; Свинец - расейскі пераклад з пермскага, прыгадаем Езус у недалёкім адсюль басэйне Сейма, што перакладаецца з комі эзысь як “срэбра”, а сьвінец па-комі, відавочна, як і волава, озысь; Лож – магчыма, ад комі вож “доплыў” /у дыялектах комі-пярмяцкай мовы в = л/; Супрут – верагодна, калька з пермскай назвы Шатец /басэйн Упы/: ШатецШат-öсь у літаральным перакладзе “з прутом”, адкуль Су-прут; Людка – ад комі лют “хуткі”; Дедец – аднакарэнная з недалёкім гідронімам Дедва, дзе выразнае комі ва, дед па-комі “галаўня” /хвароба зерня/, Дедецдед-öсь; Кашинка – калька з пермскіх назваў Падмаскоўя Рукапа, Жукопа, што ў асновах зьмяшчаюць комі рок “каша” і ўдмурцкае ӝук “каша”; Ничега – калька з комі нем, удмурцкага нема “нічога”, можа і ад комі нитш “мох”; Качелка – ад комі кач “луб” /ужываўся пярмянамі ў ежу/ з зыходам ёль; Межуха – ад комі мег “лука ракі” або меж “баран” з гідранімічным тэрмінам юга /Ветлуга ды шмат іншых, лічыцца старажытнапермскім “рака”/; Орданка – ад комі орда “бурундук” /у Комі рэспубліцы рака Ордаю/.
    Шэрагу падмаскоўных рэкаў і рэчак У. Тапароў адшуквае блізкія па гучаньні гідронімы ў гістарычнай Галіндыі, дзесятай вобласьці Прусіі” /цяпер Польшча/: Кубрь, Кубарь, КуберKubra, Визынка, Визенка, Выза - Wuyse, Скородинка - Skarde, Метелка - Mete, Нидалька - Nida, Малшинка, Молшенка, МолщинMals- у Malsowangus, Нара, НаренкаNar- /маецца на ўвазе Нарев у Польшчы/, ЛамаLamasila; ЛубянкаLubano, РусаRusse, РадучаRaducken /БСИ – 1981, с. 21/. Але да аніводнага з “галіндскіх” гідронімаў апэлятыву ён не дае, хаця і сьцьвярджае, што галінды раўназначныя прусам, а сам зьяўляецца спэцыялістам па прускай мове /з 1975 года выдае слоўнік прускай мовы. Гл. ЛЭС, Прусский язык/. Тым часам, Кубрь, Кубарь, Кубер - ад удмурцкага куба “старая” + öр; Вызынка, Вызенка, Выза - ад комі видз “луг”; Скородинка - расейская калька /відавочна, з удмурцкага усы “барана”, параўн. рака Усия/ і не можа быць супастаўленай з чужамоўным Skarde; Нидалька - ад комі ныд “вільготная дрыгвяністая мясціна каля берага, на схіле гары” і оль – “лісцёва-хваёвы лес на балоцістай мясцовасьці”; Малшенка, Молшенка, Молщин - ад мардоўскага мала “блізкі” і шине “смурод”; Метелка - яўная расейская калька, дапушчальна з комі рос, што адначасова азначае “хмызьняк” і “мятла, венік” - пры перакладзе на славяншчыну выбралі не тое значэньне /замест “хмызьняк” – “мятла”/; Нара, Наренка - ад мардоўскага нар “луг”, нарань “лугавы”; Лама - ад мардоўскага лама “багаты”; Лубянка - расейская калька, верагодна, з комі кач “луб” /параўн. Качелка ў басэйне Пратвы/; Руса – ад рос “хмызьняк”, “мятла” /параўн. Метелка/; Радуча - расейская назва /параўн, радуша “милый, любезный” - У. Даль/.
    Такім чынам, з балцкіх моваў, як ускосна прызнае У. Тапароў, пералічаныя ім падмаскоўныя і “галіндскія” назвы не раскрываюцца, а з пермскіх, мардоўскіх, расейскай - дастаткова лёгка і пераканаўча. І можна было б сказаць, што супадзеньні паміж падмаскоўнымі ды “галіндскімі” гідронімамі выпадковыя. Але для выпадковасьці, бадай што, іх зашмат. Чым жа пэўныя з іх /Кубрь - Kubra, Выза - Wuyse, НараNar-, Нидалька -Nida/ тлумачацца?
    У папярэдніх разьдзелах ужо было паказана, што фіны на мяжы нашай эры жылі ў басэйне Дунаю. І адтуль яны рушылі не ў адзін час і не ў адным кірунку. Напрыклад, у Польшчы агледжваюцца пермскія гідронімы Вісла, Раб, Сан, мардоўскія Нараў, Кшна. Дык ці варта зьдзіўляцца, што тамсама маюцца і пермскія Ніда. Wuyse, Кубра, мардоўскія Ламасіла /лама “багаты”, сюла “кішка”/? Паглядзіце, якія яшчэ рачныя назвы маюцца на поўначы Польшчы: Вда, Гвда, Брда, Вкра. Гэта ж так нагадвае пачаткі шматлікіх мардоўскіх словаў, для нас амаль невымаўляльныя /врьгаз “воўк”, крхка “глыбокі” ды інш./! А вось у Балтыйскае мора ўпадае ў Польшчы Лупава. А ў Пермскай вобласьці – Лопва, Лопья /некалькі рэкаў/, Лупья /2 ракі/, Лупта; Лупта ў Комі рэспубліцы. Гэтыя назвы ідуць ад комі лöп “дрэўны хлам, што нясе рака ў паводку; завал” /А. Крывашчокава-Гантман/. У цэнтры Польшчы - рэкі Равка /марыйская назва Волгі - Рава/, Hep /па-комі ньöр “лаза”/. У Віслу ўпадае Свідэр, што ідзе ад комі-пярмяцкага свиттявны “блішчэць” ды öр “рэчышча”. Назва вялікай ракі Варта /доплыў Одэра/ - ад комі вартны “малаціць”. Сам Одэр - ад комі-пярмяцкага од “луг” ды öр “рэчышча”. Нарэшце, Лаба ў Германіі /Эльба/ - ад пермскага кораня лаб- са значэньнем “нізіна” /гл. КЭСКЯ, лаб-/.
    Ніда, дарэчы, у Польшчы не адзіная: акрамя “галіндскай”, ёсьць і яшчэ Ніда - што ўпадае ў Віслу непадалёк ад Кракава. А ў Паноніі, як гаварылася ў разьдзеле “Дагістарычныя блуканьні: шлях жамойці”, у антычныя часы была рака Неда. Гэтыя тры ракі ясна паказваюць шлях з Паноніі на поўнач. Нідалька ў Падмаскоўі – іншы кірунак расьсяленьня пярмянаў, што, можа, меў канцавым пунктам раку Нида ў Ненецкай нацыянальнай акрузе /Ямал/.
    А ці маглі да “галіндзкіх” назваў мець дачыненьне галінды, калі, як піша У. Тапароў, пайшлі з Прыбалтыкі на стагодзьдзі раней за Вялікае перасяленьне народаў /БСИ - 1982, с. 129/? Калі яны сапраўды пайшлі, то свае назвы панесьлі з сабою, а тыя, што мы маем сёньня, далі людзі, якія прыйшлі сюды пасьля галіндаў і ўжо болей нікуды не рухаліся. І можна не сумнявацца, што балтамі галінды не былі, бо продкі летувісаў, латышоў і, зразумела, прусаў прыйшлі з Дунаю ў Прыбалтыку значна пазьней, чым галінды адсюль пайшлі. А хто былі галінды па мове - думаецца, не ўстановіць ніхто, бо ад іх не засталося аніякіх моўных рэшткаў, апрача іх агульнага імя “галінды”.
    І голядзь не пакінула па сабе аніводнага слова, пра якое б мы цьвёрда ведалі, што яно голядзкае, аніводнага ўласнага імя, бо ці належаў голядзі баярын Кучка, што жыў там, дзе ўзьнікла Масква /У. Тапароў/ - невядома, бо ёсьць і расейскае слова кучка /малая куча/, і мардоўскае /кучка па-макшанску – “сярэдзіна”/. Толькі вось у адрозьненьне ад галіндаў голядзь несумненна паўплывала на тапанімію Падмаскоўя, бо вядома, што яна папярэднічала тут славянам і нікуды не сышла, засталася, растварылася ў расейцах. Значыць, пэўная частка гідронімаў, якія мы аналізавалі, належаць ёй. Якая ж? Пермская або мардоўская?
    Але перш чым адказаць на гэта, вернемся да пытаньня, паднятага ў “Племі пяці родаў”: ці магло слова “вада” ў старажытнасьці азначаць адначасова і “племя, народ”?
    З гэтай гіпотэзай чытачы “Племя” пагадзіліся не ўсе. Так, вядомы беларускі пісьменьнік з Беласточчыны Сакрат Яновіч пісаў, што этнонім літва, зыход якога я тлумачу як “народ, племя” /другое, забытае значэньне комі ва “вада”/ “правільней і слушней” было б перакласьці як “Пяцірэчча” /“Літаратура і мастацтва”, 1989, 20 кастр., с. 16/.
    Аднак, аказваецца, на тое, што назвы розных этнасаў неяк зьвязаныя з вадой, зьвярнулі ўвагу задоўга да мяне. Імкнучыся зразумець, ад чаго ўтварылася слова русь, беларускі філёляг П. Ф. Крапівін яшчэ ў 1954 годзе параўноўваў яго з расейскімі “русло”, “русалка”, “русалии”, “русá”, пагадзіўшыся з чэскім дасьледчыкам П. Шафарыкам, што ў праславянскай мове існавала слова rusa са значэннем “рака”. “Значыць, - піша П. Крапівін, - у аснове назвы народа “русь” ляжыць якоесьці старажытнае слова, значэньне якога можна абагулена наблізіць да значэньня “вада”. Гэтая дзіўная на першы погляд назва народа знаходзіць сабе пацьвярджэньне ў тым, што і вядомая з “Повести временных лет” назва фінскага племені “весь” таксама паходзіць ад вады, таму што па-фінску вада – vesi/гл. П. Крапівін. Паходжанне назваў “Русь”, “Белая Русь”, “Чорная Русь” і “Чырвоная Русь”. - Імя тваё Белая Русь. 1991, с. 70/.
    “Праф. Казанскага унівэрсытэта І. Н. Сьмірноў у сваёй працы “Вацякі. Гісторыка-этнаграфічны нарыс” /Казань, 1890/, - працягвае П. Крапівін, - паведаміў аб тым, што назвы. рэк ва Удмуртыі, якія канчаюцца на “ма”, маюць тыя ж пачатковыя часткі, якія ўжываюцца ў назвах рэк у зыран і пермякоў, але з канечнымва”, напрыклад: ва Удмуртыі “Віль-ма”, “Нерт-ма”, “Урдо-ма”, у зыран і пермякоў “Віль-ва”, “Нерт-ва”,”Урд-ва”. Грунтуючыся на гэтым, ён зрабіў наступны вывад: “з прычыны таго, што “ва” ў зырана-пярмяцкай мове азначае “ваду” і “раку”, мы робім вывад, што тыя ж назвы мае і “ма” /П. Крапівін, с. 76/. І ўрэшце П. Крапівін заключае, што у плямённай назьве нерома зыход таксама азначае “вада” /с.  80/.
    Тут міжволі просіцца, каб яго далучылі, той факт, што было яшчэ і племя мурома, якое ўвайшло ў склад расейцаў. Яно таксама канчаецца на ма.
    Не магу згадзіцца, аднак, што ў праславянскай мове мелася слова руса, якое азначала б “рака”. Як магло здарыцца, каб слова з такім важным значэньнем і такое лёгкае для вымаўленьня, з праславянскай мовы, ад якой вядуць адлік больш за дзесятак моваў, перайшло толькі ў адну з іх - расейскую, дый не само сабою, а толькі водгульлем у словах русло, русалка? У такіх выпадках просіцца больш рэальнае тлумачэньне: запазычаньнем. Вядома, што племя русь, якое жыло ў ваколіцах Ноўгарада Вялікага і чыя назва перайшла пазьней на славянаў, было неславянскім. Якім яно было па мове - невядома. Але вось такая цікавая падрабязнасьць: у комі мовах рудзавны – “цячы”, рузь /розь/ - “дзюрка, адтуліна”. Ад гэтых словаў да русло - адзін крок. І зусім не выключана, што этнонім русь зьвязаны якраз з пермскім коранем рудз - руз.
    Існуе думка, што летапісная весь - продкі невялікага народа вепсаў, што жыве Пецярбургскай вобласьці, і што словы весь ды вепс - адно і тое ж. Але гэта наўрад. Няўжо славяне былі такія глухія, што не чулі “п” у “вепс”, ужываючы слова без гэтага гуку некалькі стагоддзяў? Вядомы знаўца фінскіх моваў пісаў: “Дачыненьне гэтай назвы /вепсä. – І. Л./ да... назвы весь яшчэ зьмяшчае няяснасьць” /Д. В. Бубрих. Не достаточно ли емских теорий? - Известия Карело-Финского филиала Академии наук СССР., 1950, № І, с. 83/. Такім чынам, сапраўды можна думаць, што весь ідзе ад старажытна-фінскага слова “вада” /па-фінску vesi, па-эстонску vesu/.
    Па-мардоўску “вада” - ведь. А ў старажытна-расейскім творы “Слово о погибели Рускыя земли...” згадваецца племя веда, якое /так можна зразумець з тэксту/ межавала з мардвою /Изборник, 1969, с. 326/.
    У лугава-марыйскай мове “вада” - вӱд /блізкае да вюд/. А адно з карэльскіх плямёнаў звалася людиками /в ды л - гукі блізкія/. Яшчэ адно карэльскае племя - водь. Гэта ўжо супадае са славянскім “вада”, “воды” /у С. Ясеніна – “розовая водь”/. Могуць сказаць: а прычым тут славянскае слова? Але ж старажытныя славяна-фінскія сувязі яшчэ зусім не высьветленыя, які там быў абмен лексыкай - невядома. Прынамсі, мардоўскае ведь - ці такое яно ўжо далёкае ад “вада”?
    Яшчэ адно летапіснае племя - ятвезь. У літаратуры сустракаецца і другая форма гэтага этноніма – ятвяги, але яна, думаецца, скажоная. Іпацьеўскі летапіс дае ятвязь /ПСРЛ, т. 2, сл. 816-817 ды інш/, у Беларусі маецца некалькі тапонімаў Яцвезь, у тым ліку рака ў Сьвіслацкім раёне Гродзенскай вобласьці. Назва ятвезь выразна падзяляецца на дзьве часткі: ят- і -везь, а везь /летапіснае -вязь/ займае яўна прамежкавае месца паміж мардоўскім ведь ды суомі-эстонскім ves-, з чаго можна зрабіць выснову, што і -везь – “вада”, тым болей, што ёсьць гідронім з такім зыходам /р. Яцвезь/, у Пскоўскай вобласьці маецца возера Вязь, у Смаленскай рака Вязьма. І калі прыняць, што -везь – “вада” у сэнсе “племя”, то назву ятвезь можна лёгка адшыфраваць: па-ўдмурцку ят – “чужы”, значыць, ятвезь – “чужое племя”. Такую назву маглі даць яцьвягам суседзі.
    Цяпер вернемся да пермскага ва. Ім канчаюцца этнонімы літва і мардва /дзіўна, што П. Крапівін не заўважыў гэтага, хаця і зьвярнуў увагу на канчатак ма /нерома/, раўназначны ва/. Але не толькі. На с. 135 аднатомнай энцыкляпэдыі “Литва” зьмешчаная карта “Балты в начале XIII в.”, на якой сярод іншых пазначаныя “землі”: Дайнава, Судува, Скалва, Каршува, Дзялтува, Кнітва, Бандава, Вентава, Талава. Але што такое землі для пачатку XIIІ стагоддзя, калі ў Прыбалтыцы яшчэ не было дзяржаў? Тэрыторыі, занятыя адпаведнымі, аднанайменнымі плямёнамі. Значыць, усе гэтыя дайнава, судува ды г.д. - этнонімы. У летувіскай мове маецца вельмі рэдкі зборны суфікс -ва, і ўсе пералічаныя этнонімы маглі б утварыцца з ягонай дапамогай. Але не ўсякі зборны назоўнік можа быць этнонімам. Вось дайнава. У гэтага слова аснова - быццам бы летувіскае daina “песьня”. Ну і што гэта будзе разам з суфіксам зборнасьці? Відавочна, слова, якое азначае “песьні ў іх сукупнасьці”. А прычым тады этнас? Другая племянная назва - бандава. Па-летувіску banda – “статак”. Гэтае слова з суфіксам зборнасьці ізноў-такі мусіць азначаць не людзей, а “статкі ў іх сукупнасьці”. Ясна, што суфікс зборнасьці можа ўтварыць этнонім толькі ад асновы, што азначала б чалавека - напрыклад: “рыбак”, “араты” ды г.д. Тады суфікс зборнасьці паказваў бы, што адно племя - народ рыбакоў, другое - аратаяў. Адсюль зразумела, што дайнава і бандава з летувіскай мовы як этнонімы не вырашаюцца.
    А іншыя з пералічаных племянных назваў – судува, скалва, каршува, талава ды г.д увогуле не маюць ў летувіскай мове апэлятываў. Цяпер дапусьцім, што -ва ў гэтых назвах - старое знаёмае, пермскае ва “вада”, у другім значэньні “племя, род”. Для бандава ва ўдмурцкай мове знаходзім банда “чалавек”. З такой асновай банда-ва супадае значэньнем з морд-ва /морт па-комі “чалавек”/. Ва ўдмурцкай мове адшукваецца і аснова для скалва - скал “карова”, адкуль скалва – “каровіна племя”, г.зн. якое мае кароў. Ёсьць ва ўдмурцкай мове і суд “русы”, з чаго судува – “русае племя”, племя русых людзей. Для каршува ў комі-пярмяцкай мове маецца карч “гародніна”: каршува – “гародніннае племя”.  Талава - гэта, бадай што, ад эстонскага tall “хлеў”: “племя, якое мае хлявы” - дарэчы, талава жыла на поўначы Латвіі, непасрэдна мяжуючы з эстонцамі, дык прыцягненьне эстонскага апэлятыву не павінна выклікаць пярэчаньні. Слова дайна ў пермскіх мовах няма, але ёсьць комі-зыранскае тоин “таўкач” /у ступе/; такім чынам, тоина-ва /дайнава/ - “племя з таўкачом”, г.зн. мае крупы, займаецца земляробствам.
    Назвы дзялтува, кнітува, вентава зьмяшчаюць перад канчаткам -ва гук “т”, што падобна да рэшткаў пермскага прыметнікавага суфікса -ыт/-ит,-ид/ дялтува - пачатковае дялытва, кнітува – пачатковае к.нытва, вентава - пачатковае венытва. Такія назвы з пермскага матэрыялу адшыфраваліся б так: дялытва - ад комі дзель “ягня” /зрэшты, у летапісе /ПСРЛ, т. 2, сл. 735, 863/ не “дялтува”, а дяволтва. дявелтва/; к.нытва - адзін з магчымых варыянтаў: ад агульнапермскага кын “мерзлы”, у сэнсе “цьвёрды, моцны”; венытва - ад удмурцкага вень “страла”. Аснова веныт добра чуецца і ў назьве старажытнага племя венедаў /венетаў/, што лічыцца славянскім /гл. СЭС/, але ў “Аповесьці мінулых гадоў” згадваецца сярод неславянскіх: “Афетово же колено и то Варязи. Свеи. Оурмане. Готѣ. Русь. Агланѣ. Галичанѣ. Волохове. Римлянѣ. Нѣмци. Корлязи. Венедици. Фрягове. и прочии” /ПСРЛ, т. 2, сл. 4/.
    Судува - ці няма тут сувязі з чудзьдзю? Чудзь - суд. Быццам бы адно і тое ж слова ў розных дыялектах. Чудзь лічыцца племем эстонскім дарэмна. Эстонцы ж захаваліся. Эстонамоўнае племя хутчэй зьлілося б з роднаснымі па мове суседзямі, чым са славянамі.
    Такім чынам, вялікая колькасьць фактаў пацьвярджае, што ў назвы розных фінскіх этнасаў уваходзіць слова, якое сёньня азначае “вада”, а ў старажытнасьці, апрача гэтага, мела яшчэ і значэньне “племя”. Дамовіўшыся пра гэта, паспрабуем адшыфраваць назву голядь.
    У. Тапаpoў у сваім артыкуле “Древняя Москва в балтийской перспективе” паведамляе, што ў летапісах гэтая назва пісалася двума спосабамі: голядь і годлядь, прычым другі варыянт сустракаецца ў двух розных летапісных сьпісках, што выключае выпадковую абмылку /гл. БСИ - 1981, с. 16/. Гэты факт ён аніяк не камэнтуе, бо яму нявыгадна акцэнтаваць увагу чытача на двухварыянтнасьці назвы. Сапраўды, калі больш правільным зьяўляецца варыянт годлядь, дык гэта вельмі аддаляе голядь ад галінд. А тым часам, паставім пытаньне рубам: навошта было складальнікам летапісаў устаўляць “д”, калі яго не было? Ясна, што нінавошта. Значыць, першасным варыянтам было годлядъ, а голядь атрымалася, па-першае, з-за каструбаватасьці слова, па-другое, з-за блізкасьці яго да славянскага “голы” - так якраз і быў асэнсаваны гэты этнонім славянамі, з пункту гледжаньня якіх “д” здавалася недарэчнай устаўкай.
    Слова годлядь выразна падзяляецца на дзьве часткі, год- і -лядь. Спачатку зоймемся другой. “Л” у розных мовах чаргуецца з “в”, таму не будзе нацяжкі параўнаць гэтае -лядь з мардоўскім ведь “вада”. А ў пермскіх мовах ведь або лядь няма, “вада” у комі мовах ва, ва ўдмурцкай ву. Значыць, годлядь - мардоўская назва? Не будзем сьпяшацца, бо ў мардоўскіх мовах слова не можа пачынацца са звонкага гуку /у дадзеным выпадку “г”/. І яшчэ такія штрыхі. Непадалёк ад Олта, на якім жыла дунайская літва /а літва з нашых дасьледаваньняў выходзіць племем яўна пермскім/ у Дунай упадае рака Ведя. З мардоўскім ведь гэтая назва супадае вельмі добра, але канчатак мае не мардоўскі. Зразумела, што сэнс гідроніма Ведя не прымітыўнае “вада”, а “водная”, “якая нясе шмат вады”. А “водны” па-мардоўску неведя” - ведень. Калі ж слова ведь было б у нейкай пермскай мове, то ўтворанае ад яго “водны” /“з вадой”/ гучала б акурат як ведя /параўн. комі пась “футра” - пася “апрануты ў футра”, визь “палоса” - визя “паласаты”, “з палосамі”/. Далей, у Верхнім Падняпроўі ёсьць рака Ведоса /ТТ, с. 178/. Гэтая назва ўтвораная ад ведь па-пермску, з суфіксам прыналежнасьці -öсь /надае фактычна той жа самы сэнс, што і суфікс -а, -я, г.зн. Ведоса раўназначная Ведя/ А назва Сведзь доплыва Бярэзіны /Дняпроўскай/ уяўляе з сябе напалову кальку з гідроніма Ведоса: суфікс -öсь перакладзены ў прыстаўку c- i пастаўлены перад асновай ведь.
    Яшчэ да гэтага можна дадаць, што ў Комі рэспубліцы і Архангельскай вобласьці цячэ рака Виледь /Вилядь/, доплыў ракі Вычегда /ГНК/. Гэтую назву можна падзяліць на ви /комі-зыранскае “сіла”/ + ледь. У комі-пярмяцкай мове маецца слова öслядь “лес, спушчаны на ваду для сплаву”. Як бачым, öслядь мае непасрэднае дачыненьне да вады, ракі. Якім чынам яно ўтварылася, са слоўніка не відаць, але, па-мойму, можна дапусьціць, што -лядь тут – “вада”. Усё пералічанае кажа за тое, што слова ведь /ледь/ было калісьці і ў пермскіх гаворках - можа, тых, што мелі кантакт з мардоўскімі.
    А калі годлядъ пермская назва, то ці можна падабраць апэлятыў для першай часткі, год-? Я думаю, можна яе супаставіць з комі кад – “дрыгва”. У дыялекце голядзі яно цалкам магло гучаць як “год”, бо “г” - звонкі варыянт “к”. Гукі “а” ды “о” таксама чаргуюцца ў блізкіх мовах і дыялектах /параун. расейскае горсть і польскае garść/.
    Такім чынам, калі нашыя разважаньні і здагадкі правільныя, то годлядь /голядь/ азначае “балотнае племя”, што, зыходзячы з ляндшафтаў той часткі Дунаю, дзе цячэ Ведя, цалкам адпавядае.
    Але навошта ўся гэтая спрэчка з У. Тапаровым, што яна дае для разуменьня гістарычных лёсаў літвы - тэмы гэтае кнігі? Вось якую пікантную дэталь паведамляе У. Тапароў: аказваецца, у 1258 годзе, сказана ў летапісе, маскоўскі князь Міхайла Яраслававіч “бысть убьен от Литвы на Поротве” і “тое же зимы оу Зупцева победиша Литву Суждальскый князь”.Летописная литва” на Протве в глазах историка едва ли отделима от протвинской голяди”, - камэнтуе У. Тапароў /БСИ - 1981, с. 20/.
    Для У. Тапарова, як ужо гаварылася, голядзь - племя балцкае і літва Міндоўга - таксама. Зьяўленьне літвы на Пратве, дзе яна спачатку перамагла маскоўскага князя, а потым прайграла князю суздальскаму, ён тлумачыць жаданьнем далучыць аднапляменнае насельніцтва /працьвінскую голядзь/ і яго тэрыторыю /гл. БСИ - 1981, с. 18/. Літва, як мы ўжо пераканаліся, была не балцкай, а пермскай. Але і голядзь, падобна, таксама. Так што сапраўды літва і голядзь маглі быць “аднапляменнымі” - прынамсі, дастаткова блізкімі па мове. Але ці магла ў 1248 годзе літва Міндоўга апынуцца на Пратве? Яшчэ Вялікае Княства Літоўскае практычна не існавала або існавала ў вельмі вузкіх межах /Чорная Pyсь ды Літва/. Каб дабрацца да Пратвы, літоўскаму войску трэба было б прайсьці ўсё Полацкае ды Смаленскае княствы, якія ў ВКЛ яшчэ не ўваходзілі, уламацца ў землі, што кантраляваліся Залатой Ардой. І для чаго? Далучыць голядзь да Літвы было ж немагчыма, бо між імі ляжалі два княствы. А калі паход быў рабаўніцкі, то каго літва зьбіралася рабаваць? “Аднапляменьнікаў”? А ці мела голядзь такія багацьці, каб на іх варта было паквапіцца? Дый летапіс не паведамляе, што літва кагось рабавала. Не гаворыць ён, і адкуль тая літва ўзялася, куды кіравалася. Сказана толькі: Міхайла Яраслававіч “бысть убьен на Поротве”. Дык чаму б не дапусьціць, што тая літва на Пратве жыла, а маскоўскі князь хадзіў /няўдала/ яе ваяваць?
    Гэта робіцца асабліва дапушчальным, калі зьвярнуцца да іншых летапісных паведамленьняў. Вядома, што ў першыя дзесяцігодзьдзі стварэньня і станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага галоўным ворагам ягоным было Галіцка-Валынскае княства, адкуль Новагародку і літве ўвесь час пагражала небясьпека. Новагародак і літва ў даўгу не заставаліся: хаця ваявалі і з меншым посьпехам, але ўчынялі паходы на ворага таксама. І вось пад 1247 годам Іпацьеўскі летапіс паведамляе: “В лето 6755. Воеваша Литва около Мѣлницѣ Лековнии великъ плѣнъ прияша. Данило же и Василко гнаста и по нихъ до Пиньска /.../ Милостью Божиею побѣгшимъ Литвѣ и избити быша и плѣнъ весь отъяша. А сам Лонкогвени боуденъ оутече” /ПСРЛ, т. 2, сл. 797/. Няўжо ж адразу пасьля гэтага паражэньня літва адправілася ў Падмаскоўе, пакінуўшы ўласныя дамы без абароны? А ў 1249 годзе Даніла і Василька, што ваявалі з палякамі, “посласта в Литвоу помощи просяща и послана быс от Миндога помощь” /ПСРЛ, т. 2, сл. 801/. А ці змог бы Міндоўг паслаць дапамогу галіцка-валынскім князям, калі б літва за год да таго была разгромленая “оу Зупцева” суздальскім князем?
    Дапушчэньне, што ў Падмаскоўі жыло племя, якое таксама называлася літвой, дазваляе вытлумачыцъ шэраг цёмных мясьцін у летапісах. Так, Лаўрэнцьеўскі летапіс неаднаразова паведамляе пра напады літвы на Ноўгарадчыну, разьмешчаную вельмі далёка ад Панямоньня. 1225 г.: “Toe же зимы повоеваша Литва около Торьжку бяше /.../ и гости биша и Торопетьскую волость повоеваша /ПСРЛ, т. 1, сл. 510/. 1229 г.: “Toe же зимы придоша Литва повоеваша Любие Мораву и Сѣлѣгѣрь” /ПСРЛ, т. 1, сл. 511/. 1235 г.: “Того жe лѣта изгониша Литва Русу... и сташа Рушане противу и выгнаша ис посада бьюще па поле и оубиша много Литвы” /ПСРЛ, т. 1, сл. 513/. Нагадаю, што сёньня Старая Русса - горад на поўдзень ад возера Ільмень, Торжок і Торопец – гарады ў Цьвярской вобласці, тамсама і возера Селигер - г.зн., паміж Наўгародзкай ды Маскоўскай абласьцямі. А ў тым жа 1235 годзе, калі нейкая літва рабавала Русу, “Данил же возведе на Кондрата /польскага князя. – І. Л./ Литвоу Миндога” /ПСРЛ, т. 2, сл. 776/.
    Неразуменьне таго, што на ўсходзе і захадзе дзейнічала розная літва, прыводзіць да скажонага уяўленьня аб літве Міндоўга як аб нейкім вялікім народзе, што быў здольны адначасова пасылаць ваенныя экспэдыцыі ў процілеглыя бакі. Але ж літва ў барацьбе і з Галіцка-Валынскім княствам, і з Ноўгарадам нязьменна цярпела паражэньні. Пачыналіся набегі быццам бы ўдала, а потым – “литву избиша, весь плѣн отъяша”. Так было ва ўсіх працытаваных з летапісаў выпадках, у чым лёгка пераканаецца чытач, ідучы па маіх сьлядах. Дык які быў сэнс для літвы, калі б гаворка ішла пра адно племя, адначасова дзейнічаць у розных месцах, там і тут анічога не здабываючы і толькі страчваючы людзей?
    Скупыя летапісныя крыніцы часта зьмяшчаюць вельмі каштоўныя сьведчаньні, трэба іх толькі ўважліва чытаць. Пра напад літвы на “Наўгародзкую воласьць” у 1225 годзе ў іншым, чым вышэй цытаваўся, сьпісе таго сама Лаўрэнцьеўскага летапісу сказана: “Toe же зимы воеваша Литва Новгородьскую волость и поимаша множество... христианъ и много зла створиша воюя около Новагорода и около Торопца и Смоленска и до Полтеска” /ПСРЛ, т.1, сл. 447-448/. “И до Полтеска”! Што б гэта азначала? Чаму пералік мясьцін, на якія нападала літва, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад /Ноўгарад - Смаленск - Полацк/, а не наадварот? Чаму канцавым пунктам набегу аказваецца Полацк, найбліжэйшы да літвы Міндоўга? Ды таму, мусібыць, што літва, пра якую тут ідзе гаворка, жыла не на захадзе ад Полацка, а на ўсходзе ад Смаленска.
    Апісаньне ж нападу літвы на Русу ў 1235 годзе мае такі працяг: “Рушане... оубиша много литвы... и /літва. – І. Л./ отступиша на Клинъ /ПСРЛ, т. 1, сл. 513/. Бачыце: на Клін, у сёньняшнюю Маскоўскую вобласьць! Чаму не на захад, калі гэта была літва Міндоўга, а на паўднёвы ўсход, у зусім іншым кірунку? Ці ж не таму, што аднекуль з-пад Кліна яна і ішла на Русу?
    Дзьве літвы ў розных канцах - гэта, здавалася б, неверагодна. Але ў басэйне Пратвы маюцца дзьве ракі, якія носяць назву Литвиновка /ГБО, сс. 92, 94/, а непадалёк, у басэйне ракі Асётр, цячэ рака Литовка /ГБО, с. 152/. Не маглі ж замацавацца гэтыя назвы, калі б літва не жыла тут, а толькі прыходзіла парабаваць!
    Ідучы з Дунаю на поўнач, літва, такім чынам, і па дарозе пакідала свае нейкія часткі, і дзялілася ў руху: адны ішлі наперад, другія збочвалі. Так, мусібыць, і адарвалася ад агульнай масы літвы яе працьвінская галіна. У параўнаньні з наднёманскай падмаскоўная літва была зусім невялікай і асаблівых подзьвігаў не ўчыніла, але, як бачым, мела неспакойны характар, дзякуючы чаму адбілася ў летапісах, заблытаўшы гісторыю асноўнай, наднёманскай літвы.
    Я прывык, і некаторыя мае чытачы прывыклі называць літву “племем пяці родаў”. Я і кнігу гэтую хацеў назваць так, як даўні артыкул. Але наяўнасьць ракі Литовка прымушае вярнуцца да назвы літва. Рэч у тым, што раней Литовка насіла імя Олитовка, зафіксаванае дакумэнтам 1554 года. І непадалёк ад гэтай Литовки цячэ яшчэ рака Алитовка, якая пад 1237 годам зафіксаваная як Олитовка /гл. ГБО, с. 152/.
    Олитовка! Корань олит-. а не літ-, як у літва, Литовка. А гэта нам няблага знаёмае: Олт, дунайскі доплыў, на берагах якога яшчэ у XII стагодзьдзі была мясцовасьць Літва!
    Такім чынам, праясьняецца і пачатковая назва Олта - Оліт, і тая акалічнасьць, што ў рымскія часы Олт насіў і імя Алута. І літва, зыходзячы з Литовки-Олитовки, спачатку звалася олітва. Прычым, паколькі на Олце была мясцовасьць Літва, атрымліваецца, што олітва стала пераходзіць у літва яшчэ на Дунаі - мусібыць, з-за двух націскаў такога кароткага, хаця і складанага слова: адзін на “о”, другі на “а”. Урэшце, у новым моўным асяродзьдзі, славянскім, першы гук канчаткова адарваўся і зьнік зусім.
    Што ж такое літва, олітва? Ва /племя/ з ракі Оліт? Можна і так. Але вышэй /“Дагістарычныя блуканьні: шлях пярмянаў”/ я ўжо пісаў, што азначае Оліт. Оль у комі мовах - мяшаны лес на балоце або “балоцістая мясцовасць”, балота. Ольыт - магчымы прыметнік ад гэтага оль: “балоцісты”, “балотны”. Дык ці нельга перакласьці олітва як “балотнае племя”?
    Паглядзіце цяпер: олітва – “балотнае племя” і годлядь /кадведь, кадледь/ - “балотнае племя”. А У. Тапароў піша: “Летописная “литва” на Протве для историка едва ли отделима от протвинской голяди”. Дзьве назвы з адным сэнсам і, мабыць, сапраўды аднаго племя.
    Жывучы на балотах па Дунаі, Олце і Ведзі, літва і ў Беларусі заняла балоцістую мясцовасьць. Пра гэта было вядома далёка ад Літвы. “А литва изъ болота на светъ не выникываху”, - пісаў пра былыя часы у сярэдзіне XIII стагодзьдзя аўтар першага літаратурнага ўзору, створанага на тэрыторыі сучаснай Paceі /Слово о погибели Рускыя земли... - Изборник, 1969, с. 326/.
    Ці літва апынулася зноў на балотах таму, што прывыкла да іх на Дунаі, дзе багны хавалі яе ад варожых нашэсьцяў? Ці прыйшла на Беларусь занадта позна, калі ўсе лепшыя абшары былі падзеленыя між іншымі прыбышамі? На гэта могуць адказаць толькі новыя, паглыбленыя дасьледаваньні.

                                                                 ПАМЯЦЬ  ЗЯМЛІ
    Мы ўжо гаварылі: вызначаць старажытныя этнічныя межы па чарапках гаршчкоў, на якіх няма аніякіх моўных адзнак, рызыкоўна. Што цяпер, пасьля адкрыцьця вэнгерска-летувіскіх моўных паралеляў, рабіцьмуць тыя, хто дзесяцігодзьдзямі сьцьвярджаў, што культура штрыхаванай керамікі /I тыс. да н.э. - 1 палова I тыс. н.э./ належыць балтам /гл. Литва, с. 351/? Але адмаўляць якое б там ні было значэньне археалёгіі для высьвятленьня этнічных працэсаў мінулага няварта. Важна толькі, каб разгляд археалягічных знаходак рабіўся аб’ектыўна, з улікам не толькі блізкага, але і далёкага, а іншы раз і вельмі далёкага матэрыялу - гэта значыць, каб кругагляд археоляга-аналітыка быў як мага шырэйшы.
    Вернемся да старажытнасьцяў, што абвешчаныя балцкімі. Ці параўноўваліся яны з матэрыялам нябалцкіх тэрыторый? Па-мойму, не. Усё “балцкае” лічыцца балцкім аксіяматычна, згодна з прынцыпам: гэта так, бо іначай быць не можа. А давайце прыгледзімся да такой важнай праявы чалавечага, як пахаваньні.
    У 1987 годзе ў Маскве археолягі выдалі вялікую і прыгожую кнігу на глянцавай паперы “Финно-угры и балты в эпоху средневековья” /адказны рэдактар і адзін з аўтараў - доктар гістарычных навукаў В. В. Сядоў/. Яна не проста апісвае знаходкі на балцкіх і фіна-вугорскіх тэрыторыях, а яшчэ і робіць спробы хоць неяк паказаць гісторыю этнасаў. Першая частка яе называецца “Финно-угры”, другая – “Балты” /аўтар усёй другой часткі - В. Сядоў/.
    Што ж цікавага маецца у гэтай кнізе адносна старажытнасьцяў Летувы? А вось што. Аказваецца, паводле пахавальнага абраду тэрыторыя ейная выразна падзяляецца на тры часткі: адна - ад Балтыйскага мора да ракі Дубіса, другая - ад Дубісы да ракі Швянтойі, трэцяя - на ўсход ад Швянтойі, да мяжы з Беларусьсю. І аўтар лічыць, што заходняя частка ў мінулым належала племю жамойтаў, сярэдняя - аўкштотаў, а ўсходняя - племю літва, якое ён з аўкштотай не зьмешвае.
    У археалягічным сэнсе гэтыя землі характарызуюцца наступным чынам: “Магільнікі жамойтаў у другой палове I – пачатку ІІ тысячагодзьдзяў зьяўляюцца грунтавымі і цяпер не маюць аніякіх наземных прыкметаў. /.../ У V-IX стагоддзях непадзельна панаваў абрад целапакладаньня” /ФУБ, с. 383/, г.зн. над магіламі не рабілася насыпаў, а нябожчыка клалі ў яму некранутым. “У ІX-Х ст.ст. у выглядзе рэдкага выключэньня на жамойцкіх магільніках зьяўляюцца трупаспальваньні. З XІI стагодзьдзя яны практыкуюцца часьцей, але пераважна на ўскраінах арэалу жамойтаў. Пахаваньні па абраду крэмацыі выконваліся ў прадаўгаватых ямах... глыбінёй 0,35 - 0,70 м. Спальваньне нябожчыкаў рабілася ўбаку”, г.зн. не ў самой магіле, дзе рэшткі спаленых касьцей складваліся кучкай /ФУБ, с. 384/. “У X-XII ст.ст. у рэдкіх выпадках разам з нябожчыкам хавалі і каня” /ФУБ, с. 383/.
    На ўсход і паўднёвы захад ад “арэала жамойтаў”, у басэйне ракі Нявежыс, у нізоўях правабярэжжа ракі Нярыс і ў парэччы Нёмана ад вусьця Нярыса да горада Смалінінкай /на думку В. Сядова, землі аўкштоты/ “вылучаецца своеасаблівая група магільнікаў. Яны зьмяшчаюць захаваньні паводле абраду трупаспальваньня, які часта суправаджаецца трупапакладаньнем коней” /ФУБ, с. 387/. Пахаваньні такія ўжываліся тут не спрадвечна. Першапачаткова ў “Аўкштоце” былі такія ж, як і надалей у “Жамойці”: грунтавыя, без насыпаў, з целапакладаньнем. У V-VI стагоддзях зьяўляецца і трупаспальваньне, нароўні з целапакладаньнем. А пачынаючы з VІІ стагодзьдзя,у магільніках аўкштоцкага рэгіёну пануе трупаспальваньне. Крэмацыя нябожчыкаў рабілася ўбаку. Для захаваньня выкопваліся круглыя або авальныя ямы... Кальцынаваныя косьці складваліся на дне невялікай кучкай. Усе захаваньні бязвурнавыя” /ФУБ, с. 387/. “У X-XII ст.ст. на магільніках аўкштотаў... побач з захаваньнямі чалавека сталі хаваць коней. Абрад пахаваньня людзей заставаўся ранейшым /трупаспальваньне/. /.../ У аўкштоцкім рэгіёне дасьледавана болей за 1 тысячу конскіх захаваньняу” /ФУБ, с. 389/.
    “Пахавальным помнікамі плямённай групоўкі літва, - працягвае В. Сядоў, - былі курганы, што атрымалі ў навуковай літаратуры найменьне ўсходнелітоўскіх”. Тэрыторыя літвы ў сувязі з гэтым вылучаецца сярод суседніх балтыйскіх плямёнаў выразна” /ФУБ, с. 390/. Усяго вядома каля 7 000 усходнелітоўскіх курганаў, вышынёй да паўтара і болей мэтраў.
    У самых раньніх курганах /IV-V ст./ сустракаюцца трупапакладаньні ў падкурганных ямах. Часам побач з мужчынам у адной падкурганнай яме хаваўся конь. У V стагодзьдзі ў курганах зьяўляюцца рэшткі крэмацыі, а ў VІ яны ўжо дамінуюць. Найболей позьнія трупапакладаньні адносяцца да сярэдзіны VІ стагодзьдзя. Спаленыя косьці клаліся або пад курган, або ў сам курган на рознай вышыні, іншым разам пад ягонай вяршыняй /ФУБ, с. 392/.
    Але гэта яшчэ не ўсё. “На працягу ўсяго пэрыяду бытаваньня трупаспальваньня ва ўсходнелітоўскіх курганах захоўваўся звычай хаваць каня. Найбольшага распаўсюджаньня ён дасягае напрыканцы першага і на пачатку другога тысячагодзьдзя н.э. Няспаленага або спаленага каня звычайна хавалі асобна ад чалавека, насыпаючы яму спэцыяльны курган. /.../ Заўважана, што для паўднёвай часткі арэалу ўсходнелітоўскіх курганоў характэрныя былі захаваньні спаленых коней” /ФУБ, с. 393/.
    Арэал усходнелітоўскіх курганоў заходзіць і ў Беларусь. “У канцы І - на пачатку ІІ тысячагодзьдзя ў басэйне Верхняй Віліі, як і ва ўсходняй Летуве, шырокае распаўсюджаньне атрымалі захаваньні коней, што зьявіліся ў сярэдзіне І тысячагодзьдзя. Спаленага або няспаленага каня хавалі звычайна асобна ад чалавека” /Я. Г. Зверуго, с. 27/. Спаконвечным курганны абрад у Летуве В. Сядоў не лічыць: “Цалкам відавочна, што курганны абрад ва ўсходнія раёны сучаснай Летувіскай ССР прыйшоў з сярэдзінных паўночных раёнаў Летувы, а таксама сумежных з імі раёнаў Латвіі, дзе курганныя пахаваньні вядомыя з першых стагоддзяў нашай эры” /ФУБ, с. 395/.
    Што ж вынікае з пераказанага і працытаванага? Што да IV-V стагоддзяў н.э. па ўсёй тэрыторыі Летувы, відавочна, панаваў адзін пахавальны абрад: трупапакладаньне ў ямах без аніякіх насыпаў. У IV стагодзьдзі над імі ва ўсходняй Летуве пачынаюць насыпаць курганы. У V стагодзьдзі ва ўсходнелітоўскіх курганах зьяўляюцца рэшткі крэмацыі, а да сярэдзіны VI стагодзьдзя трупаспальваньне робіцца тут пануючым. У “Аўкштоце” курганоў над магіламі па-ранейшаму не насыпаюць, але з VII стагодзьдзя і тут спальваюць трупы. У “Жамойці” ж трупаспальваньне зьяўляецца толькі ў ІХ стагодзьдзі, і то “ў выглядзе рэдкага выключэньня”. Ва ўсходняй Летуве яшчэ ў часы падкурганнага трупапакладаньня пачынаюць хаваць разам з чалавекам каня. Гэты звычай у пэрыяд курганнага трупаспальваньня робіцца пануючым. У “Аўкштоце” хаваць з чалавекам каня пачынаюць толькі ў Х стагодзьдзі. Захаваньні з канем асаблівага размаху дасягаюць тут у X-XII стагоддзях. У “Жамойці” ж вельмі рэдкія, прычым толькі на мяжы з “Аўкштотай”, захаваньні з канем зьяўляюцца ў X-XIІ стагоддзях. Тут пануючым застаецца аж да канца дахрысьціянскага часу пахаваньне няспаленага цела ў яме без насыпу, без каня.
    Трупапакладаньне і трупаспальваньне, захаваньне без каня і з канем - гэта вельмі розныя звычаі, можна сказаць, супрацьлеглыя. Гэтак сама і насыпаньне курганоў - вельмі сур’ёзнае адрозьненьне ад простага закопваньня нябожчыкаў. За ўсімі гэтымі звычаямі стаіць зусім рознае сьветасузіраньне, зусім розныя рэлігійныя ўяўленьні. Чым жа выклікалася іх зьмена? На такое пытаньне В. Сядоў адказу не дае. Адзінае, што ён сьцьвярджае - гэта што курганны абрад ва ўсходнюю Летуву прыйшоў з Латвіі, дзе зьўявіўся раней. А ў Латвіі - адкуль ён узяўся? Над гэтым аўтар не задумваецца зусім. Трупаспальваньне, лічыць ён, на тэрыторыі Летувы было спаконвечным, бо ішло ад носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі /ФУБ, с. 395/. Але чаму яно па ўсёй Летуве на доўгі час замянілася на трупапакладаньне, а потым ва ўсходняй Летуве і “Аўкштоце” вярнулася зноў, у “Жамойці” ж зьнікла назусім? І на гэтым аўтар не спыняецца...
    Чаму не спыняецца - зразумела. Бо ўсе гэтыя зьмены, зыходзячы з адвечнага жыцьця-быцьця балтаў у Летуве, не вытлумачыш. Або вытлумачыш так, што самому няёмка будзе. Дык лепш зрабіць выгляд, што праблемы не існуе. Але ж ці можа навука, хай і такая прыблізная, як археалягічная этналёгія, абмяжоўвацца канстатацыяй фактаў?
    Думаецца, не трэба быць вельмі здагадлівым, каб зразумець, што пералічаныя зьмены пахавальнага абраду не маглі адбыцца без вонкавага штуршка. Рэлігійныя ўяўленьні, асабліва зьвязаныя з “тым сьветам” - рэч вельмі кансэрватыўная. Вось характэрны прыклад. Да прыходу расейцаў /ХVII ст./ якуты хавалі сваіх нябожчыкаў... на дрэвах, ставячы труну-калоду з ім на памост-арангас. Расейскай адміністрацыі прыйшлося прыкласьці нямала намаганьняў, перш чым якуты сталі хаваць сваіх нябожчыкаў у зямлі. Зразумела, што ў Прыбалтыцы першага тысячагодзьдзя, дзе ў той час не было дзяржавы, ніхто нікому не мог загадаць хаваць так, а не іначай. Значыць, зьмены пахавальнага абраду маглі выклікацца толькі прыходам этнічных груп з іншымі звычаямі і звычкамі.
    А цяпер надумаем, адкуль жа прыйшлі тыя этнічныя групы, з якіх ляндшафтаў? Можа, пачнём з курганоў. Навошта яны ў лясным краі? Тут не бывае моцных вятроў. Невялікі грудок, насыпаны над магілай, трымаецца да двух дзесяцігодзьдзяў і не дае хаваць на тым сама месцы новага нябожчыка. Іншая рэч - стэп, дзе вецер дзьме і дзьме безупынку, узмацняючыся да ўраганаў. Тут, каб магіла захавалася, грудка мала. Тут патрэбны вялікі курган, цяжкі і трывалы. Апрача памяці пра нябожчыка, курганы, бачныя ў стэпах здалёк, выконваюць і арыенціровачную функцыю, што пры дагістарычным бездаражы было выключна важным. Вось і думаецца, што курганы ў Латвіі, а потым і ў Летуве зьявіліся не самі па сабе, а з прыходам нейкіх людзей, што мелі дачыненьне да стэпу. Зразумела, курганам Латвіі і Летувы далёка да стэпавых па вышыні. Але пасярод лясоў насыпаць высокія курганы і не было патрэбы. Тут захоўваліся /і захаваліся да нашых дзён/ і значна ніжэйшыя. Можна было іх і ўвогуле не насыпаць. Але адмовіцца ад курганоў адразу не даваў звычай, што, можа, трымаўся тысячы гадоў.
    Цяпер пра захаваньні коней, што ўзьнікаюць ва ўсходняй Летуве /і на прылеглых мясьцінах Беларусі/ адначасова з курганамі. Ці маглі людзі, якія жылі тут спрадвечна, - раптам, без дай прычыны ўвесьці такі своеасаблівы звычай? Давайце разьбірацца. Летува, як і Беларусь, край лясны і сёньня, а паўтары тысячы гадоў назад, мусібыць, уяўляў з сябе амаль непраходныя нетры. Чым жа займаўся ейны жыхар у тыя часы? “На жаль, - піша В. Сядоў, - ворыўных прыладаў працы /плуга, сахі – І. Л./ у помніках другой паловы І тысячагодзьдзя н.э. /у Летуве. – І. Л./ пакуль не знойдзена” /ФУБ, с. 395/. Ворыўнае земляробства тут узьнікла толькі ў XIІI стагодзьдзі /Литва, с. 262/. Значыць, у IV-V стагоддзях было толькі прымітыўнае, матычнае земляробства, якое амаль не прыносіла плёну - і для якога конь не баў патрэбны. Чым жа тады карміўся чалавек? Зразумела, тым, чым да ўзьнікненьня земляробства ўвогуле - паляўнічай ды рыбацкай здабычай. А ці вялікую карысьць мог прынесьці на паляваньні або, рыбацтве конь? Гнацца за дзічынай па пушчанскіх нетрах на кані немагчыма; на ім можна толькі даехаць да месца паляваньня ды адвезьці дадому здобыч, але ж у краі, парэзаным рэкамі і рачулкамі, гэта зручней было рабіць на лодцы. Што ж да рыбацтва, то ў ім лодка мае перад канем такія ўражальныя перавагі, што іх і даводзіць не трэба. Лодка была і галоўным транспартным сродкам. Што ж заставалася на долю каня? Імчаць коньніка ў бітву? Але ці былі тады ў Летуве конныя войскі? Вельмі сумнільна.
    Трэба дадаць яшчэ і такую акалічнасьць. У лясах Летувы, як і Беларусі, доўгі час /аж да канца XVIII стагодзьдзя/ захоўваўся дзікі лясны конь. Людзі на іх палявалі, іхняе мяса ўжывалася ў ежу /Литва, с. 368/. Зразумела, аднак, што галоўным аб’ектам паляваньня лясны конь быць не мог: на гэтую ролю прыдаваліся іншыя зьвяры - алені, дзікі, зубры і інш., з болей смачным мясам.
    Ужывалася ў ежу і малако кабыл /Литва, с. 388/. Але, ізноў-такі, ці магло тое малако канкурыраваць з кароўскім. Таму ў гаспадарках утрымлівалася значна болей рагатага быдла, чым коней. І як паказвае астэалягічны матэрыял тагачасных паселішчаў, на першым месцы ў ім ідуць косьці кароўскія, на другім - сьвіней, на трэцім - козаў ды авечак /ФУБ, с. 396/.
    Што ж атрымліваецца: у гаспадарцы болей карыснай, чым конь, была карова, як аб’ект паляваньня важнейшым быў алень і дзік, у ваеннай справе конь яшчэ не ўжываўся... Чаму ж менавіта каня сталі хаваць разам з людзьмі?
    Сакрэт, несумненна, у тым. што гэта рабілі зусім не тыя людзі, якія жылі ў Летуве спрадвеку. Гэта падкрэсьліваецца яшчэ і тым, што не ўсе жыхары Летувы ўзялі звычай на ўзбраеньне: “жамойты” ж хаваць коней не сталі! Гэта рабілі толькі “літва” ды “аўкштота”. Значыць, яны і прынесьлі аднекуль звычай. Адкуль? Адтуль жа, што і курганны абрад: са стэпаў або з тэрыторый, памежных са стэпам.
    Для таго, каб паверыць у гэта, давайце падумаем, чым быў конь для стэпавіка. Чалавек стэпаў земляробствам, як і лоўляй рыбы, не займаўся зусім. Яго галоўнай крыніцай жыцьця была качавая жывёлагадоўля - выпасаньне статкаў. Ад іх качэўнік атрымліваў мяса і малако, скуры для сваёй вопраткі, шэрсьць для лямцавых юртаў. Зразумела, што для таго, каб забясьпечваць усім гэтым сем’і, што харчаваліся без хлеба, без гародніны, статкі мусілі быць вельмі вялікімі – у сотні і тысячы авечак, кароў і іншага быдла.
    Адкуль жа ўзяліся ў чалавека такія процьмы жывёлы?
    Розныя дасьледчыкі, у тым ліку і нашы сучасьнікі, выказваюцца ў тым сэнсе, што качавая жывёлагадоўля вырасла з аселай, г.зн. спачатку чалавек прыручыў у адзінкавай колькасьці маладняк розных дзікіх жывёлаў, а потым, размножыўшы вялікія статкі, пусьціўся з імі ў бясконцую вандроўку па стэпах /гл. В. А. Шнирельман. Происхождение скотоводства. М., 1930, с. 237 і далей/. Мабыць, аўтары падобных выказваньняў не разумеюць самі, што пішуць. Можа, качэўніку ягонае жыцьцё і здаецца нармальным, чымсьці прывабным, але ж зусім іншы погляд на качэўніцтва ў аселых земляробаў. Аселы мае трывалы, надзейны дом, участак зямлі, на якім ён можа рабіць усе, што яму трэба; усё, што зробіць, застаецца пры ім; ён мае пастаянную і надзейную крыніцу ежы - свае палеткі. Калі ж у яго яшчэ і шмат быдла, дык ягонае жыцьцё ўвогуле робіцца сытым і заможным. Качэўнік вымушаны пастаянна цягацца за сваімі статкамі, жыць у шатры, што мала засланяе ад сьцюжы, круглыя суткі пасьці ды ахоўваць ад драпежнікаў сваё быдла, мець рэчаў не болей, чым можна вазіць з сабой. Таму ў гісторыі невядомыя выпадкі, калі б аселыя земляробы сталі качэўнікамі-жывёлаводамі. А калі ў каго зьяўляўся лішак быдла, то яго ж можна было або зьесьці, або прадаць. Такім чынам, такая схема ўзьнікненьня качавой жывёлагадоўлі выключаецца.
    А якой яна была ў сапраўднасьці? Геніяльную думку на гэты конт яшчэ ў 1900 годзе выказаў польскі пісьменьнік, дасьледчык этнаграфіі якутаў Вацлаў Серашэўскі. Незьлічоныя статкі капытных - авечак, кароў, коней і іншых - існавалі ў стэпах спрадвечна, і чалавек тут абсалютна ні пры чым. Ён на зары свайго існаваньня паляваў у пушчах, дзе заўсёды можна высачыць здобыч, паставіць пастку, выкапаць яму і гэтак далей. Але зьвяры ў лясах рэдка ходзяць вялікімі групамі. Каб падтрымліваць свае жыцьцё, паляўнічы мусіў увесь час шукаць і шукаць здабычу. Таму ён з зайздрасьцю глядзеў на вялікія статкі жывёлаў, што насіліся сюд-туд па стэпах і тундрах. І вось аднойчы ён адважыўся выбрацца ў стэп, каб болей у лес не вяртацца. З гэтага часу людзі, што сталі стэпавікамі /або тундравікамі/ ужо не адставалі ад статкаў, да якіх прымацаваліся, як абцугамі. Жывучы гэтымі статкамі, яны адначасова і ахоўвалі іх ад ваўкоў, чым зьберагалі для сябе болей мяса. Ішлі стагодзьдзі. Паступова жывёлы сталі прывыкаць да таго, што ўсьлед за імі нястомна ідзе двухногае стварэньне, рэжа іх і доіць, а калі трэба, і ратуе.
    Я тут не цытую Серашэўскага, а хутчэй разьвіваю ягоную думку, выказаную даволі скупа /гл. W. Sieroszewski. Dzieła. Kraków, 1961, t. XVII (I), s. 161-162. Як ўсё геніяльнае, яна надзвычай простая і відавочная, Чаму ж да яе не прыйшоў аніхто іншы? Мусіць, таму, што эўрапейская навука мае вельмі цьмянае ўяўленьне пра прыроду стэпаў і жыцьцё качэўнікаў. У прыватнасьці, дасьледчыкі не ведаюць, што яшчэ да нядаўняга часу ў стэпах меліся вялікія статкі не толькі свойскія, але і дзікія, а ў тундрах і сёньня дзікіх аленяў амаль гэтулькі ж, як і свойскіх; што стэпавае і тундравае свойскае быдла і да гэтага часу напалову дзікае і як толькі апека чалавека над ім прыпыняецца, вельмі хутка зусім дзічэе. У прыватнасьці, свойская аленегадоўля штогод губляе шмат пагалоўя з-за таго, што свойскія алені ўцякаюць да дзікіх. Таму немагчыма не пагадзіцца з Серашэўскім, калі ён піша, што прыручэньне статкаў цягнулася стагодзьдзі. Чалавек жа не прыносіў статкам вялікай карысьці. Ён іх нічым не карміў, сена ім не касіў: стэпавыя капытныя пасьвяцца круглы год, і зімой здабываючы сухую траву з-пад сьнегу, якога тут вельмі мала. Чалавек у стэпе прападзе без статку, а статак без чалавека можа жыць.
    Безумоўна, са стэпавага быдла першай была асвоеная авечка, бо валодае найменшай хуткасьцю - за авечкамі чалавеку цікаваць было лягчэй. І няма аніякага сумлеву, што апошнімі былі прыручаныя табуны коней - самай хуткаходнай жывёліны стэпу. Але, вядома, асобныя коні, выгадаваныя са злоўленых жарабятаў, паявіліся ў качэўнікаў задоўга да конскіх табуноў. Вось гэта і стала - пераломным момантам у гісторыі стэпу. Сеўшы на каня, чалавек стаў гаспадаром бязьмежных прастораў. Цяпер ён мог без цяжкасьці дагнаць свой статак і накіраваць яго у патрэбным кірунку. Коньнік мог адначасова сачыць і за некалькімі статкамі, што без каня аніяк не ўдавалася.
    Такую вялізную ролю адыграў конь ва ўмацаваньні стэпавага ладу жыцьця. І ўжо за адно гэта стэпавік павінен быў абагаўляць каня. А гэта ж яшчэ не ўсё. Едучы на кані, чалавек ужо не трапляў над капыты і рогі быкоў; болей пасьпяхова змагаўся з ваўкамі. Далей: стэпавік карміўся не толькі свойскімі статкамі. Важнае месца ў ягоным жыцьці займала і паляваньне на яшчэ дзікіх капытных. А стэп “прастрэльваецца” вачыма на шмат кілямэтраў. Падкрасьціся да дзікага быдла, калі яно пасьвіцца на адкрытай прасторы, немагчыма. На кані ж яго можна проста дагнаць. Калі ж у стэпе, дзе фактычна няма дзе схавацца, пачаліся ўзброеныя сутычкі паміж людзьмі, а потым і войны, дык і цяпер чалавек на кані меў перад пешым каласальную перавагу, бо мог імкліва напасьці і гэтак жа імкліва ўцячы, а чалавек без каня аказваўся цалкам безабаронны.
    Дый увогуле: што такое чалавек без каня ў стэпе? Ён асуджаны на гібель, на сьмерць, бо не ў стане здабыць сабе ежу. Дык, можа, той першабытны паляўнічы, што ўпершыню выйшаў з лесу ў стэп, ужо меў каня? Мы ж ведаем, што, апрача стэпавага, быў яшчэ і лясны конь, жарабятаў якога мог прыручыць пушчанскі паляўнічы. Бо вельмі цяжка ўявіць сабе, як мог чалавек пешкі рухацца хаця б за статкам авечак. Тыя статкі ж прывыклі ўцякаць ад ваўкоў, дык мусілі бегаць дастаткова хутка.
    У качэўнікаў дзіця – хоць дзяўчынку - саджалі на каня, калі яно яшчэ і хадзіць не ўмела. І не злазіў з сядла чалавек аж да сьмяротнай хваробы, бо яно праз усё жыцьцё было ягоным рабочым месцам. А колькі разнастайных абрадаў ды гульняў зьвязана ў стэпавікоў з канем! Колькі аб ім складзена казак, песьняў, легенд!
    Такім чынам, пры жыцьці стэпавік быў непадзельны з канем. Натуральна, што, паводле рэлігійных уяўленьняў, конь мусіў служыць чалавеку і пасьля сьмерці.
    Этнаграфія стэпавікоў вывучаная слаба, працы па ёй рэдкія і скупыя. Але ці варта сумнявацца, што звычай хаваць чалавека з канем ідзе ад стэпавікоў, для якіх, па-першае, - конь так шмат значыў і, па-другое, якія мелі коней дастаткова, каб іх нават хаваць. Прынамсі, качэўнікі-вэнгры такі звычай мелі. І іх дахрысьціянскія могільнікі якраз такія - тут пераважалі захаваньні з канем /ФУБ, с. 327/.
    Такім чынам, звычай хаваць нябожчыкаў у курганах ды яшчэ з канем - безумоўна аніяк не мог скласьціся сам сабой у лясной Летуве. Хто ж яго прынёс сюды? Летапісная літва? Але ж мы назву “літва” пераклалі ўжо як “балотнае племя”, а нестэпавае”.
    Праўда, мы не ведаем, колькі часу літва жыла на Олце і адкуль яна туды прыйшла. А што пермскія плямёны займалі Дунайскі басэйн не спрадвечна - гэта ясна: тыя рэкі, што ў ім носяць цяпер пермскія імёны, у часы Герадота называліся іначай. А вось што піша БСЭ /выд. 2-е, т, 37, с. 337/: “У 6 ст. да н.э. на тэрыторыю Румыніі пранікаюць з усходу качэўнікі-скіфы”. Скіфаў мы прывыклі лічыць іранамоўнымі. Але гэта агульная грэцкая назва вялікай колькасьці розных плямёнаў. І хто сказаў, што ўсе яны былі іранскімі? У пермскіх мовах шмат іранскіх словаў /гл. разьдзел “Дагістарычныя блуканьні: шлях пярмянаў/. Ці не ад іранамоўных скіфаў часткова запазычваліся яны? У сваю чаргу, і скіфы мелі пермскія словы. “Греческо-русский словарь” 1899 года /складальнік А. Вейсман/ з указаньнем “скіфскае” падае εναρεες /энарээс/ “жанчынападобны мужчына”. А у комі мовах энь – “самка”.
    Адсюль вынікае, што пярмяне, у тым ліку і продкі літвы, цалкам маглі быць сярод скіфаў і разам з імі “пранікнуць” у Румынію. Тут, у новых умовах жыцьця, яны маглі і асесьці на балотах, страціўшы большую частку быдла, што прыгналі са стэпаў, але захаваўшы стэпавы пахавальны абрад. Рэлігійныя ўяўленьні паганаў - рэч выключна трывалая, у чым пераканалася не адно пакаленьне місіянэраў, што спрабавалі хрысьціянізаваць літву.
    Стэпавыя звычаі маглі трымацца ў “абалотненай” олцкай літвы яшчэ і таму, што побач безупынку праносіліся ўсё новыя качэўнікі: сарматы, гуны ды іншыя. І ўсё ж: разважаньні - не факты. Вось калі б мы цьвёрда ведалі, што на Олце маюцца курганныя захаваньні з канем, то можна было б прама зьвязаць іх з усходнелітоўскімі курганамі. Ды, на жаль, літаратуру па археалёгіі Румыніі адшукаць не ўдалося.
    Таму паспрабуем пайсьці іншым шляхам. На працягу ўсёй гэтай кнігі даводзілася, што літва была этнасам пермскім. А што пішуць пра пахавальныя звычаі прыуральскіх пермскіх тэрыторый?
    З працы Финно-угры и балты в эпоху-средневековья” вынікае, што ў Комі рэспубліцы і Пермскай вобласьці ў першым тысячагодзьдзі нашай эры было шырока распаўсюджанае як трупапакладаньне, так і трупаспальваньне. Большасьць захаваньняў - грунтавыя /без насыпаў/. Але у верхнім Прыкам’і маецца вялікая група курганных магільнікаў. Захаваньні ў іх - бірытуальныя, г.зн. як па спосабу трупапакладаньня, так і трупаспальваньня. “Карпатлівы аналіз пахавальнага інвэнтару паказаў, што ён датуецца часам ад IV да VII стагоддзяў /ФУБ, с. 146/. Нагадаю, што і ва ўсходняй Летуве курганы, напачатку з трупапакладаньнямі, зьявіліся ўпершыню ў IV стагодзьдзі. Такім чынам, паміж верхняпермскімі і ўсходнелітоўскімі курганамі можна праводзіць паралель. Але вось якая рэч: у Комі рэспубліцы і Пермскай вобласьці пакуль што не знойдзена пахаваньняў з канем, якія зьяўляцца галоўнай адзнакай археалягічнага гарызонту ўсходняй Летувы. А коней старажытныя пярмяне мелі, прычым нават болей, чым іншай жывёлы: “У складзе статку былі конь, карова, авечкі. Сярод астэалягічнага матэрыялу на першым месцы стаяць косьці каня” /ФУБ, с. 126/;”у гаспадарцы харынска-ламаватаўскіх плямёнаў галоўную ролю адыгрывала конегадоўля. Сярод касьцей свойскіх жывёлаў косьці каня ўсюды пераважаюць” /ФУБ, с. 150/. Як паказваюць археалягічныя знаходкі, коней прыносілі на могілках у ахвяру; відавочна, іх елі на памінках. Але пахаваньняў каня не адкрыта. Тым часам, пахаваньне з канем - звычай настолькі характаралягічны, што не прыняць яго пад увагу нельга. Дык што, усходнелітоўскія курганы з конскімі пахаваньнямі наўрад ці належаць пярмянам?
    Але давайце вернемся да пытаньня, дзе жыла летапісная літва. М. Ермаловіч на падставе летапісных крыніцаў ды тапанімічных дадзеных сьцьвярджае, што ейны арэал не выходзіў за межы сёньняшняй Беларусі. А пахаваньні з канем амаль не выходзяць за межы Летувы. На Беларусі яны агледжваюцца толькі па верхняй Віліі, што геаграфічна непасрэдна зьвязаная з усходняй Летувой гэтай ракою /гл. Я. Зверуго, сс. 27, 8/. А на Наваградчыне, Слонімшчыне ды Валкавышчыне неславянскіх курганоў вельмі шмат /гл. Я. Зверуго, карта на с. 8/, аднак захаваньняў з канем няма. А характар захаваньняў у тутэйшых курганах прыблізна такі ж, як і ў верхнякамскіх - з трупапакладаньнем або трупаспальваньнем. Розьніца толькі тая, што ў могільніках на поўначы рэшткі крэмацыі хаваліся ў падкурганных ямах, а ў тутэйшых - на зямлі пад курганом або ў самім кургане. Але і ў Беларусі сустракаюцца пахаваньні попелу ў падкурганных ямах /Я. Зверуго, с. 23/.
    Значыць, неславянскія курганы Наваградчыны ды вакольных мясьцінаў Беларусі супадаюць з пермскімі, што лішні раз паказвае пермскасьць летапіснай літвы, якая жыла тут. А ўсходнелітоўскія курганы з канем? Яны, верагодна, належаць блізкаму /бо курганы іх з чалавечымі рэшткамі такія ж самыя, што і ліцьвінскія/, але іншаму этнасу. Якому?
    Энцыкляпэдыя “Литва” паказвае /гл. с 135, карта/, што на поўначы літва межавала з дялтувой, а на ўсходзе - з нальшай. І дарэчы сказаць, на тэрыторыях гэтых плямёнаў усходнелітоўскіх курганоў з конскімі захаваньнямі шмат, што паказвае карта 45 у кнізе “Финно-угры и балты в эпоху средневековья”. У прыватнасьці, тыя адзінкавыя захаваньні з канем, што знойдзеныя ў Беларусі /верхняя Вілія/ разьмяшчаюцца, згодна з энцыкляпэдыяй “Литва”, на тэрыторыі не літвы, а нальшы. Дык ці не лягічна дапусьціць, што і ўсе астатнія захаваньні з канем належаць дялтуве ды нальшы?
    Энцыкляпэдыя “Литва” /гл. с. 135, карта/ адводзіць летапіснай літве вельмі вялікі абсяг: ад Наваградка да ўпадзеньня Віліі ў Нёман. А на поўначы гэты абсяг, паводле карты, яшчэ і прыкметна пераходзіць Вілію. І калі параўнаць гэта з картай 45 /ФУБ/, а таксама дадзенымі Я. Зьвяругі, то атрымліваецца такая дзіўная рэч: прыблізна на палове “літоўскай” тэрыторыі распаўсюджаныя захаваньні з канем, а на другой палове, паўднёвай, іх няма. Так у невялікага племя не бывае, не можа быць.
    Таму натуральна ўзьнікае думка, што мяжа паміж літвой ды дялтувой, літвой ды нальшай у энцыкляпэдыі “Литва” праведзеная няправільна, і што прыблізна на сучаснай беларуска-летувіскай мяжы летапісная літва канчалася, далей пачыналася або дялтува, або нальшя, або і тая, і другая.
    Мы практычна нічога не маем ад моваў дялтувы і нальшы. Затое назвы гэтых плямёнаў вельмі красамоўныя. Перш за ўсё, яны цікавыя тым, што рашуча адрозьніваюцца ад тых формаў, якія дае Іпацьеўскі летапіс - амаль адзіная крыніца па раньняй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: дялтува ў ім - дяволтва /або дявельтва/, нальшя - нальщаны. Чаму ж энцыкляпэдыя “Литва” адмовілася ад гэтых формаў, аддаўшы перавагу “дялтуве” і “нальшы”? Лічыць іх скажонымі? Але калі скажэньне ішло ў бок ускладненьня назвы? Чалавечы язык мае такую ўласьцівасьць, што любое незразумелае слова схільны ператварыць у штось прасьцейшае, а не наадварот. Так, падобна, і адбылося ў летувіскай гутарковай мове, дзе з дяволтва за стагодзьдзі атрымалася “дялтува”, а з нальщаны – “нальшя”. Бо па-летувіску і “дялтува”, і “нальшя” нічога не азначаюць
    Прыслухаемся да слова дяволтва. Нічога не чуеш, чытач? Або ўсё-такі чуеш у сярэдзіне гэтай назвы знаёмае Олт? Дяволтва - гэта ж дяв-олтва, дяв-олітва, наша літва з папярэднім дяв-. Дяв= - гэта нібы азначэньне літвы. І азначэньне гэтае таксама пермскае: па-комі дав – “лісьцёвы лес, гай на сухім месцы”, “лясная паша”, “сухадол” /КЭСКЯ/, “пагорак, дзе сосны” /К. Жаков. Под шум северного ветра, с. 316/. Ва ўсіх значэньнях дав - нейкая сухая мясьціна, з соснамі, гаем або лясною пашай. Выходзіць, дяволтва - гэта олітва, літва сухіх мясьцінаў.
    Цяпер нальщаны. Гэтае слова яўна складаецца з двух. І што ж? Абодва раскрываюцца з пермскага матэрыялу: па-комі нальк – “пастка на дробнага зьвера”, чань – “жарабя”. Нальк-чань - нальшчаны - гэта такія людзі, якія ловяць у пасткі жарабят, коннае племя. “Коннае племя” - гэта вельмі стасуецца да захаваньня з канем, якое ўжывалі нальшчаны.
    Такім чынам, калі меркаваць па назвах дяволтва ды нальщаны, то яны таксама былі пермскія або блізкія да пермскіх, асабліва дяволтва, якая, мажліва, была абломкам літвы /невыпадкова галоўная рака гэтых плямёнаў носіць пермскія назвы: на нальшчанскай тэрыторыі яна Вілія, на дзяволтаўскай - Нярыс/. Толькі на сваёй папярэдняй зямлі, у басэйне Дунаю, яны жылі на сушэйшых мясьцінах, бліжэй да качэўнікаў-стэпавікоў, таму і ўжывалі конскія захаваньні.
    А ці былі захаваньні з канем яшчэ ў каго-небудзь з фінаў? Так, былі. Жыў у ніжнім цячэньні Акі народ мурома, што згадваецца на старонках “Аповесьці мінулых гадоў”. Зьліўся ён з будучымі расейцамі яшчэ ў XI стагодзьдзі. Ад яго засталася назва горада Муром, былінны асілак Ільля Мурамец ды шэраг археалягічных помнікаў, дасьледаваных толькі часткова. І вось што піша ў ФУБ Л. А. Голубева: “Выдатнай рысай пахавальнага абраду мурамы зьяўляюцца конскія захаваньні. Яны вядомыя з VI-VII стагоддзяў /акурат як ва ўсходняй Летуве! – І. Л./, але большасьць адносіцца да болей позьняга часу /і ў гэтым супадзеньне! – І. Л./. Агледжана 96 такіх захаваньняў у ІІ магільніках” /с. 85/.
    Супадаюць і асобныя рысы захаваньняў. Так, ва ўсходнелітоўскіх курганах “інвэнтар конскіх захаваньняў сьціплы. Гэта двухчленныя або трохчленныя цуглі, іншы раз са псаліямі, і жалезныя спражкі” /ФУБ, с. 393/; мурама ж нярэдка хавала коней зусім без рыштунку /ФУБ, с. 85/. “У выглядзе рэдкага выключэння, - піша В. Сядоў, - сустракаюцца захаваньні людзей у адным /усходнелітоўскім . – І. Л./ кургане з канем” /ФУБ, с. 393/. Мурама ж хавала чалавека з канем у адной магіле даволі часта /ФУБ, с. 85/.
    Паміж конскімі захаваньнямі ва ўсходняй Летуве і мурамы ёсьць і адрозненьні. Хаця ўвогуле захаваньні мурамы бірытуальныя, Л. А. Голубева не піша, ці спальвалася пры захаваньнях хаця б частка коней. Нічога не піша і пра курганы: захаваньні мурамы - грунтавыя. Зразумела, што дзяволтва з нальшчанамі і мурама - розныя этнасы. Але, адчуваецца, мелі і шмат агульнага. Як маецца агульнае і ў пахаваньнях мурамы да прыўральскіх пермскіх. Так, у могільніках вымскай культуры /Комі рэспубліка/ сустракаюцца такія захаваньні, калі цела чалавека аказваецца спаленым без галавы, якая папярэдне аддзялялася і пасьля клалася ў магілу разам з рэшткамі спаленых касьцей /ФУБ, с. 125/. Такі сама спосаб захаваньня адзначаны і ў магільніках мурамы /ФУБ, с. 84/. У магільніках мурамы і пермскіх знаходзяцца вельмі падобныя рэчы - напрыклад, упрыгожаньні ў выглядзе вісячых на круглай аснове “качыных лапак” /гл. ФУБ, табліцы XXXL, з LXV, 26/. Немалаважна і тое, што у комі-пярмяцкай мове маецца слова мурома са значэньнем “буры”, “цёмнакарычневы”. “Шматлікія тапанімічныя ды гідранімічныя дадзеныя дазваляюць залічыць мураму да паволжска-фінскага племя, паводле мовы блізкага да мардвы, але якое адрозьніваецца значнай своеасаблівасьцю”, - піша Л. А. Голубева. - У IX-XI стст. мурама паводле сумы этнаграфічных прыкметаў, якія могуць быць устаноўленыя археолягамі, выступае як самастойная этнічная супольнасьць” /ФУБ, с. 82/. Ці не тыя гэта, прыкметы, што набліжаюць мураму да пярмянаў?
    Але вернемся да Летувы. Як павінен памятаць чытач, В. Сядоў паводле захаваньняў і тысячагодзьдзя падзяляе яе на тры часткі: тэрыторыя жамойтаў - на захад ад Дубісы; тэрыторыя аўкштоты - паміж Дубісаю і Швянтойі; на усход ад Швянтойі - тэрыторыя племя літва. На першай усё тысячагодзьдзе пануюць звычайныя і грунтавыя магільнікі з трупапакладаньнем; на другой - грунтавыя магільнікі з крэмацыяй людзей і трупапакладаньнем коней; на трэцяй - усходнелітоўскія курганы са спальваньнем як людзей, так і коней. Прычым у IV-V стагоддзях пад курганамі хавалі няспаленыя целы, а захаваньняў з коньмі тады не было зусім. Захаваньні з канем зьяўляюцца разам з абрадам крэмацыі у V стагодзьдзі.
    З гэтага ясна, што стваральнікі курганоў прыйшлі ва ўсходнюю Летуву дзьвюма хвалямі: спачатку тыя, хто целы не спальваў і коней не хаваў, а праз стагодзьдзе-паўтара - носьбіты абраду хаваньня коней. І тыя, і другія прыйшлі ад нейкіх прыстэпавых участкаў або мелі стэпавае мінулае. І магчыма, у мінулым кантактавалі між сабой яшчэ на сваіх ранейшых землях. Таму іх новая сустрэча адбылася без аніякіх канфліктаў, плямёны сталі жыць мірна і перамешана, у выніку чаго першыя перайшлі да абраду крэмацыі.
    Паколькі ў летувіскай мове агледжваюцца сьляды суседзтва з вэнграмі, а такое суседзтва не магло мець месца раней за канец IX стагодзьдзя, то трэба думаць, што носьбіты курганнага абраду, якія прыйшлі ў IV-VI стагоддзях, не былі носьбітамі балцкіх гаворак. І мяркуючы па іх назвах /дяволтва, нальщаны/, яны належалі да фіна-вугорскіх плямёнаў.
    Тэрыторыя на захад ад Дубісы ў сэнсе пахавальнага абраду практычна не мянялася. Тут панавала аж да хросту трупапакладаньне ў грунтавых ямах без насыпаў. Значыць, і гэтае насельніцтва не было балцкім, бо прыйшло сюды задоўга да перасяленьня “балтаў” з Дунаю.
    А вось “аўкштоты” В. Сядова “балтам” адпавядаюць. На тэрыторыі іх, паміж Дубісай ды Швянтойі, захаваньні коней, прычым масавыя /“у аўкштоцкім рэгіёне дасьледавана болей за 1000 конскіх захаваньняў”. - ФУБ, с. 388/, зьяўляюцца тут якраз у X стагодзьдзі /гл. таксама/. Гэта не мог быць прыход носьбітаў абраду пахаваньня з канем з усходняй Летувы, бо тут коней, як і людзей хавалі ў курганах, а “аўкштоты” над магіламі людзей і коней насыпаў не рабілі. Акрамя таго, спальваючы нябожчыкаў, коней яны закопвалі няспаленымі - у адрозьненьне ад насельнікаў усходняй Летувы. У міжрэчча Дубісы і Швянтойі ў X стагодзьдзі яўна прыйшло новае жыхарства - відавочна, даволі шматлікае бо магільнікамі, якія яно пакінула, міжрэчча ўсеянае густа. Яно змагло паўплываць нават на насельніцтва ўсходняй Летувы, што жыло тут ужо каля 400 гадоў: курганы з рэшткамі коней сустракаюцца тут з VI стагодзьдзя, але “найбольшага распаўсюджваньня” гэты звычай “дасягае напрыканцы першага і на пачатку другога тысячагодзьдзя” г.зн. са зьяўленьнем пахаваньняў з канём у “Аўкштоце”.
    Я бяру тэрміны В. Сядова “Аўкштота”, “аўкштоты” ў двукосьсе таму, што не магу згадзіцца, быццам паміж Дубісай ды Швянтойі ў часы захаваньняў з канем жыла адна аўкштота. Не. Тут прыбышы з Вэнгрыі, што ўзялі ад вэнграў /а можа, яшчэ і раней - ад авараў/ абрад пахаваньня з канем, першапачаткова разьмясьціліся ўсе: і аўкштота, і жамойць. На захад жа ад Дубісы жамойці тады не было. Тут жылі галоўным чынам куршы, якія ў наступныя часы перайшлі на мову жамойці, у выніку чаго стварыўся сёньняшні жамойцкі дыялект летувіскай мовы /гл. З. Зинкявичюс. К вопросу о происхождении жемайтского диалекта. - БСИ-1982, с. 114-115/.
    У далейшым як жамойць, так і аўкштота расьсяліліся з цеснага для сябе ўчастка, балазе мясцовае насельніцтва было рэдкае, разьмясьцілася між яго і з цягам часу асымілявалі дзякуючы больш высокай культуры, прынесенай з сярэдзіны Эўропы. Дапамагала асыміляцыі, трэба думаць, і тое, што мясцовае жыхарства падзялялася на мноства дробных плямёнаў, што размаўлялі на самых розных дыялектах, не маючы агульнай мовы, а таксама паспрыяла нямецкая агрэсія, супраць якой паганскія плямёны кансалідаваліся вакол жамойці.
    Так памяць зямлі папраўляе няўважлівых дасьледчыкаў, што гатовыя пад папярэднія ўяўленьні падагнаць увесь знойдзены матэрыял.

                                                               ПАДРАХУНАК
    Затрымаемся на гэтым месцы ды азірнёмся назад, наладзім агледзіны: што мы знайшлі на нашай доўгай дарозе?
    Нагадаю, што пачалася яна са сьцьвярджэньня М. Л. Ермаловіча, што аніводнае імя літоўскіх князёў не адшыфроўваецца з летувіскай мовы. Гэты тэзіс намі правераны са слоўнікамі ў руках. Сапраўды, большасьць імёнаў летапіснай літвы не мае этымалёгій у летувіскай мове. А адсутнасьць канцавога -с гаворыць за тое, што яны і ўвогуле не балцкія.
    Якое ж паходжаньне гэтых імёнаў? Аніводная з трох вэрсій, прапанаваных іншымі дасьледчыкамі: што яны скажоныя хрысьціянскія, нехрысьціянскія славянскія, скандынаўскія - выпрабаваньня фактамі не прайшла.
    Яшчэ ў 1989 годзе ў артыкуле “Племя пяці родаў” /“Літаратура і мастацтва”, 18 жніўня/, абапіраючыся на тое, што назва літва канчаецца на -ва, як дзесяткі рачных назваў Беларусі, а гэта канчатак пермскі /ва ў комі мовах – “рака”/, аўтар выказаў здагадку, што літва была племем пермскім, і паспрабаваў адшыфраваць каля дзесятка ліцьвінскіх імёнаў з дапамогай комі-пярмяцкай мовы. У далейшым, па-першае, быў значна пашыраны кантынгент ліцьвінскіх імёнаў, па-другое, аўтар зьвярнуўся і да матэрыялу іншых пермскіх моваў - комі-зыранскай ды ўдмурцкай. У выніку высьветлілася, што кірунак выбраны правільна і імёны летапіснай літвы сапраўды раскрываюцца з пермшчыны.
    Для пацьвярджэньня або абвяржэньня таго, што летапісная літва была па мове блізкай да сучасных пермскіх народаў, аўтар разгледзеў гідранімію раёнаў Беларусі, на якіх, як даведзена М. І. Ермаловічам, разьмяшчалася летапісная літва. Высьветлілася, што ранейшае ўяўленьне аб гэтай тэрыторыі як суцэльна балцкай не вытрымлівае крытыкі. Больш за палову тутэйшых гідронімаў - пермскія, Яны не толькі паўтараюцца на сучасных пермскіх тэрыторыях /Нёман, Шчара, Зэльва ды інш./, але і без цяжкасьцяў адшыфроўваюцца з пермскіх моваў. Большасьць такіх гідронімаў мае пермскія гідранімічныя канчаткі-тэрміны /ва, адз ды інш./. Летувіскіх жа гідронімаў на разгледжанай тэрыторыі практычна няма, а тыя летувіскія этымалёгіі, якія прапаноўваліся раней, пры аб’ектыўным аналізе адхіляюцца.
    На цеснае суседзтва продкаў сёньняшніх летувісаў і нейкага пермскага этнасу паказваюць шматлікія летувіска-пермскія лексычныя паралелі, адкрытыя рознымі дасьледчыкамі, у тым ліку аўтарам гэтых радкоў /усяго болей за 100/.
    Дасьледуючы пытаньне, якім чынам пермскае племя магло апынуцца на Беларусі, аўтар разгледзеў гідранімію Усходняй і Цэнтральнай Эўропы і напаткаў цэлы россып пермскіх рачных назваў у басэйне Дунаю. А ўдакладняючы магчымасьць гэтага нечаканага факту, адкрыў і яшчэ большую неспадзеўку. Аказалася, што ў пермскіх мовах да 140 словаў супадае з лацінскімі, да 80 - з грэцкімі, да 60 - з румынскімі, да 40 - з нямецкімі. Такім чынам, абсалютна бясспрэчна, што на пачатку нашай эры эўрапеоідныя па расе пермскія плямёны разьмяшчаліся ў басэйне Дунаю, адкуль і рушылі, згодна з гідраніміяй, на Днестр, Днепр, Дон, дзе частка іх засталася і пасьля асымілявалася славянамі, а частка дайшла да Урала, дзе сама асымілявала паўночных мангалоідаў, у выніку чаго ўтварыўся ўральскі, пераходны расавы тып.
    Як сьведчаць гістарычныя дакумэнты, што згадваюцца ў кнізе М. І. Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, яшчэ ў XII стагодзьдзі на дунайскім доплыве Олце была мясцовасьць Літва. Аўтар дасьледаваў гідранімію паміж Олтам і Беларусьсю і ўстанавіў, што на гэтай прасторы шмат пермскіх гідронімаў. Такім чынам, трэба згадзіцца, што літва прыйшла ў Беларусь з Олта.
    У сваю чаргу, балты таксама не займалі адвечна тыя тэрыторыі, на якіх жывуць сёньня. Аб гэтым сьведчаць адкрытыя аўтарам летувіска-вэнгерскія лексычныя паралелі /усяго каля 70/. Вядома, што вэнгры прыйшлі на сваю сёньняшнюю зямлю толькі ў 896 годзе, а да таго качавалі ў стэпах Прычарнамор’я і Дона, куды прыйшлі з Азіі. Адсюль бачна, што найбліжэйшы да Летувы пункт вэнгерскага гістарычнага шляху - Вэнгрыя. І сапраўды, на венгерскім правабярэжжы Дунаю /т.зв. Панонія/ захоўваюцца яўна балтыйскія гідронімы. У летувіскай мове агледжваюцца паралелі з лацінскай, ілірыйскай, дака-фракійскай, румынскай мовамі. Такім чынам, продкі летувісаў да прыходу вэнграў жылі ў Паноніі, адкуль рушылі ў Прыбалтыку не раней за X стагодзьдзе. І якраз у гэты час у Летуве зьяўляюцца новага тыпу грунтавыя захаваньні крэміраваных рэшткаў чалавека з адначасовым захаваньнем няспаленага каня.
    Што яшчэ, якія дзівосы прынясе нам гэтае падарожжа ў мінулае? Будзем ісці далей.
    1989 - 1993,
    Якуцк.

                                                                   РЕЗЮМЕ
    Для подавляющего большинства исследователей совершенно несомненно, что летописная литва, давшая имя и князей Великому Княжеству Литовскому, является предком современного летувисского /литовского/ народа. Однако имеется много данных, свидетельствующих об ином.
    Это, прежде всего, установленный белорусским историком М. И. Ермаловичем /в литературе на русском языке - Н. И. Ермолович/ истинный ареал летописной литвы. Оказалось, что ее границы не выходили за пределы современной Республики Беларусь, где летописная литва занимала срединное положение. Далее, имена литовских князей /Миндовг, Гедимин, Витень, Витовт и мн. др./ не этимологизируются с достаточной убедительностью средствами летувисского языка, на что указывали российские лингвисты еще в прошлом веке. Имеются исторические факты о равнодушии и даже враждебности литовских князей к жемайтам - носителям языка, который сегодня называют летувисским /литовским/, о стремлении жемайтов к обособлению от литвы, о восстаниях жемайтов против владычества литовских князей.
    В связи со сказанным в литературе выдвигались версии, согласно которым литва была либо особым балтским, либо славянским племенем.
    Проведя анализ имён литовских князей и гидронимии ареала, определенного М. И. Ермаловичем, автор данной книги пришел к неожиданному выводу, что летописная литва по языку была пермской, т.е. сродни таким этносам, как коми-зыряне, коми-пермяки и удмурты, что подтверждается значительным числом /более 100/ летувисско-пермских лексических параллелей, указывающих на тесное соседство летувисских предков с носителями пермской речи.
    Выясняя вопрос, откуда мог пермский этнос прийти в Беларусь, автор подверг анализу гидронимию Восточной и Центральной Европы и обнаружил более 30 пермских речных названий в бассейне Дуная. В подтверждение мысли, что древние пермяне вышли именно отсюда, открыты пермско-латинские /около 140/, пермско-греческие /около 80/, пермско-румынские /около 60/ и пермско-немецкие /около 40/ лексические параллели.
    Таким образом, коми и удмурты - это потомки тех древних европеоидных пермян, которые преодолели наиболее длинный путь от дунайской прародины. Здесь, в Приуралье они ассимилировали местных монголоидов, в результате чего возник уральский, переходный расовый тип.
    Что же касается литвы, то она отправилась на север в Беларусь с дунайского притока Олта /Румыния/, где до XII века существовала, согласно историческим документам, провинция Литва.
    В свою очередь, предки летувисов также не являются исконными жителями Прибалтики. Автором обнаружено большое число летувисско-венгерских лексических параллелей. Хорошо известно, что венгры пришли в Европу с востока. До IX века они кочевали в степях Дона, а в XI - в причерноморских степях. Ни там, ни там проживание нынешних балтов не предполагается. Отсюда ясно, что предки летувисов могли соседствовать с венграми только в Венгрии, где встречаются балтийские гидронимы. Есть немало и других указаний, что предки летувисов и других балтов жили в правобережной части Венгрии - так называемой Панонии.
    На современную свою территорию венгры пришли в 896 году. Значит, предки летувисов покинули Панонию не раньше X века, т.к. образование венгерско-летувисского лексического слоя требовало времени.
    Анализ археологических раскопок показывает, что именно к X веку приурочено появление в Летуве нового типа захоронений с конем, когда кремированные останки человека погребались в грунтовых могилах без насыпи, а конь закапывался поблизости несожженным. Вероятнее всего, носителями этого обряда и были предки летувисов - выходцы из Панонии.
    К началу XVI столетия летописная литва полностью растворилась в славянах Беларуси. С этого времени этноним “Литва” переходит сначала на восточных летувисов /т.наз. аукштайтов/, а в XIX-XX вв. и на западных - жемайтов.
    О влиянии пермской составляющей на белорусский язык, белорусскую антропонимию, на гидронимию Беларуси, а также о роли пермян в сложении славянства вообще автор намерен поразмышлять во второй части своего исследования.

                                                                    ЛІТАРАТУРА
                                                                  А.  Абрэвіятуры
    БелСЭ - Беларуская Савецкая Энцыклапедыя /у 12 тт./. Мн., 1969 - 1975.
    БСИ - Балто-славянские исследования /альманах-штогоднік, выдаецца ў Маскве/.
    БСЭ - Большая Советская Энциклопедия /з указаньнем выданьня/.
    ГБО - Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. М.,  1976.
    ГНВП - А. С. Кривощекова-Гантман. Географические названия Верхнего Прикамья. Пермь, 1983.
    ГНК - Географические названия Коми АССР. Словарь-справочник. Сыктывкар, 1990.
    ИВ - История Венгрии, т. I. М., 1971.
    КТСБ - В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974.
    КЭСКЯ - В. И. Лыткин, Е. С. Гуляев. Краткий этимологический словарь коми языка. М., 1970.
    ЛЭС - Лингвистический Энциклопедический Словарь. М., 1990.
    ПСРЛ - Полное собрание русских летописей.
    СЭС - Советский Энциклопедический Словарь. М., 1988.
    ТСБМ - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы /у 5 тт./. Мн., 1978 – 1984.
    ТТ - В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962.
    Финно-угры и балты в эпоху средневековья. М., 1987.
    ЭПБ - Энцыклапедыя Прыроды Беларусі /у 5 тт./. Мн., 1983 - 1986.
    ЭСБЕ - Энциклопедический Словарь Брокгауза и Эфрона
   ЭСБМ - Этымалагічны Слоўнік Беларускай Мовы /выдаецца з 1978 г./.
    ЯН СССР - Языки народов СССР /у 5 тт./. М., I966 - 1968.
    Б.  Крыніцы, якія  падаюцца  без скарачэньняў  або скарочаныя  да  прозьвішча  аўтара
    Агеева Р. А.  Страны и народы: происхождение названий. М., 1990 - Р. Агеева-1.
    Агеева Р. А.  Проблема межрегионального исследования топонимии балтийского происхождения на восточно-славянской территории. - БСИ-1980.
    Айхенвальд А. Ю., Петрухин В. А., Хелимский Е. А.  К реконструкции мифологических представлений финно-угорских народов. - БСИ-1981.
    Анушкин А.  На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970 - А. Анушкин.
    Атаманов М. Г.  Удмуртская ономастика. Ижевск, 1988 - М. Атаманов.
    Афанасьева Т. И.  Антропологический состав восточно-славянских народов и проблема их происхождения. - Этногенез финно-угорских народов по данным антропологии. М., 1974.
    Белоруссия и Литва. СПб, 1890.
    Библейская энциклопедия, М., 1891; 1991.
    Бірыла М. В.  Беларуская антрапанімія, ч. 2. Мн., 1969 – М. Бірыла, 2.
    Бубрих Д. В.  Не достаточно ли емских теорий? - Известия Карело-Финского филиала Академии наук СССР. 1950, № 1.
    Ванагас А. П.  Максимальный ареал балтской гидронимии и проблема происхождения балтов. - Этнографические и лингвистические аспекты этнической истории балтских народов. Рига, 1980.
    Василевич Г. М.  Эвенки. Л., 1969.
    Галяк Л.  Паходжаньне літоўскіх князёў. Нью-Ёрк, 1983.
    Геродот.  История в девяти книгах. Л., 1972.
    Грицкевич В. П.  От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986.
    Гуревич Ф. Д.  Скандинавские находки X-XI вв. на территории Белоруссии. - Скандинавский сборник-XXXII. Таллинн, 1988.
    Даль В. И. Толковый словарь великорусского языка - В. Даль.
    Думпе Л., Паэгле Дз.  Проблема этногенеза и этнической истории балтов в исследованиях последних лет. - БСИ-1982.
    Ермаловіч M. I.  Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989.
    Ермаловіч M. I.  Старажытная Беларусь. Мн., 1990.
    Емельянов А.  Грамматика вотяцкого языка. Л., 1927.
    Жаков К.  Под шум северного ветра. Сыктывкар, 1990.
    Зверуго Я. Г.  Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Мн., 1989 - Я. Зверуго.
    Зинкявичюс 3.  К вопросу о происхождении жемайтского диалекта. - БСИ-1982.
    Зинкявичюс 3.  Польско-ятвяжский словарик? - БСИ-1984.
    Изборник. М., 1969.
    Киреева Т. Б.  Земледельческие культуры бассейна Чепцы в средневековье. - Край Удмуртский, вып. 6. Ижевск, 1984.
    Крапівін П.  Паходжанне назваў “Русь”, “Белая Русь”, “Чорная Русь” і “Чырвоная Русь”. - Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.
    Краткий коми-русский, русско-коми ботанический словарь. /Aўтар А. Н. Ракин, на вокладцы не ўказаны/. Сыктывкар, 1989.
    Литва. Краткая энциклопедия. Вильнюс, 1989. - Литва.
   Лыткин В. И.  Древнепермский язык. М., 1952.
    Мельникова Е.  Скандинавские рунические надписи. М., 1977.
    Мейнандер К. Ф.  Проблема происхождения финно-угров по данным археологии. - Этногенез финно-угорских народов по данным антропологии. М., 1974.
    Никонов В. А.  Краткий топонимический словарь. М., 1966.
    Псковские летописи, вып. I. М. - Л., 1941.
    Римша В. П.  Белорусы. - Системы личных имен у народов мира. М., 1989.
    Римша В. П. Некоторые белорусские антропонимы балтийского происхождения. - БСИ-1980.
    Рассадзін С. Я. Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час. - Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
    Сагановіч Г.  “Літва, мая Айчына!” - Наша слова, 1990, №№ 8, 9.
    Сагановіч Г. М.  Айчыну сваю баронячы. Мн., 1992.
    Скандинавские сказания. М., 1988.
    Соболевский А.  Названия рек и озер русского Севера. - Известия отделения русского языка и словесности АН СССР. 1927, 32.
    Стеблин-Каменский М. К.  Мир саги. Становление литературы. М., 1983.
    Топоров В. Н.  Древняя Москва в балтийской перспективе. - БСИ-1981.
    Топоров В. Н.  Галинды в Западной Европе. - БСИ-1982.
    Туркин А. И.  Топонимический словарь Коми АССР. Сыктывкар, 1986.
    Удмуртские народные сказки. Ижевск, 1976.
    Улащик Н. Н.  Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
    Унбегаун Б.  Русские фамилии. М., 1989.
    Урбан П.  У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхэн - Нью Ёрк, 1972.
    Урбан П.  Да пытаньня аб этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. – “Полацак”, 1992, № 1-6; 1993, № 1 і далей.
    Фасмер М.  Этимологический словарь русского языка. М., 1986.
    Чивилихин В.  Память. Роман-газета, 1982, №№ 16-17.
    Шнирельман В. А.  Происхождение скотоводства, М., 1980.
    Энциклопедический словарь бр. Гранат.
    Юргевич В.  Объяснение имен князей литовских. М., 1884.
    Bystroń J.  Katechizm Ledesmy w przekładzie wshodnio-litewskim z wydania wileńskiego z r. 1605. Kraków, 1895.
    Ciechanowbcz J.  Na wschód od Bugu. Wilno-Chicago. 1991.
    Gediminaičiai. (Плакат). Kaunas, 1989.
    Kuczyński S.  Władysław Jagiełło. Warszawa, 1971.
    Sieroszewski W.  Dzieła, t. XVII(1). Kraków, 1961.
                                     В.  Публікацыі  аўтара  па  тэме  кнігі
    Племя пяці родаў. – “ЛіМ”, 1989, 18 жніўня.
    Нашчадкі таямнічае літвы. – “Полымя”, 1991, № 8.
    Адкуль пайшла беларуская мова. – “ЛiM”, 1992, 27 сакавіка.
    Дагістарычныя блуканні: літва i жамойць. – “ЛiM”, 1993, 7 мая; 14 мая.
    3 маўклівых прадонняў. – “Полымя”, 1993, № 8.
    Жамойцкі тупік. – “ЛіМ”, 1993, 17 верасня.
                                               Г.  Перакладныя  слоўнікі
    Русско-литовский словарь, тт. 1-4. Около 90 000 слов. Составитель Х. Лемхенас. Вильнюс, 1982.
    Литовско-русский словарь. Около 65 000 слов. Составитель А. Либерис. Вильнюс, 1988.
    Латышско-русский словарь. Составители О. Логинова, А. Гутманис, П. Рогозинников. Рига, 1990.
    Коми-пермяцко-русский словарь. 27 000 слов. Составители Р. М. Баталова и А. С. Кривощекова-Гантман. М., 1985.
    Комиа-роча да роча-комиа словарь /комі-расейскі да расейска-комі слоўнік/. Для начальной школы. Составители З. А. Прошева и А. А. Безносикова. Сыктывкар, 1986.
    Удмуртско-русский словарь. Около 35 000 слов. Составители А. С. Белов, В. М. Вахрушев, Н. А. Скобелев, Т. И. Тепляшина. М., 1983.
    Русско-мокшанский словарь. Около 20 000 слов. Составители С. Г. Потапкин, А. К. Имяреков, М. Е. Бабина и Д. С. Коняев. М., 1941.
    Русско-эстонский словарь. Около 20 000 слов. Составитель Н. Г. Каротамм. М., 1944.
    Эстонско-русский учебный словарь. Около 7 000 словарных статей. Составители Х. Леэметс, А. Линнас, Г. Каарма, И. Кюльмоя, А. Ыйм, Т. Лагле. Таллинн, 1990.
    Карманный русско-финский словарь. Около 11 000 слов. Составитель С. С. Елисеев. М., 1987.
    Русско-венгерский словарь, тт. 1-2. Составители Л. Хадрович, Л. Гальди. Будапешт, 1986.
    Венгерско-русский карманный словарь. Около 13 000 слов. Составитель М. Сабо. Будапешт, 1989.
    Латинско-русский словарь. Около 50 000 слов. Составитель И. X. Дворецкий. М., 1976.
    Полный русско-латинский словарь, составленный А. И. Орловым. М., 1876.
    Греческо-русский словарь. Составитель А. Вейсман. 1899.
    Румынско-русский словарь. 42 000 слов. Под редакцией Б. А. Андрианова и Д. Е. Михальчи. М., 1954.
    Русско-румынский словарь. Около 30 000 слов. Под редакцией М. В. Сергиевского и К. А. Марцишевской. М., 1940.
    Русско-немецкий словарь. Около 53 000 слов. Под редакцией С. И. Лепинг, Н. П. Страховой, К. Лейна и Р. Эккерта. М., 1983.
    Нямецка-беларуска-рускі слоўнік. Калектыў аўтараў: Л. В. Браноўская, Н. М. Любчэўская, У. І. Марціноўскі, В. В. Рудакоўскі, Г. К. Шчуцкая. Мн., 1988.
    Краткий албанско-русский словарь. 13 000 слов. М., 1951.
    Русско-турецкий словарь. Свыше 35 000 слов. Составитель З. Г. Щербинин. М., 1989.
    Заўвага. На вокладках слоўнікаў, выдадзеных у Таліне і Будапэшце, назвы даюцца адпаведна на эстонскай і венгерская мовах, у Вільні і Рызе - на летувіскай і расейскай, латышскай і расейскай.

                                                        ІВАН АНТОНАВІЧ ЛАСКОЎ
                (19 чэрвеня 1941, Гомель, БССР [СССР] - 29 чэрвеня 1994, Якуцк. [РС(Я) РФ])
    Іван Антонавіч Ласкоў - паэт, пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык, аўтар г. зв. “угра-фінскай” канцэпцыі паходжаньня беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады ЯАССР. Чалец СП СССР з 1973 г. [Таксама чалец СП ЯАССР ды БССР]
    Бацька - Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. нар., украінец, земляроб з Палтаўшчыны, які ўцёк ад галадамору, ад якога памерла ўся яго сям’я і блізкія /акрамя брата Пятра/, у Гомель; працаваў на гомельскай цукерачнай фабрыцы “Спартак”, адкуль у чэрвені 1941 г. быў пакліканы ў РСЧА і прапаў без зьвестак. Ніякіх рэчаў і дакумэнтаў ад бацькі не захавалася, бо іх хата ў Гомелі, на Нова-Палескай 18, у вайну згарэла. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нар. ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг /цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці/, тагачаснай Менскай губэрні ў 1909 г. У 1914 г. некалькі сем’яў з гэтае вёскі, галоўным чынам сваякі, набылі па вучастку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. Зямлю прадзед падзяліў пароўну паміж трыма сынамі, адным з якіх быў Апанас. Юлія Апанасаўна, з-за сямейных сварак зусім яшчэ дзяўчынкай, літаральна зьбегла з вёскі ў Гомель, дзе працавала ў самых розных месцах, часьцей за ўсё прыбіральшчыцай, нарэшце, уладкавалася на пошце, скончыла ў вячэрняй школе 4 або 5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. Увесну 1942 г. Юлія Апанасаўна перабралася ў вёску Беразякі /Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР/, дзе працавала калгасьніцай; памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя небылі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай і вымаўляла сваё прозьвішча з націскам на першым складзе, што не вельмі падабалася маленькаму Вані. Справа ў тым, што ў пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзена ў Гомелі ў чэрвені 1941 г., ён быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці – “Казлоўскі Іван”, з прочыркам у графе “па бацьку”, але яно не захавалася і ён зрабіўся Ласкавым. Калі пайшоў у школу то “русіфікаваў” сваё прозьвішча ў Ласкоў, а пры атрыманьні пашпарту яно замацавалася. [Як усё гэтае атрымалася з прозьвішчамі ў Савецкія часы, ведае толькі Магілёўскі ЗАГС.]. У тры гады Ваня самастойна навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952 г., пасьля заканчэньня 3-й клясы, самастойна здаў іспыты за 4-ы кляс і быў адразу пераведзены ў 5-ы. Яшчэ з Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952 г., дасылаў свае допісы ў піянэрскую газэту “Зорька” , хаця вершы і не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэактара газэты “Зорька”, у 1952 г. яго адправілі ва Усесаюзны піянэрскі лягер“Артэк” імя Ў. І Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада 1953 г. па сакавік 1953 г. Затым выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2 г. Магілёва, якую скончыў у 1958 г. з залатым мэдалём. Паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Працаваў літсупрацоўнікам газэты “Зорька”. Унівэрсытэт скончыў у 1964 г. і пры разьмеркаваньні пажадаў паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобласьці, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-дасьледчага інстытуту прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. У чэрвені 1966 г. звольніўся з працы і вярнуўся ў Мінск. Ад 1966 г. навучаўся на аддзяленьні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Пад час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сыбіры. У 1971 г., пасьля заканчэньня інстытуту з чырвоным дыплёмам, пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменьніцы Валянціны Мікалаеўны Гаўрыльевай. Ад верасьня 1971 г. да лютага 1972 г. працаваў у газэце “Молодежь Якутии”, спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі. Ад лютага 1972 г. да лета 1977 г. працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры. Ад лета 1977 г. працаваў старшым літаратурным рэдактарам часопіса “Полярная звезда”, ад 1993 г. - загадчык аддзелам крытыкі і навукі часопіса “Полярная звезда”. За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў ЯАССР вясной 1993 г. быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай “інтэлігенцыі”. Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы – загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе “Колокольчик” // “Чуораанчык”, які узначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. быў знойдзены мёртвым “у лесе ў Племгаса” [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай].

    Пахаваны ў Якуцку на прывілеяваных г. зв “Чыраеўскіх могілках”. [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш “значных” чалавекаў, якія адгароджаны ад астатніх мэталёвай адгароджай] На помніку напісана: “Ласков Иван Антонович 1942-1994. Писатель. Редактор якутского эпосаНюргун Боотур – Стремительный”.
    Даркылахія  Краснапольская,
     Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz