Тафіль Хадзідла
(Teofil Chodzidło) – нар. 30 верасьня 1909 г. у Студзёнцы Сылескай правінцыі
Прускага каралеўства, у сям’і Станіслава і Сафіі з д. Kojzar. Вучыўся ў
пачатковай школе ў Студзёнцы, а затым у вэрбісцкай гімназіі ў Верхняй Групе ды
школе ў Рыбніку. У 1932-1938 гг. навучаўся філязофіі ды тэалёгіі ў Мёдлінгу,
дзе прыняў духоўны сан. У 1938-1939 гг. вучыўся ў папскім Грэгарыянскім
унівэрсытэце ў Рыме, у 1938-1942 гг. у Каталіцкім унівэрсытэце ў Фрайбургу ў
Швэйцарыі, дзе вывучаў археалёгію, прагісторыю, санскрыт ды граматыку
індаэўрапейскіх моваў. Атрымаў ступень доктара навук на падставе дысэртацыі Die Familie bei den Jakuten. Ад 1942 г. працаваў у
Інстытуце Anthropos, у якім існаваў аддзел вывучэньня Ўсходняй Эўропы,
Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. У 1948 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе ў Пяненжне
выкладаў фундамэнтальную тэалёгію, рэлігіязнаўства і этналёгію, а таксама
фундамэнтальную тэалёгію ў Альштыне. У 1957-1961 гг. чытае лекцыі па этналёгіі
ды рэлігіязнаўству ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Любліне, дзе ў 1961 г. абараніў
дысэртацыю: Karagasi - Tofałary.
Monografia etnograficzna ze szczególnym uwzględnieniem religiі. (Lud,
1960. Т. 46.) Памёр 6 лютага 1979 г. у Пяненжне.
Літаратура:
Zimoń H. Pamięci etnologa i religioznawcy prof. dra
Teofila Chodzidły SVD (1909-1979). // Zeszyty naukowe Katolickiego Uniwersytetu
Lubelskiego. 1980. Z. 2. 1981 S. 79-88.
Zimoń H.
Bibliografia prac ks. prof. dra Teofila Chodzidły. // Zeszyty Naukowe
KUL. 1980. Z. 2. 1981. S. 88-89.
Werbiści w Polsce. Pieniężno. 1982. S. 87-89.
Wydra J.
Studzionka. 700 lat parafii. Studzionka. 2005. S. 35.
50 lat Domu Słowa Bożego w Lublinie (1958-2008). Lublin. 2008. S. 126.
Ізольда Мамбэт,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz